Калядны оперны форум

№ 1 (394) 01.01.2016 - 31.01.2016 г

Італьянскія жарсці ў беларускім інтэр'еры
Мінскі Міжнародны Калядны оперны форум прайшоў у шосты раз. Першай дзеяй свята зрабіўся ІІ Мінскі міжнародны конкурс вакалістаў, які паступова становіцца традыцыяй, набірае аўтарытэт і прываблівае ўсё новых спевакоў. Другой дзеяй — уласна форум. Як заўжды, ён меў разнастайную праграму, уключаў тры спектаклі — «Царскую нявесту», «Яўгена Анегіна» і «Кармэн» з запрошанымі зоркамі, праект маладых выканаўцаў «Італьянская жарсць», а таксама гала-канцэрт зорак сусветнай оперы. Вядомыя беларускія музыказнаўцы Наталля Ганул і Радаслава Аладава аналізу­юць уласныя ўражанні ад фэсту

Ра­дас­ла­ва Ала­да­ва: Чар­го­вы Ка­ляд­ны фо­рум ад­ышоў у гіс­то­рыю. Ужо ад­шу­ме­лі жар­сці, га­ра­чыя ку­лу­арныя дыс­ку­сіі...

На­тал­ля Га­нул: Сап­раў­ды, зна­чэн­не пад­обна­га фо­ру­му для на­шай кра­іны цяж­ка пе­ра­аца­ніць. Усе па­зі­тыў­ныя фак­та­ры — рэ­гу­ляр­насць пра­вя­дзен­ня, ары­гі­на­ль­ныя спек­так­лі, за­пра­шэн­не яркіх прад­стаў­ні­коў сус­вет­най опер­най ва­ка­ль­най шко­лы і кан­са­лі­да­цыя леп­шых вы­ка­на­ль­ніц­кіх сіл бе­ла­рус­ка­га тэ­атра, арга­ніч­ны тан­дэм тэ­атра­ль­най час­ткі фо­ру­му і кон­кур­су ва­ка­ліс­таў — ума­ца­ва­лі яго між­на­род­ны ста­тус і зна­ка­вае мес­ца ў айчын­най ку­ль­тур­най пра­сто­ры.

Ра­дас­ла­ва Ала­да­ва: У пе­ры­ёды­цы з’яві­ла­ся ня­ма­ла ацэ­нак і мер­ка­ван­няў, ці­ка­вых, а ча­сам і глы­бо­кіх ана­лі­тыч­ных на­зі­ран­няў, якія да­ты­чы­лі і прад­стаў­ле­ных на сцэ­не артэ­фак­таў, і арга­ні­за­цыі. Важ­на, што гэ­тыя не­пас­рэд­ныя і све­жыя па дум­цы вод­гу­кі на падзею на­ле­жа­лі на­шым гас­цям — аўта­ры­тэт­ным му­зыч­ным кры­ты­кам з Мас­квы, Ба­ку, Кі­ева. Та­кі по­зірк звон­ку для нас ве­ль­мі істот­ны, а па ха­рак­та­ры вы­каз­ван­ня і ве­ль­мі па­хва­ль­ны. Мяр­кую, з бо­ль­шас­цю ду­мак вы, як і я, па­га­дзі­лі­ся. Та­му, каб не па­ўта­рац­ца, пра­па­ную скі­ра­ваць ува­гу на пы­тан­ні, якія нас тур­бу­юць.

По­гляд знут­ры прад­угле­джвае асэн­са­ван­не падзе­яў апош­ня­га фэс­ту не то­ль­кі як яскра­вай з’явы су­час­нас­ці, але і як пэў­най вя­хі на ня­лёг­кім шля­ху раз­віц­ця айчын­най опе­ры на­огул. У гэ­тым кан­тэк­сце адзна­чу, што сён­ня, як ні­ко­лі, сам час гла­ба­ліз­му пры­зна­чыў бе­ла­рус­ка­му му­зыч­на­му тэ­атру арга­ніч­на ўвай­сці ў пра­сто­ру еўра­пей­ска­га мас­тац­тва. І ме­на­ві­та пра гэ­та свед­чыць скраз­ная ідэя фо­ру­му 2015 го­да — дэ­ман­стра­цыя вы­со­кай год­нас­ці айчын­най опер­на-вы­ка­на­ль­ніц­кай ку­ль­ту­ры.

