Арт як ка­пі­тал

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

Па­ві­ль­ён бе­ла­рус­кіх мас­та­коў у «Гран Па­ле» ў Па­ры­жы
Арга­ні­за­ваць вы­ста­ву ў «Гран Па­ле» — ма­ра лю­бо­га мас­та­ка! Гэ­та амаль тое ж, што па­тра­піць на­ўпрост у му­зей, стаць час­ткай гіс­то­рыі.

Асаб­лі­ва ка­лі вы­ста­ва пер­са­на­ль­ная, як бы­ла ў Ансе­ль­ма Кі­фе­ра або Крыс­ці­яна Бал­тан­ска­га. У рам­ках фо­ру­му «Ма­ну­мен­ты» яны атры­ма­лі ў сваё рас­па­ра­джэн­не ўсе 13,5 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў «Гран Па­ле». Мож­на і са­мо­му аран­да­ваць па­лац. Гэ­та аб­ы­дзец­ца ў па­ўмі­ль­ёна еўра на ты­дзень. Акра­мя вы­стаў тут пра­хо­дзяць най­буй­ней­шыя ў све­це кір­ма­шы і са­ло­ны, прад­аец­ца су­час­нае мас­тац­тва, антык­ва­ры­ят, мэб­ля, прад­ме­ты ды­зай­ну і ўпры­го­жан­ні...

На­пры­кан­цы ліс­та­па­да ў «Гран Па­ле» ўпер­шы­ню мож­на бы­ло ўба­чыць пра­цы бе­ла­рус­кіх мас­та­коў на вы­ста­ве «Art Capital», у якой пры­ма­лі ўдзел ка­ля дзвюх ты­сяч твор­цаў.

Па­сол Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі Па­вел Ла­туш­ка пра­па­на­ваў пра­фе­са­ру і лаў­рэ­ату дзяр­жаў­най прэ­міі Вік­та­ру Аль­шэў­ска­му вы­браць дзе­сяць аўта­раў, якія най­леп­шым чы­нам прад­ста­вяць кра­іну. «Пры­ёрбанк» спан­са­ра­ваў удзел нашай дэ­ле­га­цыі. Бе­ла­рус­кая амба­са­да і аса­біс­та Па­вел Ла­туш­ка бы­лі арга­ні­за­та­ра­мі пра­екта, яко­му так­са­ма са­дзей­ні­ча­лі На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей, Ку­ль­тур­ны цэнтр Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі.

На жаль, да ад­крыц­ця ніх­то ў Бе­ла­ру­сі не чуў пра пад­рых­тоў­ку «Art Capital». Як мяр­куе Артур Клі­наў, у гэ­тым пра­явіў­ся парт­ызан­скі ха­рак­тар на­шых твор­цаў: ка­лі знай­шоў грант або маг­чы­масць зра­біць вы­ста­ву, лепш пра гэ­та маўчаць! На пра­вах ку­ра­та­ра Вік­тар Аль­шэў­скі мог вы­браць мас­та­коў на свой густ, але, на­пэў­на, вар­та пад­у­маць пра ад­кры­ты ад­бор аўта­раў.

Удзе­ль­ні­чаць у «Art Capital» не аб­авяз­ко­ва «дэ­ле­га­цы­яй». Мож­на і інды­ві­ду­аль­на. Для гэ­та­га не­абход­на за­пла­ціць ка­ля трох­сот еўра і да­слаць арга­ні­за­та­рам парт­фо­ліа. Па вы­ні­ках ад­бо­ру жу­ры вы­сы­лае за­пра­шэн­не. З 2006 го­да вы­ста­ва «Art Capital» аб’­ядноў­вае ча­ты­ры са­ло­ны: «Са­лон фран­цуз­скіх мас­та­коў», «Са­лон ма­люн­ка і вадзяных фарбаў», «Са­лон па­ра­ўнан­няў» і «Са­лон не­за­леж­ных мас­та­коў», у апош­нім жу­ры тра­ды­цый­на ад­сут­ні­чае. Бе­ла­ру­сы ўдзе­ль­ні­ча­лі ў «Са­ло­не ма­люн­ка і вадзяных фарбаў».

