Фе­нікс поль­ска­га мас­тац­тва

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

Фа­таг­ра­фіі Ста­ніс­ла­ва Ігна­цыя Віт­ке­ві­ча «Віт­ка­цы» (1885—1939) у Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва
Гэ­тая ка­мер­ная вы­ста­ва — ад­на з са­мых яркіх падзей, што ад­бы­лі­ся ў меж­ах «Ме­ся­ца фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску». Зна­ёмства з фо­та­шэ­дэў­ра­мі зна­ка­ва­га для поль­ска­га мас­тац­тва XX ста­год­дзя твор­цы ста­ла­ся маг­чы­мым не то­ль­кі дзя­ку­ючы шмат­га­до­вай актыў­нас­ці Поль­ска­га інсты­ту­та ў Мін­ску, але і та­му, што Се­на­там Рэ­спуб­лі­кі Поль­шча 2015-ы аб­веш­ча­ны го­дам Віт­ке­ві­чаў: жы­ва­піс­ца і кры­ты­ка Ста­ніс­ла­ва Віт­ке­ві­ча (ба­ць­кі) і Ста­ніс­ла­ва Ігна­цыя Віт­ке­ві­ча-Віт­ка­цы (сы­на).

Па­вод­ле трап­ных сло­ваў Ма­рэ­ка Ра­дзі­во­на, да­след­чы­ка жыц­ця і твор­час­ці Ста­ніс­ла­ва Ігна­цыя Віт­ке­ві­ча, «гэ­та быў ча­ла­век па­ста­янна­га хэ­пе­нін­гу, ча­ла­век, які сам ся­бе руй­на­ваў і кож­ны раз ад­ра­джаў­ся». Мно­гія за­хап­лен­ні, якія сён­ня пры­ня­та ўва­жаць сап­раўд­ным мас­тац­твам, сам мас­так лі­чыў ве­ль­мі аса­біс­ты­мі. Віт­ке­віч ні­ко­лі не ўспры­маў ся­бе фа­тог­ра­фам, хоць і фа­таг­ра­фа­ваў ця­гам уся­го жыц­ця, а свае экс­пе­ры­мен­ты не па­каз­ваў пуб­ліч­на. Ува­зе шы­ро­кай гра­мад­скас­ці гэ­ты бок та­лен­та жы­ва­піс­ца, дра­ма­тур­га і пі­сь­мен­ні­ка ад­крыў­ся до­сыць по­зна, па­сля тра­гіч­най смер­ці май­стра.

На не­вя­лі­кай плош­чы ма­ло­га за­ла му­зея бы­ло змеш­ча­на бо­льш за 30 леп­шых (з тых, што за­ха­ва­лі­ся) фо­та­здым­каў Віт­ка­цы (псеў­да­нім твор­цы з 1925 го­да), зроб­ле­ных ім у пер­шыя тры дзе­ся­ці­год­дзі жыц­ця (да cмер­ці ба­ць­кі, які ад­ыгры­ваў у жыц­ці май­стра ве­ль­мі важ­ную ро­лю), а так­са­ма фа­таг­ра­фіі пе­ры­яду між­ва­енна­га двац­ца­ці­год­дзя, ка­лі Віт­ке­віч ства­раў свае асноў­ныя лі­та­ра­тур­ныя, дра­ма­тур­гіч­ныя, фі­ла­соф­скія і жы­ва­піс­ныя пра­цы. Зроб­ле­ныя да 1914 го­да фо­та­здым­кі — гэ­та най­перш аўта­пар­трэ­ты, парт­рэ­ты бліз­кіх і сяб­роў.

Фа­таг­ра­фіі Віт­ке­ві­ча ў цэ­лым вы­лу­чае не то­ль­кі на­ва­тар­скі стыль, але і асаб­лі­вы вы­раз тва­ру ма­дэ­ляў. Трэ­ба адзна­чыць: фір­мо­вы кадр пе­ра­важ­най бо­ль­шас­ці фо­та­пар­трэ­таў Віт­ка­цы — «close-up» (буй­ным пла­нам) — вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца ў кі­не­ма­тог­ра­фе. У сва­ёй ка­рот­кай лек­цыі аб асноў­ных аспек­тах твор­час­ці май­стра, што па­пя­рэд­ні­ча­ла ад­крыц­цю вы­ста­вы, яе ку­ра­тар­ка, вя­до­мая поль­ская фа­тог­раф­ка і вы­клад­чы­ца Ка­тажы­на Са­га­тоў­ска звяр­ну­ла ўва­гу на гэ­тую ака­ліч­насць: «Ніх­то та­ды не зды­маў у та­кім на­блі­жэн­ні. Сён­ня гэ­та ро­біц­ца да­во­лі час­та, але та­ды гэ­та бы­ло ве­ль­мі не­звы­чай­на і не­чу­ва­на. У сва­іх парт­рэ­тах ён ні­бы ха­цеў за­ха­піць ду­шы, псі­ха­ло­гію асо­бы лю­дзей, якія фа­таг­ра­фу­юцца».

