Ма­на­лог імкне да ды­яло­гу

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

Пер­шы фес­ты­валь айчын­на­га фо­рум-тэ­атра
Фэст быў зла­джа­ны БМГА «Но­выя аб­ліч­чы» і «БАСС» (Бра­тэр­ства арга­ні­за­та­раў сту­дэн­цка­га са­ма­кі­ра­ван­ня) су­мес­на з На­цы­яна­ль­ным цэн­трам су­час­ных мас­тац­тваў.

Уні­ка­ль­ную ме­то­ды­ку гэ­та­га ві­ду тэ­атра, які паў­стаў на сты­ку псі­ха­ло­гіі, пед­аго­гі­кі і ўлас­на ві­до­віш­чаў, вы­най­шаў бра­зі­льс­кі тэ­атра­ль­ны акты­віст Аўгус­та Ба­аль пры кан­цы 1960-х. У спек­так­лі бя­руць удзел і гле­да­чы, бо ме­на­ві­та ад іх рэ­акцыі за­ле­жаць вырашэнні сцэ­ніч­на­га кан­флік­ту. Ка­лі Ба­аля, ужо сус­вет­на вя­до­ма­га тэ­атра­ль­на­га дзея­ча, аб­ра­лі дэ­пу­та­там, ён ка­рыс­таў­ся вы­най­дзе­ны­мі арт-ме­та­да­мі для пра­соў­ван­ня важ­ных са­цы­яль­ных за­ко­нап­ра­ектаў. Дзя­ку­ючы «Но­вым аб­ліч­чам» з 2004 го­да фо­рум-тэ­атр аста­ля­ваў­ся і ў Бе­ла­ру­сі.

Айчын­ныя фо­рум-тэ­атры ўстур­ба­ва­лі вос­трыя тэ­мы: «БАСС» рас­па­вя­да­ла пра ад­апта­цыю ў гра­мад­стве лю­дзей з інва­лід­нас­цю і пра­бле­мы бі­лін­гвіз­му; экс­пе­ры­мен­та­ль­ны тэ­атр «EYE» (Мінск) раз­бі­раў­ся, ці мо­жа ча­ла­век не­стан­дар­тных жыц­цё­вых пе­ра­ка­нан­няў па­во­дзіць ся­бе ў ад­па­вед­нас­ці з гра­мад­скі­мі нор­ма­мі; ма­ла­дзёж­ны тэ­атр «Ко­ла» (Ві­цебск) раз­блыт­ваў та­ямні­цы ся­мей­ных да­чы­нен­няў; тэ­ма­тыч­ны фо­рум-спек­такль прад­ста­віў Цэнтр пад­трым­кі і рэ­абі­лі­та­цыі анка­па­цы­ентаў. «Но­выя аб­ліч­чы» зла­дзі­лі важ­ную ўвод­ную лек­цыю пра сут­насць і ме­то­ды­ку фо­рум-тэ­атра і пра­па­на­ва­лі экс­пе­ры­мен­та­ль­ную па­ста­ноў­ку, каб усе ахво­чыя (і гле­да­чы, і пра­фе­сій­ні­кі) ме­лі маг­чы­масць па­прак­ты­ка­вац­ца.

Пе­ра­важ­ная час­тка раз­ма­ітай пуб­лі­кі (па ўзрос­це, пе­ра­ка­нан­нях, све­та­пог­ля­дзе) тра­пі­ла на фо­рум-тэ­атр упер­шы­ню, але не вы­мы­ка­ла­ся з пра­цэ­су гу­ль­ні, дыс­ку­та­ва­ла і не вы­ма­га­ла за­ахвоч­ван­ня. На­прык­лад, спек­такль Бра­тэр­ства арга­ні­за­та­раў сту­дэн­цка­га са­ма­кі­ра­ван­ня пад на­звай «Мо­ва» — пра дзяў­чын­ку, якая хо­ча раз­маў­ляць і ву­чыц­ца па-бе­ла­рус­ку, чым пра­ва­куе не­адназ­нач­нае стаў­лен­не раў­на­ле­так і да­рос­лых, — вы­клі­каў актыў­ныя спрэч­кі і аб­мер­ка­ван­ні, згад­кі з улас­на­га дос­ве­ду і на­сто­ль­кі моц­ны саў­дзел, што дзе­ся­ціх­ві­лін­ная пас­та­ноў­ка доў­жы­ла­ся дзве га­дзі­ны і на­гад­ва­ла спраў­ны дыс­ку­сій­ны клуб. Такім чынам, га­лоў­ная мэ­та сус­трэ­чы — па­пу­ля­ры­за­цыя фо­рум-тэ­атра — бы­ла да­сяг­ну­та хут­ка і без асаб­лі­вых на­ма­ган­няў.

Фо­рум-тэ­атр — ме­тад мі­ні­ма­ліс­тыч­ны. Ён амаль не вы­ма­гае дэ­ка­ра­цы­й, не ма­юць вя­лі­ка­га зна­чэн­ня гу­ка­выя і свет­ла­выя эфек­ты, што ро­біць фо­рум-спек­такль, так бы мо­віць, «ля­ту­чай» тэ­атра­ль­най фор­май. Асноў­ны ця­жар пры­па­дае на акцёр­скае вы­ка­нан­не, та­му по­спех аль­бо пра­вал фо­рум-па­ста­ноў­кі вы­ра­шае ўзро­вень пад­рых­тоў­кі ўдзе­ль­ні­каў. Айчын­ныя ка­лек­ты­вы му­сяць ве­ль­мі ўваж­лі­ва ста­віц­ца да рас­пра­цоў­кі ха­рак­та­раў пер­са­на­жаў, да дэ­та­ляў, да іма­вер­нас­ці пра­па­на­ва­най сі­ту­ацыі, бо ка­лі яна акрэс­лі­ва­ецца ўмоў­на ці на­мё­ка­мі, пер­са­на­жы ро­бяц­ца двух­па­мер­ны­мі, надзе­ле­ны­мі хі­ба ад­ной пе­ра­важ­най ры­сай і ня­здо­ль­ны­мі да псі­ха­ла­гіч­най гнут­кас­ці. Дый Джо­ке­ру — ме­д­ыя­та­ру па­між гле­да­ча­мі і артыс­та­мі, які кан­тра­люе пра­цэс за­ме­наў і аб­мер­ка­ван­няў, — да­во­дзіц­ца тры­ваць пад­во­еную на­груз­ку, кам­пен­су­ючы вы­дат­кі акцёр­ска­га вы­ка­нан­ня.

На гэ­тыя ака­ліч­нас­ці трап­на звяр­нуў ува­гу рэ­жы­сё­раў за­слу­жа­ны тэ­атра­ль­ны пра­фе­сій­нік, знаны рэжысёр Георгій Баравік, які на­ве­даў фес­ты­валь у якас­ці гле­да­ча. Да­рэ­чы, ён быў не адзін. А гэ­та свед­чыць пра тое, што бе­ла­рус­кі фо­рум-тэ­атр да­сяг­нуў мэ­ты за­па­ве­ту Аўгус­та Ба­аля: каб за­мест му­роў бу­да­ва­лі­ся мас­ты.

 

 

Ула­дзі­мір ГАЛАК