Гра­фі­ка ў пра­сто­ры

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

IFMC — 2015
Між­на­род­ны фес­ты­валь су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску ад­быў­ся ўжо ў 28 раз. Гэ­та сур’ёзны шлях асэн­са­ван­ня та­го, чым ёсць тан­ца­ва­ль­нае май­стэр­ства сён­ня, як змя­ня­ецца бе­ла­рус­кае плас­тыч­нае мыс­лен­не, якія сэн­сы ня­се і як ад­па­вя­дае най­ноў­ша­му мас­тац­ка­му све­та­пог­ля­ду.

Усе зна­ка­мі­тыя па­ста­ноў­шчы­кі по­стса­вец­кай пра­сто­ры лі­чы­лі аб­авяз­ко­вым удзел у ві­цеб­скім кон­кур­се. Плас­тыч­нае мыс­лен­не ахоп­лі­ва­ла воб­ра­зы, рыт­мы і фор­мы — ад бру­таль­­на-на­стой­лі­вых (у па­ста­ноў­ках Тац­ця­ны Ба­га­на­вай) да аб­страк­тна-ге­амет­рыч­ных («Гра­фіч­ны ба­лет» Ге­на­дзя Пяс­ча­на­ва), ад лі­ры­ка-дра­ма­тыч­ных на­ра­ты­ваў (тэ­атр «Ба­лет Яўге­на Пан­фі­ла­ва») да рыт­міч­на­га за­кляц­ця пер­ша­быт­на­га ха­осу (тэ­атр «Ба­лет Мас­ква» з па­ста­ноў­кай «Вяс­на свяш­чэн­ная» Рэ­хі­са Аб­адзіа). Усе знач­ныя бе­ла­рус­кія ха­рэ­огра­фы па­чы­на­лі тут, хут­ка пра­хо­дзі­лі «курс ма­ла­до­га бай­ца».

Сё­ле­та ў фес­ты­ва­ль­ным кон­кур­се бра­лі ўдзел 22 бе­ла­рус­кія ка­лек­ты­вы, акра­мя та­го, гле­да­чы ме­лі маг­чы­масць уба­чыць спек­так­лі тан­ца­ва­ль­ных кам­па­ній Іта­ліі, Мек­сі­кі, Поль­шчы, Рас­іі, ЗША, Швей­ца­рыі і Шве­цыі. Ве­ча­ры­на ад­крыц­ця фэс­ту бы­ла пры­све­ча­на па­мя­ці Яўге­на Пан­фі­ла­ва. У 2015-м зна­ка­мі­та­му рас­ійска­му ха­рэ­огра­фу споў­ні­ла­ся б 60 год. Імпу­льс Пан­фі­ла­ва быў ма­гут­ным — для яго тэ­атра, для фес­ты­ва­лю, і энер­гія пер­мска­га май­стра за­ста­ла­ся ў Ві­цеб­ску на доў­гі і пры­го­жы час.

Пер­шую прэ­мію за мі­ні­яцю­ру «Сам-на­сам з надзе­яй» атры­ма­ла Са­бі­на Му­на­сы­па­ва, сту­дэн­тка ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі Бе­ла­рус­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў. А спе­цы­яль­ная прэ­мія імя Яўге­на Пан­фі­ла­ва леп­ша­му ха­рэ­огра­фу — у Ган­ны Са­чыў­ка з тан­ца­ва­ль­най кам­па­ніі «Ні­ці» (Ві­цебск) за мі­ні­яцю­ру «Са­мот­ныя раз­ам». З по­ўным спі­сам пе­ра­мож­цаў мож­на азна­ёміц­ца на лю­бым парт­але, а мне б ха­це­ла­ся за­ся­ро­дзіць ува­гу на тво­рах, якія за­ста­лі­ся ў па­мя­ці...

