Су­час­ная бе­ла­рус­кая ха­рэ­агра­фія

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

Тан­ца­ва­ль­ны ды­зайн Дзміт­рыя За­лес­ка­га
У 2006 го­дзе два бе­ла­рус­кія па­ста­ноў­шчы­кі Дзміт­рый За­лес­кі і Во­ль­га Сквар­цо­ва ства­ры­лі тэ­атр су­час­най ха­рэ­агра­фіі «D.O.Z.SK.I». Гэ­та быў, ба­дай, са­мы па­спя­хо­вы пра­ект у айчын­ным contemporary dance. Да­сяг­нен­ня­мі ка­лек­ты­ву мож­на лі­чыць пе­ра­мо­гу на Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі су­час­най ха­рэа­гра­фіі ў Ві­цеб­ску, вы­ступ­лен­ні на сцэ­не мас­коў­ска­га Вя­лі­ка­га тэ­атра і вар­шаў­скай На­цы­яна­ль­най опе­ры. Сён­ня Дзміт­рый і Во­ль­га пра­цу­юць па­асоб­ку, а гру­па пе­ра­ста­ла існа­ваць. Што ад­бы­ва­ецца ў іх твор­чым жыц­ці і ў якім на­прам­ку ру­ха­ецца кож­ны — пра гэ­та ды іншае гу­тар­кі з ха­рэ­огра­фа­мі.

Вы ства­ры­лі дзве не­вя­лі­кія тру­пы — «Zaleski Dance Design Show» і «Barocco project», якія не­ча­ка­на ака­за­лі­ся не­па­раў­на­ль­на бо­льш за­пат­ра­ба­ва­ны­мі, чым кан­цэп­ту­аль­ныя «D.O.Z.SK.I». Ста­ві­це так­са­ма ха­рэ­агра­фіч­ныя сцэ­ны для шэ­ра­гу па­пу­ляр­ных тэ­ле­шоу (на­прык­лад, «Тан­цуй!», што па­каз­ва­ла­ся на рас­ійскім ка­на­ле). Але най­перш ха­це­ла­ся б за­пы­тац­ца: ча­му ўсё ж та­кі рас­па­лі­ся «D.O.Z.SK.I»?

— Я доў­га ду­маў і ўсё ўзваж­ваў: рас­пус­каць — не рас­пус­каць. У не­йкі мо­мант вы­ра­шыў, што ка­лек­тыў бо­льш не па­ві­нен існа­ваць.

Пер­шая пры­чы­на — аб’­ектыў­ная. Во­сем га­доў мы бы­лі раз­ам. Хто­сь­ці з са­ліс­таў сы­шоў сам. У вы­ні­ку са «ста­ры­коў», якія тан­чы­лі ў на­шых па­ста­ноў­ках (на­прык­лад, у «Ні­чо­га агу­ль­на­га», адзна­ча­най прэ­мі­яй на фес­ты­ва­лі ў Ві­цеб­ску), за­стаў­ся то­ль­кі Андрэй Дзміт­ры­еў. Я зра­зу­меў, што трэ­ба пе­ра­ква­лі­фі­ка­вац­ца, каб раз­ві­вац­ца, каб ад­кры­ла­ся дру­гое ды­хан­не.

Дру­гая пры­чы­на — суб’ектыў­ная. Усім бы­ло жах­лі­ва шка­да раз­віт­вац­ца, але ні­ко­га не хва­ля­ва­ла, што апош­нія два га­ды мы не да­ва­лі со­ль­ных кан­цэр­таў. Ка­лі вы­хо­дзіць на но­вы ўзро­вень — то з ды­рэк­та­рам, гас­тро­ля­мі, пра­моў­та­ра­мі. Як гур­ток «D.O.Z.SK.I» існа­ваць не мо­гуць. Мне на­огул не пад­аба­ецца стан су­час­най бе­ла­рус­кай ха­рэ­агра­фіі. Над­аку­чы­ла ся­дзець у скле­пе і тан­чыць у тры­ко. А наш тэ­атр хай сы­дзе ў бе­ла­рус­кую гіс­то­рыю і за­ста­нец­ца там пад ну­ма­рам адзін. Зрэш­ты, у мя­не ёсць ві­дэа ўсіх па­ста­но­вак. Ка­лі ў ка­го­сь­ці па­ўста­не жа­дан­не іх вяр­нуць на сцэ­ну — ка­лі ласка.

Ці па­ўплы­ва­ла на за­крыц­цё пра­екта «D.O.Z.SK.I» тое, што з 1 сту­дзе­ня 2013 го­да ка­лек­тыў увай­шоў у тру­пу Ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра?