Здо­ль­насць раз­умен­ня ме­та­фі­зіч­ных па­чуц­цяў за­ўсё­ды бы­ла для Віт­ке­ві­ча па­каз­чы­кам ча­ла­веч­нас­ці. Пра­явы гэ­тых па­чуц­цяў ён, на­пэў­на, і ха­цеў фік­са­ваць. Лі­чыц­ца, што та­ямні­чая не­ру­хо­масць, якая так інтры­гуе ў фа­таг­ра­фіч­ных парт­рэ­тах Віт­ке­ві­ча, мае як мі­ні­мум дзве пры­чы­ны. Пер­шая — мас­тац­кая: парт­рэ­та­ва­ныя, згод­на з кан­цэп­цы­яй аўта­ра, бы­лі зня­ты ў асаб­лі­вай сі­ту­ацыі — па­гру­жэн­не ў су­зі­ран­не пра­сто­ры. Дру­гая — тэх­ніч­ная, су­адне­се­ная з пер­шай: доў­гі пра­цэс экспазіцыі свят­ла праз ніз­кую ад­чу­валь­­насць не­га­ты­ваў та­го ча­су, што ча­сам ства­ра­ла ці­ка­вы эфект ру­ху ва­чэй. Аўта­пар­трэ­ты мас­та­ка ад­люс­троў­ва­юць ду­шэў­ны стан май­стра і, маг­чы­ма, вос­трае ад­чу­ван­не ім дзі­вац­тва і не­дас­ка­на­лас­ці све­ту — ме­на­ві­та ў та­кія хві­лі­ны ў адзі­но­це і рос­па­чы ён звяр­таў­ся да фо­та­апа­ра­та.

Лей­тма­ты­вам вы­ста­вы, сво­еа­саб­лі­вым па­меж­ным зна­кам, які сім­ва­ліч­на падзя­ліў пра­сто­ру за­лы на два сег­мен­ты-пе­ры­яды твор­час­ці май­стра, вы­сту­піў шмат­крот­ны парт­рэт Віт­ке­ві­ча 1916 го­да — най­бо­льш вя­до­мы з усіх яго фо­та­здым­каў. Аўта­пар­трэт уяў­ляе з ся­бе пяць воб­ра­заў ад­на­го і та­го ж ча­ла­ве­ка ў ва­енным мун­дзі­ры пе­рад люс­тэр­ка­мі, ён ства­рае ў гле­да­ча зу­сім га­ла­вак­руж­нае, сюр­рэ­аліс­тыч­нае, не­йкае не­ве­ра­год­нае ўра­жан­не. «Мы ўсе па­мя­та­ем, як вы­гля­да­лі фа­таг­ра­фіі та­го пе­ры­яду: по­ста­ці бы­лі жор­стка за­фік­са­ва­ны ў ся­дзя­чай по­зе, з ру­ка­мі на ка­ле­нях, твар — амаль анё­льс­кі. А ў гэ­тым фо­та­здым­ку мы ба­чым ад­кры­та­га ча­ла­ве­ка з ярка вы­яўле­най інды­ві­ду­аль­нас­цю. Мы ба­чым у Віт­ка­цы пад­ыхо­ды да фа­таг­ра­фіі, якая то­ль­кі ня­даў­на па­ча­ла раз­ві­вац­ца», — так на ад­крыц­ці вы­ста­вы вы­ка­заў­ся і пра гэ­тую пра­цу, і пра твор­чы ме­тад Віт­ке­ві­ча ў цэ­лым вя­до­мы бе­ла­рус­кі да­след­чык фа­таг­ра­фіі Юрый Ва­сі­ль­еў.

Дру­гая па­ло­ва экс­па­зі­цыі пра­па­на­ва­ла гле­да­чам шэ­раг экс­прэ­сіў­ных гру­па­вых фо­та­кам­па­зі­цый з двац­ца­тых-трыц­ца­тых га­доў XX ста­год­дзя — са­ма­га на­пру­жа­на­га пе­ры­яду мас­тац­ка­га жыц­ця май­стра, ка­лі Віт­ке­віч ажыц­цяў­ляў свае мі­міч­ныя се­сіі і пер­фор­ман­сы, а яго сяб­ры пры­ма­лі ў іх 
удзел, пры­ста­соў­ва­ючы­ся да ўмоў у пра­па­на­ва­ных ім сі­ту­ацы­ях. Ства­рэн­не так зва­ных па­ра­тэ­атра­ль­ных фор­маў, імпра­ві­за­цыя і гу­ль­ня ў іх з на­ступ­най фо­та­фік­са­цы­яй пра­цэ­су — сво­еа­саб­лі­вае про­ці­яддзе тым сур’ёзным экзіс­тэн­цы­яль­ным пра­бле­мам і дэп­рэ­сі­ям, якія пе­ра­сле­да­ва­лі Віт­ке­ві­ча амаль усё яго яркае і не­звы­чай­нае жыц­цё.

Андрэй ЯНКОЎСКІ