Паваеннае адраджэнне горада

№ 1 (394) 01.01.2016 - 31.01.2016 г

Вар­ша­ва — Мінск: дзве па­ра­ле­ль­ныя гіс­то­рыі
Гру­ды дру­зу, бі­тай цэг­лы і па­ка­ра­ба­ча­най арма­ту­ры, Квар­та­лы на­паў­абва­ле­ных му­роў з пус­ты­мі вок­на­мі... не­ка­то­рыя па­ва­енныя здым­кі Мін­ска і Вар­ша­вы ра­бі­лі­ся ні­бы­та ў ад­ным го­ра­дзе. Мёрт­вым го­ра­дзе. Стра­ты аб­едзвюх ста­ліц па­ра­ўна­ль­на пад­обныя — Вар­ша­ва гэ­так­са­ма моц­на па­цяр­пе­ла ад ва­енных падзей ся­мі­дзе­ся­ці­га­до­вай да­ўні­ны. Але па­ва­енная рэ­кан­струк­цыя Мін­ска пры­н­цы­по­ва роз­ніц­ца ад вар­шаў­скай.

Най­бо­льш кан­трас­таў — у лё­се гіс­та­рыч­ных цэн­траў двух га­ра­доў. Сус­вет­на вя­до­мыя кра­на­ль­ныя фо­та­здым­кі жы­ха­роў Вар­ша­вы, якія раз­бі­ра­юць цаг­ля­ныя за­ва­лы на ру­інах зніш­ча­на­га Ста­ро­га го­ра­да. Гэ­тыя цаг­лі­ны бу­дуць ста­ран­на ачыш­ча­ныя і на­на­ва скла­дзе­ныя ў му­ры ад­бу­да­ва­най Ста­руў­кі — гіс­та­рыч­на­га сэр­ца поль­скай ста­лі­цы, за­раз уклю­ча­най у спіс Сус­вет­най спад­чы­ны 
ЮНЕС­КА як «вы­біт­ны пры­клад амаль по­ўна­га ад­на­ўлен­ня га­рад­ско­га аб­ліч­ча, сфар­ма­ва­на­га ў пе­ры­яд з XIII па XX ста­год­дзі». Пра­цоў­ны за­пал мін­чан на па­сля­ва­енных ру­інах ста­лі­цы так­са­ма за­ха­ва­ны на та­га­час­ных фо­та. Ад­нак цаг­лі­ны (пе­ра­важ­на баб­руй­скі «Раз­енберг»), жа­ле­за і іншыя пры­дат­ныя да вы­ка­рыс­тан­ня рэ­чы ні­ко­лі бо­льш не ста­нуць час­ткай гіс­та­рыч­най за­бу­до­вы, а па­слу­жаць ма­тэ­ры­ялам для ўзвя­дзен­ня но­вых да­моў. У па­лім­псес­це це­ла Мін­ска яго­ны са­мы плён­ны аўтэн­тыч­ны пласт бу­дзе ста­ран­на сцёр­ты і за­ме­не­ны шы­ры­нёй ву­ліц, зе­ля­ні­най па­ркаў і «ста­лін­скім ампі­рам» архі­тэк­ту­ры. Цэнтр гу­бер­нска­га Мен­ска бу­дзе за­ха­ва­ны то­ль­кі фраг­мен­тар­на — там, дзе аскеп­кі бы­лой ве­лі­чы мож­на бы­ло інтэг­ра­ваць у но­вую за­бу­до­ву. Па­ра­дак­са­ль­на, але мін­скі пра­спект Не­за­леж­нас­ці, які па­ха­ваў пад са­бою гіс­та­рыч­ны го­рад, ня­даў­на ўклю­ча­ны ў на­цы­яна­ль­ны спіс на атры­ман­не ста­ту­су аб’­екта Сус­вет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА — у якас­ці «ўні­ка­ль­на­га архі­тэк­тур­на­га ансам­бля, спра­екта­ва­на­га ў адзі­ным сты­лі».

У ад­роз­нен­не ад мін­скіх ка­ле­гаў, якія на­ма­га­юцца не рэ­флек­са­ваць на­конт на­заў­жды змя­ні­лых іх ста­лі­цу дра­ма­тыч­ных падзей ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя, вар­шаў­скія су­по­ль­нас­ці мас­та­коў, гіс­то­ры­каў і архі­тэк­та­раў ад­да­юць пе­ра­ва­гу дыс­ку­сі­ям. Сё­мы па лі­ку фес­ты­валь «Вар­ша­ва ў бу­до­ве», зла­джа­ны су­мес­на вар­шаў­скім Му­зе­ем су­час­на­га мас­тац­тва і Му­зе­ем Вар­ша­вы, быў цал­кам пры­све­ча­ны ка­лі­зі­ям па­ва­еннай рэ­стаў­ра­цыі.

