Арт і рынак

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

Фран­цуз­ская гіс­то­рыя
Сё­ле­та споў­ні­ла­ся двац­цаць год з дня пад­пі­сан­ня май­го кан­трак­та з фран­цуз­скай га­ле­рэ­яй «Bertheas Les Tournesols». Зда­ва­ла­ся, гэ­та бы­ло зу­сім ня­даў­на. Па­мя­таю сваё хва­ля­ван­не: усё-ткі Фран­цыя, кра­іна, дзе ша­ну­юць мас­тац­тва і цяж­ка здзі­віць гле­да­ча, дзе сто­ль­кі твор­цаў з уся­го све­ту спра­бу­юць уз­ысці на Алімп сла­вы. І я — са сва­ім да­ма­рос­лым мас­тац­твам, звык­лым і зра­зу­ме­лым хут­чэй ту­тэй­ша­му во­ку, чым «за­мор­ска­му».

Згад­ваю: ка­лі па­тэ­ле­фа­на­ва­лі фран­цу­зы і спы­та­лі, ці жы­вы мас­так Гу­ба­раў, то пер­шым жа­дан­нем бы­ло ад­ка­заць «не». Бо гэ­ты зва­нок, ве­ра­год­на, аб­яцаў куп­лю кар­ці­ны, і та­ды ца­на за яе маг­ла быць вы­шэй­шай. Але да­вя­ло­ся пры­зна­вац­ца, што я жы­вы і аса­біс­та гэ­та па­цвяр­джаю. Я менш за ўсё ха­чу тут пі­саць пра ся­бе і сваё пра­нік­нен­не на фран­цуз­скі арт-ры­нак. Про­ста за га­ды ма­ёй ускос­най пры­сут­нас­ці ў ім я змог уба­чыць тэн­дэн­цыі яго раз­віц­ця, зра­зу­мець пры­хі­ль­нас­ці пуб­лі­кі.

У ад­роз­нен­не ад на­шай сі­ту­ацыі, на За­ха­дзе да­ўно склаў­ся ме­ха­нізм, дзе ўсе эле­мен­ты пра­цу­юць зла­джа­на і ў цес­ным кан­так­це адзін з ад­ным. Гэ­та сам мас­так, ка­мер­цый­ныя га­ле­рэі і ды­ле­ры, аўкцы­ёны, кры­ты­кі і срод­кі ма­са­вай інфар­ма­цыі, ка­лек­цы­яне­ры і аль­тэр­на­тыў­ны суб’­ект, які я на­зваў бы ла­ба­ра­то­ры­яй акту­аль­на­га мас­тац­тва. Гэ­та па­куль яшчэ не за­лы га­ле­рэй, а аб­шар­па­ныя сце­ны ста­рых цэ­хаў і ка­це­ль­няў, гэ­та сціп­лыя фур­шэ­ты за свой ра­ху­нак і прад­ме­ты мас­тац­тва, што ша­ку­юць аб­ыва­це­ля. Як пі­саў за­сна­ва­ль­нік су­час­на­га кан­цэп­ту­аль­на­га мас­тац­тва Джо­зэф Ко­шут, у мас­тац­тве ўсё но­вае і ня­звык­лае зда­ецца вы­род­лі­вым, бо не ад­па­вя­дае інтэр­на­цы­яна­ль­на­му «доб­ра­му гус­ту». Але час ня­ўмо­ль­на ад­сей­вае дру­га­рад­нае, што­сь­ці ро­біць па­ўся­дзён­ным, а што­сь­ці пе­ра­тва­рае ў кла­сі­ку.

