«Save as / за­ха­ваць як...»

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

Пра­ект На­стас­сі Ко­лас «На­ту­ра­ль­ныя пры­чы­ны» ў га­ле­рэі су­час­на­га мас­тац­тва «Ў»
«Save as / за­ха­ваць як...» — архі­ва­ван­не ў эпо­ху дзі­гі­та­ль­на­га ста­но­віц­ца па­ўся­дзён­ным актам. На­ват не гэ­тым кам­п’ю­тар­ным пан­яццем, а ад­па­вед­ным яму іка­наг­ра­фіч­ным зна­кам мож­на па­зна­чыць су­час­ныя мас­тац­кія стра­тэ­гіі ў да­чы­нен­ні да міну­ла­га / па­мя­ці / гіс­то­рыі як у маш­та­бе аса­біс­та­га, так і шы­рэй — ку­ль­ту­ры.

Раз­архі­ва­ваць, пе­ра­мяс­ціць, вы­да­ліць, ка­пі­яваць, пе­рай­ме­на­ваць — най­бо­льш ужы­ва­ныя мас­та­ком опцыі ў пра­цы з «архі­вам», якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца для вы­яўлен­ня не­йкай «ісці­ны суб­ме­ды­яль­на­га» (Ба­рыс Гройс). Пад іх уз­дзе­яннем аб­сы­па­ныя зна­ка­мі «мед­ыя­ль­ныя па­вер­хні» вы­бу­ха­юць, мік­шы­ру­юцца, пе­ра­бу­доў­ва­юцца і руй­ну­юцца, вы­яўля­юць праз ся­бе не­шта но­вае.

Ка­неч­насць лю­бо­га архі­ва, яго да­лі­кат­насць, тлен­насць як сум­ная тэ­ма memento mori ста­но­вяц­ца лей­тма­ты­вам аўтар­ска­га пра­екта На­стас­сі Ко­лас у га­ле­рэі «Ў». Вы­ста­ва-інста­ля­цыя ў фар­ма­це site specific скла­да­ецца з се­рыі арт-аб’­ектаў і ві­дэа ды інта­на­цы­яй ка­рэ­люе з да­лё­кі­мі га­лан­дскі­мі vanitas, але ка­лі тыя ў сва­ёй за­вер­ша­нас­ці кан­ста­ту­юць без­вы­ход­ную фі­на­ль­насць, то ў гэ­тым пра­екце да­сле­ду­ецца са­ма пра­цэ­су­аль­насць пе­ра­хо­ду з ад­на­го ста­ну ў іншы, ні­бы спы­не­ная ў ча­се.

Зы­ход­ным пун­ктам на­ра­джэн­ня за­ду­мы ста­ла зна­хо­джан­не ста­рых плё­нак да­ку­мен­та­ль­ных фі­ль­маў «За­бы­тыя пар­кі» і «Ві­тан­не, ча­ла­век» Але­ны Ко­лас — ба­бу­лі На­стас­сі (ся­мей­ны архіў), амаль без­на­дзей­на па­шко­джа­ных. Гэ­тае пра­мое свед­чан­не стра­ты но­сь­бі­таў па­мя­ці (як ра­да­вой, так і ку­ль­тур­най), па­ха­ва­ных пад плас­том іржы, на­штур­х­ну­ла аўтар­ку на роз­дум пра «тэм­па­ра­ль­насць, пра спе­цы­фі­ку гіс­то­рыі, якая мо­жа быць сцёр­тая або зме­не­ная тэх­на­ло­гі­ямі ці суб’­ектыў­най інтэр­прэ­та­цы­яй» (з экс­плі­ка­цыі На­стас­сі Ко­лас да вы­ста­вы).

Злу­ча­ючы ў адзі­ную кам­па­зі­цыю ру­хо­мыя воб­ра­зы і ста­тыч­ныя ску­льп­тур­ныя аб’­екты, мас­тач­ка вы­бу­доў­вае для гле­да­ча асаб­лі­вы тэм­па­рытм быц­ця ўнут­ры — ад пу­ль­са­цыі (ві­дэ­апра­екцыі) да па­ўзы ў вы­гля­дзе за­сты­лай ма­тэ­рыі арт-аб’­ектаў, — ні­бы ага­ляе ста­ды­яль­насць пе­ра­хо­ду.

