Ра­до­віш­ча ра­дас­ці

№ 1 (394) 01.01.2016 - 31.01.2016 г

«Два­нац­ца­тая ноч» Уі­ль­яма Шэк­спі­ра ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры імя М. Гор­ка­га
«Два­нац­ца­тая ноч» ці­куе ад­ра­зу за па­ро­гам тэ­атра­ль­на­га бу­дын­ка: кож­ны ахво­чы мо­жа аса­біс­та ві­тац­ца і фот­кац­ца з пан­енкай-мі­мам у за­ла­тым убран­ні. Пад­обныя да яе «жы­выя ста­туі» на­стой­лі­ва сус­тра­ка­юцца ў гля­дац­кім фае, а по­тым з’яўля­юцца і на сцэ­не, ува­саб­ля­ючы на­па­мін пра вя­лі­кі свя­точ­ны кар­на­вал, дзе­ля яко­га, улас­на, і вар­та вы­бі­рац­ца ў тэ­атр. За­ла­тыя кра­су­ны ў інтры­гу не ўкруч­ва­юцца, хі­ба што цык­ліч­на (і якас­на) аздаб­ля­юць пра­сто­ру спек­так­ля.

Сцэ­ну з гля­дзе­ль­няй яднае бліс­ка­віч­ны шторм сціс­ла­га плас­тыч­на­га пра­ло­гу, ка­лі ўяў­ным ка­раб­лём мож­на па­трак­та­ваць увесь тэ­атр. З-пад ка­лас­ні­коў спус­ка­юцца снас­ці — пад­ста­ва бу­ду­чай гар­дэ­роб­ні, ку­ды мат­ро­сы во­ка­мгнен­на пан­аня­суць стро­яў ды гар­ні­ту­раў, а раз­ам з імі — ма­ты­ваў пе­ра­ўва­саб­лен­ня, мас­ка­ван­ня, зме­ны аб­ліч­чаў.

Пад­ста­во­вы сцэ­ніч­ны від ча­роў­най краі­ны Ілі­рыі да­сціп­на фар­муе вя­лі­кая кас­цю­мер­ня. Праз пе­ра­соў­ван­не кар­ка­саў з ве­шал­ка­мі мя­ня­ецца мес­ца дзея­ння. Праз дэ­та­лі сты­лі­за­ва­ных стро­яў па­ўстае то Ся­рэд­ня­веч­ча, то Ад­ра­джэн­не, то ма­дэрн, і, вя­до­ма, не па-іта­ль­янску ці па-бры­тан­ску (хоць сэр Эг’ючык і ка­зы­рыц­ца сва­ім шат­лан­дскім гар­ні­ту­рам). Ве­ра­год­на, кар­на­ва­ль­ная Ілі­рыя, уз­ноў­ле­ная на сцэ­не рэ­жы­сё­рам Сяр­ге­ем Ка­ва­ль­чы­кам і мас­тач­ка­мі Алай Са­ро­кі­най (сцэ­наг­ра­фія) і Ма­ры­яй Ге­ра­сі­мо­віч (кас­цю­мы), — вы­тан­ча­ны і жор­сткі свет тэ­атра­ль­на­га за­ку­ліс­ся, дзе, рых­тык як у Шэк­спі­ра­вай дра­ме, мо­жа ад­быц­ца ўсё, што па­жа­да­еце. (Праз па­жа­дан­ні «Два­нац­ца­тая ноч» пе­ра­гу­ка­ецца са спек­так­лем СМТ «Сон у Іва­на­ву ноч, аль­бо Ка­роль Лір» у па­ста­ноў­цы Ра­ма­на Дзер­ва­еда). Але Сяр­гей Ка­ва­ль­чык не на­стой­вае на за­ку­ліс­най эстэ­ты­цы: зда­ецца, яго бо­льш хва­люе за­ку­ліс­ная атмас­фе­ра.

