У сін­тэ­зе гу­ку і вы­явы

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

Пра­екты «Бе­ла­рус­кай му­зыч­най во­се­ні»
Па­сля­доў­на і мэ­та­на­кі­ра­ва­на На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны на­род­ны аркестр імя Жы­но­ві­ча бу­дуе бе­ла­рус­кі рэ­пер­ту­ар. «Пра­соў­вае» са­мае яркае ў твор­­час­ці су­час­ных кам­па­зі­та­раў. Згад­ва­юцца ажыц­цёў­ле­ныя су­мес­ныя пра­екты з Ла­ры­сай Сі­ма­ко­віч: у ад­ных яна ўдзель­нічала як кам­па­зі­тар, у іншых — як рэ­жы­сёр. Не за­бы­ва­юцца і вы­ступ­лен­ні з аркес­трам на­шых леп­шых цым­ба­ліс­таў, прэ­зен­та­ва­ныя ў пра­екце «Бе­ла­ру­сы све­ту».

Маг­чы­ма, тлу­ма­чэн­не пад­об­ных з’яў — у твор­чай па­зі­цыі мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка Мі­ха­іла Ка­зін­ца, у актыў­нас­ці му­зы­каз­наў­цы Во­ль­гі Бры­лон. А мо і ў на­яўнас­ці ў жы­но­ві­чаў­цаў даў­ніх тра­ды­цый? Бо сё­ле­та ка­лек­тыў адзна­чае сур’ёзны юбі­лей — 85 га­доў з ча­су ства­рэн­ня. 

Яркі­мі і эфек­тны­мі ўспры­ма­лі­ся апош­нія па ча­се пра­екты, за­яўле­ныя ў пра­гра­ме 41-га Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў «Бе­ла­рус­кая му­зыч­ная во­сень». Пер­шы з іх — га­ла-кан­цэрт «На­заў­жды люб­лю і па­мя­таю», пры­све­ча­ны 90-год­дзю вя­до­ма­га кам­па­зі­та­ра, на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Юрыя Се­мя­ня­кі.

Ка­лі аркестр звяр­та­ецца да асо­бы кла­сі­ка, важ­на на­блі­зіць яго твор­часць да су­час­на­га слу­ха­ча і гле­да­ча, вы­явіць тое, што мае па­за­ча­са­вую каш­тоў­насць, ро­біць спад­чы­ну аўта­ра акту­аль­най і сён­ня. І тут, як ні дзіў­на, да­па­мог най­перш ві­зу­аль­ны шэ­раг.

У арты­ку­лах, пры­све­ча­ных Се­мя­ня­ку, пад­час му­зыч­ных імпрэз без­ліч раз­оў ты­ра­жа­ваў­ся вя­до­мы парт­рэт не­ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, ты­ту­ла­ва­на­га, га­на­ра­ва­на­га, на тва­ры яко­га ад­біў­ся ця­жар пра­жы­тых га­доў. У да­да­так аку­ля­ры з тоў­стым шклом не да­ва­лі маг­чы­мас­ці ўба­чыць во­чы. Та­му аса­біс­та для мя­не пяш­чот­на-кра­на­ль­ныя, а па вя­лі­кім ра­хун­ку — ге­ні­яль­ныя ме­ло­дыі кам­па­зі­та­ра («Явар і ка­лі­на», «Тра­вы дзя­цін­ства», «Бе­ла­ру­сач­ка») існа­ва­лі асоб­на, а іх аўтар — асоб­на. Тыя воб­ра­зы ні­як не ядна­лі­ся.

І ка­лек­тыў, які рых­та­ваў кан­цэрт, і Воль­га Бры­лон, рэ­жы­сёр­ка і аўтар­ка пра­екта, і Аляк­сандр Крам­ко, які за­ймаў­ся ман­та­жом ві­дэ­аклі­паў, пры­кла­лі шмат на­ма­ган­няў, каб гэт­кае тра­фа­рэт­нае і шмат у чым сас­та­рэ­лае ўяў­лен­не змя­ніць. Над сцэ­най у па­вет­ры лу­наў парт­рэт ма­ла­до­га, надзі­ва пры­го­жа­га, па-еўра­пей­ску эле­ган­тна­га кам­па­зі­та­ра. Та­кім ён па­ўста­ваў і ў шмат­лі­кіх ві­дэ­афраг­мен­тах. Апош­нія не­ча­ка­ныя і кры­ху на­іўныя (ка­лі за­кад­ра­вы го­лас па­ве­дам­ляе: «Са­ма­дзей­ны кам­па­зі­тар з Гро­дзен­шчы­ны прад­ста­віў на суд слу­ха­чоў но­вую пес­ню...»). Але ў іх — во­дар эпо­хі.