На­тал­ля Га­нул: Акцэнт на вы­ка­на­ль­ніц­кай ідэі быў уз­моц­не­ны трыма пра­гра­мамі: га­ла-кан­цэртам пе­ра­мож­цаў ва­ка­ль­на­га спа­бор­ніц­тва, яркім і вір­ту­озным тэ­ма­тыч­ным ве­чарам «Іта­ль­янская жар­сць» з удзе­лам на­шых артыс­таў і за­ключ­ным га­ла-кан­цэртам, які аб’­яднаў вы­ступ­лен­ні са­ліс­таў з 15 кра­ін. Але і праз усю тэ­ат­раль­­ную час­тку фес­ты­ва­лю пра­йшла ідэя паказу вы­со­ка­га ўзроў­ню вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства. Бо­льш за тое, за­ўва­жу: асноў­ная стаў­ка арга­ні­за­та­ра­мі бы­ла зроб­ле­на на та­ле­на­ві­тую мо­ладзь, 
і на­ват вы­бар спек­так­ля «Яўген Ане­гін» па­цвяр­джае гэ­тую дум­ку.

Уво­гу­ле пра­гра­ма шос­та­га фо­ру­му прад­стаў­ля­ла па­каз бяс­прой­грыш­ных, «то­па­вых» па­ста­но­вак, якія за­ўжды за­бяс­печ­ва­юць аншла­гі. Ад­нак та­кі пад­ыход апраў­даў да­лё­ка не ўсе за­пы­ты-ча­кан­ні за­ці­каў­ле­най і «не­рас­пеш­ча­най» у гэ­тым сэн­се на­шай част­кі пуб­лі­кі. Не бу­ду ха­ваць і ўлас­нае рас­ча­ра­ван­не, звя­за­нае з ад­сут­нас­цю, па-пер­шае, прэ­м’ер­на­га спек­так­ля, які па доб­рай тра­ды­цыі спе­цы­яль­на рых­та­ваў­ся для фес­ты­ва­ль­най пра­гра­мы, па-дру­гое — па­ўна­вар­тас­на­га сцэ­ніч­на­га тво­ру за­про­ша­на­га тэ­атра. А вось «мо­ла­дзе­вая ідэя» маг­ла б быць уз­моц­не­на па­ка­зам у меж­ах фо­ру­му ня­даў­няй прэ­м’е­ры дзі­ця­чай опе­ры «Док­тар Айба­літ». Да­рэ­чы, ка­лі я вы­сту­па­ла на між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі ў Кі­еве па пра­бле­мах раз­віц­ця опе­ры для дзя­цей у Бе­ла­ру­сі і ана­лі­за­ва­ла спек­такль Ма­ро­за­вай—Му­шын­скай—Пан­джа­ві­дзэ як ве­ль­мі пер­спек­тыў­ны пры­клад ад­ра­джэн­скіх тэн­дэн­цый у сэн­се да­лу­чэн­ня дзя­цей да тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва, дык па­чу­ла цэ­лы «хор» жа­да­ючых уба­чыць гэ­тую па­ста­ноў­ку. У тым лі­ку і ад за­про­ша­на­га на наш фо­рум укра­інска­га му­зыч­на­га кры­ты­ка Ма­ры­ны Чар­ка­шы­най-Гу­ба­рэн­ка.