Кож­ны мас­так, які вы­стаў­ля­ецца на аль­тэр­на­тыў­ных сце­нах за­кі­ну­тай фаб­ры­кі або су­час­най мед­ыцын­скай клі­ні­кі, ма­рыць пра ваб­ныя пра­сто­ры прэс­тыж­ных га­ле­рэй і му­зе­яў. І не то­ль­кі з «ідэй­ных» мер­ка­ван­няў. Хо­чац­ца жыць і ўтрым­лі­ваць ся­м’ю на да­хо­ды ад сва­ёй пра­фе­сіі. Пра­ца з га­ле­рэ­яй дае аўта­ру іншы, пры­зна­ны гра­мад­ствам ста­тус, ро­біць яго мас­та­ком. А га­ле­рэя — гэ­та ўжо дзе­ючая дэ­таль та­го ме­ха­ніз­му, які пра­цуе на арт-рын­ку. Вя­до­ма, да­лё­ка не ўсім уда­ецца пра­біц­ца на яго, не­абход­на, каб на ця­бе звяр­ну­лі ўва­гу «па­трэб­ныя лю­дзі», каб пра ця­бе на­пі­саў ку­ль­тур­ны агля­да­ль­нік з імем і г.д. У га­ды пе­ра­бу­до­вы, ска­рыс­таў­шы­ся сва­бо­дай пе­ра­мяш­чэн­ня, мно­гія на­шы мас­та­кі па­вез­лі свае пра­цы на раз­на­стай­ныя арт-кір­ма­шы, куп­ля­лі за свае гро­шы плош­чы для раз­мяш­чэн­ня па­лот­наў і ся­дзе­лі ў ча­кан­ні ці­ка­вых пра­па­ноў. На жаль, іх не бы­ло. І не та­му, што жы­ва­піс пад­аўся кеп­скім, якраз на­адва­рот, ве­ль­мі год­най якас­ці, про­ста ды­ле­ры, га­ле­рыс­ты не звяртаюць увагу на «дзі­кіх» мас­та­коў-адзі­но­чак; жур­на­ліс­ты — так­са­ма. Іх да­вер (як гэ­та ні пры­мі­тыў­на гу­чыць) вы­клі­ка­юць то­ль­кі прад­стаў­ле­ныя га­ле­рэ­яй твор­цы. Тое, ка­лі хо­ча­це, сво­еа­саб­лі­вы знак якас­ці. Успом­нім, што най­буй­ней­шыя арт-фо­ру­мы све­ту да экс­па­зі­цыі не пры­ма­юць ра­бо­ты аўта­раў, у якіх ня­ма дзе­юча­га кан­трак­та з рэ­йтын­га­вай га­ле­рэ­яй.

Ад­ной­чы я на­іўна спы­таў свай­го га­ле­рыс­та Але­на Бер­тэ­аса: «Ча­му Фран­цыя, та­кая вя­лі­кая кра­іна, но­сіц­ца з па­ў­сот­няй рас­кру­ча­ных мас­та­коў, ту­суе іх з ад­ной га­ле­рэі ў іншую? Ча­му вы не ідзя­це ў май­стэр­ні да іншых, ма­ла­дых і та­ле­на­ві­тых, не аб­наў­ля­еце, так бы мо­віць, кроў?» На што ён мне так­са­ма на­іўна ад­ка­заў: «Дык усе та­ле­на­ві­тыя мас­та­кі ўжо ў га­ле­рэ­ях!» Гэ­та пры тым, што Па­рыж кож­ны год па­паў­ня­ецца ты­ся­ча­мі твор­цаў, якія пры­бы­ва­юць з іншых кра­ін. А фран­цуз­скія мас­тац­кія фа­ку­ль­тэ­ты што­год вы­пус­ка­юць бо­льш за 25 000 сту­дэн­таў. Вар­та ска­заць, то­ль­кі два з па­ло­вай ад­сот­кі ад іх агу­ль­най ко­ль­кас­ці мо­гуць су­існа­ваць на срод­кі ад про­да­жу сва­іх прац. Астат­нія вы­му­ша­ныя за­раб­ляць на жыц­цё да­лё­кі­мі ад твор­час­ці за­нят­ка­мі.