...Брат упэў­не­ны, што сяс­тра не вы­плы­ла. Сяс­тра не сум­ня­ецца, што брат па­та­нуў. Лад­ка­ваць са­ма­стой­нае жыц­цё зруч­ней у на­га­ві­цах, і Ві­ёла па­слух­мя­на ўсцяг­вае муж­чын­скі гар­ні­тур. Бліз­ня­таў падзя­ляе сцэ­ніч­ная ўмоў­насць, яднае рос­пач стра­ты і не­абход­насць жыць да­лей, ясна вы­кла­дзе­ныя праз пе­ра­клад Іга­ра Скрып­кі — най­ноў­шы, зроб­ле­ны ад­мыс­ло­ва для На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Мак­сі­ма Гор­ка­га. Кла­січ­ны тэкст па­збыў­ся арха­ічнай ве­ля­гу­рыс­тас­ці, рэ­жы­сёр­скія ска­ра­чэн­ні спа­дзя­ва­на па­ско­ры­лі сю­жэт­ную ха­ду, але, пе­ра­фра­зу­ючы зна­ка­мі­тае «чым бу­дзем здзіў­ляць?», з аб­ста­він вы­ні­кае «чым бу­дзем сме­шыць?» — рэ­пу­та­цыя «Два­нац­ца­тае но­чы» не з са­мых вя­сё­лых. У ву­зют­кіх ко­лах па­ста­но­вач­най гра­мад­скас­ці яе на­зы­ва­юць змроч­най ка­ме­ды­яй. Ня­смеш­най. Це­шыць гле­да­чоў праз ста­но­віш­чы пер­са­на­жаў не вы­па­дае — яны дра­ма­тыч­ныя. Праз ха­рак­та­ры? Яны, па ба­ль­шы­ні сва­ёй, су­во­рыя, на­ват утра­пё­ныя. Но­ра­вы? З да­меш­кам цы­ніз­му. Пер­са­на­жы «Два­нац­ца­тае но­чы» зня­нац­ку па­га­джа­юцца і на кпі­ны, і на шлю­бы, дзей­ні­ча­юць хіт­ра, але не муд­ра, ка­лі са­мыя ад­каз­ныя пы­тан­ні для іх апы­на­юцца спра­вай на хві­лі­ну. Зра­зу­мець (і асаб­лі­ва да­ра­ваць) та­кую лег­ка­дум­насць па-за сцэ­най цяж­ка. Але, на­сле­ду­ючы ло­гі­цы рэ­жы­сё­ра Сяр­гея Ка­ва­ль­чы­ка, для ўчын­каў на злом га­ла­вы ад­ной­чы вы­па­дае вы­шэй­шы да­звол — да­т­клі­вая, хут­кап­лын­ная, дзі­вос­ная па­ра два­нац­ца­тае но­чы вя­лі­кіх Ка­ля­даў, за­яўле­ная Шэк­спі­рам у на­зве п’есы і не па­мя­ну­тая ў тэк­сце. Маг­чы­ма, ад па­чат­ку яго­ная Ілі­рыя і ўяў­ля­ла­ся ад­мыс­ло­вым мес­цам па­добных свят­ка­ван­няў — ча­роў­на-не­бяс­печ­най тэ­ат­ра­ль­най вы­спай, дзе ўсё мож­на вы­ра­шыць і раз­вя­заць, бо «два­нац­ца­тая ноч — час сло­ваў, і кож­нае сло­ва, пра­моў­ле­нае ў гэ­ты дзень, мае асаб­лі­вае зна­чэн­не», абя­цан­не ці клят­ва — не­па­руш­ныя, за­мо­ва аль­бо за­кляц­це — най­дзей­сныя. Ра­шэн­ні, якія пры­ма­юцца ў гэ­тую ноч, му­сяць скі­ра­ваць аль­бо цал­кам змя­ніць жыц­цё на блі­жэй­шую бу­ду­чы­ню Умо­ва ка­ляд­ных дзён — ра­да­вац­ца, вы­цяг­ва­ючы Алі­вію з жа­ло­бы аль­бо ўцяг­ва­ючы Ма­ль­во­ліё ў блаз­на­ван­не (та­кім чы­нам ро­біц­ца доб­рая блас­ла­вё­ная спра­ва), а ме­ру ша­лен­ства і жыц­ця­ра­дас­нас­ці так лёг­ка стра­ціць!