— Час­тко­ва так. Хоць пра са­мо вы­ра­шэн­не я не шка­дую. Ім я за­ймаў­ся тры га­ды, пра­бі­ваў у са­мых вы­со­кіх інстан­цы­ях (ад Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і вы­шэй). У нас за­ста­лі­ся доб­рыя ад­но­сі­ны з Вік­та­рам Ста­ра­вой­та­вым, ды­рэк­та­рам Ма­ла­дзёж­на­га. Не шка­дую, што сы­шоў. Ця­пер у тэ­атра доб­ры су­час­ны бу­ды­нак (бы­лы Дом ку­ль­ту­ры буд­трэс­та №1 па ву­лі­цы Каз­ло­ва, 17). Пяць га­доў ішоў ра­монт, на­рэш­це тру­па пе­ра­еха­ла.

Ёсць яшчэ адзін мо­мант. На­ват не­па­ра­зу­мен­не. Ка­лі я пра­па­на­ваў, каб «D.O.Z.SK.I» пе­ра­йшлі пад дах Ма­ла­дзёж­на­га, Во­ля Сквар­цо­ва бы­ла су­праць. Не­ка­ль­кі га­доў та­му мы раз­ышлі­ся. Во­ль­га ства­ры­ла з ну­ля сваю гру­пу — «SKVO’S DANCE COMPANY», а я пра­цяг­ваў раз­ві­ваць наш пра­ект. А як то­ль­кі я сы­шоў з Ма­ла­дзёж­на­га, Сквар­цо­ву ад­ра­зу ўзя­лі на маё мес­ца.

Мож­на лі­чыць, што ваш ра­ман з айчын­ным тэ­атрам за­вер­ша­ны?

— За­раз не ха­чу ім за­ймац­ца. За­ці­каў­ле­нас­ці бе­ла­рус­ка­га тэ­атра ў ма­іх пра­ектах ня­ма. Да­во­дзі­ла­ся ста­віць і па­каз­ваць ха­рэ­агра­фіч­ныя па­ста­ноў­кі на леп­шых сцэ­нах Мас­квы і Вар­ша­вы. Але не­ка­ль­кі раз­мо­ваў з кі­раў­ніц­твам на­ша­га На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та так ні­чым і не скон­чы­лі­ся. Хут­чэй ёсць за­ці­каў­ле­насць кан­крэт­ных лю­дзей. Та­кіх, як Сяр­гей Ка­ва­ль­чык (я ста­віў ха­рэ­агра­фію ў яго спек­так­лі «Хіт­ры­кі Ха­ну­мы»). Але гэ­та ўсё ж та­кі не зу­сім тое, чым я за­йма­юся.

Так, мне ве­ль­мі ха­це­ла­ся па­ста­віць у тэ­атры не­шта су­час­нае, але не лёс. Да ства­рэн­ня спек­так­ля са­праў­­ды сус­вет­на­га ўзроў­ню, які з’яў­ляў­ся б на рын­ку ме­га­кан­ку­рэн­тным, не да­рас­лі ні я, ні гле­да­чы. Па­ка­за­ль­ны пры­клад з «Фэй­сбу­ку». Вы­веш­ваю ві­дэа са спек­так­ля — пяць пад­аба­ек. Вы­клад­ваю асоб­ны ну­мар з но­вых пра­ектаў — лік пад­аба­ек ідзе на со­тні.

Ко­ль­кі ў бе­ла­рус­кі тэ­атр ні ўбух­ваць гро­шай, ні­чо­га не зме­ніц­ца, па­куль ня­ма пра­ві­ль­на­га раз­умен­ня ку­ль­ту­ры. Ва ўсім све­це акцёр — пуб­ліч­ны ча­ла­век, зор­ка. А ў нас жаб­рац­кая па­зі­цыя: «Пра­бач­це, у нас ка­пе­ечныя за­рпла­ты». Та­ды ска­ра­чай­це ко­ль­касць ка­лек­ты­ваў і зра­бі­це хоць бы адзін доб­ры тэ­атр! Але раз­умею, што апош­няе мер­ка­ван­не — ве­ль­мі суб’­ектыў­нае. Не­йкія зме­ны ад­бы­ва­юцца то­ль­кі дзя­ку­ючы фес­ты­ва­лю «ТЭ­АРТ». Але мне ўсё ад­но не зра­зу­ме­ла, ча­му бо­ль­шасць гле­да­чоў, якія па­гля­дзе­лі спек­так­лі фо­ру­му, не ро­бяць ні­якіх вы­сноў.

Ча­му ж вы та­ды са­мі не ўдзе­ль­ні­ча­еце ў «ПлаSтфор­ме» — Ад­кры­тым фо­ру­ме плас­тыч­ных тэ­атраў?

— Не ха­чу. У мі­ну­лым го­дзе пы­таў­ся ў арга­ні­за­та­раў, ці за­пра­сі­лі яны еўра­пей­скіх ме­не­джа­раў. У ад­каз чую: «Не, гэ­та бу­дзе про­ста кан­цэрт». Дык на­вош­та мне тое трэ­ба? На свае вы­сту­пы я сам зма­гу саб­раць пуб­лі­ку. У Еўро­пе ўсе ме­не­джа­ры, ды­рэк­та­ры фо­ру­маў і імпрэ­са­рыа пры­язджа­юць на фес­ты­ва­лі за свой кошт. Ка­лі ў ка­лек­ты­ваў атрым­лі­ва­ецца іх за­ці­ка­віць, за­клю­ча­ецца кан­тракт. На жаль, у Бе­ла­ру­сі амаль ня­ма лю­дзей, якія ма­юць доб­рую ад­ука­цыю ме­не­джа­ра. А тыя, у ка­го та­кія ве­ды ёсць, ужо з’еха­лі ў Поль­шчу або іншыя кра­іны.

Та­кім чы­нам, вы вы­ра­шы­лі ажыц­ця­віць пе­ра­заг­руз­ку і ства­рыць два пра­екты. Пер­шы з іх на­зы­ва­ецца «Zaleski Dance Design Show».

— У на­зве ад­ра­зу ха­цеў па­зна­чыць, што гэ­та не шоу-ба­лет, а тан­ца­ва­ль­ны ды­зайн.

Са­ро­ме­юся спы­таць, але што гэ­та та­кое?

— Не хва­люй­це­ся, гэ­ты тэр­мін я ўвёў сам. Сло­ва па­він­на пад­крэс­лі­ваць, што мы за­йма­емся чым­сь­ці су­час­ным, стыль­­ным, крэ­атыў­ным, што вы­хо­дзім на но­вы ўзро­вень. Ра­ней ка­за­лі пра афар­млен­не па­коя, ця­пер рас­пра­цоў­ва­юць ды­зайн інтэр’ераў. Ра­ней існа­ва­ла пра­фе­сія прад­аўца, ця­пер — ме­не­джа­ра па про­да­жах.

Як ка­ра­бель на­за­веш, так ён і па­плы­ве?

— Мож­на ска­заць і так.

А як тан­ца­ва­ль­ны ды­зайн вы­гля­дае на пра­кты­цы?

— Уя­ві­це пры­га­рад Па­ры­жа. Во­сень. Са свай­го до­ма вы­хо­дзіць эле­ган­тна апра­ну­ты ма­ла­ды муж­чы­на. На ру­цэ — да­ра­гі га­дзін­нік. Муж­чы­на ся­дае ў ма­шы­ну і кі­ру­ецца ў Опе­ру Гар­нье, каб атры­маць аса­ло­ду ад вы­дат­най му­зы­кі, па­слу­хаць опер­ныя спе­вы ці ўба­чыць ары­гі­на­ль­ны ха­рэ­а­гра­фіч­ны ну­мар. Але пры­язджае ён не ў Опе­ру Гар­нье, а ў рэ­ста­ран. І атрым­лі­вае тыя ж эмо­цыі. Ха­це­ла­ся б, каб нас аса­цы­ява­лі ме­на­ві­та з та­кім пры­кла­дам. Бо ў «Му­лен Руж» мож­на піць шам­пан­скае за сто­лі­ка­мі. Ніх­то не ка­жа, што саб­ра­ла­ся пуб­лі­ка, якая чмя­кае. А як мы ста­вім­ся да вы­ступ­лен­няў на вя­сел­лях? Звы­чай­на гу­чыць па­гар­длі­вае «Фі!». А за гэ­тым ста­іць пра­ца ве­лі­зар­ных са­ло­наў і мнос­тва аген­цтваў. У не­ка­то­рых мін­скіх рэ­ста­ра­нах — «Robinson Club», «Sporting Club», «Ся­дзі­ба» (апош­няя пра­цуе ў бу­дын­ку ся­дзі­бы Ва­нь­ко­ві­чаў) — та­кія пля­цоў­кі, што ім па­зай­здрос­цяць не­ка­то­рыя кан­цэр­тныя за­лы і тэ­атры.

«Zaleski Dance Design Show» — гэ­та збо­ль­ша­га тыя ж «D.O.Z.SK.I», але пад іншай на­звай, з вя­лі­кім акцэн­там на шоу і з іншы­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі (з дзе­ся­ці ча­ла­век за­ста­ло­ся трое). Пры гэ­тым у аб­одвух ка­лек­ты­вах я за­йма­юся твор­час­цю. То­ль­кі ця­пер атрым­лі­ваю бо­ль­шае за­да­ва­ль­нен­не, чым ра­ней. На маю дум­ку, не­вя­лі­кія ха­рэ­агра­фіч­ныя ну­ма­ры ка­рыс­та­юцца по­пы­там, а плас­тыч­ны спек­такль на па­ў­та­ры га­дзі­ны сён­ня ні­ко­му не па­трэб­ны.