Асноў­ная вы­ста­ва фес­ты­ва­лю ме­ла на­зву «Спрэч­ка аб рэ­кан­струк­цыі» і мес­ці­ла­ся ў пус­тым бу­дын­ку бы­лой ся­рэд­няй шко­лы, пры­зна­ча­ным да зно­су з на­го­ды пе­рад­ачы інвес­та­рам пад бу­даў­ніц­тва хма­ра­чо­са. Ся­род звы­чай­най энтра­піі за­кі­ну­тас­ці — сты­лё­ва экс­па­на­ва­ныя гіс­та­рыч­ныя да­ку­мен­ты: фа­таг­ра­фіі, ма­люн­кі і пла­ны, упе­ра­меш­ку з тво­ра­мі су­час­ных мас­та­коў. Вы­ста­ва дае ўяў­лен­не пра маш­та­бы раз­бу­рэн­няў — а яны праз сваю ўсвя­дом­ленасць і мэ­та­на­кі­ра­ва­насць з бо­ку аку­пан­таў бы­лі на­сто­ль­кі знач­ны­мі, што ўла­ды су­р’ёз­на аб­мяр­коў­ва­лі пра­па­но­ву не ад­бу­доў­ваць го­рад, а, пе­ра­нёс­шы ста­лі­цу ў Лодзь, па­кі­нуць ру­іны на­шчад­кам у якас­ці анты­ва­енна­га по­мні­ка. Улас­на экс­па­зі­цыя «Спрэч­кі» скла­да­ецца з дзвюх час­так. Пер­шая пры­све­ча­на «Бю­ро ад­бу­до­вы ста­лі­цы» — архі­тэк­тур­най май­стэр­ні, што з 1945 па 1956 год за­йма­ла­ся ад­ра­джэн­нем Вар­ша­вы. Мы ро­бім­ся свед­ка­мі не­пры­мі­ры­май су­тыч­кі «кан­сер­ва­та­раў», якія на­ма­га­лі­ся, на­ко­ль­кі гэ­та маг­чы­ма, да­клад­на рэ­кан­стру­яваць архі­тэк­тур­ную спад­чы­ну, і «ма­дэр­ні­за­та­раў» — пры­хі­ль­ні­каў бу­даў­ніц­тва «ўзор­на­га са­цы­яліс­тыч­на­га го­ра­да» на­ноў. Вы­ста­ва дае маг­чы­масць па­ба­чыць аль­тэр­на­тыў­ныя вер­сіі ад­бу­до­вы і па­ра­ўнаць іх з на­яўны­мі яе вы­ні­ка­мі.

Агу­ль­ны па­сыл ку­ра­та­раў — ві­да­воч­на ле­вы, бо пад­ае па­сля­ва­енную рэ­кан­струк­цыю ў якас­ці срод­ку пе­ра­адо­лен­ня кры­зі­су Вар­ша­вы да­ва­еннай. На­су­пе­рак су­час­на­му сен­ты­мен­та­ль­на­му мі­фу аб стра­це ідэ­алі­за­ва­на­га «Па­ры­жа Усхо­ду» пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя, вы­ста­ва па­каз­вае нам пра­цэс ад­бу­до­вы як ня­прос­ты вы­нік сап­раў­дных і пра­фе­сій­ных спрэ­чак, якія «не бы­лі ні кап­ры­зам ка­му­ніс­тыч­ных ула­даў, ні вы­ра­зам эмо­цый, але ме­та­дам пла­на­ван­ня, што глы­бо­ка ка­ра­ніў­ся ў дыс­ку­сі­ях га­рад­скіх пла­наў­шчы­коў да раз­бу­рэн­ня го­ра­да ў 1944». Су­пра­цоў­ні­кі Вар­шаў­ска­га бю­ро змаг­лі вы­ка­рыс­таць свой гіс­та­рыч­ны ша­нец: за­мест цес­на­га, пе­ра­на­се­ле­на­га, з ня­ста­чай ад­па­вед­най інфрас­трук­ту­ры і зе­ля­ні­ны го­ра­да — за­клас­ці су­час­ны ме­га­по­ліс, які не то­ль­кі эфек­тыў­на вы­кон­вае фун­кцыі ста­лі­цы, але змог па­спя­хо­ва ад­на­віць і пры­мно­жыць сваё на­се­ль­ніц­тва, атры­маць но­вае архі­тэк­тур­нае аб­ліч­ча і стаць па-сап­раў­дна­му зя­лё­ным. Пры гэ­тым пе­ра­ка­наў­ча рэ­кан­стру­яваў­шы клю­ча­выя архі­тэк­тур­ныя аб’екты на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны.