Зна­хо­джан­не ў зо­не «па­між», у мо­ман­це спы­не­на­га ча­су — ма­тыў, які рэ­алі­зу­ецца праз воб­раз зла­ма­на­га со­неч­на­га га­дзін­ні­ка ў цэн­тры ўсёй кам­па­зі­цыі. Яго пад­трым­лі­ва­юць і іншыя плас­тыч­ныя пры­ёмы: за­ка­ль­ца­ва­насць ві­дэ­авы­явы, па­ўта­ра­ль­насць фраг­мен­таў — эфект зжа­ва­на­га аўды­яза­пі­су, ста­тыч­насць да­мі­нан­тных ва ўсіх аб’­ектах пра­ста­кут­ных фор­маў, што пры­цяг­вае да зям­лі. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы рэ­мікс у якас­ці га­лоў­най ме­то­ды­кі пра­цы з вы­ява­мі, у гэ­тым ску­льп­тур­ным аб’­екце аўтар­ка гу­ляе пад­вой­ным ві­зу­аль­ным ко­дам: зла­ма­ны со­неч­ны га­дзін­нік і ру­хо­мы цень у ім за­мя­ня­юць ліч­ба­выя аб­страк­цыі, што ўспры­ма­ецца як пра­ця­ты стра­лой экран. Вось яна кроп­ка сы­хо­джан­ня да­тэх­ніч­на­га мі­ну­ла­га і ульт­ра­су­час­нас­ці.

Пер­шую ста­дыю пе­ра­хо­ду ўмоў­на мож­на бы­ло б на­зваць «зня­сі­лен­не». У ві­дэ­аін­ста­ля­цыі, ство­ра­най на асно­ве фі­ль­ма «За­бы­тыя па­ркі», сля­ды эро­зіі пра­яўля­юць ся­бе праз рас­сла­енне ма­люн­ка, ві­зу­аль­ныя шу­мы, стра­ча­ныя фраг­мен­ты. Ня­гле­дзя­чы на вы­раз­ны тра­ды­цый­ны ма­тыў memento mori — чэ­рап, што пра­сту­пае ў ад­ным з эпі­зо­даў, і ма­на­тон­нае па­зя­хан­не (мі­ну­лае як ста­расць), — уклю­ча­ныя ў адзі­ны ка­лаж воб­ра­зы су­час­нас­ці зноў пра­па­ноў­ва­юць надзею на пра­цяг.

Яшчэ бо­ль­шыя сля­ды рас­па­ду ад­чу­ва­ль­ныя на ста­дыі «рас­пы­лен­ня», ка­лі ма­тэ­ры­яль­насць у пра­цэ­се раз­бу­рэн­ня ста­но­віц­ца пад­обнай да аб­страк­цыі. Ві­дэ­авы­ява (на асно­ве фі­ль­ма «Ві­тан­не, ча­ла­век») пра­ктыч­на не­паз­на­ва­ль­ная, не­чы­тэ­ль­ная, а са­мі «асып­кі» за­фік­са­ва­ныя амаль як у ла­ба­ра­то­рыі — адзін з арт-аб’­ектаў уяў­ляе з ся­бе за­мкну­тую ў сі­лі­ко­не іржу ме­та­ліч­ных скры­нак зной­дзе­ных кі­на­фі­ль­маў.

Ста­дыя «но­вай ма­тэ­ры­яль­нас­ці» рэ­прэ­зен­та­ва­на На­стас­сяй зна­ро­чыс­та не­муд­ра­ге­ліс­ты­мі срод­ка­мі: як рэ­ча­выя до­ка­зы ў ва­ку­умных за­па­коў­ках, пры­леп­ле­ныя скот­чам да сця­ны яшчэ амор­фныя ўзо­ры бі­яплас­ты­ку, ство­ра­на­га з ма­ла­ка жан­чы­ны. Гэ­та воб­раз ме­та­фа­рыч­ны, што рас­кры­вае мэ­ту рэ­мік­са.

«На­ту­ра­ль­ныя пры­чы­ны» — мас­тац­кае да­сле­да­ван­не як суб’­ектыў­ных ад­чу­ван­няў праз су­тык­нен­не з улас­най па­мяц­цю, так і по­гляд на ся­бе ў мі­ну­лым, — і ў гэ­тым сэн­се пра­ект мае ку­ль­ту­ра­ла­гіч­ную каш­тоў­насць. На­стас­ся Ко­лас пра­цуе ў інтэр­дыс­цып­лі­нар­ных на­прам­ках і для ана­лі­зу гэ­тых з’яў пры­цяг­вае но­выя мед­ыя, за­да­ючы вос­трыя пы­тан­ні. На што здо­ль­ныя но­выя тэх­на­ло­гіі ў спра­ве архі­ва­ван­ня па­мя­ці? Маг­чы­ма, яны аб­яца­юць існа­ван­не жыц­ця па­сля?

Але па­куль мы мо­жам кан­ста­та­ваць: natura раз­бу­рэн­ня ме­та­ліч­най скрын­кі з кі­нас­туж­кай — кіс­ла­род. Бур­бал­кі па­вет­ра, за­сты­лыя раз­ам з іржой у сі­лі­ко­не, — ад­на­ча­со­ва і пры­чы­на, і след­ства. Тое, чым мы ды­ха­ем, тое, чым ды­хае твор­ца.

Кацярына КАЛЯНКЕВІЧ