Праз гэ­тую ака­ліч­насць вы­ні­кае жа­но­чая слуш­насць спек­так­ля: ка­бе­ты спраў­джва­юць па­та­емныя на­ме­ры, ма­юць ра­цыю ў ка­хан­ні і атрым­лі­ва­юць па­жа­да­нае — на­ват Ма­рыя, што пры­ду­ма­ла жор­сткі роз­ы­грыш Ма­ль­во­ліё, му­сіць па­брац­ца з сэ­рам То­бі Бэл­чам, ад­нак праз вы­ка­нан­не Эмі­ліі Пра­нску­тэ яна не за­ка­ха­ная ад свай­го пер­ша­га вы­йсця, ке­пі­кі ды жар­ты вы­да­юць хі­ба сціп­лую сім­па­тыю. Па­чуц­цё ка­ме­рыст­кі аб­удзіц­ца праз фа­на­бэ­рыс­та­га пры­служ­ні­ка Ма­ль­во­ліё — ён, ба­чы­це, дбае аб пры­стой­нас­ці жыт­ла і яго­ных на­се­ль­ні­каў. Між тым як дзя­дзь­ка Алі­віі ва ўва­саб­лен­ні Аляк­сан­дра Вер­гу­но­ва сум­лен­на кла­по­ціц­ца пра за­ба­вы, дзе­ля якіх ён і сам п’е, і іншых га­то­вы спа­іць, але Эмі­лія Пра­нску­тэ стрым­лі­ва­ецца там, дзе яе ге­ра­іня маг­ла б і раз’юшыц­ца...

Падзея пе­ра­хоп­лі­вае падзею, і кож­ная на­чная зва­да на­бы­вае аб­ліч­ча вы­са­ка­род­най тэ­атра­ль­най інтры­гі: дзея­нне раз­ві­ва­ецца гул­лі­ва, по­рстка й спеў­на. Пес­ня пра ка­ха­ную на вер­шы ва­ган­таў, якую бла­зен Фэс­тэ спя­вае для гер­ца­га Арсі­на, вы­дае на са­праў­дны хіт дзя­ку­ючы вы­ка­нан­ню Андрэя Се­нь­кі­на і Ула­дзі­мі­ра Гло­та­ва (блаз­ны з роз­ных скла­даў спек­так­ля). Ірлан­дскія ды шат­лан­дскія ме­ло­дыі з існай кар­на­ва­ль­най апан­та­нас­цю тры­ма­юць тэм­па­рытм па­ста­ноў­кі і гу­мор гля­дзель­­ні. Не­здар­ма Сяр­гей Ка­ва­ль­чык ад­на­віў па­са­ды тэ­атраль­­ных му­зы­каў — на­ту­ра­ль­нае гу­чан­не смыч­ко­вых інстру­мен­таў у спа­лу­чэн­ні з дых­тоў­най фа­наг­ра­май пад­крэс­лі­ла і ме­ла­дыч­ныя акцёр­скія га­ла­сы, і не­ад’емнасць му­зы­кі ад доб­ра­га ка­ме­дый­на­га спек­так­ля, дзе трыа ў скла­дзе Эндру Эг’ючы­ка (Андрэй Ду­шач­кін і Аляк­сандр Жда­но­віч),То­бі Бэл­ча і Ма­рыі і спя­вае, і ска­ча, а да за­дзір­лі­вай мат­рос­кай джы­гі да­лу­ча­ецца вы­са­ка­род­ны гер­цаг Арсі­на (Сяр­гей Чэ­ке­рэс).

Са­мыя да­тклі­выя пер­са­на­жы ві­до­віш­ча — сла­ву­тая па­ра бліз­ня­таў, Се­бас­ць­ян ды Ві­ёла, пе­ра­апра­ну­тая юна­ком на імя Цэ­зар’ё. Бо здан­нё­вы Цэ­зар’ё — усё-ткі Ві­ёла, і гля­дац­кія во­чы не зблы­та­юць зграб­ную Ве­ра­ні­ку Пляш­ке­віч з муж­ным Сяр­ге­ем Кры­вец­кім. Тым шы­рэй­шай за­ста­ецца пра­сто­ра для мас­тац­ка­га ма­неў­ру — кас­цю­мы, грым, ма­не­ры, плас­ты­ка. Ка­лі на мес­ца юна­ка ўяў­на­га тра­піў юнак сап­раўд­ны, Акса­на Ляс­ная ў ро­лі за­ка­ха­най Алі­віі за­хоп­ле­на аца­ні­ла яго ўзмуж­не­лую по­стаць — шы­ры­ню пля­чэй і моц аб­дым­каў (а га­лоў­нае — рап­тоў­нае жа­дан­не аб­ды­мац­ца!). Іншыя вы­ка­наў­цы на яе про­ста не зва­жы­лі, хоць ім з Се­бас­ць­янам не аб­ды­мац­ца — біц­ца. І, па­вод­ле Шэк­спі­ра, пер­са­наж мае не­двух­сэн­соў­ны ва­ярскі спрыт. Хі­ба Ле­анід Ду­да­ран­ка ў ма­ле­нь­кай ро­лі Свя­та­ра пе­ра­пы­таў, та­го ці не та­го юна­ка ба­чыць па­сля вян­чан­ня...

