Па­тэрн акту­аль­нас­ці

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

Фестываль «KaunasPhoto»
Каў­нас мае цу­доў­ную за­гад­ку: пра­він­цый­ны го­рад зу­сім не зда­ецца пра­він­цый­ным.

Фа­таг­ра­фія па­ўсюль. «KaunasPhoto» сус­трэў нас экс­цэн­трыч­най экс­па­зі­цы­яй «За­па­вет» Джэ­ні­фер То­рэн­сан з ЗША ў га­ле­рэі Са­юза фо­та­мас­та­коў Літ­вы, што ў са­мым цэн­тры Каў­на­са, на ву­лі­цы Ві­лен­скай, на Ра­туш­най плош­чы, дзе пра­хо­дзяць усе га­рад­скія ўра­чыс­тас­ці, але і без ура­чыс­тас­цяў шпа­цы­ру­юць га­ра­джа­не ды ту­рыс­ты. Га­ле­рэя па­шы­ры­ла­ся, зра­бі­ла ра­монт, пра­вя­ла фес­ты­валь і бу­дзён­на прад­ае кні­гі па фа­таг­ра­фіі.

Пе­ра­мож­ца кон­кур­су То­рэн­сан па­ка­за­ла свой пра­ект, зня­ты ў аран­да­ва­най ква­тэ­ры: страш­ныя ад­но­сі­ны парт­нё­раў ві­зу­алі­за­ва­ны з да­па­мо­гай муд­ра­ге­ліс­тых аб’­ёмаў (лён, поўсць). Муж і жон­ка ці сяб­ры з дзе­ць­мі і жы­вё­ла­мі — не за­ўсё­ды зра­зу­ме­ла, хто гэ­та. Пэў­ную мя­жу ўспры­ман­ня та­кая фа­та­г­ра­фія па­зна­чае, не бо­льш за тое; ду­маю, са­ма рэ­алі­за­цыя за­ду­мы па­він­на здзі­віць гле­да­ча, яна сап­раў­ды дзіў­ная... І ха­лод­ная, у ад­роз­нен­не ад на­ступ­ных на­шых ад­крыц­цяў.

У 300-ты­сяч­ным Каў­на­се 33 му­зеі, час­тка іх на­ле­жыць да «must see». Ка­лі раз­гля­да­еш пра­гра­му фес­ты­ва­лю «KaunasPhoto», не ад­ра­зу раз­уме­еш, дзе пра­хо­дзяць падзеі: плош­ча, парк, ву­лі­ца, ка­вяр­ня, тэ­атр, уні­вер­сі­тэц­кі кор­пус, цар­ква, фу­ні­ку­лёр, ды­зай­нер­ская кра­ма, дзе­ла­вы цэнтр. Пры­знац­ца, да та­кой амплі­ту­ды ку­ра­тар­ска­га вы­ба­ру я не бы­ла га­то­вая. Але ў вы­ні­ку пе­ра­ка­на­ла­ся: пля­цоў­кі аб­ра­ныя ўда­ла і пра­цу­юць арга­ніч­на. На­прык­лад, ве­ль­мі ду­шэў­на вы­гля­да­юць пры­нты Мін­даў­га­са Ка­ва­ляў­ска­са (Літ­ва), На­та­на Дві­ра (Ізра­іль), Да­мі­яна Хро­ба­ка (Поль­шча—Вя­лі­каб­ры­та­нія), Мар­ка Да­фі (Ірлан­дыя), вы­стаў­ле­ныя на ага­ро­джах уз­доўж ву­ліц.

Ду­шэў­на, ма­быць, та­му, што яны ідэ­аль­на ўпі­са­ныя ў га­рад­скія лан­дшафт, рытм жыц­ця, атмас­фе­ру. Та­кія ж да­рэч­ныя і фа­таг­ра­фіі «Каў­нас, які мы стра­ці­лі» ў па­рку рэ­зі­дэн­цыі ўра­да Літ­вы між­ва­енна­га пе­ры­яду, хоць я не ўпэў­не­ная, што яны ста­са­ва­лі­ся пра­гра­мы «KaunasPhoto».

У фу­ні­ку­лё­ры, мар­шрут яко­га доў­жыц­ца па­ру хві­лін, бы­лі вы­стаў­ле­ныя рэ­тра-парт­рэ­ты «Ку­ды едзем» Джо­зэ­фа Ву­да (Літ­ва—Вя­лі­каб­ры­та­нія); у іх дзі­віць штуч­на ство­ра­ная сі­ту­ацыі сус­трэ­чы са спа­да­рож­ні­ка­мі. Не­ча­ка­на ў вас уз­ні­кае эмпа­тыя, але ў фа­таг­ра­фа­ван­ні яе, хут­чэй за ўсё, не бы­ло. По­тым я пра­чы­та­ла, што ў гэ­ты час аўта­ра тур­ба­ваў не рух у пра­мым сэн­се, а пе­ра­ход Літ­вы ад лі­таў да еўра.