Та­му хо­чам мы гэ­та­га ці не, але сён­ня гра­мад­ства пры­знае мас­та­ком дэ-фак­та і дэ-юрэ та­го, чые кар­ці­ны рас­пра­да­юцца праз вя­до­мыя га­ле­рэі. Не ве­даю, на жаль ці на шчас­це, у на­шай кра­іне та­кой сі­ту­ацыі ня­ма. У нас про­ста ня­ма та­ко­га аб­авяз­ко­ва­га тры­умві­ра­ту: твор­ца-га­ле­рэя-ка­лек­цы­янер. У нас ма­ла хто пры­слу­хоў­ва­ецца да слоў кры­ты­ка, мас­тац­тваз­наў­цы, бо лі­чыць, што сам вы­дат­на раз­бі­ра­ецца ў мас­тац­тве, не горш чым у фут­бо­ле. У нас не ве­да­юць, хто та­кі ку­ра­тар і на­вош­та ён па­трэб­ны, так­са­ма як і ды­лер. У нас мас­та­кі імкнуц­ца прад­аць свой твор з май­стэр­ні, бо га­ле­рэі, якіх ня­шмат, пад­обныя да кра­маў і не ве­ль­мі кла­по­цяц­ца пра сваю рэ­пу­та­цыю, вы­стаў­ля­ючы то­ль­кі тое, што мож­на хут­ка прад­аць. А ў све­це ка­мер­цый­ныя га­ле­рэі пра­цяг­ва­юць за­ста­вац­ца га­лоў­ным лу­ча­ком арт-рын­ку.

Плю­ра­лізм твор­чых плы­няў і вы­бар­чы, а ча­сам і мар­гі­на­ль­ны інта­рэс пуб­лі­кі аб­умоў­лі­ва­юць су­існа­ван­не раз­на­про­фі­ль­ных га­ле­рэй, ся­род іх мо­гуць быць тыя, што спе­цы­ялі­зу­юцца на тво­рах мас­тац­тва Ар брут (дзе наш А.Р.Ч. гля­дзеў­ся б цал­кам да­рэ­чы) аль­бо вы­тан­ча­на­га Кэм­па, ці тыя, хто вы­стаў­ляе фе­мі­ніс­тыч­нае, афры­кан­скае або му­ль­ты­ме­дый­нае мас­тац­тва.

Ад­ной­чы я з пе­ра­клад­чы­цай вы­ра­шыў пра­гу­ляц­ца па Сэнт-Эць­ене, дзе зна­хо­дзіц­ца ад­на з га­ле­рэй «Les Tournesols». «Ці шмат у го­ра­дзе га­ле­рэй?» — па­ці­ка­віў­ся я ў ма­іх пра­ца­даў­цаў. «То­ль­кі на­ша», — ад­каз­ва­юць. Пад­час пра­ме­на­ду я вы­явіў у цэн­тры ля двац­ца­ці арт-пля­цо­вак. Вяр­нуў­шы­ся, я да­ла­жыў аб сва­ім ад­крыц­ці. Вы­свет­лі­ла­ся, што не ўсе га­ле­рэі ад­но­ль­ка­выя! Пля­цоў­кі, зной­дзе­ныя мной у час шпа­цы­ру, не ўдзе­ль­ні­ча­юць у ру­ху гэ­та­га арт-ме­ха­ніз­му, яны кру­цяц­ца ўха­лас­тую. То­ль­кі га­ле­рэі, якія ма­юць рэ­йтынг і ўва­хо­дзяць у лік аб­лаш­ча­ных кры­ты­кай пля­цо­вак, дзе, як лі­чыц­ца, вы­стаў­ля­ецца сап­раў­днае мас­тац­тва, — удзе­ль­ні­кі агу­ль­на­га пра­цэ­су фар­ма­ван­ня гус­таў у спа­жыў­цоў.

Па-пер­шае, гэ­та да­вер ка­лек­цы­яне­раў і між­на­род­нае пры­знан­не. Па-дру­гое, гэ­та на ка­рысць і мас­та­ку, і га­ле­рэі. Твор­ца га­то­вы атрым­лі­ваць мі­ні­ма­ль­ны ад­со­так ад про­да­жу сва­іх ра­бот, та­му што су­пра­цоў­ніц­тва з та­кой аўтарытэтнай пля­цоў­кай патрэбнае для яго іміджу, ро­біць яго імя вя­до­мым. І га­ле­рэі, у сваю чар­гу, га­на­рац­ца ты­мі аўта­ра­мі, чые імё­ны шы­ро­ка­вя­до­мыя. Та­му яны аб­наў­ля­юць свой зор­ны склад, пе­ра­ваб­лі­ва­ючы па­спя­хо­вых мас­та­коў іншых пля­цо­вак.