Цяж­кая до­ля гер­ца­га Арсі­на — не да­ваць ве­ры ўлас­на­му жыц­цё­ва­му дос­ве­ду ўпар­тым да­ма­ган­нем Алі­віі, ка­лі шчы­рая сім­па­тыя да Ві­ёлы ў аб­ліч­чы Цэ­зар’ё пад­ступ­лі­ва ма­цу­ецца про­ста на гля­дац­кіх ва­чах. Арсі­на мае ўсе пад­ста­вы за­блы­тац­ца ў па­чуц­цях і по­ла­вых пры­кме­тах — ды так, што вы­пра­вы Цэ­зар’ё да Алі­віі ме­ць­муць аб­арон­чы ха­рак­тар ад гер­цаг­ска­га ха­рак­та­ру. Ня­хай бы й за­блы­таў­ся на ра­дасць за­ле! Бо бес­сэн­соў­на пе­ра­кон­ваць у ка­хан­ні ка­бе­ту — пры­стой­на, а пры­знац­ца, што на­блі­зіў упа­да­бан­ка-слу­гу... Вы­тан­ча­на, су­пя­рэч­лі­ва, з пэў­най ко­ль­кас­цю ду­шэў­ных зру­хаў і ад­крыц­цяў пры­хі­ль­насць (да юна­ка Цэ­зар’ё) му­сіць пе­ра­тва­рац­ца ў ка­хан­не (да дзяў­чы­ны Ві­ёлы)...

Са­мы змроч­ны пер­са­наж ка­ме­дыі — Маль­­во­ліё, пры­служ­нік Алі­віі, фа­со­ніс­ты, са­ма­ўпэў­не­ны, раз­лі­ко­вы («ву­чыў доб­рым ма­не­рам улас­ны цень») — той са­мы «бо­ба­вы» ка­роль, які не ўсве­дам­ляе свай­го пры­зна­чэн­ня, пе­ра­вы­шае па­ўна­моц­твы і не дбае пра ад­мыс­ло­вы («бо­ба­вы») эты­кет. Жор­сткае на­смя­янне Ма­рыі — свай­го ро­ду па­ка­ран­не за грэ­ба­ван­не тра­ды­цы­яй. У дых­тоў­ным вы­ка­нан­ні Аляк­сан­дра Суц­ка­ве­ра Ма­ль­во­ліё да­бі­рае за­ка­ха­нас­ці да гас­па­ды­ні, яго­ны ду­шэў­ны зрух ві­да­воч­ны — та­му і вар­ты шчы­ра­га аб­смя­яння.

Як жы­выя за­ла­тыя ста­туі по­бач з рас­хрыс­та­ны­мі пер­са­на­жа­мі — спі­на да спі­ны — по­бач з ра­дас­цю ў эпі­ло­гу па­ўстае жур­ба. Ну, жур­бін­ка — за­сму­чэн­не. Бо свя­та вось-вось скон­чыц­ца. Ужо па­ку­юць гар­ні­ту­ры, цяг­нуць пад ка­лас­ні­кі рыш­ту­нак, і тэ­атраль­­ныя на­шчад­кі Шэк­спі­ра, уз­біў­шы­ся на ва­лі­зы, хо­рам пя­юць пра дождж і бу­дзён­ныя міт­рэн­гі. А са­мая змроч­ная ка­ме­дыя Шэк­спі­ра раз­ві­та­ль­на зі­ха­ціць рас­ка­па­ным ра­до­віш­чам ра­дас­ці...

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра