Арт-адукацыя

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

Якія ве­ды па­трэб­ныя твор­цу сён­ня?
З 1953 го­да (з часу заснавання мас­тац­кага фа­ку­ль­тэта) са сце­наў Ака­дэ­міі вы­йшлі со­тні твор­цаў, якія вы­зна­ча­юць га­лоў­ныя кі­рун­кі айчын­на­га арту, прэ­зен­ту­юць Бе­ла­русь на між­на­род­ным уз­роў­ні, рых­ту­юць на­ступ­ныя па­ка­лен­ні жы­ва­піс­цаў, гра­фі­каў і ску­льп­та­раў.

Пры ства­рэн­ні Бе­ла­рус­ка­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та (з 1991-га — Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў) у асно­ву на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су бы­лі за­кла­дзе­ны прын­цы­пы пад­рых­тоў­кі твор­цаў, вы­пра­ца­ва­ныя Ака­дэ­мі­яй мас­тац­тваў СССР. Ме­на­ві­та там, у ад­дзе­ле мас­тац­кай аду­ка­цыі, рас­пра­цоў­ва­лі­ся ву­чэб­ныя пла­ны для ўсіх спе­цы­яль­нас­цей. Пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры СССР дзей­ні­чаў Усе­са­юзны ме­та­дыч­ны ка­бі­нет па ву­чэб­ных уста­но­вах мас­тац­тваў і ку­ль­ту­ры, які га­ран­та­ваў цэн­тра­лі­за­ва­нае кі­ра­ван­не ме­та­дыч­ным за­бес­пя­чэн­нем твор­чых ВНУ кра­іны.

Ля вы­то­каў дзей­нас­ці мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та ста­ялі вя­до­мыя асо­бы: Ві­таль Цвір­ка, Ва­лян­цін Вол­каў, Андрэй Бем­бель, Па­вел Лю­ба­муд­раў, якія на­бы­ва­лі май­стэр­ства ў Пе­цяр­бур­гскай ака­дэ­міі мас­тац­тваў і Мас­коў­скім дзяр­жаў­ным мас­тац­кім інсты­ту­це імя Ва­сі­ля Су­ры­ка­ва. Асно­вай на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су ста­ла па­сля­доў­ная сіс­тэ­ма, што скла­да­ла­ся з за­сва­ення агу­ль­на­аду­ка­цый­ных, агу­ль­нап­ра­фе­сій­ных і спе­цы­яль­ных дыс­цып­лін.

На пра­ця­гу дру­гой па­ло­вы ХХ ста­год­дзя змест пад­рых­тоў­кі мас­та­коў да­во­лі істот­на тран­сфар­ма­ваў­ся. Ня­змен­ны­мі за­ста­ва­лі­ся то­ль­кі та­кія кур­сы, як «Ма­лю­нак», «Жы­ва­піс», «Ску­льп­ту­ра», «Плас­тыч­ная ана­то­мія», «Пер­спек­ты­ва». Бо­льш та­го, ко­ль­касць га­дзін для дыс­цып­лін спе­цы­ялі­за­цыі на мас­тац­кім фа­ку­ль­тэ­це па­вя­лі­чы­ла­ся амаль у два разы.

Са­мыя істот­ныя зме­ны ад­бы­лі­ся на па­чат­ку 1990-х і па­сля 2000-га. З 1988 го­да прад­угле­джва­ла­ся, што чвэрць кур­саў спе­цы­ялі­за­цыі ў ву­чэб­ных пла­нах вы­зна­ча­ецца ўста­но­ва­мі вы­шэй­шай ад­ука­цыі з улі­кам асаб­лі­вас­цей кож­най рэ­спуб­лі­кі. У 1992-м пра­гра­мы па­зба­ві­лі­ся прад­ме­таў кштал­ту «На­ву­ко­вы ка­му­нізм», «Асно­вы мар­ксіс­цка-ле­нін­скай эты­кі», за­мест іх сту­дэн­ты за­йме­лі маг­чы­масць зна­ёміц­ца з «Гіс­то­ры­яй ма­тэ­ры­яль­най і ду­хоў­най ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі», «Гіс­то­ры­яй рэ­лі­гій», «Бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­рай».

З 1997 го­да ў Бе­ла­ру­сі рас­па­ча­ла­ся пра­ца над ад­ука­цый­ны­мі стан­дар­та­мі пер­ша­га па­ка­лен­ня. Гэ­та бы­ло вы­клі­ка­на шэ­ра­гам знеш­ніх і ўнут­ра­ных фак­та­раў, у пры­ват­нас­ці — па­трэ­бай за­бяс­пе­чыць якасць на­ву­чан­ня ва ўмо­вах гла­ба­лі­за­цыі, ма­са­ві­за­цыі і ма­бі­ль­нас­ці сту­дэн­таў. Стан­дар­ты з аб­азна­ча­ным на­бо­рам кам­пе­тэн­цый, якія па­ві­нен атры­маць вы­пус­кнік, ста­лі га­ран­ты­яй для «спа­жыў­ца», але но­вая па­ра­дыг­ма раз­віц­ця ад­ука­цый­най сіс­тэ­мы аб­умо­ві­ла ўні­фі­ка­цыю бло­ка са­цы­яль­на-гу­ма­ні­тар­ных дыс­цып­лін для ўсіх уста­ноў. У 2006 го­дзе ён да­сяг­нуў у Ака­дэ­міі свай­го мак­сі­ма­ль­на­га аб’ёму — бо­льш за чвэрць ад уся­го, што вы­ву­ча­ла­ся сту­дэн­та­мі. Мэ­та­згод­насць вы­кла­дан­ня бу­ду­чым мас­та­кам не­ка­то­рых кур­саў гэ­та­га бло­ка мож­на па­ста­віць пад сум­нен­не. На­прык­лад, яны па­він­ны бы­лі за­сво­іць дыс­цып­лі­ны «Ахо­ва пра­цы і тэх­ні­ка бяс­пе­кі», «Аб­аро­на на­се­ль­ніц­тва і аб’ектаў ад надзвы­чай­ных сі­ту­ацый. Ра­дыя­цый­ная бяс­пе­ка», «Асно­вы энер­газ­бе­ра­жэн­ня», «Асно­вы эка­ло­гіі». На­ту­ра­ль­на, та­кая сі­ту­ацыя не за­да­ва­ль­ня­ла ні пед­аго­гаў, ні сту­дэн­таў.

Ад­ука­цый­ныя нор­мы аб­наў­ля­юцца раз на пяць га­доў. Чар­го­выя пе­ра­ме­ны на­сту­пі­лі ў 2013 го­дзе, ка­лі ў Бе­ла­ру­сі ад­быў­ся пе­ра­ход на стан­дар­ты но­ва­га, ужо трэ­ця­га па­ка­лен­ня і ад­па­вед­ныя пла­ны, па­вод­ле якіх сту­дэн­ты ву­чац­ца і сён­ня. Ад­ным з моц­ных ба­коў гэ­тых пла­наў з’яўля­ецца тое, што асноў­ны аб’ём скла­да­юць агу­ль­нас­пе­цы­яль­ныя дыс­цып­лі­ны і дыс­цып­лі­ны спе­цы­ялі­за­цыі. Да­во­лі знач­ны ад­со­так прад­ме­таў мае пра­ва ўво­дзіць са­ма Ака­дэ­мія. Так, у цык­ле для сту­дэн­таў-жы­ва­піс­цаў з’яві­лі­ся «Спе­цы­яль­ны курс кам­па­зі­цыі», «Камп’ютар­ная гра­фі­ка» і шмат іншых кур­саў роз­ных на­прам­каў. Тыя з іх, што па­тра­бу­юць ад­мыс­ло­вых ве­даў, на­прык­лад «Фі­зі­ка-хі­міч­ныя ме­та­ды да­сле­да­ван­ня тво­раў», «Асно­вы архе­ало­гіі», чы­та­юць за­про­ша­ныя лек­та­ры з ад­па­вед­ных на­ву­ко­вых уста­ноў і му­зе­яў. Но­выя пла­ны для сту­дэн­таў мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та пра­ду­гле­джва­юць два вя­лі­кія кур­сы: «Гіс­то­рыя за­меж­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва» і «Гіс­то­рыя вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі», якія вы­кла­да­юцца на пра­ця­гу ва­сь­мі се­мес­траў. Як і ў па­пя­рэд­ніх пра­гра­мах, дыс­цып­лі­ны ахоп­лі­ва­юць гіс­то­рыю мас­тац­тва ад пер­ша­быт­нас­ці да па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя. З 2015-га для сту­дэн­таў мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та і для фа­ку­ль­тэ­та ды­зай­ну і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва да­дат­ко­ва быў уве­дзе­ны курс «Су­час­ныя мас­тац­кія пра­кты­кі», які да­па­ма­гае ары­ента­вац­ца ў най­ноў­шых тэн­дэн­цы­ях, пан­оўных у айчын­най і сус­вет­най ку­ль­тур­ных пра­сто­рах. Па­ка­за­ль­на, што вы­кла­да­юць гэ­ты прад­мет спе­цы­яліс­ты, актыў­на за­дзей­ні­ча­ныя ў су­час­ным арт-пра­цэ­се: рэ­ктар Ака­дэ­міі, мас­так, кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства, да­цэнт Мі­ха­іл Ба­раз­на і ку­ра­тар шмат­лі­кіх між­на­род­ных пра­ектаў, кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства Ка­ця­ры­на Кё­ніг­сберг.

