Му­зыч­ная гра­фі­ка

№ 2 (395) 01.02.2016 - 28.02.2016 г

Но­вы аркестр «Ме­та­мар­фо­за»
У ста­ліч­най за­ле «Вер­хні го­рад» спраў­дзіў­ся дэ­бют струн­на­га аркес­тра «Ме­та­мар­фо­за» пад кі­раў­ніц­твам Па­ўла Лю­ба­муд­ра­ва. Дэ­бю­тан­ты пра­па­на­ва­лі эфек­тную роз­нас­ты­лё­вую пад­бор­ку му­зы­кі ХVІІІ — ХХ ста­год­дзяў: «Ма­­лень­­кая на­чная се­рэ­на­да» Мо­цар­та, фраг­мен­ты з «Се­рэ­на­ды для струн­на­га аркес­тра» Чай­коў­ска­га і сю­іты Сі­бе­лі­уса, на­пі­са­най да п’есы Ялма­ра Пра­ка­пэ «Вал­та­са­ра­ва ба­ля­ван­не», «Ка­мер­ная сім­фо­нія» Шас­та­ко­ві­ча, «Ад­ажыа» Бар­бе­ра. Кла­сі­ка, якая бо­льш ці менш на слы­ху, не прэ­тэн­дуе на сен­са­цыю, але ў ёй за­ўжды ёсць не­вы­чэр­пная глы­бі­ня для эма­цый­на-мас­тац­кіх ад­крыц­цяў.

Па­глыб­лен­не ў жы­вы гу­кас­вет кан­цэр­та — асаб­лі­вы стан: ты ад­чу­ва­еш, як лі­та­ра­ль­на з па­вет­ра, уз­ру­ша­на­га аркес­тра­вы­мі га­ла­са­мі, на­ра­джа­ецца воб­раз. На­сця­рож­лі­ва ўслу­хоў­ва­ешся: ці не рас­ча­руе «веч­на той і веч­на но­вы» Мо­царт? Але не­ўпрык­мет апы­на­ешся ў па­ло­не ма­жор­най аса­ло­ды, дзе гэ­так тон­ка спа­лу­чы­лі­ся ад­цен­ні ўра­чыс­та­га ры­ту­алу, свец­ка­га ды­яло­га, бес­тур­бот­най ве­ся­лос­ці, да­сціп­на­га флір­ту і кур­ту­азнай га­лан­тнас­ці, дзе па­веў ра­ман­тыч­на­га хва­ля­ван­ня змя­ня­ецца мрой­лі­вым тра­пят­кім шо­ла­хам і шэп­там, а фі­на­ль­нае рон­да раз­гор­тва­ецца ў га­ла­вак­руж­ны ка­лей­дас­коп ра­дас­ных імгнен­няў. Сле­дам свят­ла­нос­ная і па­чуц­цё­вая му­зы­ка «Се­рэ­на­ды...» Чай­коў­ска­га. А за­тым — імклі­вая ме­та­мар­фо­за: пры­све­ча­ная па­мя­ці ахвяр фа­шыз­му «Ка­мер­ная сім­фо­нія» Шас­та­ко­ві­ча. Як маў­клі­вае па­сляс­лоў­е да тра­гіч­най му­зы­кі — глы­бо­кая ці­шы­ня ў за­ле, і на зме­ну пра­цяг­лай па­ўзе — ава­цыя... Ад­сту­пае гнят­лі­вы одум. Ды пра­ні­кае ў ду­шу пад­ман­лі­вы су­па­кой «Ад­ажыа» Сэ­мю­эля Бар­бе­ра: наш боль па бліз­кіх, якія па­кі­ну­лі зям­ны свет, з га­да­мі страч­вае вас­тры­ню, але не зні­кае, і ўжо ні­ко­лі не ад­пус­кае ча­ла­ве­ка без­вы­ход­ная ту­га, яна цве­ліць успа­мі­ны і пра­ры­ва­ецца пла­чам... Эма­цый­на-псі­ха­ла­гіч­ная пе­ра­заг­руз­ка пры­па­дае на фі­нал пра­гра­мы: све­жым бу­ке­там не­муд­ра­ге­ліс­тых і ра­дас­ных су­зі­ра­ль­ных ура­жан­няў пад­аец­ца ма­ляў­ні­чы фраг­мент з сю­іты Яна Сі­бе­лі­уса, рас­кве­ча­ны яркі­мі со­ла ві­ялан­чэ­лі ды аль­та.