Дру­гая час­тка вы­ста­вы — аб пра­бле­мах, якія Мінск па­куль шчас­лі­ва па­збя­гае. Яны пер­са­на­лі­за­ва­ныя вы­ява­мі дзвюх асо­баў. Ад­на — але­ем на шмат­лі­кіх сац­рэ­аліс­тыч­ных па­лот­нах, у ра­мах за шклом, ся­род іншых экс­па­на­таў; дру­гая — не­онам, у ма­ну­мен­таль­­ным па­ме­ры, на­ўпрост на сця­не вы­ста­вач­на­га бу­дын­ку. Гэ­та Ба­ляс­лаў Бе­рут і Іа­лан­та Бжэс­ка. Пер­шы — ка­му­ніс­тыч­ны кі­раў­нік Поль­шчы, імем яко­га, да­рэ­чы, на­зва­ная ад­на з мін­скіх ву­ліц, і гра­мад­ская акты­віс­тка, тра­гіч­на за­гі­ну­лая пры ня­выс­вет­ле­ных аб­ста­ві­нах у 2011 го­дзе. Су­час­ныя кан­флік­ты з’яўля­юцца пра­мы­мі на­ступ­ства­мі так зва­на­га дэк­рэ­та Бе­ру­та, што быў пры­ня­ты са­вец­кім кі­раў­ніц­твам Поль­шчы ў кас­трыч­ні­ку 1945 го­да, па­вод­ле яко­га ўся зям­ля ў да­ва­енных меж­ах Вар­ша­вы бы­ла на­цы­яна­лі­за­ва­ная. З ад­на­го бо­ку, раз­вя­заў­шы ру­кі бу­даў­ні­кам, гэ­ты спрэч­ны дэк­рэт зра­біў маг­чы­мым ад­на­ўлен­не ста­лі­цы. З інша­га — па­ру­шыў­шы кан­сты­ту­цый­нае пра­ва ўлас­нас­ці, пад­рых­та­ваў гле­бу для бу­ду­чых су­до­вых іскаў з бо­ку бы­лых ула­да­ль­ні­каў і іх спад­чын­ні­каў. Пра­цэс рэ­пры­ва­ты­за­цыі вар­шаў­скай не­ру­хо­мас­ці, які з кож­ным го­дам на­бі­рае аб­аро­ты ды ты­чыц­ца мно­гіх тэ­ры­то­рый і бу­дын­каў гра­мад­ска­га і жы­ло­га пры­зна­чэн­ня, стаў ве­ль­мі траў­ма­тыч­ным як для гра­мад­скай тка­ні­ны го­ра­да, так і для га­ра­джан — пры­ват­ных аран­да­та­раў рэ­прэ­ва­ты­за­ва­на­га жыл­ля. Ві­дэ­аін­ста­ля­цыі ра­зам з рэ­аль­ны­мі ўлёт­ка­мі, ба­не­ра­мі, фо­та­ко­пі­ямі афі­цый­ных ліс­тоў і зва­ро­таў і на­ват мэб­ляй з ква­тэр вы­се­ле­ных лю­дзей ілюс­тру­юць ба­ра­ць­бу за пра­вы жы­ха­роў, якую вя­ла і іко­най якой ста­ла спа­ле­ная Бжэс­ка.

На­ступ­ная вы­ста­ва ў меж­ах фес­ты­ва­лю, прад­стаў­ле­ная ў вы­ста­вач­ным па­ві­ль­ёне фа­ку­ль­тэ­та архі­тэк­ту­ры Вар­шаў­ска­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, за­вец­ца «Ра­ды­ка­ль­ная пед­аго­гі­ка: рэ­кан­стру­юю­чы архі­тэк­тур­ную ад­ука­цыю». Яна пры­све­ча­на но­вым пад­ыхо­дам у вы­кла­дан­ні архі­тэк­ту­ры і га­рад­ско­га пла­на­ван­ня і, па сло­вах ку­ра­та­раў, «за­клі­кае нас да­сле­да­ваць пра­цэс пад­рых­тоў­кі спе­цы­яліс­таў, якія — гэ­так жа, як і іх па­пя­рэд­ні­кі пе­ры­яду ад­на­ўлен­ня, — бу­дуць мець знач­ны ўплыў на фор­му на­ша­га го­ра­да». Тут дэ­ман­стра­ва­ла­ся ка­ля ва­сь­мі­дзе­ся­ці экс­пе­ры­мен­таў у га­лі­не архі­тэк­тур­най пед­аго­гі­кі, пад­рых­та­ва­ных на­ву­коў­ца­мі з уся­го све­ту.

Зра­зу­ме­ла, не менш знач­ны­мі за экс­па­зі­цый­ны склад­нік «Ра­ды­ка­ль­най пед­аго­гі­кі» ста­лі сус­трэ­чы і се­мі­на­ры з аўта­ра­мі вы­ста­вы — між­на­род­най гру­пай архі­тэк­та­раў, го­ра­да­бу­даў­ні­коў і тэ­арэ­ты­каў архі­тэк­ту­ры.