Рэ­жы­су­ра му­зыч­на­га пра­екта за­ўжды моц­на ўплы­вае на ўспры­ман­не кан­крэт­ных тво­раў. Вось на экра­не да­ўнія кад­ры, дзе ма­ла­дыя са­ліс­ты «Ве­ра­соў» спя­ва­юць «Жу­ра­ві­ны», па­пу­ляр­ную пес­ню кам­па­зі­та­ра. А ўслед на сцэ­ну вы­хо­дзяць тыя ж Ядві­га Па­плаў­ская і Аляк­сандр Ці­ха­но­віч з гэ­ты­мі ж «Жу­ра­ві­на­мі». Цуд! Кад­ры з апе­рэ­ты «Паў­лін­ка» — і пе­рад гле­да­чом На­тал­ля Гай­да, вы­ка­наў­ца га­лоў­ных парт­ый у апе­рэ­тах Се­мя­ня­кі.

Але мац­ней за ўсё на слу­ха­ча ўздзей­ні­ча­ла ўлас­на му­зы­ка кам­па­зі­та­ра. Па­доб­ны пра­ект быў бы не­маг­чы­мы без вя­лі­кай пад­рых­тоў­чай пра­цы, зроб­ле­най Ана­то­лем Кур­ма­кі­ным. Яго аран­жы­роў­кі і пе­ра­ла­жэн­ні для цым­ба­ль­на­га аркес­тра (ві­да­воч­на, апе­рэ­ты для та­ко­га скла­ду не пі­шуц­ца!), а так­са­ма вір­ту­ознасць вы­ка­наў­цаў (за ды­ры­жор­скім пу­ль­там ста­яў Аляк­сандр Вы­соц­кі) здо­ле­лі пе­рад­аць раз­на­стай­насць ме­ло­дый ма­эстра, ба­гац­це тэм­браў і тэм­па­рыт­маў.

Асаб­лі­ва ўра­зі­лі — інша­га сло­ва не пад­бя­рэш! — фраг­мен­ты з апе­рэ­ты «Ра­бі­на­выя ка­ра­лі». Ва­льс, які ад­кры­ваў пра­гра­му, за­даў імклі­вы і ра­дас­на-ўзнёс­лы на­строй. По­тым яго доў­жы­лі Поль­ка з гэ­та­га ж тво­ра і Пес­ня дзяў­чат (яе вы­кон­ва­ла гру­па «Ды­ямант»). Апе­рэ­та бы­ла на­пі­са­на кам­па­зі­та­рам у 1964-м для Баб­руй­ска­га тэ­атра муз­ка­ме­дыі. Але якая яна све­жая, лёг­кая, ра­дас­ная! Між­во­лі ўзні­кае пы­тан­не: а ча­му ні­дзе і ні­ко­лі мы яе не чу­лі? Хі­ба мож­на ўтой­ваць та­кія му­зыч­ныя скар­бы?! А якая эфек­тная інстру­мен­та­ль­ная сцэ­на кір­ма­шу з апе­рэ­ты 
«Па­ўлін­ка»! Які не­пе­раў­зы­дзе­на вір­ту­озны Га­лоп з «Ка­лю­чай ру­жы»!

Пра­ект «На­заў­жды люб­лю і па­мя­таю» атры­маў­ся раз­на­стай­ным і та­му, што ў ім удзе­ль­ні­ча­лі і опер­ныя са­ліс­ты (На­тал­ля Акі­ні­на, Ула­дзі­мір Гро­маў, Ва­сіль Мін­га­лёў), і са­ліс­ты фі­лар­мо­ніі (Ігар За­да­рож­ны, Ган­на Янкоў­ская, Ма­ры­на Ва­сі­леў­ская).

Ка­лі ў пер­шым ад­дзя­лен­ні пе­ра­ва­жа­лі фраг­мен­ты з апе­рэт, опер «Зор­ка Ве­не­ра» і «Ка­лю­чая ру­жа», дык у дру­гім пан­аваў эстрад­ны жанр. Мно­гія з пе­сень сён­ня ўспры­ма­юцца як кла­сі­ка. Іх ха­па­ла, асаб­лі­ва ў фі­на­ле пра­екта. «Тра­вы дзя­цін­ства» бы­лі кра­на­ль­на ўва­соб­ле­ны ду­этам Па­плаў­скай і Ці­ха­но­ві­ча. Пес­ню на сло­вы Ад­ама Ру­са­ка «Не за во­чы чор­ныя» з драй­вам і ма­ла­дым імпэ­там вы­ка­на­ла Ма­ры­на Ва­сі­леў­ская. Твор «Бе­ла­ру­сач­ка», які не­ка­лі, у 1990-я, пяш­чот­на спя­ваў аме­ры­кан­скі бе­ла­рус Дан­­чык, ця­пер інтэр­прэ­та­ваў Андрэй Ко­ла­саў. У вы­ка­нан­ні апош­ня­га пра­гу­ча­ла і сла­ву­тая «Ты мне вяс­ною пры­сні­ла­ся». Цу­доў­на, што арга­ні­за­та­ры за­пра­сі­лі на ве­ча­ры­ну і ад­на­го з аўта­раў пес­ні, па­эта Мі­ха­ся Шуш­ке­ві­ча. Пры­сут­ні­чаў у за­ле і па­эт Ула­дзі­мір Ка­рыз­на, шмат­га­до­вы су­аўтар Юрыя Се­мя­ня­кі.

