Су­час­ная бе­ла­рус­кая ха­рэ­агра­фія

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

Ідэ­аль­нае це­ла — жы­вое це­ла
У 2006 го­дзе два бе­ла­рус­кія па­ста­ноў­шчы­кі Дзміт­рый За­лес­кі і Во­ль­га Сквар­цо­ва ства­ры­лі тэ­атр су­час­най ха­рэ­агра­фіі «D.O.Z.SK.I». Гэ­та быў, ба­дай, са­мы па­спя­хо­вы пра­ект у айчын­ным contemporary dance. Да­сяг­нен­ня­мі ка­лек­ты­ву мож­на лі­чыць пе­ра­мо­гу на Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі су­час­най ха­рэа­гра­фіі ў Ві­цеб­ску, вы­ступ­лен­ні на сцэ­не мас­коў­ска­га Вя­лі­ка­га тэ­атра і вар­шаў­скай На­цы­яна­ль­най опе­ры. Сён­ня Дзміт­рый і Во­ль­га пра­цу­юць па­асоб­ку, а гру­па пе­ра­ста­ла існа­ваць. Што ад­бы­ва­ецца ў іх твор­чым жыц­ці і ў якім на­прам­ку ру­ха­ецца кож­ны — пра гэ­та ды іншае гу­тар­кі з ха­рэ­огра­фа­мі.

Тэ­атр су­час­най ха­рэ­агра­фіі «SKVO’s Dance Company» ство­ра­ны ў 2012-м, ка­лі ты па­кі­ну­ла «D.O.Z.SK.I.». Вольга, што важ­на­га ад­бы­ло­ся за час тва­ёй са­ма­стой­най пра­цы? У які бок ты кро­чыш?

— Пры­хо­джу да вы­сно­вы, што дзе­ля рэ­алі­за­цыі якой-не­будзь ідэі ўсе срод­кі доб­рыя. Маю на ўва­зе мас­тац­кія срод­кі. У су­час­ным тэ­атры ад­бы­ва­юцца пра­цэ­сы, праз якія вы­зна­чыць жанр, кан­крэт­ны стыль ці тэн­дэн­цыю ве­ль­мі скла­да­на. Све­та­ўспры­ман­не ча­ла­ве­ка на­сто­ль­кі пе­ра­на­сы­ча­на інфар­ма­цы­яй, што, на мой по­гляд, пра­сцей за ўсё за­ле­жаць ад не­йкай ідэі ці воб­ра­за, якія на да­дзе­ны мо­мант ця­бе бо­льш за ўсё хва­лю­юць, чым ад тэн­дэн­цый ці будзь-якіх аб­ме­жа­ван­няў. На­прык­лад, «за­йма­юся то­ль­кі тан­ца­ва­ль­ным тэ­атрам» ці «раб­лю вы­ключ­на contemporary dance аль­бо physical theatre» — гэ­та страч­вае сён­ня ўся­кі сэнс. Эклек­ты­ка ў год­ным ува­саб­лен­ні цал­кам мае пра­ва быць. Мне не­ці­ка­ва за­й­мац­ца про­ста ства­рэн­нем ру­ху. Хо­чац­ца ба­чыць бо­льш аб’ёмную і цэ­лас­ную кар­ці­ну, каб ты не про­ста са­чы­няў па, а каб та­бой кі­ра­ваў воб­раз.

Якая ро­ля ад­во­дзіц­ца це­лу ў гэ­тай цэ­лас­най кар­ці­не? Як, па-твой­му, це­ла мо­жа ся­бе вы­явіць у тан­цы?

— Це­ла мо­жа вы­явіць ся­бе на­ват не праз та­нец. Мне зда­ецца, што для та­го, каб це­ла га­ва­ры­ла, сён­ня не па­трэб­ныя жан­ра­выя, ві­да­выя па­ся­рэд­ні­кі. Про­ста ра­бі гэ­та свя­до­ма — з тым ба­га­жом, які ма­еш ця­пер. Це­ла мо­жа га­ва­рыць то­ль­кі пры ўмо­ве по­ўнай да­лу­ча­нас­ці і по­ўнай пры­сут­нас­ці ў мо­мант вы­маў­лен­ня.

Для contemporary dance ха­рак­тэр­на раз­мы­ван­не меж­аў па­між тан­цам і так зва­ным не-тан­цам. Кож­ны рух, не аб­авяз­ко­ва вы­яўле­ны праз ха­рэа­гра­фіч­ныя фор­мы, пра­сцей­шыя фі­зіч­ныя дзея­нні і жэс­ты — усё гэ­та мо­жа стаць ма­тэ­ры­ялам для тан­ца.

— Я зна­хо­джу­ся на та­кім эта­пе, што ха­чу па­ста­віць ме­на­ві­та тан­ца­ва­ль­ны спек­такль. А да­клад­ней, спек­такль contemporary dance, дзе ёсць маё разу­мен­не тан­ца. Па­ко­ль­кі мне ўсё ж та­кі хо­чац­ца раз­абрац­ца, што гэ­та.

То-бок для ця­бе гэ­та па­куль што ўнут­ра­ны пра­цэс...

— Так. Ён цяг­нец­ца бо­льш за год — з та­го ча­су, як мы пры­йшлі ў Ма­ла­дзёж­ны тэ­атр. І я раз­умею, што гэ­ты геш­та­льт трэ­ба за­вяр­шыць. Ця­гам го­да ў мя­не ад­бы­ва­ла­ся ўсве­дам­лен­не, як мо­жа му­ці­ра­ваць пер­ша­па­чат­ко­вая ідэя, ка­лі ты яе доў­гі час не ўва­саб­ля­еш. Ад­бы­ва­ецца ве­ль­мі моц­ная тран­сфар­ма­цыя, ад­маў­лен­не ад пры­ду­ма­на­га ра­ней, аб­ясцэ­нь­ван­не, ка­лі ты раз­уме­еш, што не­шта важ­нае ўпуш­ча­на. З інша­га бо­ку, у гэ­тым ёсць мо­мант да­сле­да­ван­ня, ве­ль­мі ці­ка­вы. Ка­лі з’яўля­ецца ідэя і ты ло­віш мо­мант сво­еа­саб­лі­вай «пстрыч­кі», так зва­на­га на­тхнен­ня, то трэ­ба ра­біць тут і ця­пер, каб без мі­ні­ма­ль­ных ска­жэн­няў, сін­хрон­на з транс­фар­ма­цы­яй сва­ёй дум­кі, па­йсці ў рэ­алі­за­цыю за­ду­мы. На да­дзе­ны мо­мант у мя­не ёсць ве­ль­мі моц­ныя ві­зу­аль­ныя, апор­ныя воб­ра­зы, ад якіх ад­маў­ляц­ца не хо­чац­ца. А са­ма рэ­алі­за­цыя бу­дзе, на­пэў­на, ад­бы­вац­ца з ну­ля. Хо­чац­ца вы­йсці на іншы ўзро­вень ця­лес­най тран­сля­цыі. Хо­чац­ца жы­во­га, га­вар­ко­га ў пра­цэ­се пры­сут­нас­ці це­ла. Мне зда­ецца, ме­на­ві­та та­му сён­ня ста­лі та­кі­мі па­пу­ляр­ны­мі ла­ба­ра­то­рыі. Бо ўсе гэ­та­га пра­гнуць — і пер­фор­ме­ры, і гле­да­чы. Ні­ко­му не хо­чац­ца хлу­сіць. І ўсім хо­чац­ца ад­чуць тое ня­ўлоў­нае «тут і ця­пер».

Ла­ба­ра­то­рыя — гэ­та крок у не­вя­до­мае, ры­зы­ка. На­пэў­на, то­ль­кі так і мож­на зра­біць ад­крыц­цё.

— Згод­ная. Ад­нак я ха­чу, каб усё ж быў та­нец. Каб спек­такль без сум­не­ву мож­на бы­ло на­зваць тан­ца­ва­ль­ным.

Ця­бе ва­біць не то­ль­кі та­нец, але і су­час­нае мас­тац­тва ўво­гу­ле. Маю на ўва­зе най­перш тан­цпер­фор­манс «Прад­мет­ная раз­мо­ва». Для мя­не гэ­тая ра­бо­та ці­ка­вая пе­рад­усім ярка вы­ра­жа­ным экс­пе­ры­мен­та­ль­ным ха­­рак­та­рам. Гэ­та пер­шы ў бе­ла­рус­кім contemporary dance пер­фор­манс з эле­мен­та­мі дыс­ку­сіі. Іе­рар­хіч­ная па­ра «пуб­лі­ка/тан­цоў­шчы­кі» тут цер­піць дэ­кан­струк­цыю, і лю­бы гля­дач мо­жа да­лу­чыць аса­біс­ты го­лас да мер­ка­ван­няў удзель­­ні­каў, па­шы­рыў­шы тым са­мым сэн­са­ва-інфар­ма­цый­ную пра­сто­ру. Як уз­нік­ла ідэя гэ­тай па­ста­ноў­кі?

— Су­час­нае мас­тац­тва — яшчэ адзін фе­но­мен, які мя­не ве­ль­мі хва­люе. У свой час мя­не ўра­зі­ла лек­цыя пра су­час­нае мас­тац­тва Ла­ры­сы Ве­ня­дзік­та­вай (кі­еўская пер­фор­мер­ка, ха­рэ­ограф, кры­тык, ства­ра­ль­ні­ца пер­фор­манс-гур­та «Tanzlaboratorium» — С.У.), за­тым я на­ве­да­ла вы­ста­ву Дэм’ена Хёр­ста. Так­са­ма моц­на па­ўплы­ваў клас па пер­фор­ман­се, які вя­ла Ма­рыя Ф. Ска­ро­ні пад­час лет­няй шко­лы тан­ца «Цэх» у Мас­кве, па­сля ча­го я ста­ла за­да­вац­ца пы­тан­нем пры­сут­нас­ці — як на сцэ­не, так і ў жыц­ці. Атры­ма­ны дос­вед вы­ка­рыс­та­ла на за­нят­ках са сва­імі артыс­та­мі і зра­зу­ме­ла, што без «прад­мет­най раз­мо­вы» тут не аб­ысці­ся. Кан­чат­ко­вая ж ідэя пер­фор­ман­са вы­спе­ла па на­шай лек­цыі ў Го­ме­лі. Мне ве­ль­мі спа­да­ба­ла­ся, як твой рас­по­вед уз­ае­ма­дзей­ні­чаў з імпра­ві­за­цы­ямі «SKVO’s». Я ад­ра­зу ўя­ві­ла на ві­дэа буй­ным пла­нам тваю «га­во­ра­чую га­ла­ву», якая рас­па­вя­дае гле­да­чам пра contemporary dance. Так усё скла­ла­ся ў «Прад­мет­ную раз­мо­ву».

Па­сля пра­гля­ду спек­так­ля «Бар­до» ад ад­на­го з гле­да­чоў да­вя­ло­ся па­чуць: «Ма­ла­дыя, пры­го­жыя, зда­ро­выя дзеў­кі, а тан­цу­юць пра смерць!»

— Мне ве­ль­мі ха­це­ла­ся не­звы­чай­ных ад­чу­ван­няў — экс­трэ­ма­ль­на­га рыт­му, аб­вос­тра­на­га ўспры­ман­ня, па­меж­на­га ста­ну эмо­цый. На гэ­ты час вы­па­ла мая ван­дроў­ка ў Індыю, дзе, вя­до­ма, не­йкая тран­сфар­ма­цыя ў ма­ёй свя­до­мас­ці ад­бы­ла­ся. Мне ха­це­ла­ся пра­ца­ваць з аспек­та­мі ўспры­ман­ня — слы­хам, зро­кам, до­ты­кам. Мя­не хва­ля­ваў ча­ла­век як кан­струк­цыя. Пан­яцце «бар­до» (з сан­скры­ту лі­та­ра­ль­на «між дву­ма» — С.У.) мы вы­пад­ко­ва знай­шлі ў Інтэр­нэ­це, ка­лі імкну­лі­ся зра­зу­мець, што та­кое пра­меж­ка­вы стан. Мя­не вель­­мі ці­ка­ві­ла гэ­тае пад­ві­сан­не — ка­лі ты не там, але і не тут, і як гэ­та мож­на пе­рад­аць. Тэ­ма смер­ці мя­не да­гэ­туль пе­ра­сле­дуе. Праз «Бар­до» я па­чы­наю пры­хо­дзіць да та­го, што смерць — гэ­та не та­та­ль­на, не гла­баль­­на, гэ­та част­ка не­йка­га вя­лі­ка­га пра­цэ­су. Тым не менш «Бар­до» не пра смерць, а пра тран­сфар­ма­цыю, пра­цэс пе­ра­хо­ду. Гэ­та этап­ная, зна­ка­вая для мя­не ра­бо­та, бо пад­час ства­рэн­ня ме­на­ві­та «Бар­до» ве­ль­мі моц­на вы­рас­лі артыс­ты «SKVO’s», мы кан­чат­ко­ва скла­лі­ся як ка­ман­да.

Чым для ця­бе сён­ня з’яўля­ецца «SKVO’s Dance Company» — ма­тэ­ры­ялам для рэ­алі­за­цыі ўлас­ных твор­чых ідэй, ко­лам ад­на­дум­цаў, ка­лег?

— Гэ­та ка­ман­да не­за­леж­ных пер­фор­ме­раў і тан­цоў­шчы­каў. Яны ні ў якім разе не ма­тэ­ры­ял, не рэ­сурс. Мае дзяў­ча­ты на­ват кру­цей­шыя за мя­не! Усе яны — за­вер­ша­ныя асо­бы з ба­га­тым унут­ра­ным дос­ве­дам, што тран­слю­ецца на сцэ­не.

У сва­іх тво­рах ты ня­рэд­ка пра­цу­еш на па­меж­жы — у зо­не мас­тац­кай ры­зы­кі, і гэ­та вы­клі­кае не­адназ­нач­ныя ўра­жан­ні. У пер­фор­ман­се «Ідэ­аль­нае це­ла — жы­вое це­ла» ры­зы­коў­ных мо­ман­таў два. Па-пер­шае, гэ­та му­зы­ка «Вяс­ны свяш­чэн­най» Іга­ра Стра­він­ска­га — экс­трэ­ма­ль­нае вы­пра­ба­ван­не для мно­гіх ха­рэо­гра­фаў. Па-дру­гое, гэ­та аго­ле­нае це­ла, вы­ка­рыс­тан­не яко­га на сцэ­не ў нас да­гэ­туль лі­чыц­ца чым­сь­ці та­бу­ява­ным. Чым бы­ла аб­умоў­ле­ная та­кая мас­тац­кая ры­зы­ка?

— Тэ­ма вы­ста­вы — «Ідэ­аль­нае це­ла», яе мы інтэр­прэ­та­ва­лі як «Ідэ­аль­нае це­ла — жы­вое це­ла». Усё гэ­та пе­ра­гу­ка­ецца з тво­рам Стра­він­ска­га, та­му што, ка­лі це­ла б’ецца ў аго­ніі, на мя­жы жыц­ця і смер­ці, мне пад­аец­ца, яно як ні­ко­лі жы­вое. У гэ­тым па­ра­докс: ад­да­ючы сваё жыц­цё, це­ла са­мае кра­са­моў­нае, жы­вое. Мая ця­га да аго­ле­на­га це­ла, ця­лес­нас­ці, це­ла як інстру­мен­та — усё сыш­ло­ся ў на­шай ра­бо­це. У ідэ­але мне б ха­це­ла­ся, каб мы бы­лі аб­са­лют­на аго­ле­ныя, ад­нак па­куль я не ўпэў­не­ная, што мы ўнут­ра­на да гэ­та­га га­то­выя.

Спы­нен­не дзей­нас­ці тэ­атра «D.O.Z.SK.I.» для мно­гіх ста­ла шо­кам. Як ты ўспры­ня­ла «эміг­ра­цыю» Дзміт­рыя За­лес­ка­га ў шоу-данс?

 

— Мне ве­ль­мі шка­да, што ме­на­ві­та тое, за што Дзі­ма так актыў­на зма­гаў­ся — за ста­тус дзяр­жаў­на­га ка­лек­ты­ву — і на што ён на­па­роў­ся, так ра­ды­ка­ль­на вы­крас­лі­ла яго з кан­тэк­сту contemporary dance. Зра­зу­ме­ла, у яго сям’я, трэ­ба за­раб­ляць, але ве­ль­мі шка­да. У Дзі­мы ёсць па­тэн­цы­ял вя­лі­ка­га мас­та­ка, ма­ну­мен­та­ліс­та ў леп­шым раз­умен­ні гэ­та­га сло­ва, та­ко­га ж, як, на­прык­лад, Дзі­міт­рыс Па­па­ія­ану — бяс­страш­на­га, ра­ды­ка­ль­на­га і ў той жа час вя­лі­ка­га мас­та­ка. Ад­нак, мне зда­ецца, гіс­то­рыя яшчэ не за­кон­ча­ная...