На жаль, рэ­гла­мен­та­ва­ны блок са­цы­яль­на-гу­ма­ні­тар­ных дыс­цып­лін не да­зва­ляе вы­кла­даць у да­стат­ко­вым аб’ёме за­меж­ныя мо­вы, ве­дан­не якіх, не­сум­нен­на, спры­яе са­ма­рэа­лі­за­цыі су­час­на­га мас­та­ка. Па­шы­рыць пра­гра­му ўда­ло­ся то­ль­кі для сту­дэн­таў-мас­тац­тваз­наў­цаў шля­хам увя­дзен­ня кур­са «За­меж­ная мо­ва (пра­фе­сій­ная лек­сі­ка)».

Не­ль­га сцвяр­джаць, што сі­ту­ацыя са змес­там мас­тац­кай ад­ука­цыі бес­праб­лем­ная. Ака­дэ­мія па-ра­ней­ша­му за­ста­ецца адзі­най вы­шэй­шай на­ву­ча­ль­най уста­но­вай для пра­фе­сій­ных мас­та­коў. У гэ­тых умо­вах, з ад­на­го бо­ку, не­абход­на вы­ра­шаць пра­бле­му за­ха­ван­ня ку­ль­тур­най спад­чы­ны, бо на­цы­яна­ль­ную мас­тац­кую шко­лу, ство­ра­ную ў Ака­дэ­міі на пра­ця­гу ХХ ста­год­дзя, трэ­ба раз­гля­даць ме­на­ві­та ў та­кім аспек­це. З дру­го­га — не пад­ля­гае сум­нен­ню не­абход­насць су­час­ных пад­ыхо­даў да пад­рых­тоў­кі спе­цы­яліс­таў, якія ў да­лей­шым бу­дуць фар­ма­ваць ку­ль­тур­ную пра­сто­ру на­шай кра­іны.

Ад­ным з са­мых важ­ных бы­ло і за­ста­ецца пы­тан­не на­цы­я­на­ль­най ідэн­тыч­нас­ці: то­ль­кі да­ска­на­лае ве­дан­не гіс­то­рыі раз­віц­ця і сус­вет­на­га, і айчын­на­га мас­тац­тва га­ран­туе ста­лае ўспры­ман­не аўта­рам су­час­ных пра­цэ­саў, не па­ста­віць яго ў сі­ту­ацыю «вы­на­ход­ніц­тва ро­ва­ра» і ства­рэн­ня мод­ных рэ­чаў дру­гас­на­га па­ра­дку. Су­час­нае мас­тац­тва трэ­ба раз­гля­даць як этап, што пра­цяг­вае ты­ся­ча­га­до­вую гіс­то­рыю мас­тац­кай твор­час­ці, та­му вы­ву­чаць вы­ключ­на кан­тэм­па­ра­ры арт, а тым бо­льш брац­ца за най­ноў­шыя ві­зу­аль­ныя пра­кты­кі без грун­тоў­ных ве­даў па гіс­то­рыі мас­тац­тва пры­нам­сі на­іўна. Су­час­нае мас­тац­кае мыс­лен­не не мо­жа не аб­апі­рац­ца на гіс­та­рыч­ны кан­тэкст і на па­пя­рэд­нія 
ўзо­ры.