Гэ­та яшчэ не ўсё, бо фес­ты­валь су­пра­ва­джа­ла ве­ль­мі на­сы­ча­ная пра­гра­ма падзей, пры­све­ча­ных за­яўле­най тэ­ме, — лек­цыі, дыс­ку­сіі, дзі­ця­чыя вар­кшо­пы. Арга­ні­за­та­ры доб­ра па­пра­ца­ва­лі не то­ль­кі з архі­ва­мі, архі­тэк­та­ра­мі і мас­та­ка­мі, але і з мед­ыя. Як вы­нік — вя­лі­кая прэ­са, шмат уз­гад­ван­няў у Се­ці­ве, сап­раў­дныя слоў­ныя ба­та­ліі ў за­анга­жа­ва­ных су­по­ль­нас­цях мар­кі­ра­ва­лі гра­мад­скую ўва­гу і ці­ка­васць да пра­екта.

Так ёсць у Вар­ша­ве, а што з Мін­скам? Якія фак­ты і мер­ка­ван­ні па­тэн­цый­на пад­ля­га­юць дыс­ку­сі­ям і спрэч­кам? За­слу­гоў­ва­юць не­ча­га пад­обна­га вар­шаў­скім падзе­ям?

У су­час­ным бе­ла­рус­кім гра­мад­стве ня­ма ад­на­знач­най ацэн­кі жор­сткай па­ва­еннай ад­бу­до­вы ста­лі­цы. Афі­цый­ная ры­то­ры­ка, за­сна­ва­ная на са­вец­кіх гіс­та­рыч­ных мі­фах, ві­тае ад­на­ўлен­не Мін­ска, бо но­вы го­рад на мес­цы «ру­інаў і по­пе­лу, па­кі­ну­тых ня­мец­кі­мі аку­пан­та­мі», стаў леп­шым, бо­льш су­час­ным і зруч­ным для жы­ха­роў. Слуш­ныя пя­рэ­чан­ні апа­нен­таў по­стса­вец­кай трак­тоў­кі па­сля­ва­еннай тра­ге­дыі Мін­ска зво­дзяц­ца да та­го, што гіс­та­рыч­ная за­бу­до­ва не бы­ла кан­чат­ко­ва раз­бу­ра­ная. Трэ­ба бы­ло ад­на­ўляць го­рад, але «пры­хад­ні» — рас­ійскія архі­тэк­та­ры — вы­ра­шы­лі, вы­ка­рыс­таў­шы зруч­ную на­го­ду, зніш­чыць гіс­та­рыч­ны Менск і па­бу­да­ваць но­вы го­рад «з чыс­та­га арку­ша».

Аб­одва ба­кі ма­юць ра­цыю, кож­ны ў сва­ёй па­ра­дыг­ме эстэ­тыч­ных і, найперш, этыч­ных ка­арды­на­таў. Ці мае сэнс дыс­ку­та­ваць з та­кіх па­ляр­ных па­зі­цый, раз­ва­жа­ючы, ці доб­ра бы­ло ра­біць так/гэ­так і ці пры­дат­ны ўмоў­ны лад у да­чы­нен­ні да гіс­то­рыі архі­тэк­ту­ры?

Але бу­дзем пры­трым­лі­вац­ца фак­таў. І спа­чат­ку пра стра­ты. Ня­гле­дзя­чы на тое, што зна­ка­выя мін­ская бу­дын­кі па­тэн­цый­на пад­ля­га­лі ад­на­ўлен­ню, у най­гор­шых вы­пад­ках гэ­та бы­лі «ка­роб­кі» (му­ры з вы­па­ле­ны­мі да­хам і драў­ля­ным на­чын­нем) — пад­час па­сля­ва­еннай рэ­кан­струк­цыі бы­ла зніш­ча­на пе­ра­важ­ная бо­ль­шасць гіс­та­рыч­ных лэн­дмар­каў Мін­ска. Па­лац гра­фа Чап­ска­га, мін­ская кір­ха, за­бу­до­ва ра­ёна За­мчыш­ча, Да­мі­ні­кан­скі са­бор у лі­ку астат­няй ву­лі­цы Са­вец­кай (бы­лой За­хар’еўскай), Мін­ская га­рад­ская ве­жа на плош­чы Сва­бо­ды — гэ­ты тра­гіч­ны спіс мож­на доў­жыць і доў­жыць. Ад­дзел ахо­вы по­мні­каў, ство­ра­ны ў скла­дзе Упраў­лен­ня па спра­вах архі­тэк­ту­ры пры Саў­нар­ка­ме БССР, быў ня­здо­ль­ны эфек­тыў­на аб­ара­ніць архі­тэк­тур­ную спад­чы­ну і час­ця­ком па­прос­ту ка­та­лі­за­ваў год­ныя па­мкнен­ні го­ра­да­бу­даў­ні­коў на ніш­то. Напрыклад, аб’­яўле­ны ад­дзе­лам у 1949 го­дзе ад­кры­ты кон­курс на скла­дан­не эскіз­на­га пра­екта рэ­стаў­ра­цыі і рэ­кан­струк­цыі зга­да­най Мін­скай ве­жы так і не ад­быў­ся, а са­ма ве­жа бы­ла зруй­на­ва­ная.