Ра­дас­ла­ва Ала­да­ва: Мне так­са­ма зда­ло­ся, што ме­на­ві­та тэ­атра­ль­ны кам­па­нент у апош­нім фо­ру­ме не­як «пра­сеў». І пры агу­ль­ным вы­со­кім уз­роў­ні па­ста­но­вач­най час­ткі ўсё ж не ха­пі­ла та­го, што тэ­атра­ль­ныя за­ўсёд­ні­кі на­зы­ва­юць раз­ынкаю, мас­тац­кім ад­крыц­цём. Якім, на­прык­лад, стаў спек­такль «Се­ві­льс­кі цы­ру­ль­нік» Рас­і­ні ў гас­тро­ль­ным па­ка­зе тру­пы Мас­коў­ска­га «Но­ва­га тэ­атра» імя Яўге­на Ко­ла­ба­ва на пер­шым фо­ру­ме. Па­мя­таю, як мая сяб­роў­ка, вы­са­как­лас­ны му­зы­кант, па­сля ве­ль­мі не­ча­ка­на­га, амаль што рэ­чы­та­тыў­на­га вы­ка­нан­ня зна­ка­мі­тай арыі Фі­га­ра ўжо збі­ра­ла­ся па­кі­нуць за­лу, але, вы­тры­ваў­шы да кан­ца, бы­ла ве­ль­мі моц­на ўра­жа­на і эма­цый­на ўзру­ша­на. Вось яна, сап­раў­дная ха­рыз­ма, ма­гія опе­ры! Пры­бліз­на та­кія ж па­чуц­ці вы­клі­ка­ла прад­стаў­ле­ная на чац­вёр­тым фо­ру­ме прэ­м’е­ра опе­ры Смо­льс­ка­га «Сі­вая ле­ген­да» ў па­ста­ноў­цы Мі­ха­іла Пан­джа­ві­дзэ. Да­рэ­чы, яна і сён­ня з по­спе­хам ідзе на на­шай сцэ­не. Мяр­кую, і ва­ша па­мяць збе­ра­гае не­шта пад­обна­га кштал­ту?

На­тал­ля Га­нул: Шка­да, што ў пра­гра­ме апош­ня­га фэс­ту ад­сут­ні­ча­лі і ка­мер­ныя опе­ры. Ве­ль­мі ха­це­ла­ся ба­чыць раз­віц­цё та­го вы­со­ка­га ўзроў­ню, які быў за­да­дзе­ны на чац­вёр­тым фо­ру­ме спек­так­ля­мі «Ча­ла­ве­чы го­лас» Пу­лен­ка (рэ­жы­сёр Мі­ха­іл Пан­джа­ві­дзэ), «Ды­рэк­тар тэ­атра» Мо­цар­та (рэ­жы­сёр На­тал­ля Ку­зь­мян­ко­ва), «Мя­дзведзь» Кар­тэ­са (рэ­жы­сёр Га­лі­на Гал­коў­ская).

У су­вя­зі з апош­няй на­звай не ма­гу не ска­заць, што ў 2015-м, пад­час 80-га­до­ва­га юбі­лею кам­па­зі­та­ра, сап­раў­дным упры­гож­ван­нем пра­гра­мы маг­лі б стаць но­выя па­ста­ноў­кі яго вы­дат­ных опер, у тым лі­ку звы­шак­ту­аль­най для на­ша­га ча­су пры­па­вес­ці «Ма­тух­на Ку­раж». А як ва­ры­янт «уда­лай па­го­ні за дву­ма за­йца­мі» — за­пра­шэн­не са­ма­рскай тру­пы з опе­рай «Мя­дзведзь» у бліс­ку­ча-да­с-
ціп­ным вы­ра­шэн­ні Мі­ха­іла Пан­джа­ві­дзэ. Прэ­м’е­ра спек­так­ля, рэ­за­нан­сная і ве­ль­мі ўда­лая па ары­гі­на­ль­ным пра­чы­тан­ні му­зыч­на­га тэк­сту, ад­бы­ла­ся ле­тась у чэр­ве­ні.

Ра­дас­ла­ва Ала­да­ва: Вы мя­не за­інтры­га­ва­лі, ці­ка­ва бы­ло б па­гля­дзець. Сап­раў­ды, асо­ба га­лоў­на­га рэ­жы­сё­ра за­ўсё­ды пры­цяг­вае да ся­бе пі­ль­ную ўва­гу, тым бо­льш што ён — ад­на з га­лоў­ных фі­гур у фар­ма­ван­ні рэ­пер­ту­арнай па­лі­ты­кі. Ад­нак гэ­та зу­сім не свя­точ­ная і, як мне пад­аец­ца, до­сыць ба­лю­чая для на­ша­га тэ­атра тэ­ма — маю на­ўве­це ства­рэн­не су­час­на­га на­цы­яна­ль­на­га рэ­пер­ту­ару, та­му мо ле­пей не ста­нем яе кра­наць у сён­няш­няй раз­мо­ве.