Яшчэ ад­на важ­ная пе­ра­ва­га рэ­йтын­га­вай га­ле­рэі і яе аўта­раў — па­па­дан­не ў што­га­до­вы да­вед­нік, пры­зна­ча­ны для ка­лек­цы­яне­раў, му­зе­яў, ды­ле­раў і про­ста ама­та­раў вы­тан­ча­на­га. У ім мож­на знай­сці ці­ка­ва­га вам мас­та­ка і да­ве­дац­ца пра цэ­ны на яго тво­ры. Ка­лі ж пра­гар­таць пад­бор­ку да­вед­ні­каў за не­ка­ль­кі год запар, то мож­на вы­зна­чыць тэн­дэн­цыю — ці рас­туць кош­ты на ра­бо­ты пэў­на­га аўта­ра. Ды­ле­ру гэ­та да­па­мо­жа ў вы­ра­шэн­ні пы­тан­ня пра су­пра­цу, ка­лек­цы­яне­ру — вы­зна­чыц­ца, ці ры­зык­нуць на­быць тво­ры май­стра сён­ня, па­куль цэ­ны не па­йшлі ўверх, а кры­ты­ка пры­му­сіць бо­льш уваж­лі­ва пры­гле­дзец­ца да гэ­та­га імя.

Ну а за­раз здзей­снім бег­лы агляд тых вы­ста­вач­ных пля­цо­вак, дзе раз­меш­ча­ны тво­ры, акту­аль­ныя для бо­ль­шас­ці лю­дзей: гэ­та су­час­ны аван­гард — ад фі­гу­ра­тыў­на­га жы­ва­пі­су да бес­прад­мет­на­га і кан­цэп­ту­аль­на­га.

Ад­ра­зу ха­чу адзна­чыць: шу­каць па­ра­ле­лі з тым, што вы­стаў­ля­ецца, на­прык­лад, у на­шай га­ле­рэі «Мас­тац­тва» або ў Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, не вар­та. Гэ­та іншае. На­шыя аўта­ры, дэ­ман­стру­ючы пра­фе­сій­ныя на­вы­кі, атры­ма­ныя ў Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў, імкнуц­ца па­ка­заць сваё май­стэр­ства і ўмен­не пра­ца­ваць з ма­тэ­ры­ялам. Фран­цуз­скія ка­ле­гі бо­льш спа­дзя­юцца на крэ­атыў­ны і эма­цый­ны па­ча­так. Та­му амаль упэў­не­ны: пра­цы шмат­лі­кіх аўта­раў з Лі­ёна або Ру­ана Але­на Ва­сі­ль­еўна ў га­ле­рэі «Мас­тац­тва» на­ват не па­ве­сі­ла б.

На­прык­лад, га­ле­рэя, з якой я су­пра­цоў­ні­ча­ю, мае сус­вет­ны экс­клю­зіў з бе­ль­гій­скім мас­та­ком Спар­кам. Ка­лі вы ўба­чы­це вя­лі­кія па­лот­ны гэ­та­га май­стра, то ад­ра­зу бу­дзе ясна, ча­му сус­вет­ны. Та­му што яго тво­ры — гэ­та ўся­ля­кія кам­пі­ля­цыі хрэс­та­ма­тый­ных ко­мік­саў, ге­роі якіх лю­бі­мыя ў Япо­ніі ды ЗША. То­ль­кі за 2014-ы га­ле­рэя пра­да­ла 800 кар­цін Спар­ка. Уво­гу­ле зва­рот еўра­пей­скіх мас­та­коў да сім­ва­лаў і штам­паў рэ­клам­най і за­баў­ля­ль­най індус­трыі ве­ль­мі пры­к­мет­ны. Аб­ыгры­ван­не кі­нош­ных, мед­ыйных іда­лаў, арт-ма­ні­пу­ля­цыі з рэ­клам­ным кі­чам, по­стма­дэр­ніс­цкія цы­та­ты са све­ту шоу-біз­нэ­су — вось што на­тхняе твор­цаў і гле­да­ча.

