Твор сус­тра­ка­ецца з по­зір­кам

№ 1 (394) 01.01.2016 - 31.01.2016 г

«Ага» Аляк­сан­дра Ка­на­ва­ла­ва ў По­ла­цкай мас­тац­кай га­ле­рэі
У экс­па­зі­цыі Аляк­сан­дра ад­ра­зу за­да­ецца тэ­ма га­вор­кі — пра эстэ­ты­ку ка­ла­жа. А так­са­ма — пра аўтар­скае раз­умен­не жы­ва­пі­су як вы­на­ход­ніц­тва, не­ад’ем­на­га ад ча­ла­ве­ча­га ўяў­лен­ня. Пра ра­зу­мен­не, што пры­ха­ва­нае ў лі­ніі, пля­ме, пра­сто­ры, гу­ку, эмо­цы­ях...

 

Акра­мя но­вых буй­на­фар­мат­ных ра­бот, на вы­ста­ве бы­ло па­ка­за­на ві­дэа — май­стар-клас ад твор­цы, у якім ён прад­эман­стра­ваў усе тэх­на­ла­гіч­ныя пры­ёмы, ска­рыс­та­ныя ў пра­цах. Фі­льм пра за­ман­лі­вы мас­тац­кі пра­цэс за­хап­ляе под­ыхам ко­ле­ра­вых на­плас­та­ван­няў, пе­ра­тва­рэн­нем чыс­та­га па­лат­на ў за­вер­ша­ную пра­цу.

Аляк­сандр Ка­на­ва­лаў — жы­ва­пі­сец, які вы­ка­рыс­тоў­вае ў сва­іх ра­бо­тах роз­на­фак­тур­ныя ма­тэ­ры­ялы. З іх да­па­мо­гай ён да­ма­га­ецца эстэ­тыч­на­га эфек­ту до­ты­ку, асно­ва кар­ці­ны ўзба­га­ча­ецца праз фак­ту­ру фраг­мен­таў тка­ні­ны, сет­кі, бляск фо­ль­гі, ззян­не зо­ла­та, украп­ван­не прад­ме­таў ужыт­ку (ма­не­ты, эты­кет­кі і гэ­так да­лей).

У мас­тац­тва жы­ва­пі­су ка­лаж­ныя эле­мен­ты ўпер­шы­ню бы­лі ўве­дзе­ныя Жор­жам Бра­кам і Па­блам Пі­ка­са ў 1910—1912 га­дах. Мас­та­кі ства­ра­лі аван­гар­дныя ра­бо­ты, пры­ўно­ся­чы фраг­мен­ты што­дзён­нас­ці не­пас­рэд­на на кар­цін­ную плос­касць. Тэх­ні­ка атры­ма­ла са­ма­стой­нае жыц­цё і вы­сту­пі­ла ў ро­лі стра­тэ­гіч­на­га па­сы­лу ў твор­час­ці мно­гіх аўта­раў.

Мас­тац­тваз­наў­ца і арт-кры­тык Па­вел Вай­ніц­кі ў сва­ім арты­ку­ле «Без пад­ма­ну: жы­ва­піс­ныя па­вер­хні Аляк­сан­дра Ка­на­ва­ла­ва» раз­ва­жае пра ілю­зіі «трох­мер­най пра­сто­ры на двух­мер­най плос­кас­ці кар­ці­ны, што за­га­дзя з’яў­ля­ецца ашу­кан­ствам, хай і асве­ча­ным тра­ды­цы­яй». Ён пры­во­дзіць мер­ка­ван­не ідэ­ола­га аме­ры­кан­ска­га аб­страк­цы­яніз­му Клі­мен­та Грын­бер­га: «Жы­ва­пі­сец-рэ­аліст, зма­га­ючы­ся з не­паз­беж­най плос­кас­нас­цю вы­явы і “руй­ну­ючы” яе не­існу­ючым аб’­ёмам, ста­ра­ецца сха­ваць асно­ва­твор­ныя кам­па­нен­ты кар­ці­ны як ма­тэ­ры­яль­на­га аб’­екта — плос­кую па­вер­хню, фор­му пад­рам­ні­ка і ўлас­ці­вас­ці піг­мен­таў».

«Вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы пры­нцып ка­ла­жу як стра­тэ­гію, — пра­цяг­вае Вай­ніц­кі, — Ка­на­ва­лаў аку­му­люе на плос­кас­ці кар­ці­ны мнос­тва да­дат­ко­вых мі­ні-плос­кас­цей і фак­тур. Ся­род яго пра­цоў­ных ма­тэ­ры­ялаў не то­ль­кі звы­чай­ныя для ка­лаж­най тэх­ні­кі аб­рэз­кі га­зет і за­па­ко­вак, але і ка­вал­кі фо­ль­гі і тка­ні­ны ці зной­дзе­ныя фраг­мен­ты, па­хо­джан­не якіх цяж­ка­выз­на­ча­ль­нае. Асноў­нае ва ўсіх пе­ра­лі­ча­ных эле­мен­тах — здо­ль­насць вы­раз­на “тры­маць” свае ўлас­ныя ма­ле­нь­кія роз­на­фак­тур­ныя і роз­на­ма­тэ­ры­яль­ныя пра­сто­ры, якія раз­ам з жы­ва­піс­ны­мі пля­ма­мі, на­поў­не­ны­мі аль­бо не­да­на­поў­не­ны­мі піг­мен­там, на­плас­тоў­ва­юцца, ства­ра­ючы інтэн­сіў­ную жы­ва­піс­на-плас­тыч­ную па­вер­хню. У асоб­ных тво­рах мас­та­ка скла­да­на­сас­таў­ная гі­пер­плос­касць атрым­лі­вае дзіў­ную глы­бі­ню. Але гэ­тая глы­бі­ня не імі­туе фа­ль­шы­выя аб’ём ці пер­спек­ты­ву, яна — ча­са­вая, аб­умоў­ле­ная тэх­на­ла­гіч­най па­сля­доў­нас­цю сла­ёў, і ад­люс­троў­вае па­лім­псес­тнасць бу­да­ван­ня вы­явы».