Ча­ла­век, які хо­ча пры­свя­ціць ся­бе ві­зу­аль­ным пра­кты­кам, па­ві­нен мець маг­чы­масць вы­ву­чаць ад­па­вед­ныя за­ко­ны ві­зу­аль­на­га ўспры­ман­ня. Пра­фе­сі­яна­лы ве­да­юць, што шмат­га­дзін­ныя шту­дыі скі­ра­ва­ны не сто­ль­кі на аўта­ма­тызм ру­кі і «вы­ха­ван­не» во­ка, ко­ль­кі на вы­пра­цоў­ван­не ў мас­та­ка сво­еа­саб­лі­ва­га мыс­лен­ня.

Зрэш­ты, ка­лі зы­хо­дзіць з па­зі­цыі, што кож­ны мае пра­ва на мас­тац­кае вы­каз­ван­не, то трэ­ба пры­знаць: на­ву­чаць, што ка­заць — не мае ні­яка­га сэн­су. Маг­чы­ма то­ль­кі на­ву­чыць, як зра­біць гэ­тае вы­каз­ван­не плас­тыч­ны­мі срод­ка­мі.

На­ту­ра­ль­на, да­сле­да­ван­не най­ноў­шых мас­тац­кіх з’яў аб­а­вяз­ко­вае, але на­ўрад ці мэ­та­згод­на ажыц­цяў­ляць яго ад­но праз лек­цый­ныя за­нят­кі. На­шмат бо­льш прад­уктыў­на за­свой­ваць но­выя ідэі пад­час дыс­ку­сій і май­стар-кла­саў, якія рэ­гу­ляр­на пра­во­дзяц­ца ў Ака­дэ­міі з удзе­лам вя­до­мых спе­цы­яліс­таў у га­лі­не мас­тац­тва. Ся­род іх прэ­зі­дэнт Бер­лін­скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў Клаўс Штэк, рэ­ктар Вы­шэй­шай шко­лы вы­яўлен­чых мас­тац­тваў Дрэз­дэ­на, зна­ка­мі­ты ку­ра­тар Ма­ці­яс Флю­ге, ку­ра­тар га­ле­рэі «Berlin» Анн-Крыс­цін Бер­тран, ды­рэк­тар Пры­вол­жска­га фі­лі­яла Дзяр­жаў­на­га му­зея су­час­на­га мас­тац­тва Ган­на Гор, мно­гія вы­клад­чы­кі за­меж­ных на­ву­ча­ль­ных уста­ноў — парт­нё­раў Ака­дэ­міі.

