Ту­ман­насць Па­лі­яны

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

Ад­ноў­ле­ны спек­такль у Бе­ла­рус­кім рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры юна­га гле­да­ча
Ці не кож­ны тэ­атра­ль­ны се­зон вы­зна­ча­ецца не­йкай знач­най па­ста­ноў­кай; па-за сум­не­вам, што 2003 год у Мін­ску пра­хо­дзіў пад зна­кам тю­гаў­скай «Па­лі­яны», апош­ня­га тво­ру слын­на­га рэ­жы­сё­ра Андрэя Андро­сі­ка, які ачо­ль­ваў та­га­час­ны ТЮГ.

 

Мі­ла­ва­ную за­ду­му на сцэ­не ён так і не па­ба­чыў. Бя­да ўзру­шы­ла тэ­атра­ль­ны ка­лек­тыў на­сто­ль­кі, што надзвы­чай свет­лую пры­па­весць пра сут­насць ча­ла­ве­ча­га існа­ван­ня да­вя­лі да прэм’еры. І, ве­ра­год­на, па­су­ну­лі­ся да ажыц­цяў­лен­ня за­па­вет­най ма­ры: вы­рас­ці да на­цы­я­наль­на­га дзі­ця­ча­га тэ­атра, стаць са­праў­­дным цэн­трам, дзе мас­тац­кія пра­па­но­вы пад­трым­лі­ва­юць са­цы­яль­ныя і ся­мей­ныя па­трэ­бы.

«Па­лі­яна» знік­ла з афі­шы на час вы­му­ша­на­га шас­ці­га­до­ва­га вы­гнан­ня тю­гаў­цаў са ста­цы­янар­най пля­цоў­кі (вы­мо­га ра­мон­ту і рэ­кан­струк­цыі), але да­свед­ча­ная пуб­лі­ка не стра­ці­ла да яе ці­ка­вас­ці, тым бо­льш пад­га­да­ва­лі­ся і но­выя гле­да­чы. На па­чат­ку сё­лет­ня­га ліс­та­па­да ге­ра­іня Элі­нар По­ртар ізноў па­ча­ла гу­ляць «у ра­дасць» на род­най сцэ­не. Вось то­ль­кі ад­ноў­ле­ны спек­такль вы­гля­дае цьмя­ным це­нем ко­ліш­ня­га...

Па­ста­ноў­ка не згу­бі­ла жыц­цяз­до­ль­нас­ці дзя­ку­ючы моц­на­му пад­мур­ку, які дра­ма­тург Артур Во­льс­кі за­клаў інсцэ­ні­роў­кай і пе­ра­кла­дам. Ад­нак па-ра­ней­ша­му сма­ка­ваць раз­віц­цё па­дзей і ста­сун­каў не вы­па­дае. Імкнен­не зра­біць спек­такль бо­льш кам­пак­тным (у 2003 го­дзе «Па­лі­яна» доў­жы­ла­ся тры га­дзі­ны, ця­пер га­дзі­на ска­ра­ці­ла­ся), па­ру­шы­ла ла­гіч­ныя су­вя­зі эпі­зо­даў, ад­мыс­ло­выя пе­ра­хо­ды ад падзеі да падзеі, так што мес­ца­мі сцэ­ніч­нае дзея­нне на­гад­ва­ла не­муд­ра­ге­ліс­ты кі­на­ман­таж.

Аб­веш­ча­ную тэ­му гу­ль­ні пад­трым­лі­ва­юць дэ­ка­ра­цыі Ве­ні­ямі­на Мар­ша­ка. Яны быц­цам ма­люн­кі юных мас­та­коў, што яшчэ не за­цвер­дзі­лі­ся ў меж­ах пра­ві­лаў ды вы­яўлен­чых за­ко­наў, ка­лі прад­ме­ты мо­гуць змя­няць сваё пры­зна­чэн­не і сэнс у за­леж­нас­ці ад гіс­то­рыі, якая пры­дум­ва­ецца для іх тут і ця­пер. Ад­мет­на па­пра­ца­ва­ла і мас­тач­ка па кас­цю­мах Тац­ця­на Лі­са­вен­ка, у шмат­лі­кіх ад­цен­нях рас­па­вя­да­ючы, як час­та з без­да­кор­на свет­лых дзі­ця­чых ду­мак ды па­мкнен­няў га­ду­юцца шэ­рыя да­рос­лыя са сва­імі шкі­ле­та­мі ў ша­фах. Не­за­да­во­ле­ныя, яны жа­ляц­ца і ну­дзяц­ца, вы­ма­га­ючы ажыў­ля­ль­най ін’екцыі ко­ле­рам ды свят­лом.

