Тыя, хто лю­бяць ба­лет

№ 7 (388) 01.07.2015 - 31.07.2015 г

Юбі­лей­ная пра­гра­ма Бе­ла­рус­ка­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа
Уста­но­ва, якая рых­туе для ўсёй кра­іны артыстаў кла­січ­на­га і на­род­на­га тан­ца, ад­свят­ка­ва­ла сё­ле­та 70-год­дзе. Гэ­тай падзеі і бы­ла пры­све­ча­на ве­ча­ры­на ў Тэ­атры опе­ры і ба­ле­та.

Ці мож­на ўспры­маць юбі­лей­ны пра­ект як на­го­ду для мас­тац­тваз­наў­ча­га ана­лі­зу? Маг­чы­ма і не. Бо бяс­кон­цыя пра­мо­вы ды він­ша­ван­ні (быц­цам і па­трэб­ныя) ро­бяць па­добныя імпрэ­зы па-рэ­жы­сёр­ску ве­ль­мі рых­лы­мі. Мас­коў­скі кры­тык Аляк­сандр Мак­саў, што ся­дзеў по­бач, іра­ніч­на заў­ва­жыў па чар­го­вым вы­сту­поў­цы: «А ў вас па-ра­ней­ша­му та­кі жанр акту­аль­ны?» Уз­на­га­ро­ды за­свед­чы­лі: ча­му­сь­ці га­на­ру­юць не тых, хто рых­туе бу­ду­чых зо­рак у ба­лет­ным кла­се, а асоб, бліз­кіх да ад­мі­ніс­тра­цыі, хоць яны ні з кім і не рэ­пе­ту­юць.

Але не бу­дзем пра сум­нае. Ка­ледж быў ство­ра­ны ў пе­ра­мож­ным 1945-м, ка­лі кра­іна яшчэ ля­жа­ла ў ру­інах, а гэ­та свед­чыць пра доў­га­тэр­мі­но­вую ку­ль­тур­ніц­кую па­лі­ты­ку. У са­вец­кі час тэ­атры і ансам­блі тан­ца маг­лі за­пра­шаць вы­пус­кні­коў ана­ла­гіч­ных уста­ноў з пра­сто­раў не­абдым­на­га Са­юза, ад­нак апош­нія 20 га­доў па­він­ны раз­ліч­ваць то­ль­кі на айчын­ныя кад­ры. А яны сап­раў­ды за­хап­ля­юць! Вя­ду­чыя артыс­ты на­ша­га Тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, са­ліс­ты мно­гіх буй­ных ка­лек­ты­ваў за­меж­жа — га­да­ван­цы ка­ле­джа. Цу­доў­на, што іх тва­ры ўзні­ка­лі на экра­не. Як і фо­та ця­пе­раш­ніх педа­го­гаў. Па­ва­га да гіс­то­рыі, да тых, чы­ім та­лен­там і май­стэр­ствам за­бяс­пе­ча­ны вы­со­кі ўзро­вень бе­ла­рус­ка­га ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва, — вось пра­ява тэ­атра­ль­най куль­ту­ры.

Ця­пер пра ну­ма­ры. Тут бы­лі він­ша­ван­ні ад Опер­на­га, Дзяр­жаў­на­га ансам­бля тан­ца Бе­ла­ру­сі. Але пе­ра­ва­жа­лі па­ста­ноў­кі, пад­рых­та­ва­ныя на­ву­чэн­ца­мі са­мо­га ка­ле­джа. З со­ль­на-ду­этных вы­ступ­лен­няў вы­лу­чы­ла б не­ка­ль­кі. Заў­жды ўпры­гож­вае пра­гра­му су­час­ная ха­рэ­агра­фія. Шка­да, сё­ле­та яе бы­ло за­ма­ла. Гэ­та мі­ні­яцю­ра «Я ча­каў...» (па­ста­ноў­ка Дзміт­рыя За­лес­ка­га), ува­соб­ле­ная вы­пус­кні­ком Кан­стан­ці­нам Бе­лах­вос­ці­кам. А так­са­ма «Ду­эт» (ба­лет­май­стар Юлія Ме­ль­ні­чук), які тан­ца­ва­лі вы­пус­кні­ца Мар­га­ры­та Та­ра­са­ва і артыст Му­зыч­на­га тэ­атра Ула­дзіс­лаў Жу­раў. Ра­бот пад­обна­га ўзроў­ню мо­жа гля­дзець шмат. У іх ёсць све­жасць мыс­лен­ня, ары­гі­на­ль­насць, спа­лу­чэн­не роз­ных эмо­цый, гу­мар, не­ча­ка­насць раз­вяз­кі.