І на­ват аме­ры­кан­скі пра­ект Хі­леб­ран­да «Mandalos», ары­ента­ва­ны на ўсход­нія мед­ыта­тыў­ныя пра­кты­кі, ака­заў­ся су­гуч­ным ці­шы­ні па­рку. Ускос­ным до­ка­зам гэ­тай су­вы­мер­нас­ці, зба­лан­са­ва­нас­ці з га­рад­скім ася­род­дзем ста­лі для мя­не пер­са­на­жы роз­ных суб­ку­ль­тур, якія тут і там па­каз­ва­лі­ся по­бач з фо­та­здым­ка­мі: бай­ке­ры, бам­жы, не­йкія ба­гем­ныя пер­со­ны. І ўсё бы­ло пры гэ­тым ураў­на­ва­жа­на: і сту­дэн­ты, і ра­ка, і фа­таг­ра­фія, і пі­ва, і гра­фі­ці.

Ча­му з’яў­ля­ецца та­кое су­гуч­ча? Ду­маю, су­час­ная фа­таг­ра­фія, на­ват ка­лі не жы­ве ў кан­крэт­най гіс­та­рыч­най эпо­се, усё ж мае пэў­ны пра­ўдзі­вы па­сыл, як бы па­фас­на гэ­та ні гу­ча­ла. Пра­ўдзі­вы па ду­ху, па аса­цы­яцы­ях і су­пе­ра­жы­ван­нях. Ці ў су­час­ні­ка вы­пра­цоў­ва­ецца не­йкі па­тэрн акту­аль­нас­ці, ці гэ­та, як ска­за­лі б ра­ней, воб­ра­зы і фор­мы. Ва ўся­кім вы­пад­ку, ка­лі ёсць рэ­за­нанс з рэ­алі­ямі, з жы­вы­мі пра­цэ­са­мі ў га­рад­скім ася­род­дзі, з успры­ман­нем лю­дзей роз­ных па­ка­лен­няў — экс­па­зі­цыя зна­хо­дзіц­ца на сва­ім мес­цы і не вы­гля­дае чу­жа­род­най.

Фес­ты­валь най­ноў­ша­га мас­тац­тва ад­крыў­ся для нас вы­ста­вай а 21-й га­дзі­не ў мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ко­ла­са Жы­лін­ска­са. Па­пя­рэд­не пуб­лі­ка з па­ўга­дзі­ны пра­ста­яла, за­кі­нуў­шы га­ловы, та­му што ві­дэа па­каз­ва­лі на сто­лі. Мож­на бы­ло сес­ці на пры­ступ­кі, але лю­дзей пры­йшло за­над­та шмат, яны не то­ль­кі ся­дзе­лі, але і зві­са­лі з па­рэн­чаў, ста­ялі ў лес­віч­ных мар­шах.

Гэ­тым днём мы ўба­чы­лі тут цал­кам кла­січ­ную экс­па­зі­цыю «Асо­бы мі­ну­ла­га», пры­све­ча­ную 250-га­до­ва­му юбі­лею бе­ла­рус­ка­га ку­ль­тур­на­га дзея­ча Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га і яго су­вя­зям з лі­тоў­скай зям­лёй. Жы­ва­піс, гра­фі­ка, ску­льп­ту­ра — усе як трэ­ба. А ўжо ўве­ча­ры атмас­фе­ра ў га­ле­рэі бы­ла зу­сім іншая: адзін з аб’­ектаў уяў­ляў з ся­бе на­бор арган­ных труб, дру­гі — шкло з пяс­ком і асы­па­най тын­коў­кай. Адзін пер­фор­манс быў тан­цам па­чуц­цё­вым і эстэ­тыч­ным ды прад­ука­ваў гу­кі му­зы­кі; другі — інту­ітыў­ным та­нцам мас­тач­кі, які фар­ма­ваў кар­цін­ку на сця­не і так­са­ма не­ча­ка­ныя гу­кі: трэ­ба разу­мець, што іх ства­рэн­не па­він­на пад­ахвоч­ваць гле­да­ча да па­ста­яннай твор­час­ці і да ад­мо­вы ад ра­ней­шых ад­чу­ван­няў.

 

Апы­нуў­шы­ся ў Каў­на­се, менш за ўсё я бы­ла за­кла­по­ча­ная да­клад­най інфар­ма­цы­яй, кштал­ту што-дзе-ка­лі тут ад­бы­ва­ецца і як гэ­та ўсё на­зы­ва­ецца. Та­му адзна­чу то­ль­кі адзін аб’­ектыў­ны факт: у лік фі­на­ліс­таў «KaunasPhoto» ўвай­шла на­ша Аляк­сан­дра Сал­да­та­ва з пра­ектам «Зя­лё­ны ка­нал». Яшчэ тут ра­ду­юць атмас­фе­ра, гіс­то­рыя, мас­тац­тва і аб­яцан­ні ўсё но­вых падзей ку­ль­тур­на­га жыц­ця на фес­ты­ва­лях кі­но і тан­ца: афі­шы ві­сяць па ўсім Каў­на­се. Вось так жы­ве ма­ле­нь­кі го­рад па-за ту­рыс­тыч­ным се­зо­нам, ка­лі кас­трыч­нік ужо пры­му­сіў нас за­шпі­ліц­ца на ўсе гу­зі­кі і ад­но ўдзень мож­на вы­піць ка­вы на ву­лі­цы, ло­вя­чы не­ка­ль­кі со­неч­ных блі­каў.

Любоў ГАЎРЫЛЮК