Ад «Ямы» да Брад­вея

№ 9 (390) 01.09.2015 - 01.01.2005 г

Гастролі Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі
Свяр­длоў­ская муз­ка­ме­дыя, адзін з най­бо­льш аўта­ры­тэт­ных му­зыч­ных тэ­атраў по­стса­вец­кай пра­сто­ры, пры­еха­ла ў Мінск ужо ў дру­гі раз (па­пя­рэд­ні — у 2012-м).

 Та­кім чы­нам, у два «пры­ёмы» бы­ло па­ка­за­на дзе­сяць мю­зік­лаў, ча­ты­ры апе­рэ­ты, па ад­ной ка­ме­дыі і кан­цэр­тнай пра­гра­ме (не­ка­то­рыя спек­так­лі па­каз­ва­лі­ся ў на­шай ста­лі­цы двой­чы). Іх пра­гляд да­зво­ліў склас­ці да­стат­ко­ва по­ўнае ўяў­лен­не пра рэ­пер­ту­ар ка­лек­ты­ву.

Го­нар Свяр­длоў­ска­га тэ­атра — мю­зік­лы. Ся­род сус­вет­ных прэм’ер вы­лу­ча­юцца па­ста­ноў­кі, ство­ра­ныя ад­ным і тым жа трыа: кам­па­зі­та­рам Сяр­ге­ем Дрэз­ні­ным, рэ­жы­сё­рам Ні­най Чу­са­вай і ды­ры­жо­рам Ба­ры­сам Над­эль­ма­нам. Га­вор­ка пра «Ка­ця­ры­ну Вя­лі­кую» і «Яму». Іх мас­тац­кі вы­нік пад­аўся мне шмат у чым су­пра­ць­лег­лым. «Ка­ця­ры­на Вя­лі­кая», ня­гле­дзя­чы на «За­ла­тыя мас­кі» (Па­ўлу Кап­ле­ві­чу за «Леп­шую пра­цу мас­та­ка па кас­цю­мах у му­зыч­ным тэ­атры» і Ма­рыі Ві­нян­ко­вай за «Леп­шую жа­но­чую ро­лю ў апе­рэ­це / мю­зік­ле»), яшчэ пад­час пер­шых гас­тро­лей тру­пы рас­ча­роў­ва­ла стра­ка­тас­цю, імпер­скім ду­хам і на­ват па­шла­ва­тас­цю — якас­ці, зу­сім не ўлас­ці­выя іншым спек­так­лям гэ­та­га ка­лек­ты­ву.

А вось «Яма» па ма­ты­вах ад­на­ймен­най апо­вес­ці Аляк­сан­дра Куп­ры­на кра­нае: гіс­то­рыя жан­чын, якія во­ляю аб­ста­він ста­лі пан­енка­мі лёг­кіх па­во­дзін, па­стаў­ле­на да­лі­кат­на і так­тоў­на. Не ў апош­нюю чар­гу дзя­ку­ючы ліб­рэ­та Мі­ха­іла Бар­це­не­ва: фак­тыч­на дом рас­пус­ты на Ямской на­гад­вае ка­ба­рэ. Атмас­фе­ра агу­ль­най ве­ся­лос­ці моц­на кан­трас­туе з інды­ві­ду­аль­ны­мі дра­ма­мі ге­ра­інь. Іх лё­сы па­ка­за­ны праз ла­ка­ніч­ныя кар­ці­ны. Адзна­чу сты­ль­ныя пе­ра­хо­ды па­між сю­жэ­та­мі: на су­пер­зас­ло­не ўзні­ка­юць за­стаў­кі, ні­бы пуб­лі­ка гля­дзіць ня­мое кі­но. Ад­на са сцэн уво­гу­ле вы­ра­ша­на праз кі­на­эпі­зод. Мож­на зра­зу­мець на­ват пэў­ную клі­па­васць «Ямы»: шал­ман ста­но­віц­ца сім­ва­лам гра­мад­ства, што імклі­ва ля­ціць у без­дань. Не­здар­ма фі­на­ль­ная сцэ­на мае на ўвазе пір пад­час чу­мы. Па­мін­кі па ад­ной з ге­ра­інь пе­ра­тва­ра­юцца ў па­жар. Але ніх­то не кі­да­ецца на да­па­мо­гу: жы­ха­ры до­ма за­ста­юцца для гра­мад­ства лю­дзь­мі ні­жэй­ша­га га­тун­ку.