І яшчэ адзін пра­ект аркестр імя Жы­но­ві­ча прэ­зен­та­ваў у ліс­та­па­дзе — «Му­зыч­нае пры­на­шэн­не вя­лі­кай спя­вач­­цы Іры­не Архі­па­вай» бы­ло пры­мер­­ка­ва­на да 90-год­дзя з дня яе на­ра­джэн­ня. Іры­на Кан­стан­ці­наў­на з’яў­ля­ла­ся ад­ной з буй­ней­шых фі­гур у рас­ійскім дый сус­вет­ным вы­ка­на­ль­ніц­тве. Пры­зна­ная зор­ка, яна тры­умфа­ль­на вы­сту­па­ла на леп­шых сцэ­нах. Мне па­шчас­ці­ла слу­хаць яе ў Мін­ску ўжы­вую. У парт­ыі Кар­мэн.

Твор­часць Архі­па­вай ці­ка­вая для нас і та­му, што спя­вач­ка ме­ла бе­ла­рус­кія ка­ра­ні. Яе ба­ць­ка на­ра­дзіў­ся ў Мін­ску. По­тым ся­м’я пе­ра­еха­ла ў Го­мель, па­з­ней дзя­цей пры­во­зі­лі ў ста­лі­цу на ка­ні­ку­лы. Так што бе­ла­рус­кія кра­яві­ды маг­лі на­заў­сё­ды за­стац­ца ў свя­до­мас­ці вы­дат­най артыс­ткі.

На­ват ка­лі Архі­па­ва за­вяр­шы­ла спеў­ную ка­р’е­ру, яе аўта­ры­тэт у опер­ным мас­тац­тве быў бяс­спрэч­ным. Шмат га­доў яна ўзна­ча­ль­ва­ла Між­на­род­ны ва­ка­ль­ны кон­курс імя Глін­кі (у 1981-м ён, та­ды яшчэ Усе­са­юзны, ла­дзіў­ся ў Мін­ску). У роз­ныя га­ды спа­бор­ніц­тва ад­кры­ла све­ту та­кіх зо­рак, як Ула­дзі­мір Атлан­таў, Але­на Аб­раз­цо­ва, Дзмі­т­рый Хва­рас­тоў­скі, Ган­на Ня­трэб­ка. У лі­ку сяб­роў жу­ры не­адной­чы быў і Алег Ме­ль­ні­каў, вя­до­мы бе­ла­рус­кі бас. У 2007-м пер­шую прэ­мію атры­ма­ла на­ша Акса­на Вол­ка­ва.

Але вер­нем­ся да мін­ска­га пра­екта. Хоць ён і меў інша­га рэ­жы­сё­ра (Ва­ле­рыя Уко­ла­ва), іншую вя­ду­чую (Іну Зуб­рыч), але так­са­ма ўда­ла спа­лу­чаў ура­жан­ні ві­зу­аль­ныя і слы­ха­выя. На экра­не з’яўля­лі­ся шмат­лі­кія фо­та, асаб­лі­ва каш­тоў­ны­мі ўспры­ма­лі­ся рэд­кія, тыя, што да­ты­чаць юнац­тва і ран­ня­га пе­ры­яду твор­час­ці. А так­са­ма здым­кі ў парт­ыях Кар­мэн, Ма­ры­ны Мні­шак, Амне­рыс.

Пра­ект па­чы­наў­ся фраг­мен­та­мі да­ўня­га ві­дэа, на якім Архі­па­ва спя­вае «Кан­цо­ну» Ліс­та. Стуж­ка за­фік­са­ва­ла жы­вое аб­ліч­ча, го­лас рэ­дкай пры­га­жос­ці, ма­гут­нас­ці, на­поў­не­нас­ці. З бяз­меж­ны­мі, зда­ецца, сі­лай гу­ку і кан­ты­ле­най.