Ці­ка­ва, але ка­мі­сія мас­ці­тых са­вец­кіх архі­тэк­та­раў (ка­мі­сія Ка­мі­тэ­та па спра­вах архі­тэк­ту­ры пры СНК СССР), за­про­ша­ных у 1944-м, ся­род інша­га вы­зна­ча­ла Мінск як го­рад еўра­пей­ска­га ты­пу і, вы­со­ка ацэ­нь­ва­ючы яго архі­тэк­тур­ныя по­мні­кі, ра­іла іх за­ха­ваць. Рас­пра­ца­ва­ны ка­мі­сі­яй «Эскіз пла­ні­роў­кі Мін­ска», яко­га пры­трым­лі­ва­лі­ся два га­ды — да за­цвяр­джэн­ня ге­не­ра­ль­на­га пла­на, — на­ват прад­угле­джваў пра­клад­ку цэн­тра­ль­на­га пра­спек­та не праз руй­на­ван­не ву­лі­цы Са­вец­кай, а па па­ра­ле­ль­най і па­ра­ўна­ль­на сва­бод­най ад за­бу­до­вы ву­лі­цы Кі­ра­ва. Сля­ды пла­на 1944 го­да ня­се слын­ная «бра­ма Мін­ска» — адзі­нац­ца­ці­па­вяр­хо­выя гма­хі-бліз­ня­ты на­суп­раць Цэн­тра­ль­на­га вак­за­ла. Гэ­та бра­ма ў ні­ку­ды — бо за ёй па­він­на бы­ла па­чы­нац­ца га­лоў­ная мін­ская ма­гіс­траль, а за­ста­ла­ся то­ль­кі невялікая ву­лач­ка.

Ігна­ру­ючы рэ­ка­мен­да­цыі экс­пер­таў, да­тыч­ныя за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­на­га ха­рак­та­ру за­бу­до­вы ста­лі­цы, рас­пра­цоў­шчы­кі ге­не­раль­­на­га пла­на 1946 го­да за­ся­ро­дзі­лі­ся на бо­льш ра­ды­ка­ль­ных пра­па­но­вах «Эскі­за», які гэ­тыя ра­ды­ка­ль­нас­ці ле­гі­ты­мі­за­ваў. Так, арта­га­на­ль­ная гіс­та­рыч­ная пла­ні­роў­ка Мін­ска пе­ра­тва­ра­ла­ся ў ра­ды­яль­на-ка­ль­ца­вую. Цэнтр ста­лі­цы сфар­ма­ва­ла моц­нае скры­жа­ван­не двух пер­пен­ды­ку­ляр­ных ды­ямет­раў — вод­на-зя­лё­на­га і га­лоў­на­га пра­спек­та. Пры гэ­тым апош­ні ства­раў сіс­тэ­му па­ркаў — зя­лё­ных зо­наў і рэ­зер­ву­араў чыс­та­га па­вет­ра, так бы мо­віць — ды­ха­ль­ны ка­лі­дор, праз які вет­ра­выя плы­ні вен­ты­лю­юць го­рад.

Ге­не­ра­ль­ны план 1946 го­да, што пе­рад­выз­на­чыў лёс Мін­ска на да­лей­шыя дзе­ся­ці­год­дзі (да 1963-га, ка­лі быў рас­пра­ца­ва­ны на­ступ­ны ге­не­ра­ль­ны план) і пра­цяг­вае ўплы­ваць на ста­ліч­ную што­дзён­насць, нёс Мін­ску та­та­ль­ную пе­ра­пла­ні­роў­ку і пе­ра­раз­мер­ка­ван­не га­рад­скіх фун­кцый. Ідэ­аль­ны са­вец­кі го­рад па­ўста­ваў на мес­цы ста­ро­га — рэ­гу­ляр­ная сіс­тэ­ма за­бу­до­вы но­ва­га са­цы­яліс­тыч­на­га Мін­ска бы­ла цал­кам про­ці­лег­лай гіс­та­рыч­на скла­дзе­на­му ха­атыч­на­му ха­рак­та­ру за­бу­до­вы Мін­ска бы­ло­га, ка­пі­та­ліс­тыч­на­га. Да­ль­на­бач­ныя го­ра­да­бу­даў­ні­чыя вы­ра­шэн­ні 1946 го­да прад­угле­джва­лі за­кла­дзе­ныя на бу­ду­чы­ню шы­ро­кія ву­лі­цы; шчыль­­насць жы­лой за­бу­до­вы, уз­год­не­ную са шчы­ль­нас­цю на­се­ль­ніц­тва; фун­кцы­яна­ль­нае за­на­ван­не га­рад­ской пра­сто­ры, дзе кам­бі­на­цыя гра­мад­скай і жы­лой зо­наў за­ймае ге­агра­фіч­ны цэнтр, у той час як індус­тры­яль­ныя сек­та­ры з над­адзе­най ім аўта­ном­най жы­лой за­бу­до­вай раз­мяш­ча­юцца ў пе­ры­фе­рый­ных ра­ёнах. Да­рэ­чы, па­бу­да­ва­ныя па­сля вай­ны ў меж­ах Мін­ска моц­ныя пра­мыс­ло­выя вузлы не то­ль­кі спры­ялі яго­на­му хут­ка­му эка­на­міч­на­му і па­пу­ля­цый­на­му рос­ту, але і ста­лі асно­вай су­час­на­га моц­на­га індус­тры­яль­на­га па­тэн­цы­ялу.

Са­вец­кія дой­лі­ды, на­на­ва ства­ра­ючы го­рад, кі­ра­ва­лі­ся го­ра­да­бу­даў­ні­чы­мі ідэ­ямі са­вец­ка­га ж ма­дэр­ніз­му, але гэ­та быў «ма­дэр­нізм з та­та­лі­тар­ным фа­са­дам» — па ўда­лым вы­зна­чэн­ні ўрба­ніс­ткі Аляк­сан­дры Смір­но­вай. Бо акра­мя струк­тур­ных зме­наў, ад­па­вед­ных эка­на­міч­ным і са­цы­яль­ным па­тра­ба­ван­ням, Мінск атры­маў цэ­ль­ны ансамбль га­рад­ско­га цэн­тра, які сім­ва­ліч­на рэ­прэ­зен­та­ваў па­тра­ба­ван­ні ідэ­ала­гіч­ныя. На пра­сто­рах та­га­час­на­га СССР у якас­ці афі­цый­на­га сты­лю пан­ава­лі раз­на­пла­на­выя дэ­ві­яцыі кла­сі­цыз­му, яны па­зней бу­дуць умоў­на аб­агу­ле­ныя тэр­мі­нам «ста­лін­скі ампір». Ме­на­ві­та ў та­кой кла­сі­цы­зу­ючай та­та­лі­тар­най сты­ліс­ты­цы вы­ра­ша­на цэн­тра­ль­ная кам­па­зі­цый­ная вось Мін­ска — су­час­ны пра­спект Не­за­леж­нас­ці. Яго­ны ўра­чыс­ты ха­рак­тар, ма­ну­мен­та­ль­ны маш­таб, а так­са­ма ге­агра­фіч­ная на­кі­ра­ва­насць на во­сі Брэст—Мас­ква да­юць пад­ста­вы кан­цэп­ту­алі­за­ваць яго як уз­орна-па­ка­за­ль­ную «бра­му ў Са­вец­кі Са­юз». Пер­шын­ство та­кой інтэр­прэ­та­цыі на­ле­жыць архі­тэк­та­ру-рэ­стаў­ра­та­ру Ва­дзі­му Глін­ні­ку, на­ву­ко­ва­му кі­раў­ні­ку архі­тэк­тур­на­га ансам­бля пра­спек­та Не­за­леж­нас­ці. Пра­спект быў пры­зва­ны на­яўна дэ­ман­стра­ваць пе­ра­ва­гі са­цы­яліс­тыч­на­га строю пад­арож­ні­ку з За­ха­ду на шля­ху да цэн­тру са­цы­яліс­тыч­най імпе­рыі — Мас­квы. Тран­зіт­насць успры­няц­ця і на­ват пэў­ная сім­ва­ліч­насць пра­спек­та па­ка­за­ль­ныя ў кан­трас­це арна­мен­та­лі­за­ва­най па­ра­днас­ці і рэ­прэ­зен­та­тыў­нас­ці фа­са­даў з по­ўнай ад­сут­нас­цю дэ­ка­ра­тыў­ных упры­го­жан­няў на два­ра­вых па­вер­хнях тых жа са­мых бу­дын­каў.

Ад­чу­ван­не Мін­ска як гран­ды­ёзнай дэ­ка­ра­цыі агу­чыў у сва­ім кан­цэп­це «Го­ра­да СО­Нца» мас­так Артур Клі­наў. Га­лоў­ная ма­гіс­траль го­ра­да, на вось якой па­сля­доў­на «на­ні­за­ныя» гі­ган­цкія плош­чы і ўздоўж якой па­шых­та­ва­лі­ся ра­ды да­моў-па­ла­цаў, ба­чыц­ца Клі­на­ву сі­му­ля­тыў­най ма­дэл­лю Ідэ­аль­на­га Го­ра­да Вя­лі­кай Ка­му­ніс­тыч­най Уто­піі. Гэ­тая ўра­жа­ль­ная і ве­ліч­ная ма­дэль не маг­ла быць рэ­алі­за­ва­ная ў Мас­кве ці Ле­нін­гра­дзе, бо вы­ма­га­ла по­ўна­га ачыш­чэн­ня пля­цоў­кі пад сваю бу­доў­лю — а гэ­та зна­чыць зніш­чэн­не го­ра­да гіс­та­рыч­на­га, сап­раў­дна­га.

Го­рад — ла­ка­лі­за­ва­ная ў пра­сто­ры і ча­се арэ­на ба­ра­ць­бы па­між роз­ны­мі су­по­ль­нас­ця­мі. Сля­ды гэ­тай ба­ра­ць­бы ад­люс­троў­ва­юцца ў яго зме­нах, час­ця­ком да­во­лі бру­та­ль­ных. У са­ра­ка­выя-пя­ці­дзя­ся­тыя га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя са­цы­яль­на-па­лі­тыч­ныя аб­ста­ві­ны скла­лі­ся та­кім чы­нам, што но­вая, штуч­на сфар­ма­ва­ная на­ват не су­по­ль­насць, а са­цы­яліс­тыч­ная фар­ма­цыя атры­ма­ла маг­чы­масць ра­ды­ка­ль­на пе­ра­маг­чы бы­лую, ка­пі­та­ліс­тыч­ную, сля­ды якой за­хоў­ваў гіс­та­рыч­ны Мінск. Шан­цаў на ад­бу­до­ву гіс­та­рыч­най спад­чы­ны не за­ста­ло­ся — но­сь­бі­ты на­цы­яна­ль­на­га дыс­кур­су бы­лі ста­ран­на вы­ніш­ча­ны пад­час ста­лін­скіх чыс­так. Ся­род дой­лі­даў, да­тыч­ных да ад­на­ўлен­ня Мін­ска, то­ль­кі адзін­кі бы­лі ту­тэй­шы­мі — і тыя не на са­мых пер­шых ро­лях. Уво­гу­ле на­цы­яна­лізм зна­хо­дзіў­ся пад ідэ­а­ла­гіч­ным пры­гнё­там — пры­трым­лі­вац­ца на­цы­яна­ль­на ары­ента­ва­ных ідэ­яў бы­ло па­прос­ту не­бяс­печ­на. Пан­це­ляй­мон Пан­ама­рэн­ка — этніч­ны ўкра­інец і парт­ыйны фун­кцы­янер — уз­на­ча­ль­ваў ЦК КП БССР да 1947-га, фак­тыч­на быў ула­да­ром рэспублікі, па­ўна­моц­твы яко­га аб­мя­жоў­ва­лі­ся ад­но вы­шэй­шай мас­коў­скай парт­ыйнай ула­дай. І лі­да­рам той са­май па­за­на­цы­яна­ль­най су­поль­­нас­ці, што бы­ла за­анга­жа­ва­ная ў зніш­чэн­ні ста­рой і па­бу­до­ве но­вай са­цы­яліс­тыч­най ста­лі­цы. З яго сло­ваў: «Со­зда­вая но­вый Минск, мы в пер­вую оче­редь за­бо­тим­ся об удоб­ствах жиз­ни тру­дя­щих­ся в нем». І да­лей — «Мы по­ни­ма­ем на­шу гро­мад­ную от­вет­ствен­ность пе­ред бу­ду­щим по­ко­ле­ни­ем. Ка­ким мы по­стро­им Минск сей­час, та­ким он вой­дет в ве­ка и бу­дет рас­ска­зы­вать на­шим пра­вну­кам о ге­ро­ике ста­лин­ской эпо­хи по­стро­ения ком­му­низ­ма».

Ня­слуш­на ўяў­ляць бу­даў­ні­коў но­ва­га Мін­ска гэт­кі­мі кры­ва­жэр­ны­мі да гіс­та­рыч­най спад­чы­ны зніш­ча­ль­ні­ка­мі Мін­ску. Яны бы­лі най­перш ства­ра­ль­ні­ка­мі, а зніш­чэн­не — па­боч­нае не­абход­нае на­ступ­ства. У та­га­час­най ве­ль­мі спе­цы­фіч­най сі­ту­ацыі пе­ра­бу­до­ва гіс­та­рыч­на­га цэн­тра ста­ла свя­до­мым ра­шэн­нем кі­раў­ніц­тва рэ­спуб­лі­кі. Ві­да­воч­на, знач­на пра­сцей бы­ло б вы­ка­рыс­таць за­ха­ва­ныя му­ры да­моў — да­хі, пе­ра­крыц­ці, шкло — і жы­лы фонд быў бы ад­ноў­ле­ны ў са­мыя сціс­лыя тэр­мі­ны. Але кі­ру­ючая во­ля па­вя­ла Мінск іншым, скла­да­ным і амбі­цый­ным шля­хам... Да гэ­та­га ж бо­ль­шасць ка­пі­та­ль­най за­бу­до­вы да­ва­енна­га цэн­тра Мін­ска скла­да­лі да­ход­ныя да­мы дру­гой па­ло­вы дзе­вят­нац­ца­та­га ста­год­дзя, якія на час зніш­чэн­ня не пад­па­да­лі пад вы­зна­чэн­не гіс­та­рыч­ных каш­тоў­нас­цяў. Асоб­ныя бу­дын­кі, вар­тыя за­ха­ван­ня, уклю­чы­лі ў за­бу­до­ву цэн­тра­ль­на­га пра­спек­та — і ве­ль­мі хо­чац­ца ве­рыць, што гэ­та бы­ла не вы­со­кап­ра­фе­сій­ная гу­ль­ня кштал­ту тэт­ры­са: як уда­ла пры­ста­са­ваць рэ­шткі ста­рых да­моў да но­вых. Зра­зу­ме­ла, бы­ло яшчэ ве­ль­мі да­лё­ка да су­час­ных уяў­лен­няў аб за­ха­ван­ні і рэ­стаў­ра­цыі архі­тэк­тур­ных каш­тоў­нас­цяў, Дру­гая сус­вет­ная вай­на ста­ла ка­та­лі­за­та­рам іх дыс­ку­та­ван­ня і асэн­са­ван­ня. Ня­ма сум­не­ваў, што вя­ду­чыя са­вец­кія архі­тэк­та­ры сап­раў­ды — сум­лен­на — бу­да­ва­лі ідэ­аль­ны го­рад.