На­тал­ля Га­нул: Цал­кам згод­ная з ва­мі. Але па-ра­ней­ша­му пе­ра­ка­на­ная ў тым, што не­абход­на пад­трым­лі­ваць раз­віц­цё ме­на­ві­та на­цы­яна­ль­най раз­ынкі мін­ска­га фо­ру­му ў лю­бым фар­ма­це.

Ра­дас­ла­ва Ала­да­ва: Пра­цяг­ну дум­ку аб дзей­нас­ці Мі­ха­іла Пан­джа­ві­дзэ на айчын­най ні­ве. Мне імпа­нуе та­кі тып твор­цы: ён ніко­лі не ста­іць на мес­цы, але мае тры­ва­лы і па­зна­ва­ль­ны стыль. Яго эстэ­ты­ка, мяр­кую, зна­хо­дзіц­ца ў рэ­чыш­чы по­стма­дэр­ніз­му, які сён­ня мо­жа прэ­тэн­да­ваць на ро­лю «сты­лю эпо­хі». Да гэ­та­га мож­на ста­віц­ца па-роз­на­му. Та­му ад­ра­зу вы­зна­чу ўлас­ную па­зі­цыю: я пры­хі­ль­ні­ца рэ­жы­сёр­ска­га тэ­атра з яго но­вай умоў­нас­цю, што тлу­ма­чыць маю па­вы­ша­ную ці­ка­васць да па­ста­ноў­кі «Цар­скай ня­вес­ты», якую мне не па­шчас­ці­ла ўба­чыць на прэм’ерных па­ка­зах. Зда­ры­ла­ся так, што спа­чат­ку да­вя­ло­ся па­зна­ёміц­ца са сцэ­ніч­най інтэр­прэ­та­цы­яй гэ­тай парт­ыту­ры Андрэ­ем Ма­гу­чым, рэ­жы­сё­рам дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. Гэ­та быў спек­такль Мі­хай­лаў­ска­га тэ­атра Санкт-Пе­цяр­бур­га, які ні­вод­на­га гле­да­ча не па­кі­нуў аб­ыя­ка­вым і вы­клі­каў не­за­быў­нае ўра­жан­не.

Я не збі­ра­юся ця­пер па­ра­ўноў­ваць дзве кан­цэп­цыі: яны цал­кам са­ма­стой­ныя. Хоць твор­цы на­ле­жаць да роз­ных ад­га­лі­на­ван­няў по­стма­дэр­ніз­му, у пер­шым вы­пад­ку аван­гар­дна­га, у дру­гім — но­вай про­стас­ці, ві­да­воч­ная і агу­ль­насць мас­тац­кіх пры­нцы­паў. Аб­едзве па­ста­ноў­кі па­лі­ты­за­ва­ныя і мі­фа­ла­гіч­ныя, аб­едзве апе­лю­юць да скла­да­най сіс­тэ­мы сім­ва­лаў. На­га­даю пра та­та­ль­ную ме­та­фа­ры­за­цыю ко­ле­ру (бе­лы, чор­ны, чыр­во­ны) і пра­сто­ры (верх, ніз, сціс­ласць), што скла­дае асаб­лі­вы змроч­ны ка­ла­рыт дзея­ння мін­ска­га ва­ры­янта. І, мо­жа, са­мае важ­нае — аб­одва спек­так­лі ма­юць «двай­ны код»: шмат­пла­на­васць змес­ту, па­вяр­хо­вы пласт яко­га зні­та­ва­ны з мас­ку­ль­там і кіт­чам.