Вар­та па­тлу­ма­чыць два мо­ман­ты, звя­за­ныя з вы­ста­вай, якія скла­да­на зра­зу­мець з па­ве­дам­лен­няў бе­ла­рус­кай прэ­сы. Па-пер­шае, «Art Capital» — гэ­та ка­мер­цый­ная падзея, арга­ні­за­ва­ная сяб­ра­мі трох не­за­леж­ных арга­ні­за­цый, якія па­ўста­лі ў Фран­цыі ў кан­цы ХІХ ста­год­дзя і пра­цяг­ва­юць удзе­ль­ні­чаць у арга­ні­за­цыі са­лон­ных экс­па­зі­цый ужо бо­льш за сто га­доў. Са­ло­ны і са­лон­нае мас­тац­тва не знік­лі са з’яў­лен­нем імпрэ­сі­яніс­таў. Па-дру­гое, тво­ры, прад­стаў­ле­ныя на «Art Capital», не кла­сі­фі­ку­юцца як су­час­нае мас­тац­тва. Лепш іх на­зваць «мо­дэрн арт», ма­ючы на ўва­зе не су­вязь аўта­раў з ка­на­ніч­ным ма­дэр­ніз­мам, а вы­ка­рыс­тан­не тра­ды­цый­ных ма­тэ­ры­ялаў. У гэ­тых тво­рах цэ­ніц­ца май­стэр­ства і ары­гі­на­ль­насць вы­ка­нан­ня пра­цы, а не ідэя. У ад­роз­нен­не ад «мо­дэрн арт», су­час­нае мас­тац­тва, па­вод­ле са­цы­ёла­га На­та­лі Эйніш, вя­дзе «па­трой­ную гу­ль­ню», па­ста­янна руй­ну­ючы і ства­ра­ючы межы.

Яшчэ з ча­соў Лю­до­ві­ка XIV пад­час Са­ло­на леп­шыя мас­та­кі ўзна­га­ро­джва­лі­ся мед­аля­мі. Са­лон, у якім удзе­ль­ні­ча­лі бе­ла­ру­сы, афі­цый­най прэ­міі не мае. Тым не менш Ва­лян­ці­на Шо­ба і Сяр­гей Па­рцян­коў ста­лі лаў­рэ­ата­мі прэ­міі фон­ду Тэй­ла­ра. На вы­ста­ве «Art Capital» фонд уру­чыў уся­го 8 прэ­мій на су­му ад 2 да 10 ты­сяч еўра. Што ж за­ці­ка­ві­ла прад­стаў­ні­коў фон­ду Тэй­ла­ра ў ра­бо­тах бе­ла­рус­кіх твор­цаў? Пра­ца Ва­лян­ці­ны Шо­бы «Ула­да цем­ры» пры­све­ча­на тэ­ме вай­ны, якая, ве­ра­год­на, знай­шла вод­гук ся­род фран­цу­заў, у чы­іх сэр­цах усё яшчэ све­жая па­мяць аб па­рыж­скіх тэ­рак­тах 13 ліс­та­па­да. «Ура­бо­рас» Сяр­гея Па­рцян­ко­ва пры­му­шае за­ду­мац­ца аб эка­ло­гіі зня­ве­ча­най да не­паз­на­ва­ль­нас­ці пла­не­ты, і тым са­мым трап­ляе ў топ сус­вет­ных на­він. Ся­род іншых ра­бот бе­ла­рус­кай дэ­ле­га­цыі вар­та адзна­чыць ску­льп­ту­ру Мак­сі­ма Пят­ру­ля, хут­чэй бо­льш бліз­кую да су­час­на­га мас­тац­тва, чым да «мо­дэрн арт». Яго пра­ца на­зы­ва­ецца «Пры­свя­чэн­не Лу­ча Фан­та­на» і ўяў­ляе з ся­бе над­рэ­за­нае яйка чыр­во­на­га ко­ле­ру. Са­мо яйка ве­ль­мі на­гад­вае аб’­екты з «Пра­екта ста­год­дзя.12 з ХХ» Ула­дзі­мі­ра Цэс­ле­ра і Сяр­гея Вой­чан­кі. Та­кім чы­нам, ску­льп­ту­ра Пят­ру­ля — гэ­та ад­на­ча­со­ва па­ва­га да кла­сі­каў і вы­клік су­час­ні­кам. За­ста­ецца спа­дзя­вац­ца, што гэ­ты вы­клік бу­дзе пры­ня­ты і бе­ла­рус­кія мас­та­кі пра­цяг­нуць ра­да­ваць нас ары­гі­на­ль­ны­мі тво­ра­мі і ўдзе­лам у між­на­род­ных вы­ста­вах.

 

P.S. Мас­та­кі, што жа­да­юць пры­няць удзел у «Са­ло­не ма­люн­ка і водных фарбаў» ў 2016 го­дзе, па­він­ны ад­пра­віць сваё да­сье да 31 са­ка­ві­ка па на­с­туп­ным ад­ра­се: Jean-Maxime Relange 7, rue Ricaut 75013, Paris. У да­сье ўва­хо­дзяць: 5-6 фо­та­здым­каў тво­раў (дыс­кі і флэш­кі не пры­ма­юцца), ка­рот­кае CV і кан­верт з мар­ка­мі для зва­ро­ту да­ку­мен­таў. Бо­льш інфар­ма­цыі на сай­це peinturealeau.com.

Віталь ШУЦКІ