У су­час­ных сту­дэн­таў існуе шмат маг­чы­мас­цей аб’ектыў­на аца­ніць стан раз­віц­ця айчын­на­га мас­тац­тва і між­на­род­ныя тэн­дэн­цыі. Апош­нім ча­сам кан­так­ты Ака­дэ­міі з за­меж­ны­мі ка­ле­га­мі знач­на па­шы­ры­лі­ся. Сён­ня леп­шыя сту­дэн­ты рэ­гу­ляр­на ад­праў­ля­юцца па аб­ме­не на ста­жы­роў­кі ў Поль­шчу, Аўстрыю, Рас­ію. По­бач з бе­ла­ру­са­мі ў Ака­дэ­міі ста­ла на­ву­ча­юцца ма­ла­дыя лю­дзі з ЗША, Да­ніі, Рас­іі, Кі­тая. Ужо тра­ды­цый­на сту­дэн­ты мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та пры­во­зяць мед­алі за пе­ра­мо­гу ў на­мі­на­цыі «Вы­яўлен­чае мас­тац­тва» з між­на­род­ных Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­няў. За апош­нія тры га­ды Ака­дэ­мі­яй бы­ло арга­ні­за­ва­на бо­льш за дзе­сяць між­на­род­ных вы­стаў з удзе­лам сту­дэн­таў у га­ле­рэ­ях Літ­вы, Аўстрыі, Хар­ва­тыі, Вен­грыі, Гер­ма­ніі. У гэ­тым пла­не па­ка­за­ль­ны пра­ект, які Ака­дэ­мія ажыц­цяў­ляе з Вы­шэй­шай шко­лай вы­яўлен­чых мас­тац­тваў Дрэз­дэ­на. Бе­ла­рус­кія і ня­мец­кія сту­дэн­ты раз­ам пра­цу­юць над вы­ста­вай «На шля­ху. У по­шу­ках алфа­ві­ту»; яе пуб­лі­ка ўба­чыць і ў Гер­ма­ніі, і ў Бе­ла­ру­сі ў ліс­та­па­дзе 2015 го­да. На мас­тац­кім фа­ку­ль­тэ­це най­бо­льш актыў­най ці­ка­вас­цю да арга­ні­за­цыі твор­ча­га пра­цэ­су вы­зна­ча­юцца сту­дэн­ты, якія на­ву­ча­юцца спе­цы­яль­нас­ці «Мас­тац­тваз­наў­ства». Ме­на­ві­та яны ма­юць маг­чы­масць не то­ль­кі ў вя­лі­кім аб’ёме за­свой­ваць курс гіс­то­рыі мас­тац­тва, але і вы­ву­чаць дыс­цып­лі­ны «Мас­тац­кая кры­ты­ка» і «Асно­вы ра­бо­ты ку­ра­та­ра», спец­курс «Ме­то­ды­ка пад­рых­тоў­кі між­на­род­ных вы­ста­вач­ных пра­ектаў су­час­на­га мас­тац­тва». А вы­твор­чая пра­кты­ка, якая прад­угле­джвае ства­рэн­не вы­стаў, да­зва­ляе рэ­алі­за­ваць лю­быя ідэі. Ся­род ці­ка­вых сту­дэн­цкіх пра­ектаў апош­ніх га­доў мож­на пры­га­даць спро­бу спа­лу­чыць ві­зу­аль­ныя і аль­фак­тор­ныя ад­чу­ван­ні ў вы­ста­вах «Сад», «Ды­ярыю­шы», які атры­маў не­ча­ка­ны пра­цяг у рэ­спуб­лі­кан­скім дру­ку, між­на­род­ныя вы­ста­вач­ныя пра­екты «Па­слан­ні» і «Го­рад|Urbs». Па іні­цыя­ты­ве сту­дэн­таў ка­фед­ры гіс­то­рыі і тэ­орыі мас­тац­тваў у Ака­дэ­міі ство­ра­ны Сту­дэн­цкі цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва «Alla prima»; ён мае свой сайт — пля­цоў­ку для вы­каз­ван­ня ма­ла­дых мас­та­коў і мас­тац­тваз­наў­цаў.

Не­абход­на за­зна­чыць і тое, што ў Бе­ла­ру­сі не ха­пае ася­род­каў да­сле­да­ван­ня і вы­ву­чэн­ня най­ноў­ша­га мас­тац­ка­га пра­цэ­су. Уліч­ва­ючы спе­цы­фі­ку су­час­най твор­час­ці, бы­ло б мэ­та­згод­ным пе­ра­няць звык­лы для еўра­пей­скіх дзяр­жаў во­пыт вы­ву­чэн­ня мас­тац­кіх пра­ктык на ад­па­вед­ных уні­вер­сі­тэц­кіх ка­фед­рах, якія за­йма­юцца гу­ма­ні­тар­ны­мі да­сле­да­ван­ня­мі. На сён­няш­ні дзень ка­фед­ры, дзе вы­кла­да­юцца тэ­орыя і гіс­то­рыя мас­тац­тваў, існу­юць не то­ль­кі ў БДАМ, але і ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це, Уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, Пед­ага­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Мак­сі­ма Тан­ка і іншых уста­но­вах. Ад­нак ся­род да­след­чы­каў-мас­тац­тваз­наў­цаў, што аб­іра­юць тэ­май сва­ёй ды­сер­та­цыі най­ноў­шы арт, пе­ра­ва­жа­юць ме­на­ві­та вы­пуск­ні­кі Ака­дэ­міі.

Аб­са­лют­на роз­ныя твор­цы з’яў­ля­юцца сту­дэн­та­мі Ака­дэ­міі, яны час­та кар­ды­на­ль­на раз­ыхо­дзяц­ца ў по­гля­дах, але ме­на­ві­та пра­фе­сій­ныя на­вы­кі ро­бяць гэ­тых аўта­раў кан­ку­рэн­таз­до­ль­ны­мі ў сфе­ры су­час­на­га мас­тац­тва.

З по­ўнай упэў­не­нас­цю мож­на ска­заць, што мас­так, які вы­хо­дзіць са сцен Ака­дэ­міі, во­ль­ны ў вы­ка­рыс­тан­ні лю­бых плас­тыч­ных срод­каў для рэ­алі­за­цыі ўлас­ных ідэй. А гэ­та ўжо ня­ма­ла.

Алена БОХАН