Ма­ла­дыя і яшчэ ма­ла­дзей­шыя: час тран­сфар­ма­цый

№ 1 (394) 01.01.2016 - 31.01.2016 г

Кон­курс «Пра­Фо­та-2015»
Пад­вя­дзен­не вы­ні­каў кон­кур­су «Пра­Фо­та-2015» ста­ла за­ключ­ным акор­дам «Ме­ся­ца фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску». Ад­на­ча­со­ва быў прэ­зен­та­ва­ны аль­бом, яко­га па­куль ня­ма ў во­ль­ным дос­ту­пе. Але най­бо­льш ці­ка­вым у кон­кур­се ста­ла тое, як вы­раз­на за­яві­ла пра ся­бе ма­ла­дое па­ка­лен­не.

У хо­дзе прэ­зен­та­цый пра­гу­ча­ла не­ка­ль­кі азна­чэн­няў. На­прык­лад, ма­ла­дыя — «гэ­та не тыя аўта­ры, якія ро­бяць адзін пра­ект у 10 га­доў» (Андрэй Лян­ке­віч) або «нам уда­ло­ся ад­ысці ад фа­таг­ра­фіі эмо­цый да вы­раз­ных гіс­то­рый» (Во­ль­га Шпа­ра­га). Або вось гэ­та: «Ка­лі аўтар не раз­умее і не мо­жа рас­тлу­ма­чыць тое, што ён ро­біць, ён дэк­ва­лi­фi­ка­ва­ны для нас як фа­тог­раф» (стар­шы­ня жу­ры Ган­на Шпа­ка­ва). Мне зда­ецца, гэ­та ве­ль­мі вы­раз­ныя тэ­зі­сы, з якіх вы­ні­кае: но­вая ге­не­ра­цыя пры­йшла, ёй яшчэ трэ­ба пад­ужэць, але яе актыў­на фар­му­юць, да яе прад’­яўля­юць пэў­ныя па­тра­ба­ван­ні. Не ба­чыць гэ­та­га сён­ня, пра­цяг­ва­ючы азі­рац­ца на тра­ды­цыю і кла­сі­ку, — зна­чыць быць не­да­ль­на­бач­ным або пе­рад­узя­тым.

У ка­го ж моц­ныя па­зі­цыі ў но­вым па­ка­лен­ні?

У та­го, хто доб­ра ву­чыў­ся і хто не ад­чу­вае ся­бе ра­мес­ні­кам. Па­чаць вар­та бы­ло б з не­ка­ль­кі кур­саў ку­ра­та­ра Надзі Ша­ра­ме­та­вай і май­строў рэ­пар­таж­най фа­таг­ра­фіі Андрэя Па­лi­ка­на­ва, Тац­ця­ны Плот­ні­ка­вай і Юрыя Ко­зы­ра­ва (усе — з Рас­іі). Ёсць ся­род ма­ла­дых фа­тог­ра­фаў тыя, хто за­йма­лі­ся ў Мас­коў­скай шко­ле фа­таг­ра­фіі і му­ль­ты­ме­дыя імя Род­чан­кі, не­ка­то­рыя на­зы­ва­юць сва­імі на­стаў­ні­ка­мі Цэнтр фа­таг­ра­фіі (Мінск) і Андрэя Ка­лес­ні­ка­ва аса­біс­та. Хто­сь­ці ездзіць на парт­фо­ліа-рэ­вю — важ­на, што фа­тог­ра­фы, якія пры­хо­дзяць у су­час­ную арт-сфе­ру, ма­юць маг­чы­масць ву­чыц­ца мас­тац­тву, а не то­ль­кі тэх­на­ло­гі­ям.

Дру­гі пры­нцы­по­вы мо­мант: ці мож­на па­ка­заць у Бе­ла­ру­сі вы­ні­ко­выя пра­екты? Звы­чай­ныя на­ву­ча­ль­ныя кур­сы іх на­огул не ро­бяць. Хоць Аляк­сей На­вум­чык і на­зваў ма­ла­дзёж­нае фа­таг­ра­фіч­нае ася­род­дзе свай­го ро­ду ге­та, не­ка­то­рым усё ж уда­ецца пра­рвац­ца на га­ле­рэй­ныя пля­цоў­кі. І гэ­та не то­ль­кі «ЦЭХ» («Пра­цэс»), але і НЦСМ («Ана­то­мія. Ідэ­аль­нае це­ла», «Артэ­рыя»), і га­ле­рэя «Ў» («Вы­мя­рэн­ні пус­тэ­чы»), і пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Вік­та­ра Гi­лiц­ка­га «Апош­ні ві­зіт» у Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва.

Кніж­ны фар­мат так­са­ма ад­кры­ты: у пра­екце «By now» за­яўляў­ся ўзрос­та­вы цэнз. Акра­мя яго, вар­та на­зваць кон­кур­сы з між­на­род­ным жу­ры і аль­бо­мы «Stand by», «Прэс-фо­та Бе­ла­ру­сі». Апош­нія вы­да­ва­лі­ся ў 2010—2015 га­дах з не­ка­то­ры­мі пе­ра­пын­ка­мі і так­са­ма па­сля­доў­на фар­ма­ва­лi ко­ла ма­ла­дых аўта­раў: мно­гія пра­цу­юць у мед­ыя-рэ­сур­сах. Не апош­нюю ро­лю ў пад­трым­цы ма­ла­дой фа­таг­ра­фіі ад­ыгры­вае інтэр­нэт-ча­со­піс «Imbalance»: рэ­дак­тар­ка Аляк­сан­дра Сал­да­та­ва шток­вар­та­ль­на за­яўляе ідэю вы­пус­ку, пра­во­дзіць стро­гі ад­бор.

Падзей бы­ло знач­на бо­льш, га­лоў­нае, што но­вае па­ка­лен­не ўжо доб­ра ві­даць. Хоць у шы­ро­кім ко­ле ама­та­раў мас­тац­тва мо­гуць не ве­даць гэ­тыя імё­ны і пра­екты, бо час­та яны дэ­бют­ныя. Тым не менш на­за­вем: Аляк­сандр Ва­сю­ко­віч, Аляк­сандр Мі­хал­ко­віч, на­стой­лі­вы да­след­чык ма­ла­до­га Мін­ска Аляк­сей На­умчык, ве­ль­мі тон­кая і ўдум­лі­вая Во­ль­га Са­віч, Аляк­сан­дра Сал­да­та­ва, Мак­сім Са­ры­чаў, Аляк­сей Шлык. Як пра­ві­ла, вы­лу­ча­юцца ві­цеб­скія аўта­ры: Аляк­сандр Ве­ле­дзi­мо­вiч, Ка­ця­ры­на Сму­ра­га, Тац­ця­на Лі­соў­ская. Не­ка­ль­кі асаб­ня­ком у гэ­тым шэ­ра­гу ста­яць пра­цы Жан­ны Глад­ко, за­ўсё­ды ці­ка­выя, але яна, без­умоў­на, не сто­ль­кі фа­тог­раф, ко­ль­кі прад­стаў­нік акту­аль­на­га мас­тац­тва. Не­ль­га не за­ўва­жыць Але­ну Пра­та­се­віч і Сяр­гея Лес­ке­ця, якi пры­му­сіў га­ва­рыць пра сваю се­рыю «Agro».

На­рэш­це, лаў­рэ­аты «Пра­Фо­та-2014»: Аляк­сандр Мі­хал­ко­віч з пра­ектам «Пры­му­сіць інтэр­нэт па­мя­таць Ха­ла­кост» і Свят­ла­на Ярко­віч з «Па­між ле­сам і ра­кой». А ў 2015 го­дзе пе­ра­мож­ца­мі ста­лі Мак­сім Са­ры­чаў — «Пры­ві­тан­не, зброя!» — і Аляк­сандр Ва­сю­ко­віч і Да­р’я Ца­рык — «Кож­ная трэ­цяя».

Моц­ны бок ма­ла­дой фа­таг­ра­фіі — ён жа і яе аб­ме­жа­ван­не: ары­ента­цыя на са­цы­яль­ныя пра­бле­мы. І ў гэ­тай час­тцы са­мае ці­ка­вае — іх не­пра­яўле­ныя да­гэ­туль аспек­ты. Так, мож­на на­ра­каць на бяс­кон­цае па­ўта­рэн­не тэ­мы арміі, ве­тэ­ра­наў, за­кі­ну­тых і жы­вых яшчэ вё­сак, ген­дар­най ідэн­тыч­нас­ці, фі­зіч­ных аб­ме­жа­ван­няў, суб­ку­ль­тур, гвал­ту — за­ўсё­ды з на­мі «па­мяць і траў­мы». Але з’яў­ля­юцца час ад ча­су «На­ву­ка» Аляк­сан­дры Сал­да­та­вай і «Пры­му­сіць інтэр­нэт па­мя­таць Ха­ла­кост» Аляк­сан­дра Мі­хал­ко­ві­ча — яны ўжо іншыя. Пры­кла­даў мо­жа быць бо­льш, але для жу­ры знач­на важ­ней іх асэн­са­ван­не аўта­ра­мі, аб­мер­ка­ван­не, рэ­за­нанс у аўды­то­рыі гле­да­чоў. Пра­ява ўсё но­вых рэ­алій гра­мад­ска­га жыц­ця, рух са­цы­яль­ных пра­цэ­саў. Згод­на з ку­ра­та­рам, пер­шас­ная ідэя, але не эстэ­ты­ка і пра­ві­ль­насць тра­ды­цый­най фа­таг­ра­фіі, з яе акцэн­там на кан­такт з рэ­аль­нас­цю. І ўжо не так важ­ныя сты­ліс­тыч­ныя і жан­ра­выя вы­на­ход­ствы — як і тэх­на­ло­гія, яны вы­бі­ра­юцца ў ад­па­вед­нас­ці з кан­цэп­там.

У вы­ні­ку фо­та­зды­мак сап­раў­ды шмат­вы­мер­на ўяў­ляе сён­няш­нюю Бе­ла­русь, і ў леп­шых вы­пад­ках гэ­та вос­трая фа­таг­ра­фія з бо­ле­вы­мі пункта­мі і пра­ніз­лі­вы по­зірк.

«То­ля, ты маё шчас­це». Гэ­тае ана­нім­нае па­слан­не я ўба­чы­ла на фа­таг­ра­фіі — ці над­піс на пло­це, ці цы­дул­ка на ха­ла­дзі­ль­ні­ку. Я пра «фа­таг­ра­фіі эмо­цый»... Ві­да­воч­ная пра­бле­ма кон­кур­су «Пра­Фо­та» — арт-фа­таг­ра­фія. Хоць падзел на да­ку­мен­та­ль­ную і мас­тац­кую фа­таг­ра­фію яшчэ пры­сут­ні­чае, але сло­вы тыя на­ват ніх­то не ка­жа. З са­цы­яль­ных кан­тэк­стаў уз­ятыя тлу­ма­ча­ль­ныя тэкс­ты — ча­сам зу­сім да­лё­кія ад ві­зу­аль­на­га шэ­ра­гу, ча­сам з гіс­то­ры­яй. Гэ­та дае маг­чы­масць да­сяг­нуць кан­цэп­ту­аль­най цэ­лас­нас­ці, на якой па-ра­ней­ша­му на­стой­ва­юць ку­ра­та­ры. Ган­на Шпа­ка­ва: «Мы шмат пра­ца­ва­лі з аўтар­скі­мі тэк­ста­мі, пра­сі­лі пе­ра­піс­ваць, та­му што пры­нцы­по­ва важ­на, каб ча­ла­век зды­маў асэн­са­ва­на».

Маг­чы­ма, арт-фа­таг­ра­фіі, пры ад­па­вед­ных уста­ноў­ках і скла­дзе жу­ры, бы­ло про­ста ма­ла прад­стаў­ле­на на кон­курс, маг­чы­ма, се­лек­цыя бы­ла спе­цы­фіч­най. Па­ра­докс у тым, што да «арту», да інтэр­прэ­та­цыі фак­та як та­ко­га імкнуц­ца мно­гія да­ку­мен­та­ліс­ты — і «но­выя да­ку­мен­та­ліс­ты», і на­ват рэ­пар­таж­ныя фа­тог­ра­фы. Я б адзна­чы­ла гэ­тую тэн­дэн­цыю ў кон­кур­се «Прэс-фо­та Бе­ла­ру­сі — 2015», пры­чым як у адзін­ка­вых здым­ках, так і ў се­ры­ях. Мя­жа ве­ль­мі тон­кая.

А ёсць яшчэ па­пу­ляр­ны на­пра­мак — пра­ца з архі­ва­мі, тут у асно­ве ві­да­воч­на ля­жыць асаб­лі­ва да­ку­мен­та­ль­ны пад­ыход. Яму ве­рыш, та­му што не бы­ло ра­ней на­шых ма­ні­пу­ля­цый, цы­та­ван­ня, зва­ро­ту да ка­на­та­цый і аўта­ры­тэ­таў. Ад­нак ма­ем доб­ры пры­клад: Андрэй Лян­ке­віч, які пра­йшоў шлях ад рэ­пар­таж­на­га фа­тог­ра­фа да аўта­ра пра­екта «Бы­вай, Ра­дзi­ма!», дзе ка­ла­жы і рэ­кан­струк­цыя пры­вя­лі да прэс­тыж­най і фі­нан­са­ва знач­най прэ­міі «Во­се­ньс­ка­га са­ло­на». Вось і пра­ца з па­мяц­цю, траў­май, архі­вам, ідэн­тыч­нас­цю і іншае. І ад­каз на пы­тан­не пра тран­сфар­ма­цыі, адзін з ад­ка­заў, вя­до­ма. Бо ня­ма ця­пер раз і на­заў­жды ўста­ля­ва­на­га пра­ві­ла жыц­ця ў жан­ры «хто мы» і «ку­ды ідзем».

Агу­ль­ны трэнд адзна­чы­лі экс­пер­ты Бі-бі-сі, на­зваў­шы яго па­­воль­най фа­таг­ра­фі­яй, што, як я раз­умею, вы­клю­чае імгненнае рэ­ага­ван­не на па­трэ­бу дня. Га­вор­ка ідзе пра доў­га­тэр­мі­но­выя пра­екты, якія зды­ма­юцца на гран­ты, у пра­цяг­лых ка­ман­дзі­роў­ках, што прад­угле­джвае не сто­ль­кі са­цы­яль­нае рас­сле­да­ван­не (гэ­тым за­й­ма­ецца фо­та­жур­на­ліс­ты­ка), ко­ль­кі мас­тац­кае аб­агу­ль­нен­не.

Спра­ва ўво­гу­ле за ма­лым — са­ма фа­таг­ра­фія па­він­на быць пе­ра­ка­наў­чай, і ма­ла­дым аўта­рам хо­чац­ца па­жа­даць не па­кі­даць гэ­ты кло­пат­ны за­ня­так.

Любоў ГАЎРЫЛЮК