Для на­ша­га аб­ыва­це­ля здас­ца дзіў­ным, што вы­ста­ва мас­та­ка M. Chat, якая пра­йшла ня­даў­на ў ад­ной з па­рыж­скіх га­ле­рэй, бы­ла амаль уся рас­пра­да­дзе­ная. А гэ­та про­ста схе­ма­тыч­ныя ма­люн­кі ка­тоў, вы­ка­на­ныя ў эстэ­ты­цы да­рож­ных зна­каў. Да­рэ­чы, псеў­да­нім аўта­ра па­хо­дзіць ад на­звы хат­ня­га га­да­ван­ца. А, на­прык­лад, ужо не ма­ла­ды мас­так Бен (Бен­джа­мін Ва­цье) пі­ша свае кар­ці­ны (сло­ва «пі­ша» тут ве­ль­мі да­рэ­чы), на­тхня­ючы­ся чор­ны­мі рэ­клам­ны­мі шчы­та­мі, на якіх рэ­ста­ратары пі­шуць крэй­дай сваё ме­ню і вы­стаў­ля­юць пе­рад ува­хо­дам. Ня­гле­дзя­чы на тое, што ўсе яго кар­ці­ны па зра­зу­ме­лых пры­чы­нах пад­обныя ад­на да ад­ной, яны доб­ра прад­аюц­ца, і час ад ча­су вы­хо­дзяць у свет шы­коў­ныя тоў­стыя аль­бо­мы з яго «ру­ка­піс­най» твор­час­цю.

Мно­гія фран­цуз­скія га­ле­рэі імкнуц­ца мець тво­ры Ра­бер­та Кам­ба­са. Ён не цу­ра­ецца пры­мі­тыў­най раз­ма­лёў­кі і чор­най тоў­стай аб­вод­кі. Гэ­та свай­го кштал­ту віт­ра­жы на па­лат­не, а ў апош­ні час Кам­бас па­спя­хо­ва рэ­алі­зуе ўлас­ныя за­ду­мы і ў ску­льп­ту­рах, якія ро­біць яркі­мі ды бун­тар­скі­мі. У гэ­тым так­са­ма ёсць ад­роз­нен­не там­тэй­ша­га арту ад на­ша­га. Там яно, як пра­ві­ла, вір­ту­ознае і на­ват га­рэз­лі­вае. А ў нас пры­ня­та лі­чыць вар­тас­ным, ка­лі мас­тац­тва — су­р’ёз­нае і пра­ца­ёмкае. Па­мя­таю, як адзін наш доб­ры і па­ва­жа­ны твор­ца ска­заў мне: «Ва­лян­цін, ты ж усё ўме­еш. Дык уз­яў бы, на­пі­саў што-не­будзь фун­да­мен­та­ль­нае, эпіч­нае». А як быць з мас­тац­твам, да яко­га та­кія пры­мет­ні­кі, як «пры­го­жае», «гар­ма­ніч­нае», «цэ­ль­нае» не па­су­юць? На­прык­лад, пра­цы бры­тан­скай мас­тач­кі Трэ­йсі Эмін, што вы­стаў­ля­лі­ся на Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле. Гэ­та аква­рэ­лі, пры­све­ча­ныя яе аб­орту, а так­са­ма не­ка­ль­кі ха­рак­тэр­ных аўта­пар­трэ­таў з рас­су­ну­ты­мі на­га­мі. Або кар­ці­ны аўстрый­ска­га мас­та­ка Хер­ма­на Ніт­сша, якія ён пі­ша кры­вёю.

Свет змя­ня­ецца, і тое, што акту­аль­на сён­ня, за­ўтра ста­не бу­дзён­ным. Та­му за­ўсё­ды му­сіць з’яў­ляц­ца ма­ла­дая і зя­лё­ная рунь твор­ча амбіт­ных мас­та­коў, якія бу­дуць уз­ру­шаць сва­імі ідэ­ямі не то­ль­кі про­стых спа­жыў­цоў, але і мас­тац­тваз­наў­цаў. Тое но­вае мас­тац­тва па­він­на быць шор­сткім, па­він­на чап­ляць. І, дзя­куй бо­гу, гэ­та ад­бы­ва­ецца — пры­хо­дзяць но­выя аўта­ры.

Бе­ла­русь ужо ўпі­са­ла ў сус­вет­нае мас­тац­тва ня­ма­ла вы­біт­ных імё­наў творцаў. Упэў­не­ны, што гіс­то­рыя на гэ­тым не скон­чыц­ца.

Валянцін ГУБАРАЎ