А як уз­нік­ла дру­гая тру­па, «Barocco project»? Яна пе­ра­ся­ка­ецца з «Zaleski Dance Design Show»?

— Гэ­та зу­сім роз­ныя ка­лек­ты­вы. Акра­мя мя­не, як кі­раў­ні­ка, іх звяз­вае то­ль­кі ад­на ўдзе­ль­ні­ца — Але­на Пад­ольс­кая.

«Zaleski Dance Design Show» бо­льш ста­тут­ны, мо­жа быць — па­мпез­ны ка­лек­тыў, у чым­сь­ці звя­за­ны з опе­рай ці ба­ле­там. За ім па­куль пры­яры­тэт. А «Barocco project» то­ль­кі ро­біць свае пер­шыя кро­кі. Гэ­та хут­чэй мо­ла­дзе­вы, клуб­ны пра­ект. У ім за­ня­тыя ча­ты­ры тан­цор­кі — Але­на Пад­ольс­кая, Свят­ла­на Мар­цін­ке­віч, Але­на Гер­ма­но­віч, Лі­за­ве­та Усо­віч. Яны скон­чы­лі ха­рэ­агра­фіч­ны ка­ледж (а я вы­кла­даў у іх і ста­віў ну­ма­ры), за­раз пры­ня­тыя ў тру­пы Опер­на­га і Му­зыч­на­га тэ­атраў.

Ка­лі­сь­ці я ўба­чыў на сцэ­не ўкра­інскі гурт «Kazaky», у якім дзяў­ча­ты і хлоп­цы тан­чы­лі на аб­ца­сах. Дык вось, у «Barocco project» вы­ка­рыс­та­ны той жа пры­ём, то­ль­кі за­мест аб­ца­саў — пу­анты. Тры дзяў­чы­ны тан­чаць су­час­ную ха­рэ­агра­фію (на­прык­лад, хіп-хоп), але сты­лі­за­ва­ную пад кла­сі­ку. На­огул у не­йкі мо­мант ха­цеў бы пры­йсці да ства­рэн­ня прадзю­сар­ска­га цэн­тра. Але да гэ­та­га трэ­ба да­рас­ці.

З ха­рэ­агра­фіч­ным аван­гар­дам вас бо­льш ні­чо­га не звяз­вае? І на па­ездках на фес­ты­ва­лі мож­на па­ста­віць кроп­ку?

— Так, аван­гард — гэ­та аван­гард, а шоу — гэ­та шоу. Але ніх­то не за­мі­нае мне ўдзе­ль­ні­чаць у шэ­ра­гу іншых пра­ектаў.

Я пра­ца­ваў на ка­на­ле СТБ у пра­гра­ме «Га­ра­ды, якія спя­ва­юць», на ўкра­інскім шоу «Тан­чаць усе», якое так­са­ма тран­слю­ецца СТБ. Сё­ле­та ў чэр­ве­ні скон­чыў­ся пра­ект «Тан­цуй!», які па­каз­ваў­ся ў эфі­ры рас­ійска­га Пер­ша­га ка­на­ла (да­рэ­чы, у жу­ры быў Ра­ду Па­клі­та­ру).

У мі­ну­лым го­дзе быў у Крас­на­ярску, дзе ўдзе­ль­ні­чаў у май­стэр­ні на­род­на­га артыс­та СССР Ула­дзі­мі­ра Ва­сі­ль­ева, што пра­хо­дзі­ла ў рам­ках Азі­яцка-Ці­ха­акі­янска­га фес­ты­ва­лю. Акра­мя мя­не, ту­ды за­пра­сі­лі яшчэ пя­цёх ха­рэ­огра­фаў. У тым лі­ку Вя­час­ла­ва Ку­ла­ева, ад­на­го з рэ­жы­сё­раў цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця зі­мо­вай Алім­пі­яды ў Со­чы, і Аляк­сан­дра Ма­гі­лё­ва, які пра­цуе з шоу «Тан­цы» на ТНТ. Раз­ам мы па­ста­ві­лі шэсць мі­ні-ба­ле­таў, аб’ядна­ных твор­час­цю пі­сь­мен­ні­ка Вік­та­ра Аста­ф’е­ва, які на­ра­дзіў­ся ў Крас­на­ярску. Дый цяпер актыўна рэалізую сябе ў шэрагу праектаў. Таму ніякай патрэбы ў дзейнасці калектыву «D.O.Z.SK.I» няма.

Дзяніс МАРЦІНОВІЧ