Не ўпер­шы­ню за­ўва­жаю: у кла­сі­цы сто­ль­кі лі­рыч­ных фраг­мен­таў, што лю­бая іншая інта­на­цыя (асаб­лі­ва ка­ме­дый­ная) за­ўсё­ды ўспры­ма­ецца «на ўра!». Та­кі­мі ста­лі­ся мі­ні­яцю­ра «Ля­ль­кі», «Та­нец са­ба­ць­ераў» з «Мар­най пе­ра­сця­ро­гі». Уво­гу­ле пуб­лі­ка з асаб­лі­вай ці­ка­вас­цю ча­кае ды ві­тае ну­ма­ры і эпі­зо­ды спек­так­ляў, якія вы­кон­ва­юцца не над­та час­та. Трэ­ба кры­ху за­быць, каб з ра­дас­цю ўспом­ніць. Гэ­та да­ты­чы­ла ва­ры­яцый з ба­ле­таў «Ка­нёк-Гар­бу­нок», «Па­хі­та», тан­ца з шаб­ля­мі з «Га­янэ».

За­ўсёд­ны кло­пат пед­аго­гаў — най­леп­шым чы­нам прэ­зен­та­ваць сва­іх вуч­няў. Ад уда­ла­га вы­ступ­лен­ня ў спра­ваз­дач­ным кан­цэр­це час­та за­ле­жаць бу­ду­чы лёс ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў і ка­лек­тыў, у якім яны бу­дуць пра­ца­ваць. Ле­тась ад­мет­ных вы­пус­кні­коў і асаб­лі­ва вы­пус­кніц ака­за­ла­ся бо­лей. Але што зро­біш — раз на раз не пры­хо­дзіц­ца! Сё­ле­та ве­ль­мі ярка вы­сту­пі­ла Ку­ры­му Ура­бе (Япо­нія). Ва­ры­яцыя Ад­ыліі бы­ла вы­ка­на­на ёю з бляс­кам, за­йздрос­най тэх­ніч­най упэў­не­нас­цю і рас­ка­ва­нас­цю. Дзяў­чы­на са­лі­ра­ва­ла і ў фраг­мен­це з «Га­янэ», ва­ль­се Айшы (ха­рэ­агра­фія Ні­ны Ані­сі­ма­вай). Ува­саб­лен­не япон­скай артыс­ткай на­цы­яналь­на­га армян­ска­га ха­рак­та­ру — так­са­ма ці­ка­вая тэ­ма для роз­ду­му. Сме­ла вы­сту­пі­ла Пер­ва­на Мы­ра­да­ва (вы­ха­ван­ка пед­аго­га Ні­ны Да­вы­дзен­ка), яна вы­кон­ва­ла ну­ма­ры з кла­січ­ных ба­ле­таў «Па­хі­та» і «Шчаў­ку­нок». Ёсць у дзяў­чы­ны ха­рыз­ма, ад­чу­ван­не сцэ­ны, аб­ая­ль­насць.

Каб год­ным чы­нам за­вяр­шыць ве­ча­ры­ну, ка­ледж за­пра­сіў ад­на­го са сва­іх зор­ных вы­пус­кні­коў, Іва­на Ва­сі­ль­ева. Ця­пер ён прэм’ер Вя­лі­ка­га тэ­атра Мас­квы, Мі­хай­лаў­ска­га тэ­атра Пе­цяр­бур­га, Аме­ры­кан­ска­га тэ­атра ба­ле­та ў Нью-Ёрку. У ду­эце з на­шай Ка­ця­ры­най Алей­нік Іван тан­ца­ваў гранд-па з «Дон Кі­хо­та». Тэх­ніч­ная ўзбро­енасць у Ва­сі­ль­ева, вя­до­ма, за­йздрос­ная. Не­ве­ра­год­ная лёг­касць вы­ка­нан­ня скач­коў і вяр­чэн­няў вы­клі­кае за­хап­лен­не. А ў якой сту­пе­ні ён ад­па­вя­дае ўяў­лен­ням пра ідэ­аль­на­га тан­цоў­шчы­ка — кож­ны вы­ра­шае сам. Вы­ступ­лен­не Ва­сі­ль­ева на­га­да­ла пра ідэю, якую ўжо не­адной­чы вы­каз­ваў ча­со­піс: саб­раць на ад­ной сцэ­не і ў меж­ах ад­на­го фес­ты­ва­лю слын­ных артыс­таў, што тан­цу­юць у роз­ных тэ­атрах све­ту, але вы­хоў­ва­лі­ся і га­да­ва­лі­ся ў нас. Ся­род іх Ігар Колб, Іван Убан, Іры­на Цым­бал, Лю­боў Андрэ­ева і іншыя.

На пра­грам­цы юбі­лей­най ве­ча­ры­ны ка­ле­джа — сі­лу­эт ба­ле­ры­ны, які не­ка­лі ўпры­гож­ваў афі­шы фэс­ту «Я люб­лю ба­лет». На­пэў­на, гэ­та знак яго хут­ка­га ад­ра­джэн­ня. Ну, ка­му ж не лю­біць ба­лет, як тым, хто з ім звя­за­ны — пра­фе­сі­яй, май­стэр­ствам, днём мі­ну­лым і днём сён­няш­нім?..

Таццяна МІХАЙЛАВА