 

Пра­фе­сі­яна­лізм. Энту­зі­язм. Вы­со­кая ма­ты­ва­цыя і кла­січ­ныя кры­тэ­ры твор­час­ці. Вы­ні­кам — га­ра­чы пры­ём за­лы, доб­ры роз­га­лас. Год­ны дэ­бют ка­лек­ты­ву, арга­ні­за­ва­на­га і ачо­ле­на­га лі­да­рам.

 

Но­вы се­зон «Ме­та­мар­фо­за» рас­па­ча­ла вы­ступ­лен­нем у Чыр­во­ным кас­цё­ле (пад­рых­та­ва­ны рэ­пер­ту­ар ад­па­вя­даў ду­ху хра­ма). А не так да­ўно му­зы­кан­ты пад кі­раў­ніц­твам Па­ўла Лю­ба­муд­ра­ва зла­дзі­лі за­ўваж­ную падзею ў рэ­спуб­лі­кан­скім Па­ла­цы ку­ль­ту­ры пра­фса­юзаў. Кан­цэрт пра­йшоў на ад­ным ды­хан­ні, без антрак­ту, ура­зіў­шы ад­мыс­ло­вы­мі пе­ра­тва­рэн­ня­мі кла­січ­най эстэ­ты­кі: ад па­пу­ляр­на­га сён­ня еўра­пей­ска­га ды­вер­тыс­мен­та ХVІІІ ста­год­дзя — праз падза­бы­тую спад­чы­ну рус­ка­га ра­ман­тыз­му — да крэ­атыў­на­га су­моў­я гіс­та­рыч­ных ма­дэ­ляў му­зы­кі з акту­аль­най аўтар­скай сты­ліс­ты­кай на­ша­га су­айчын­ні­ка і да ўзо­ру ад­ра­джэн­ня ста­ра­даў­ніх англій­скіх тра­ды­цый у кан­тэк­сце но­вай эры.

 

За­ўсё­ды не­на­да­куч­лі­вы, лёг­как­ры­лы ге­ній — Мо­царт! Ды­вер­тыс­мент № 24: з пер­шым до­ты­кам смы­коў да струн ні­бы про­мні сон­ца рас­сы­па­лі­ся ў па­вет­ры. І ўжо не ўзні­ка­ла сум­не­ву, што ўсё за­моў­ле­нае ў пра­гра­ме «па­сля Мо­цар­та» бу­дзе гэ­так жа фай­на і па­ра­дуе ку­ль­ту­рай акус­тыч­на­га гу­ку, гра­цы­яй рыт­маў, да­ска­на­лас­цю ансам­бле­ва­га гран­ня, чыс­ці­нёй сты­лю, пе­ра­ка­на­ль­нас­цю інтэр­прэ­та­цыі.

 

Бліс­ку­чы ўзор су­час­най бе­ла­рус­кай му­зы­кі, які за­няў цэн­траль­­нае мес­ца ў пра­гра­ме, над­аў ёй вы­ключ­ную ары­гі­на­ль­насць, а ўрэш­це стаў тры­умфа­та­рам ве­ча­ра, — «Каз­кі Ча­ра­дзей­на­га Дрэ­ва» Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га. Цыкл для струн­на­га аркес­тра, на­пі­са­ны ў 2001 го­дзе, скла­да­ецца з адзі­нац­ца­ці п’ес. Рэ­гла­мент кан­цэр­та да­зво­ліў вы­ка­наць то­ль­кі шэсць. Ад­нак ды­ры­жор з та­кім гус­там іх вы­браў, так удум­лі­ва і да­лі­кат­на пра­чы­таў, што па­між ну­ма­ра­мі «Ка­зак...», уклю­ча­ны­мі ў пра­гра­му, ад­чу­ла­ся тон­кая дра­ма­тур­гіч­ная по­вязь. Ла­ка­ніч­ныя на­звы п’ес — гэ­та не кан­крэт­ныя най­мен­ні рэ­алій прад­мет­на­га све­ту, а ўмоў­ныя па­зна­кі, што да­юць на­пра­мак аса­цы­яцы­ям. Уяў­лен­не аб­уджае фан­та­зію, яе пад­сіл­коў­вае гіп­на­тыч­ная ма­гія му­зы­кі, ство­ра­най у сты­лі арт-міні­ма­ліз­му.