У мі­ні­яцю­ры «Па­глы­нан­не» Ган­ны Са­чыў­ка на­ра­тыў зні­каў у бес­прад­мет­нас­ці, аб­страк­тнас­ці, у чыс­тай фор­ме, па-за воб­ра­за­мі і сэн­са­мі. Чор­ная стуж­ка, што апа­ясва­ла і звяз­ва­ла гру­пу тан­цоў­шчы­каў у бе­лым, на­па­чат­ку чы­та­ла­ся як мя­жа маг­чы­мас­цей, што не дае вы­біц­ца з натоўпу. На­пры­кан­цы стуж­ка пе­ра­тва­ры­ла­ся ў чор­ную лі­нію, чор­ную на бе­лым, і гру­па стра­ці­ла ця­лес­наць і фі­гу­ра­тыў­насць — яна зра­бі­ла­ся фор­май. Пля­ма і лі­нія — гра­фі­ка ў пра­сто­ры.

Мно­гія ама­та­ры су­час­най ха­рэ­агра­фіі схі­ль­ныя пе­ра­больш­ваць зна­чэн­не сю­жэт­на­га плас­тыч­на­га спек­так­ля з яго звык­лай сіс­тэ­май воб­ра­заў, да­ступ­най му­зы­кай і г.д. Ад­нак акту­аль­нае мас­тац­тва імкнец­ца да вы­яўлен­ня, ад­люс­тра­ван­ня, ад­экват­нас­ці све­ту пад­свя­до­ма­га, да архе­ты­паў, дзе ня­ма кан­крэ­ты­кі, а ёсць не­шта, успры­ма­ль­нае імгнен­ным па­чуц­цём, і на­ват бо­льш — інтэ­лек­ту­аль­ным па­ры­вам і на­пру­гай. У гэ­тай пра­сто­ры на IFMC-2015 за­ці­ка­ві­ла «Зер­не» Сяр­гея Па­ярка­ва ў вы­ка­нан­ні Іга­ра Ні­чы­па­ру­ка (Мінск) пад му­зы­ку «Deathprod», гу­кі ад­кры­та­га кос­ма­су і пе­ра­ўтво­ра­ныя ў гук элек­тра­маг­ніт­ныя віб­ра­цыі. «Зер­не» вы­гля­да­ла ад­на­стай­ным па ру­хах, з па­ўта­ра­ль­ным рыт­мам, з тра­ды­цый­най ужо па­чат­ко­вай ві­дэ­апра­екцы­яй, з ла­ка­ль­ным свят­лом. Ад­нак... ма­ла­ды ча­ла­век на сцэ­не, двай­нік та­го, які быў зня­ты на ві­дэа ў мет­ро, доў­га кру­ціў у па­ль­цах ма­ле­нь­кі чыр­во­ны ша­рык, по­тым на ад­лег­лас­ці вы­цяг­ну­тай ру­кі аб­мац­ваў па­вет­ра ва­кол ся­бе, шу­ка­ючы мя­жу аса­біс­тай пра­сто­ры, тра­ціў ад­чу­ван­не ча­су, ні­бы­та спы­няў­ся ў са­мым яго цэн­тры, за­тым, кру­ця­чы­ся, асаб­лі­вай тан­ца­ва­ль­нас­цю за­ва­роч­ваў пра­сто­ру-час сва­ім це­лам і ва­кол свай­го це­ла, па­сля спы­няў­ся і па­чы­наў усё спа­чат­ку. Ён уцяг­ваў гле­да­чоў у гэ­тае сваё ко­ла, ства­раў мед­ыта­тыў­ны на­строй і стан. На­рэш­це, зні­каў у ле­вай ку­лі­се, пра­па­даў у доў­гім ніж­нім про­ме­ні свят­ла, і ад­туль па про­мні вы­коч­ва­лі­ся і вы­коч­ва­лі­ся бяс­кон­цыя чыр­во­ныя ша­ры­кі... У кож­на­га, хто чы­тае гэ­ты тэкст, хто ба­чыў «Зер­не», уз­ні­ка­юць свае сэн­сы. Але аб’ядноў­ваць іх бу­дзе раз­умен­не экзіс­тэн­цыі, вы­яўле­най рыт­мам, ко­ле­рам, мі­ні­ма­ліс­тыч­най плас­ты­кай.

 

 

Тац­ця­на КАТОВІЧ