Моц­ны бок ад­ноў­ле­най па­ста­ноў­кі пад­трым­лі­вае шэ­раг уда­лых ра­бот пра­фе­сій­ных артыс­таў. Яны (што ад­бы­ва­ецца зрэд­час, ка­лі на сцэ­не пра­цу­юць дзе­ці) пе­ра­цяг­ну­лі ўва­гу на ся­бе. Пры­кла­дам, Нэн­сі ў вы­ка­нан­ні Во­ль­гі Сі­ні­цы ча­сам бо­льш эма­цый­ная і на­ту­ра­ль­ная за га­лоў­ную ге­ра­іню. Ці кап­рыз­лі­вая мі­сіс Сноў у інва­лід­ным ваз­ку, сыг­ра­ная не­па­раў­на­ль­най Ве­рай Ка­ва­ле­ра­вай, якая вы­гля­дае жы­вей за не­ка­то­рых не­паў­на­лет­ніх анё­лаў з ма­са­вых сцэн. Да­рэ­чы, ве­ль­мі сім­ва­ліч­на ў свят­ле са­фі­таў з’яві­ла­ся пер­шая вы­ка­наў­ца ро­лі Па­лі­яны Ма­рыя Воз­ба (між іншым, па­сля прэм’еры ў 2003 го­дзе не­ка­то­рыя пе­ры­ядыч­ныя вы­дан­ні сме­ла ад­да­ва­лі ёй лаў­ры леп­шай актры­сы се­зо­на). Яе сён­няш­няя Мі­лі Сноў — трап­нае ўва­саб­лен­не за­ку­тай у кай­да­ны аб­авяз­ку бур­лі­вай інды­ві­ду­аль­нас­ці, што рвец­ца і вы­ры­ва­ецца вон­кі.

Па­ста­но­вач­ная гру­па пры­нцы­по­ва за­дзей­ні­ча­ла ў спек­так­лі ма­ле­чу, а га­лоў­ную ро­лю ад­да­ла дзяў­чын­цы. Ад­нак про­ста вы­вес­ці на сцэ­ну дзя­цей не­дас­тат­ко­ва, з імі трэ­ба ме­та­дыч­на, спа­нат­ра­на пра­ца­ваць. У свой час Андрэй Андро­сік, пра­па­ну­ючы рэ­жы­сёр­скую кан­цэп­цыю, усё ж та­кі ішоў ад дзі­ця­ці: ча­сам на­ват рэ­пе­ты­цый­ныя не­да­рэч­нас­ці ста­на­ві­лі­ся ры­са­мі ха­рак­та­раў і за­ма­цоў­ва­лі­ся ў ро­лях, а ма­ле­нь­кія акцё­ры — сап­раў­дныя зо­рач­кі! — лёг­ка і на­ту­ра­ль­на існа­ва­лі на сцэ­не. Па­куль дзі­ця­чыя воб­ра­зы вы­клі­ка­юць за­сму­чэн­не: за­зуб­ра­ныя ма­люн­кі ро­ляў свед­чы­лі, што дзят­ва сум­лен­на ад­пра­цоў­ва­ла «ўрок» — тое, ча­му на­ву­чы­лі на рэ­пе­ты­цы­ях. Не­пас­рэд­насць, шчы­расць існа­ван­ня ў пра­па­на­ва­ных аб­ста­ві­нах знік­лі, а шмат­лі­кія дзі­ця­чыя сцэ­ны не­як па­вы­па­да­лі з агу­ль­на­га дзея­ння. На пе­ра­емнас­ці тра­ды­цый працы з дзецьмі так ад­моў­на ад­бі­ла­ся рэ­кан­струк­цыя...

 

Ве­ль­мі хо­чац­ца ўслед за Па­лі­янай, якая на­ват у са­мых без­вы­ход­ных вы­пад­ках шу­ка­ла на­го­ду для ра­дас­ці, спа­дзя­вац­ца: маг­чы­ма, пер­шыя па­ка­зы пад­штур­хнуць па­ста­но­вач­ную ка­ман­ду аб­габ­ля­ваць ві­да­воч­ныя шур­па­тас­ці, над­аць дзея­нню ла­гіч­нас­ці і ру­ху, раз­ня­во­ліць ма­ле­нь­кіх акцё­раў. Каб вок­лі­чы «Мы та­кія ра­дыя!» чу­лі­ся па аб­одва ба­кі рам­пы.

На­стас­ся ПАНКРАТАВА