 

Міс­тыч­ны воб­раз ста­ро­га дрэ­ва ў пры­са­дах Ня­свіж­ска­га па­рку дае маг­чы­масць кам­па­зі­та­ру злу­чыць пад яго ма­гут­най кро­най (ці за­пі­саць на «кру­гах па­мя­ці» га­да­вых кол­цаў) эпі­зо­ды не­йка­га ня­ўглед­на­га жыц­ця. Кру­га­бег лё­су ў пе­ра­тва­рэн­нях энер­гій ва­ды і па­вет­ра, ка­ме­ня і зер­ня, ад­веч­на­га со­нца і надзён­на­га хле­ба («Па плы­ні ру­чая», «Жор­ны ста­ро­га млы­на»). На­ра­джэн­не ка­рун­ка­ва­га се­ці­ва, якое тчэц­ца пад інфер­на­ль­ную ка­лы­хан­ку мі­фіч­най Арах­ны («Па­вук ве­дае сваю спра­ву»). Пад­арож­жа ў не­вя­до­масць, што ад­на­час­на ва­біць і па­ло­хае, бо ты за­ста­ешся ў лод­цы сам-на­сам («Час плыс­ці ў лод­цы»). Та­емны свет бы­ва­ліц і по­ка­зак, пры­мхаў і дум; не­выт­лу­ма­ча­ль­ных пе­ра­мяш­чэн­няў у пра­сто­ры і ча­се; пры­ха­ва­ных жар­сцяў, рэ­флек­сій, ня­збыт­ных жа­дан­няў, мрой, прад­чу­ван­няў і сноў...

 

Каб твор за­ззяў, як ды­ямент, сты­ліс­ты­ка мі­ні­ма­ліз­му вы­ма­гае юве­лір­най эстэ­ты­кі гу­ку. Па­вод­ле слоў кам­па­зі­та­ра, Па­ўлу Любамуд­ра­ву з му­зы­кан­та­мі «Ме­та­мар­фо­зы» ўда­ло­ся да­сяг­нуць та­го эта­лон­на­га гу­чан­ня, якое ад­па­вя­дае за­ду­ме і да яко­га не на­блі­зіў­ся ніх­то з ра­ней­шых інтэр­прэ­та­та­раў «Ка­зак...». Асаб­лі­вая пра­зрыс­тасць і «да­вя­ра­ль­насць» гу­чан­ня да­ся­га­ецца дзя­ку­ючы кам­пак­тнас­ці скла­ду аркес­тра (менш як па­ўта­ра дзя­сят­ка ча­ла­век) ды вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цыі яго артыс­таў: як жа без яе, ка­лі кож­ны — на­ві­да­во­ку, «на слы­ху»!

 

Для Літ­ві­ноў­ска­га ігра сты­ляў, пе­ра­асэн­са­ван­не ўзноў­ле­ных гіс­та­рыч­ных ма­дэ­ляў му­зы­кі з тон­кі­мі, не­зна­ро­чыс­ты­мі алю­зі­ямі на клю­ча­вую, глы­бін­ную бе­ла­рус­кую сім­во­лі­ку — род­ная сты­хія. Та­му ў гар­ма­ніч­ным су­сед­стве з яго тво­рам апы­ну­ла­ся «Про­стая сім­фо­нія» Бен­джа­мі­на Бры­тэ­на, чый стыль уваб­раў мно­гія з’явы су­с­вет­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры, не па­ру­ша­ючы су­вязь з на­цы­яналь­­най тра­ды­цы­яй, са спад­чы­най ста­ра­даў­ніх англій­скіх май­строў.

 

Ідэй­ны на­тхня­ль­нік, мас­тац­кі кі­раў­нік і га­лоў­ны ды­ры­жор аркес­тра Па­вел Лю­ба­муд­раў свае імя і про­звіш­ча пры­няў як сім­ва­ліч­ную спад­чы­ну ад не­за­быў­на­га дзе­да — за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі, вя­до­ма­га гра­фі­ка, пра­фе­са­ра Па­ўла Лю­ба­муд­ра­ва. Му­зыч­ныя ге­ны — ад пра­ба­бу­лі, якая скон­чы­ла фар­тэ­пі­янны фа­ку­ль­тэт Пет­раг­рад­скай кан­сер­ва­то­рыі, пра­ца­ва­ла кан­цэр­тмай­страм у Ма­ры­інскім тэ­атры. Па­вел з ма­лен­ства асвой­ваў клар­нет і гі­та­ру. У Мін­скім му­зыч­ным ка­ле­джы, дзе пра­цяг­ваў ву­чыц­ца як гі­та­рыст, за­ха­піў­ся сім­фа­ніч­ным ды­ры­жы­ра­ван­нем. Па­сля ка­ле­джа па­сту­піў у Санкт-Пе­цяр­бур­гскую кан­сер­ва­то­рыю, стаў сту­дэн­там па кла­се гі­та­ры.

 

— Для мя­не ўсё гэ­та не ва­ган­ні, а про­ста шлях му­зы­кан­та, — ка­жа Па­вел. — Жыц­цё за­ўсё­ды ка­рэк­туе на­шы па­мкнен­ні. Дый ды­ры­жо­рам не­ль­га зра­біц­ца, не ма­ючы на­вы­каў ва­ло­дан­ня інстру­мен­там, а ле­пей не­ка­ль­кі­мі. Але ж я зра­зу­меў, што як му­зы­кант зма­гу вы­ка­заць ся­бе ме­на­ві­та праз аркестр. Трап­на ска­заў Ойстрах, маў­ляў, ка­лі ён іграў на скрып­цы, дык пла­ваў па ра­цэ, а ка­лі па­чаў ды­ры­жы­ра­ваць, дык вы­йшаў у ад­кры­тае мо­ра. Ча­му Пе­цяр­бург? Тут існуе не­йкая на­ка­на­ва­насць. Сім­ва­ліч­нае пры­цяг­нен­не да­рог, які­мі ў ма­ла­дос­ці ха­дзіў мой дзед. Кан­так­таў з гэ­тым го­ра­дам у мя­не не бы­ло. Ся­мей­ных ка­ра­нёў там не за­ста­ло­ся. Па­сту­піў у кан­сер­ва­то­рыю, жыў у інтэр­на­це. Два га­ды ву­чыў­ся на гі­та­ры і па­ста­янна ці­ка­віў­ся ды­ры­жы­ра­ван­нем, на­вед­ваў фа­ку­ль­та­тыў, шту­дзі­ра­ваў лі­та­ра­ту­ру. За­тым здаў ды­ры­жор­скі іспыт. Кон­курс быў не над­та вя­лі­кі: 3 ці 4 ча­ла­ве­кі на мес­ца.

 

Праз пяць га­доў, у 2013-м, Па­вел скон­чыў фа­ку­ль­тэт опер­на-сім­фа­ніч­на­га ды­ры­жы­ра­ван­ня (клас пра­фе­са­ра Андрэя Аляк­се­ева) з адзна­кай па спе­цы­яль­ных дыс­цып­лі­нах. Па­га­дзіў­ся па­пра­ца­ваць мас­тац­кім кі­раў­ні­ком аркес­тра Ві­цеб­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі.

 

— Аркестр ака­заў­ся не­спрак­ты­ка­ва­ны, кад­ры на­бі­ра­лі­ся па су­мяш­ча­ль­ніц­тве з уся­го го­ра­да, рэ­пе­ты­цыі ла­дзі­лі­ся тры разы на ты­дзень, ад­ну з іх пра­во­дзіў іншы ды­ры­жор. Гэ­та­га ма­ла для твор­час­ці. Пра­ра­біў я там то­ль­кі тры ме­ся­цы, ад­нак му­зы­кан­ты бы­лі за­да­во­ле­ныя на­шым су­пра­цоў­ніц­твам, і я ім удзяч­ны за на­бы­ты дос­вед ста­сун­каў. Да­до­му вяр­нуў­ся з ідэ­яй ства­рыць ка­лек­тыў ад­на­дум­цаў, якія жы­вуць му­зы­кай і «га­раць пра­фе­сі­яй». Свет му­зы­кі — адзі­ны, і ка­лі Бог па­сы­лае нам су­гуч­ных лю­дзей, мы на­сто­ль­кі хут­ка зна­хо­дзім агу­ль­ную мо­ву, што зні­ка­юць ліш­нія пы­тан­ні, за­ста­ецца то­ль­кі твор­часць. У «Ме­та­мар­фо­зе», мож­на ска­заць, усе з імё­на­мі. Пе­ра­мож­цы, лаў­рэ­аты, дып­ла­ман­ты між­на­род­ных кон­кур­саў, кан­цэр­тмай­стры вя­до­мых айчын­ных ка­лек­ты­ваў. Пе­ра­важ­на та­ле­на­ві­тая мо­ладзь. Але я за­пра­шаю і бо­льш ста­лых му­зы­кан­таў, каб пе­рад­ава­лі свой дос­вед, аб’ядноў­ва­лі нас у ад­чу­ван­ні тра­ды­цыі, у са­мім стаў­лен­ні да му­зы­кі. Рэ­пер­ту­ар не аб­мя­жоў­ва­ем, пла­ну­ем і над­алей іграць са­чы­нен­ні роз­ных эпох, кра­ін, сты­ляў, жан­ра­вых на­прам­каў, здат­ныя за­хап­ляць вы­ка­наў­цаў і ра­да­ваць пуб­лі­ку. І аб­авяз­ко­ва бу­дзем вы­кон­ваць най­леп­шыя тво­ры бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў, у тым лі­ку са­вец­ка­га ча­су.