У да­да­так у па­эты­цы па­ста­но­вак вя­лі­кую ро­лю ад­ыгры­вае гра­тэск: у Ма­гуча­га — аб­сур­дыс­цка­га кштал­ту, у Пан­джа­ві­дзэ — та­го, што па­хо­дзіць ад на­род­най ку­ль­ту­ры, ад ба­ла­га­на, эстэ­ты­за­ва­на­га ў мас­тац­тве ХХ ста­год­дзя. Ад­сюль ві­да­воч­насць, кан­крэт­насць на мя­жы бы­та­віз­му, якая час­ця­ком ша­куе гле­да­ча. У на­шым вы­пад­ку та­кіх «не­спа­дзя­ва­нак» бы­ло да­стат­ко­ва, ад­нак сва­ёй гра­тэс­кнас­цю яны ра­бі­лі моц­нае эма­цый­нае ўздзе­янне. Най­бо­льш ад­чу­ва­ль­на гэ­ты пры­ём пра­ве­дзе­ны ў ха­рак­та­рыс­ты­цы воб­ра­за апрыч­ні­ны, гвал­ту. Але і ў лю­боў­на-лі­рыч­най лі­ніі, а ме­на­ві­та ў «рас­кад­роў­цы» арый, на­сы­чэн­ні іх дзея­ннем ад­чу­ваў­ся ня­звык­лы, пра­ва­ку­ючы па­ча­так, што, мяр­кую, аб­вас­тры­ла іх успры­няц­це (зга­даю тут пер­шую арыю Мар­фы, дру­гую Лы­ка­ва). І, на­рэш­це, са­мае га­лоў­нае: 
а як жа ўні­ка­ль­ная вы­раз­насць інта­на­цыі бе­ль­кан­та? Як мне па
д­аец­ца, рэ­жы­сёр ні­дзе не «па­гра­шыў» су­праць му­зы­кі. Да та­го ж і вы­ка­на­ль­ніц­кі склад апы­нуў­ся на вы­шы­ні, ды яшчэ якой!

На­тал­ля Га­нул: Не­ль­га не па­га­дзіц­ца. Ме­на­ві­та ду­эт пра­та­га­ніс­таў Граз­но­га (Ста­ніс­лаў Тры­фа­наў) і Мар­фы (Ве­не­ра Гі­ма­дзі­ева) да­зво­лі­лі мне і мно­гім ма­ім ка­ле­гам уба­чыць па­сля са­ка­віц­кай прэ­м’е­ры тон­кія ню­ансы ў гэ­тым спек­так­лі, што сап­раў­ды раз­ві­ва­ецца па іма­нен­тна-му­зыч­ных за­ко­нах, тут ні­дзе не вы­пі­на­юць «рэ­жы­сёр­скія ву­шы». Пад­крэс­лю аб­са­лют­ную ад­па­вед­насць зга­да­ных са­ліс­таў ро­лям — і па знеш­няй плас­ты­цы, і па вы­раз­нас­ці ва­ка­лу. Імі ства­ра­юцца ёміс­тыя, ды­на­міч­ныя воб­ра­зы, якія тран­слю­юць асноў­ную ідэю опе­ры. Мар­фе, у воб­ра­зе якой рэ­жы­сё­рам вы­яўля­ецца архе­тып веч­на жа­да­най Ру­сі, у лі­та­ра­ль­ным сэн­се цяж­ка ды­хаць у пра­сто­ры зна­ро­чыс­та па­мен­ша­най, за­мкнё­най, ага­ро­джа­най пло­там. І та­му над­ла­ма­ным і асаб­лі­ва тра­гіч­ным ба­чыц­ца яе смерць-уз­ня­сен­не ў фі­на­ль­най сцэ­не. Ве­не­ра Гі­ма­дзі­ева прад­эман­стра­ва­ла вы­со­кую ку­ль­ту­ру гу­ка­вя­дзен­ня, пра­ніз­лі­вы лі­рызм, уз­ру­ша­ль­нае пі­яні­сі­ма. А пры­род­ная кан­ты­ле­на і пра­зрыс­тасць вер­хня­га ды­япа­зо­ну яе го­ла­су ска­ры­лі бе­ла­рус­кую пуб­лі­ку яшчэ ў парт­ыі «Сня­гур­кі» на дру­гім мін­скім фо­ру­ме.

Бру­та­ль­ны, жор­сткі, але зла­ма­ны вы­со­кім па­чуц­цём да Мар­фы Граз­ной у інтэр­прэ­та­цыі ха­рыз­ма­тыч­на­га Тры­фа­на­ва — ідэ­аль­нае пра­чы­тан­не Рым­ска­га-Кар­са­ка­ва. Глы­бо­кі, моц­ны вы­раз­ны тэмбр го­ла­су спе­ва­ка, вір­ту­озны тэх­ніч­ны апа­рат, унут­ра­ная цэ­лас­насць і гар­мо­нія ва­ка­ль­на-сцэ­ніч­на­га воб­ра­за па­кі­да­юць не­за­быў­ны след у ду­шы кож­на­га гле­да­ча. Тры­фа­наў най­бо­льш яскра­ва рас­крыў свой та­лент у га­лоў­ных парт­ыях опер «Ля­ту­чы га­лан­дзец», «Мя­дзведзь», «Сі­вая ле­ген­да», «Але­ка», «Князь Ігар».