Та­кім чы­нам, мас­так ства­рае эстэ­тыч­ны аб’­ект, но­вую этыч­ную фор­му. Яна ў бо­ль­шас­ці вы­пад­каў мае аб­страк­тную аб­умоў­ле­насць, над якой да­мі­нуе аўтар­ская тэ­ма. Гэ­та то­ль­кі на пер­шы по­гляд пра­цы Ка­на­ва­ла­ва ўспры­ма­юцца як сты­хій­ныя кам­па­зі­цыі. Кож­ная з іх ня­се сэн­са­вую на­груз­ку, і ўсе яны ма­юць кан­крэт­ныя на­звы, што да­па­ма­га­юць гле­да­чу ў рас­паз­нан­ні твор­чай за­ду­мы. Яны ад­сы­ла­юць да ко­ле­ра-фі­зіч­на­га пе­ра­жы­ван­ня, па­гру­жа­ючы яго ў эстэ­ты­ка-псі­ха­ла­гіч­ны стан, у гле­да­ча з’яў­ля­юцца аса­цы­ятыў­ныя эмо­цыі, а су­зі­ран­не вы­яўлен­чых эле­мен­таў да­па­ма­гае пра­нік­нен­ню ў сю­жэт кар­ці­ны. Так ад­бы­ва­ецца асэн­са­ван­не тэ­мы, ідэі мас­та­ка.

У раз­мо­вах адзін з ад­ным мы вы­раз­на ўяў­ля­ем рэч, пра якую рас­каз­ва­ем, — вы­раб­ле­ная яна з дрэ­ва, ка­ме­ня, па­кры­тая ме­хам аль­бо шча­цін­нем. Мас­так, уво­дзя­чы фраг­мен­ты гэ­тых фак­тур, пры­му­шае гле­да­ча не то­ль­кі эма­цый­на рэ­ага­ваць на воб­раз, але і пра­ні­каць у аўтар­скую за­ду­му, пра­чыт­ваць тое, пра што раз­ва­жаў твор­ца.

Аляк­сандр Ка­на­ва­лаў ужо бо­льш за 15 га­доў пра­цяг­вае се­рыю пад на­звай «Фа­мі­ль­нае срэб­ра». Яна за­дум­ва­ла­ся як раз­ва­гі на тэ­му каш­тоў­нас­цей жыц­цё­ва­га ба­га­жу. Тэх­ні­ка ка­ла­жа як най­лепш вы­каз­вае ідэю за­ду­ма­на­га. Тыя фраг­мен­ты, ка­ва­лач­кі рэ­аль­на­га све­ту, вы­ка­рыс­та­ныя ў пра­цах, ва­ло­да­юць так­ты­ль­най інфар­ма­цы­яй. Яны ад­сы­ла­юць гле­да­ча ў свет мі­ну­ла­га, у свет пе­ра­жы­тых, пра­чу­тых эмо­цый і падзей. Але ка­лаж у ра­бо­тах Ка­на­ва­ла­ва да­зва­ляе не толь­кі фік­са­ваць на­ша ві­зу­аль­на-так­ты­ль­нае ўспры­ман­не све­ту, ён да­зва­ляе мас­та­ку ства­раць но­выя эстэ­тыч­ныя нор­мы. Гля­дач, уз­іра­ючы­ся ў та­кую кар­ці­ну, па­ві­нен умець атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад ка­ла­ры­ту, які пра­ні­кае ў эма­цый­ную сфе­ру ча­ла­ве­ка, пры­во­дзя­чы не­рво­вую сіс­тэ­му ў пэў­ны стан. Па­ві­нен умець раз­гля­даць фор­ма­ў­тва­ра­ль­ныя лі­ніі, рыт­мы, за­кла­дзе­ныя ў пра­цу, якія вы­клі­ка­юць у па­мя­ці аса­цы­яцыі з па­зна­ван­нем ра­ней ба­ча­на­га, што да­зва­ляе пе­ра­йсці да раз­ва­жан­ня. Плюс це­неў­тва­ра­ль­ная фак­тур­ная па­верх­ня пры роз­най асвет­ле­нас­ці кар­ці­ны над­ае ёй да­дат­ко­выя аса­цы­ятыў­ныя трак­тоў­кі, якія за­ле­жаць ужо ад по­зір­ку кож­на­га асоб­на­га гле­да­ча.

У мно­гіх вы­пад­ках та­кі жы­ва­піс мож­на на­зваць ня­мой па­эзі­яй, та­му што на па­лот­нах лю­дзі, прад­ме­ты, лан­дшаф­ты па­ўста­юць у вы­гля­дзе лі­ніі, ко­ле­ру, рыт­му, фор­мы. Кар­ці­ны маў­клі­выя. Праз ко­лер чу­юцца гу­кі, праз лі­ніі ад­гад­ва­юцца прад­ме­ты, праз фор­мы ад­бы­ва­ецца на­ша ня­бач­ная пры­сут­насць у ство­ра­най мас­та­ком кам­па­зі­цыі. У яго ка­ла­жах з’яў­ля­ецца яшчэ ад­на грань па­знан­ня.

Ларыса ЛЫСЕНКА