 

У пра­гра­му «Фе­ерыч­ныя се­зо­ны» раз­ам з шэ­дэў­ра­мі Ві­ва­ль­дзі, Са­ра­са­тэ, дэ Фа­льі, Андэр­се­на, П’яцо­лы ўвай­шла прэм’ера бе­ла­рус­ка­га аўта­ра Аляк­сан­дра Па­жа­рыц­ка­га. Аркестр на ча­ле з Па­ў­лам Лю­ба­муд­ра­вым зра­біў ужо не­ка­ль­кі за­пі­саў у сту­дыі Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё. Так што бу­дзе ў «Ме­та­мар­фо­зы» і пер­шы дыск.

 

А вось і сен­са­цыя: аркестр спры­чы­ніў­ся да пер­ша­га ві­зі­ту ў Бе­ла­русь аме­ры­кан­скай гру­пы «Manowar». Ле­ген­дар­ныя «ка­ра­лі ме­та­лу» за­пра­сі­лі наш ма­ла­ды ка­лек­тыў вы­сту­піць на раз­агрэ­ве ў сва­ім кан­цэр­це, які ад­быў­ся 16 лю­та­га ў мін­скім Па­ла­цы спорту.

 

— Ста­сун­кі ро­ку і кла­сі­кі на сён­няш­няй сцэ­не ўжо не дзі­ва. Ад­нак мы моц­на здзі­ві­лі­ся і не маг­лі да­ўмец­ца, ча­му зна­ка­мі­ты ка­лек­тыў з 35-га­до­вай гіс­то­ры­яй звяр­нуў­ся ме­на­ві­та да «Ме­та­мар­фо­зы», якой яшчэ ня­ма і го­да, — гаворыць Па­вел Лю­ба­муд­раў. — Не­ча­ка­ную і не­ве­ра­год­ную пра­па­но­ву пры­ня­лі з ра­дас­цю. «Manowar» да­слаў мне но­ты трох сва­іх пе­сень. Гэ­та пры­го­жая, ме­ла­дыч­ная аркес­тра­вая му­зы­ка, якую мы хут­ка і з пры­емнас­цю вы­ву­чы­лі. Апроч та­го, у кла­січ­ную час­тку кан­цэр­та ўвай­шлі ча­ты­ры ну­ма­ры з «Хо­ль­берг-сю­іты» Гры­га — яна з’яві­ла­ся ў на­шым рэ­пер­ту­ары ле­тась. (Опу­су на­рвеж­ска­га кла­сі­ка ўлас­ці­вы ка­ла­рыт­ная воб­раз­насць, ра­ман­тыч­ны скан­ды­наў­скі дух. У твор­час­ці «Manowar» знаў­цы пра­соч­ва­юць уплыў скан­ды­наў­скай мі­фа­ло­гіі. — С.Б.) Удзел у між­на­род­ным пра­екце, ка­ле­га­ван­не з аме­ры­кан­скі­мі му­зы­кан­та­мі, якія пры­бы­лі ў Мінск напярэдадні кан­цэр­та, — гэ­та ба­гац­це эмо­цый і ўра­жан­няў, не­ацэн­ны дос­вед, ад­па­вед­ны па­мкнен­ням на­ша­га ка­лек­ты­ву: іграць са­мую роз­ную му­зы­ку. Асаб­лі­вую ўзру­ша­насць сі­ту­ацыі над­ава­ла тое, што праз дзень, 18 лю­та­га, быў за­пла­на­ва­ны наш вы­ступ у Чыр­во­ным кас­цё­ле — з удзе­лам вы­дат­на­га іспан­ска­га га­ба­іста, пра­фе­са­ра Ху­ана Ма­ну­эля Гар­сія-Ка­но, так што мы ад­на­ча­со­ва жы­лі хва­ля­ван­ня­мі дзвюх падзей.

 

Святлана БЕРАСЦЕНЬ