У пра­гра­ме кан­цэр­та не­вы­пад­ко­ва са­бра­ло­ся шмат фраг­мен­таў з опе­ры Бі­зэ, бо парт­ыя Кар­мэн бы­ла ад­ной з вя­ду­чых у рэ­пер­ту­ары спя­вач­кі, з ёй Архі­па­ва аб’­еха­ла шмат кра­ін. Але ж Бі­зэ не пі­саў для цым­ба­лаў! Пе­ра­ла­жэн­ні гу­ча­лі на­сто­ль­кі ўда­ла, што не­ка­то­рыя эпі­зо­ды, на­прык­лад увер­цю­ра або антракт да чац­вёр­тай дзеі, у вы­ка­нан­ні жы­но­ві­чаў­цаў чу­лі­ся, на маю дум­ку, яшчэ бо­льш вы­раз­на, эма­цый­на і не­ча­ка­на, чым у звык­лай інтэр­прэ­та­цыі сім­фа­ніч­на­га ка­лек­ты­ву. Аркестр імя Жы­но­ві­ча тон­ка і так­тоў­на акам­па­на­ваў мно­гім ва­ка­ліс­там — Акса­не Вол­ка­вай, Ула­дзі­мі­ру Гро­ма­ву, Але­гу Ме­ль­ні­ка­ву.

Упры­го­жы­ла ве­ча­ры­ну вы­ступ­лен­не ад­ной з леп­шых рас­ійскіх мец­ца-сап­ра­на — пе­цяр­бур­жан­кі Іры­ны Ба­га­чо­вай. Ле­тась яна пры­язджа­ла да нас на Опер­ны фо­рум, каб спя­ваць Гра­фі­ню ў «Пі­ка­вай да­ме». Пе­се­нь­ка Гра­фі­ні і гэ­тым раз­ам бы­ла вы­ка­на­на вір­ту­озна. Пуб­лі­ка ві­да­воч­на не ха­це­ла ад­пус­каць гос­цю, якая не час­та з’яўля­ецца ў Бе­ла­ру­сі. І Ба­га­чо­ва з ра­дас­цю спя­ва­ла ра­ман­сы.

Вы­ступ­лен­не Ма­рыі Гал­кі­най (да­рэ­чы, мін­чан­кі і вы­ха­ван­кі Ба­га­чо­вай) успры­ма­ла­ся як пра­цяг ва­ка­ль­ных тра­ды­цый яе пед­аго­га. Са­ліс­тка здзі­ві­ла пры­го­жас­цю го­ла­су, на­сы­ча­нас­цю тэм­бра. Здо­ль­нас­цю да імгнен­на­га пе­ра­клю­чэн­ня, умен­нем па­глы­біц­ца ў эма­цый­ны стан ге­ра­іні (гу­ча­лі раз­на­пла­на­выя тво­ры: сцэ­на і арыя Лі­зы з «Пі­ка­вай», ма­літ­ва Тос­кі і арыя Ма­ры­цы з ад­на­ймен­ных тво­раў). Мож­на то­ль­кі шка­да­ваць, што та­кія каш­тоў­ныя кад­ры аб­іра­юць для на­ву­чан­ня не на­шу Ака­дэ­мію му­зы­кі, а Пе­цяр­бур­г­скую кан­сер­ва­то­рыю.

Пра фі­нал пра­екта, пры­све­ча­на­га Архі­па­вай, вар­та ска­заць асоб­на. Ён быў трап­на па­бу­да­ва­ны рэ­жы­сё­рам, а та­му эма­цый­на атры­маў­ся ве­ль­мі кра­на­ль­ным. Сла­ву­ты твор Ка­чы­ні «Ave Maria» пра­чу­ла вы­кон­ва­лі аркестр, са­ліс­тка Ні­на Ша­ру­бі­на, хор хлоп­чы­каў пад кі­раў­ніц­твам Па­ўла Шэ­пе­ле­ва. У пэў­ны мо­мант яны спы­ні­лі­ся. А на экра­не ўзнік­ла аб­ліч­ча Іры­ны Кан­стан­ці­наў­ны і зноў хор хлоп­чы­каў, які вы­кон­ваў тое са­мае са­чы­нен­не. Арка, ня­бач­ны мас­тац­кі мос­цік. Пе­ра­ход у ча­се і пра­сто­ры. Ла­гіч­ны і аб­ду­ма­ны, ён пе­ра­кон­ваў, што тая ж ме­ло­дыя, тая ж ма­літ­ва здат­ныя ўзнес­ці ду­шы і па­чуц­ці слу­ха­чоў вы­со­ка ў ня­бё­сы.

Сам пра­ект быў зроб­ле­ны з лю­боў­ю і па­ва­гай. Да са­мой Іры­ны Архі­па­вай. Да яе ка­лег і па­сля­доў­ні­каў. Да ўсіх, хто лю­біць кла­січ­ны ва­кал.

 

 




Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі