Дэ­барг — со­ла і з аркес­трам

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

Уні­ка­ль­ны фран­цуз­скі пі­яніст у Мін­ску
Твор­чая бі­ягра­фія Лю­кі Дэ­бар­га — ні­бы вы­тан­ча­нае аб­вяр­жэн­не ўсіх пра­віл і за­ко­наў, якія існу­юць ся­род му­зы­кан­таў.

 Па­чаў за­ймацца надзвы­чай по­зна — у 11 га­доў, ка­лі тыя, хто ма­раць пра пі­яніс­тыч­ную кар’еру, ужо актыў­на ездзяць па кон­кур­сах і на­бі­ра­юць во­пыт пуб­ліч­ных вы­ступ­лен­няў. У 15 га­доў Лю­ка рэ­зка па­мя­няў схі­ль­нас­ці і па­сту­піў на лі­та­ра­тур­нае ад­дзя­лен­не Па­рыж­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. У 20 знай­шоў для за­нят­каў рус­ка­га пед­аго­га, вяр­нуў­ся да ра­яля і кан­чат­ко­ва вы­ра­шыў стаць му­зы­кам. Да­рэ­чы, яго сва­які так­са­ма ма­юць сла­вян­скія ка­ра­ні. Пад­час рэ­ва­лю­цыі 1917 го­да сям’я эміг­ра­ва­ла з Рас­іі. Як па­ка­за­лі да­лей­шыя падзеі, пра­ві­ль­на зра­бі­ла.

На апош­нім кон­кур­се Чай­коў­ска­га Лю­ка Дэ­барг стаў лаў­рэ­атам IV прэ­міі і ўла­да­ль­ні­кам пры­за Аса­цы­яцыі му­зыч­ных кры­ты­каў Мас­квы. Яны бы­лі ўпэў­не­ны, што яго­ныя вы­ступ­лен­ні на кон­кур­се ста­лі ад­мет­най мас­тац­кай з’явай, а «ўні­ка­ль­ны дар, твор­чая сва­бо­да і пры­га­жосць му­зыч­ных трак­то­вак зра­бі­лі най­бо­ль­шае ўра­жан­не на пуб­лі­ку і кры­ты­ку». Та­кі прыз да­ра­го­га каш­туе, бо мас­коў­ская кры­ты­ка (асаб­лі­ва ў жан­рах ака­дэ­міч­най му­зы­кі) надзвы­чай стро­гая і пры­дзір­лі­вая. І тра­піць «пад раз­да­чу» ве­ль­мі лёг­ка. Ся­род тых, хто ана­лі­за­ваў вы­ка­наў­чую ма­не­ру Дэ­бар­га, — му­зы­каз­наў­ца Воль­га Пан­ця­ле­ева: «І ў на­пру­жа­ных аб­мер­ка­ван­нях кон­кур­су, і ў на­іўных ка­мен­та­рах да вы­кла­дзе­ных на YouTube тран­сля­цый ха­рак­та­рыс­ты­ка “ге­ній”, ­пэў­на, з’яўля­ла­ся час­цей за ўсё». Ду­маю, та­кой цы­та­ты да­стат­ко­ва.

Як Дэ­барг тра­піў у Мінск? Най­перш дзя­ку­ючы Яўге­ну Буш­ко­ву, га­лоў­на­му ды­ры­жо­ру Дзяр­жаў­на­га ка­мер­на­га аркес­тра. Пад­час кон­кур­су спа­дар Буш­коў быў у Мас­кве і са­чыў за вы­ступ­лен­ня­мі анлайн. На мін­скім кан­цэр­це ды­ры­жор рас­па­вёў: яго так ура­зі­ла вы­ка­нан­не Дэ­бар­гам «Сен­ты­мен­таль­­на­га ва­ль­са» Чай­коў­ска­га, што ён па­д­ышоў да пі­яніс­та і ска­заў, маў­ляў, мне ўсё роў­на, якую ўзна­га­ро­ду вы атры­ма­еце, але я ха­цеў бы за­пра­сіць вас у Мінск, каб вы сыг­ра­лі сваю кон­кур­сную пра­гра­му 2-га ту­ра. Гас­тро­лі ў Мінск бы­лі пер­шым кан­трак­там, які Дэ­барг па­цвер­дзіў у якас­ці лаў­рэ­ата. Яго­най ван­дроў­цы да нас па­спры­яла Па­со­льс­тва Фран­цыі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь.

Ска­заць, што ў за­ле быў ажы­ятаж, зна­чыць не ска­заць амаль ні­чо­га. Аншлаг і су­пе­ран­шлаг, ка­лі за­ня­тыя на­ват усе пры­стаў­ныя крэс­лы.

Пі­яніст вы­йшаў на сцэ­ну — ава­цыя. Яго раз­гля­да­юць — вы­со­кі, ху­дар­ля­вы, на­ват кры­ху ня­склад­ны, як пад­ле­так. Сеў за ра­яль. Доў­гая-доў­гая па­ўза. Час на сцэ­не мае іншую ёміс­тасць і на­сы­ча­насць. Мо на­строй­ва­ецца? Мо за­ся­ро­джва­ецца? А мо гэ­та эле­мент уз­дзе­яння на пуб­лі­ку — маў­ляў, і вы на­строй­це­ся!

У пер­шым ад­дзя­лен­ні Лю­ка Дэ­барг іграў со­ла, ме­на­ві­та пра­гра­му 2-га ту­ра. Са­на­ту фа мі­нор Мі­ка­лая Мет­не­ра і сла­ву­тую п’есу Ма­ры­са Ра­вэ­ля «Нач­ны Гас­пар», яскра­вы твор фар­тэ­пі­янна­га імпрэ­сі­яніз­му. Што­сь­ці ў ігры гос­ця за­ча­роў­ва­ла, што­сь­ці на­ват рас­­ча­роў­ва­ла. Мо та­му, што Са­на­та Мет­не­ра ча­сам зда­ва­ла­ся бяс­кон­цай? Ама­та­ры бы­лі ў за­хап­лен­ні. Пра­фе­сі­яна­лы, якія ў антрак­це аб­ме­нь­ва­лі­ся ўра­жан­ням, дум­кі вы­каз­ва­лі роз­ныя.

— Ці­ка­ва, але не ўсё!

— На­ша фар­тэ­пі­янная шко­ла так­са­ма ве­ль­мі моц­ная. А Ігар Алоў­ні­каў, а Юрый Блі­ноў, а Андрэй Пан­ачэў­ны? Ко­ль­кі ў нас лаў­рэ­атаў між­на­род­ных кон­кур­саў?!

— Вам не зда­ецца, што гэ­та тра­ды­цыя — з кож­на­га за­меж­ніка ра­біць зор­ку?

У дру­гім ад­дзя­лен­ні мін­ска­га вы­сту­пу Дзяр­жаў­ны ка­мер­ны аркестр пад кі­раў­ніц­твам Буш­ко­ва раз­ам з Дэ­бар­гам прад­ста­ві­лі Кан­цэрт № 24 Мо­цар­та. Гэ­тае ўра­жан­не ака­за­ла­ся не­па­раў­­наль­на мац­ней­шым. Мо та­му, што ды­ялог са­ліс­та і аркес­тра — за­ўжды дра­ма­тур­гія, кан­трас­ты і су­па­стаў­лен­ні тэм, тэм­браў, эмо­цый. Тут бо­льш ігры свят­ла і це­няў, раз­на­стай­нас­ці на­стро­яў. У да­да­так твор надзвы­чай яркі, у ім ад­люс­тра­ва­ны і ўзнёс­ласць ба­ро­ка, і дзі­вос­ная гар­ма­ніч­насць све­та­адчу­ван­ня кам­па­зі­та­ра. Та­кія са­чы­нен­ні пры­мі­ра­юць ча­ла­ве­ка з на­ва­ко­ль­ным све­там.

Бі­сы Дэ­бар­га ста­лі­ся ці не са­май яркай час­ткай кан­цэр­та. Пуб­лі­ка ві­да­воч­на не ха­це­ла ад­пус­каць пі­яніс­та, та­му бі­соў ака­за­ла­ся ажно ча­ты­ры — дзве са­на­ты Скар­ла­ці, «Ме­ло­дыя» Гры­га і «Сен­ты­мен­та­ль­ны ва­льс». Вы­ка­нан­не апош­ня­га ўра­зі­ла дзі­вос­най пра­нік­нё­нас­цю. Здо­ль­нас­цю ты­ся­чу раз­оў інтэр­прэ­та­ва­ны твор уба­чыць све­жы­мі ва­чы­ма і гэ­тае раз­умен­не пе­рад­аць у ігры. Ува­со­біць дух ме­на­ві­та сла­вян­скай ку­ль­ту­ры, атмас­фе­ру ХІХ ста­год­дзя, воб­ра­зы пан­скіх ма­ёнткаў, за­пус­це­ла­га са­ду, са­мот­на­га воз­ера, во­се­ньс­кіх дрэў. Ста­ну ме­лан­хо­ліі або на­ста­ль­гіі.

Му­зыч­ны пра­ект з удзе­лам Лю­кі Дэ­бар­га вы­явіў­ся яркім і не­ча­ка­ным. Як да­лей бу­дзе раз­ві­вац­ца інды­ві­ду­аль­насць твор­цы? Вы­ступ­лен­не на кон­кур­се Чай­коў­ска­га зро­біц­ца са­мым зор­ным мо­ман­там бі­ягра­фіі ці на­пе­ра­дзе му­зы­кан­та ча­ка­юць не менш вы­дат­ныя падзеі? Бы­ло б ці­ка­ва па­чуць гэ­та­га ж пі­яніс­та праз пяць або дзе­сяць га­доў. Каб па­ра­ўнаць ура­жан­ні і зра­зу­мець, як змя­ні­ла­ся і ўзба­га­ці­ла­ся яго­ная вы­ка­наў­чая ма­не­ра. А па­куль і Дэ­бар­гу, і Буш­ко­ву — рэ­спект!