Ра­дас­ла­ва Ала­да­ва: Ду­маю, вар­та зга­даць і вы­ка­наў­цаў іншых роляў у «Цар­скай ня­вес­це»...

На­тал­ля Га­нул: Акса­на Яку­шэ­віч, Лю­ба­ша, бо­льш пе­ра­кон­ва­ла акцёр­скі­мі, чым ва­ка­ль­ны­мі аргу­мен­та­мі. Ча­сам ніж­ні ды­япа­зон го­ла­су спя­вач­кі гу­чаў зу­сім глу­ха, а ў інта­на­ван­ні ака­пэ­ль­най пра­цяг­лай на­род­най пес­ні «Сна­ря­жай ско­рей, ма­туш­ка ро­ди­мая» пра­ры­ва­лі­ся не­апраў­да­ныя вер­дзіў­скія дра­ма­тыч­ныя вер­хнія но­ты. Вік­тар Мен­дзе­леў, адзін з пе­ра­мож­цаў ІІ кон­кур­су ва­ка­ліс­таў, па­ўстаў у парт­ыі Лы­ка­ва лі­рыч­на-эма­цый­ным і ста­бі­ль­ным вы­ка­наў­цам. Вы­со­кі ўзро­вень па­ка­за­лі во­пыт­ныя май­стры бе­ла­рус­кай сцэ­ны Ва­сіль Ка­ва­ль­чук і Алег Ме­ль­ні­каў. Па­ўнап­раў­ным удзе­ль­ні­кам па­ста­ноў­кі, ка­мен­та­та­рам сцэ­ніч­ных падзей апы­нуў­ся аркестр пад кі­раў­ніц­твам Андрэя Га­ла­на­ва.

Ра­дас­ла­ва Ала­да­ва: У ад­роз­нен­не ад «Цар­скай ня­вес­ты», мне да­вя­ло­ся ўба­чыць «Кар­мэн» яшчэ на пе­рад­прэм’ернай зда­чы, што па­кі­ну­ла над­та су­пя­рэч­лі­выя ўра­жан­ні. Та­му вы­ка­нан­не опе­ры на фо­ру­ме лі­та­ра­ль­на ўзру­шы­ла. У га­лоў­най ро­лі вы­сту­пі­ла на­род­ная артыс­тка Укра­іны Анжа­лі­на Швач­ка, якая, без­умоў­на, апраў­да­ла свой не­афі­цый­ны ты­тул ад­ной з леп­шых Кар­мэн на по­стса­вец­кай пра­сто­ры. Ула­да­ль­ні­ца цу­доў­на­га го­ла­су, дра­ма­тыч­на­га та­лен­ту, пры­га­жос­ці і моц­най энер­ге­ты­кі — яна лі­та­ра­ль­на ўла­да­ры­ла на сцэ­не. Яе год­ны­мі парт­нё­ра­мі зра­бі­лі­ся Эду­ард Мар­ты­нюк, Анас­та­сія Мас­кві­на, Ула­дзі­мір Пят­роў.

Ад­ным сло­вам — ба­ля­ван­не му­зы­кі, а так­са­ма і тан­ца. Сап­раў­ды, што ж за «Кар­мэн» без плас­ты­кі, якую ку­ль­ты­ва­ваў сам кам­па­зі­тар? Але рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык Га­лі­на Гал­коў­ская на­сто­ль­кі па­сля­доў­на, скраз­ным чы­нам, рас­пра­цоў­вае гэ­тую лі­нію (на­га­даю та­нец ха­рэа-дуб­лё­ра Эска­мі­льё на му­зы­цы антрак­ту да чац­вёр­тай дзеі), што ўжо мож­на ка­заць пра но­вы і су­час­ны па сва­іх інтэн­цы­ях жан­ра­вы сім­бі­ёз — опе­ра-ба­лет, ра­дзі­май яко­га, да­рэ­чы, бы­ла Фран­цыя. І ўжо для по­ўнай кар­ці­ны ку­ль­тур­най інтэг­ра­цыі да­дам, што за ды­ры­жор­скім пу­ль­там у гэ­тым спек­так­лі ста­яў ма­эстра з Фран­цыі Фі­ліп Местр.

На­тал­ля Га­нул: Але за­про­ша­ны ды­ры­жор за­даў за­ліш­не па­во­ль­ны тэмп, асаб­лі­ва для пер­шай дзеі опе­ры, што пры­вя­ло да пры­крых раз­ыхо­джан­няў аркес­тра з хо­рам і пе­ра­нап­ру­жан­ня ва­ка­ль­на­га апа­ра­та Анжа­лі­ны Швач­кі. Раз­ам з тым трэ­ба ад­даць на­леж­нае май­стэр­ству, дра­ма­тыч­най на­поў­не­нас­ці, вы­раз­нас­ці вы­ка­нан­ня са­ліс­ткі і ўсёй бе­ла­рус­кай тру­пы артыс­таў.

Но­вая рэ­дак­цыя опе­ры «Яўген Ане­гін» (рэ­жы­сёр Аляк­сандр Пра­ха­рэн­ка), па­ка­за­ная на ІІІ Мін­скім фо­ру­ме, у ма­ёй па­мя­ці за­ха­ва­ла­ся як з’ява па-мас­тац­ку не­адназ­нач­ная і кры­ху ру­цін­ная. Спа­чат­ку пе­рад­узя­та на­зі­ра­ючы за жыц­цём у тэ­атры гэ­тай рэ­пер­ту­арнай па­ста­ноў­кі, пе­ра­ка­на­ла­ся ў яе ня­змен­най па­пу­ляр­нас­ці. Адзна­чу, што спек­такль зда­быў доб­ры пра­фе­сій­ны гля­нец і ўнут­ра­ную ды­на­мі­ку, у ім за­ха­ва­ны ўсе атры­бу­ты тра­ды­цый­на­га сцэ­ніч­на­га тво­ру, але ёсць і ары­гі­на­ль­ныя па­ста­но­вач­ныя ра­шэн­ні. Бы­ло ці­ка­ва па­чуць дэ­сант за­про­ша­ных са­ліс­таў Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі. Хоць аса­біс­та мне ха­це­ла­ся б уба­чыць на бе­ла­рус­кай сцэ­не ў іх інтэр­прэ­та­цыі рэ­жы­сёр­скую вер­сію опе­ры Дзміт­рыя Чар­ня­ко­ва, якая вы­клі­ка­ла ў свой час не­ма­лы рэ­за­нанс.

Ра­дас­ла­ва Ала­да­ва: І мне ха­це­ла­ся б...

На­тал­ля Га­нул: Усе са­ліс­ты та­ле­на­ві­тыя і пер­спек­тыў­ныя, яны ўдых­ну­лі ў спек­такль ма­ла­дую энер­ге­ты­ку, але не ўсё ака­за­ла­ся ад­на­знач­ным. Ад­чу­ва­ла­ся не­ка­то­рая ска­ва­насць вы­ка­наў­цаў, якія не па­спе­лі да­стат­ко­ва арга­ніч­на ўвай­сці ў бе­ла­рус­кі ва­ры­янт па­ста­ноў­кі, не ўсе мі­зан­сцэ­ны бы­лі дра­ма­тур­гіч­на апраў­да­ныя. А сап­раў­дным ва­ка­ль­на-сцэ­ніч­ным ад­крыц­цём стаў Баг­дан Вол­каў у воб­ра­зе Лен­ска­га. Ва ўсіх прад­стаў­ле­ных на фо­ру­ме спек­так­лях адзна­чу якас­ную ра­бо­ту хо­ру пад кі­раў­ніц­твам Ні­ны Ла­ма­но­віч.

Ра­дас­ла­ва Ала­да­ва: Пра­цяг­ва­ючы дум­ку пра жан­ра­вую сі­ту­ацыю на­га­даю пра кан­цэрт «Іта­ль­янская жарсць», дзе бы­лі за­ня­тыя ма­ла­дыя са­ліс­ты. Гэ­та быў, так бы мо­віць, сюр­прыз фо­ру­му. У яго асно­ве ідэя на­паў­за­бы­та­га жан­ру па­сты­ча: ман­таж па­пу­ляр­ных іта­ль­янскіх пе­сень, а так­са­ма арый і ансам­бляў з опер там­тэй­шых кам­па­зі­та­раў. З гэ­тых тво­раў, бліз­кіх па му­зыч­ным сты­лі, фар­му­ецца адзі­нае дра­ма­тур­гіч­нае цэ­лае з пэў­най і ве­ль­мі да­дат­най для опер­на­га сю­жэ­та інтры­гай лю­боў­на­га трох­кут­ні­ка, з ха­рак­тэр­ны­мі для іта­ль­янскай ка­міч­най опе­ры ва­ка­ль­ны­мі амплуа. У вы­ні­ку мы ўба­чы­лі жы­вое, зі­хат­лі­вае дзей­ства, афар­ба­ва­нае гу­ма­рам, у якім ха­пае і ба­ла­ган­най эле­ган­тнас­ці. Ня­ма сум­нен­няў, што пе­рад на­мі «кас­цюм­ны» спек­такль, які ве­ль­мі сты­ль­на ўва­со­бі­лі рэ­жы­сёр Але­на Медзя­ко­ва, мас­так Аляк­сандр Кас­цю­чэн­ка, ды­ры­жор Іван Кас­ця­хін. Ізноў на­гад­вае пра ся­бе вы­со­кі вы­ка­наў­чы ўзро­вень на­шай мо­ла­дзі, якая ўжо па­спе­ла вы­йсці ў між­на­род­ную пра­сто­ру: Юрый Га­ра­дзец­кі, Ма­рыя Ша­бу­ня і Аляк­сандр Рос­ла­вец — лаў­рэ­аты між­на­род­ных кон­кур­саў, Ілля Сі­ль­чу­коў зда­быў сла­ву на пра­екце рас­ійска­га ТБ «Вя­лі­кая опе­ра» (не ма­гу не за­зна­чыць, што гэ­ты вы­са­ка­род­ны артыст ад­стой­ваў год­насць ство­ра­най бе­ла­рус­кім кам­па­зі­та­рам опе­ры не то­ль­кі спе­ва­мі, але і сло­вам). Ды­на­міч­нае дзея­нне, артыс­тыч­на раз­ыгра­нае ма­ла­ды­мі спе­ва­ка­мі, вы­дат­нае вы­ка­нан­не (вось ужо да­клад­на бе­ль­кан­та!) за­ха­пі­лі за­лу і за­бяс­пе­чы­лі за­слу­жа­ны по­спех па­ста­ноў­кі. Ві­даць, яна маг­ла б стаць упры­го­жан­нем рэ­пер­ту­ару на­ша­га тэ­атра.

На­тал­ля Га­нул: Мне пад­аец­ца ве­ль­мі прад­уктыў­ным ме­на­ві­та тэ­атра­ль­ны пад­ыход да кан­цэр­тных га­ла-пра­грам, у якіх прад­стаў­ле­ны так зва­ны па­рад-агляд та­лен­таў. Ці­ка­вым пры­кла­дам та­му з’яўля­юцца кан­цэр­ты-спек­так­лі Дзміт­рыя Бер­тма­на ў «Ге­лі­кон-опе­ры». Гэ­та да­зво­ліць па­збег­нуць пе­ра­на­сы­ча­нас­ці кан­цэр­таў і вы­зна­чыць бо­льш якас­ны ад­бор са­ліс­таў.

Што да пер­спек­тыў фо­ру­му, дык ад­на з іх — актыў­ны пра­цяг раз­віц­ця кі­рун­ку «мо­ла­дзе­вай хва­лі» ў роз­ных фар­ма­тах. Спа­дзя­емся, што сак­ра­ль­на-сім­ва­ліч­ная ся­мёр­ка ў ну­ма­ра­цыі на­ступ­на­га мін­ска­га фес­ты­ва­лю за­ззяе но­вы­мі та­лен­та­мі, бу­дзе здзіў­ляць ары­гі­на­ль­нас­цю тэ­атра­ль­ных пра­грам і пры­ня­се ча­ка­ную аса­ло­ду ўсім ама­та­рам опер­на­га мас­тац­тва.