Пры­кла­дам лі­цэн­зій­най па­ста­ноў­кі з’яўля­ецца «Скры­пач на да­ху» Джэ­ры Бо­ка, па­стаў­ле­ны з да­зво­лу брад­вей­скіх пра­ваў­ла­да­ль­ні­каў. Га­лоў­ны рэ­жы­сёр ка­лек­ты­ву Кі­рыл Стрэж­неў уда­ла перадае атмас­фе­ру ты­по­ва­га яўрэй­ска­га мяс­тэч­ка. У «Скры­па­чы...» ха­пае год­ных акцёр­скіх ра­бот (зга­даць хоць бы Ана­то­ля Брод­ска­га, вы­ка­наў­цу ро­лі Тэў­е), але лі­та­ра­ль­на ўсе артыс­ты ства­ра­юць зла­джа­ны і роў­ны ансамбль (што кан­трас­туе з мін­скім спек­так­лем «Ша­лом Алей­хем», у якім пан­уе не­абгрун­та­ва­ны інды­ві­ду­алізм). Му­зыч­ны і дра­ма­тыч­ныя склад­ні­кі — у ліб­рэ­та да­стат­ко­ва шмат ды­яло­гаў — зна­хо­дзяц­ца ў мю­зік­ле ў по­ўнай гар­мо­ніі. Фі­гу­ра скры­па­ча на да­ху над­ае па­ста­ноў­цы эле­гіч­ны, фі­ла­соф­скі на­строй. Скры­пач ні­бы ўва­саб­ляе анё­ла, які ве­дае бу­ду­чы­ню і з жур­бой апя­вае лёс Ана­таў­кі. Не­адна­з­нач­ныя мас­тац­кія ўра­жан­ні па­кі­нуў мю­зікл «Пун­со­выя вет­ра­зі». Шы­коў­ная му­зы­ка Мак­сі­ма Ду­на­еўска­га і тры­ва­лая дра­ма­тур­гіч­ная асно­ва (ліб­рэ­та Мі­ха­іла Бар­це­не­ва і Андрэя Уса­чо­ва) увай­шлі ў су­пя­рэч­насць з рэ­жы­су­рай Стрэж­не­ва. Маг­чы­ма, ён уся­ляк імкнуў­ся кан­трас­та­ваць Асоль і яе ба­ць­ку, сквап­на­га і без­ду­хоў­на­га жы­ха­ра пры­мор­скай вёс­кі. Але та­кі пад­ыход ад­ра­зу ра­шу­ча падзя­ліў ге­ро­яў на «доб­рых» і «дрэн­ных». Апош­нія бы­лі вы­ра­ша­ны пра­змер­на ка­ры­ка­тур­на. Аб­са­лют­на не склаў­ся лю­боў­ны трох­кут­нік Асоль, Арту­ра і Хі­на Ме­нер­са, сы­на га­лоў­на­га ня­год­ні­ка. Ку­ды­сь­ці знік­ла і гры­наў­ская ра­ман­ты­ка. Та­му з’яўлен­не Грэя атры­ма­ла­ся, на жаль, аб­са­лют­на прад­ка­за­ль­ным. Ка­лі пад­су­ма­ваць ура­жан­ні, дык ві­да­воч­на, што Свяр­длоў­ская муз­ка­ме­дыя — адзін з пры­кла­даў та­го, як му­зыч­ны тэ­атр му­сіць раз­ві­вац­ца і фар­ма­ваць рэ­пер­ту­ар. Бло­кі па­ста­но­вак ад­ра­са­ва­ны пэў­най аўды­то­рыі: ува­саб­лен­ні кла­січ­най апе­рэ­ты — ама­та­рам тра­ды­цы­яна­ліз­му; спек­такль-кан­цэрт «Парк са­вец­ка­га пе­ры­яду» — тым, хто на­ста­ль­гуюць па ча­сах СССР; «www.сі­лі­ко­на­вая дур­ні­ца.nеt» — мо­ла­дзі, «Яма» — му­зыч­ным эстэ­там, а шэ­раг іншых мю­зік­лаў — усім ад­ра­зу. Так­са­ма важ­на, што ў тэ­атра ёсць свае ві­зі­тоў­кі — сус­вет­ныя прэм’еры. Яны ро­бяць Свяр­длоў­скую муз­ка­ме­дыю па­зна­ва­ль­най на ўсёй по­ст­са­вец­кай пра­сто­ры.

Дзя­ніс МАРЦІНОВІЧ