Бо­льш за тое, яны на­ват на­ма­га­лі­ся штуч­на над­аць за­бу­до­ве цэн­тра­ль­най час­ткі Мін­ска на­цы­яна­ль­ныя расы. Але фак­тыч­на атрым­лі­ва­ла­ся «ўяў­нае бе­ла­рус­кае» — у вуз­кіх меж­ах да­зво­ле­на­га пан­ую­чай кла­сі­цы­зу­ючай сты­ліс­ты­кай. Бе­ла­рус­касць па­сля­ва­еннай айчын­най архі­тэк­ту­ры — там, дзе яна суб­ты­ль­на пры­сут­ні­чае, — спрош­ча­ная да фа­льк­лор­нас­ці: на­прык­лад, у арна­мен­тах асоб­ных бу­дын­каў і аздаб­лен­ні асвят­ля­ль­ных мач­таў пра­спек­та. І гэ­та не дзіў­на, бо яе вы­дум­ля­лі прад­стаў­ні­кі іншых на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур, вы­пус­кні­кі архі­тэк­тур­ных школ Мас­квы і Ле­нін­гра­да.

Вер­нем­ся да цэн­тра­ль­на­га пра­спек­та Мін­ска. Ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лай амбі­ва­лен­тнасць яго ацэ­нак у не­за­леж­най ця­пер Бе­ла­ру­сі. З ад­на­го бо­ку, гэ­та дзей­сны на­па­мін пра ста­лін­скую па­лі­ты­ку і яе ка­тас­тра­фіч­ныя на­ступ­ствы — пра на­цы­яна­ль­ную элі­ту і гіс­та­рыч­ную спад­чы­ну, што падзя­лі­лі гвал­тоў­ны лёс бе­ла­рус­кай ста­лі­цы. З дру­го­га — цэ­ль­ны вы­са­как­лас­ны архі­тэк­тур­ны по­мнік сва­ёй эпо­хі, ство­ра­ны леп­шы­мі са­вец­кі­мі дой­лі­да­мі та­го ча­су, які пра­цяг­вае год­на вы­кон­ваць ро­лю фун­кцы­яна­ль­на­га і рэ­прэ­зен­та­тыў­на­га цэн­тра су­час­на­га Мін­ска.

У рэ­шце рэшт ад­бы­ла­ся ша­ра­го­вая — за ты­ся­ча­га­до­вую гіс­то­рыю існа­ван­ня — стра­та Мін­скам свай­го архі­тэк­тур­на­га аб­ліч­ча. І ша­ра­го­вае ж яго аб­наў­лен­не.

Ня­даў­на (19 лiс­та­па­да — 12 снеж­ня 2015) у Мінску адбылася фак­та­г­ра­фіч­ная рэ­прэ­зен­та­цыя ва­енна­га і па­ва­енна­га пе­ры­ядаў су­сед­няй ста­лі­цы — фо­та­выс­та­ва «Як Фе­нікс з по­пе­лу. Раз­бу­рэн­не і ад­на­ўлен­не Вар­ша­вы 1939—1955». У сце­нах Га­рад­ской мас­тац­кай га­ле­рэі Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва яна бы­ла арга­ні­за­ва­на Поль­скім Інсты­ту­там у Мін­ску су­мес­на з вар­шаў­скім «До­мам сус­трэч з гіс­то­ры­яй». Ці зро­бім мы не­шта пад­об­нае, пры­све­ча­нае на­шай ста­лі­цы, ці здо­ль­ныя бу­дзем гэ­та аб­мер­ка­ваць? Без па­лі­тыч­ных анга­жа­ва­нас­цяў і мі­фа­бу­доў­лі. Зда­ецца, нам гэ­та сёння па­трэб­на.