«А хто там ідзе?»

№ 8 (389) 01.08.2015 - 31.08.2015 г

"Мастацтва і прастора" на кафедры мастацтваў БДУ
Як час­та ад­мыс­лоў­цы на­ра­ка­лі на но­вае па­ка­лен­не, што ся­бе ад­мет­на не пра­яўля­ла! Сёлет­няя аб­аро­на дып­ло­маў вы­клі­ка­ла рэ­за­нанс — пы­тан­ня­мі, якія за­да­лі вы­пус­кні­кі сва­ёй alma mater у пра­ектах, па­ра­ле­ль­ных дып­лом­ным, прад­эман­стра­ва­ных у га­ле­рэі «Ў»; но­вым фар­ма­там... Да Ака­дэ­міі звер­нем­ся асоб­ным ма­тэ­ры­ялам, сён­ня раз­мо­ва пра ка­фед­ру мас­тац­тваў БДУ. Уні­ка­ль­насць там­тэй­шай сту­дэн­цкай вы­ста­вы «Мас­тац­тва і пра­сто­ра» ў дос­ве­дзе та­го, як экс­пе­ры­мент мо­жа быць арга­ніч­на ўпі­са­ны ў на­ву­ча­ль­ны пра­цэс.

Гу­та­раць кі­раў­нік ка­фед­ры Ігар Ду­хан і вы­клад­чы­кі Во­ль­га Ба­жэ­на­ва, Ге­надзь Ко­зел, Іры­на Ло­бан, Натал­ля Рач­коў­ская.

Ігар Ду­хан: Ра­ней мі­сію вы­ста­вы-кон­кур­су ма­ла­до­га і на­ват юна­га мас­тац­тва шмат га­доў вы­кон­ва­ла «Арт-се­сія» ў Ві­цеб­ску. Яна хут­чэй да­ва­ла пан­ара­му тэн­дэн­цый, чым вы­яўля­ла акту­аль­на-ра­ды­ка­ль­ныя іна­ва­цыі. Сё­ле­та не ад­бы­ло­ся ма­ла­дзёж­най «Арт-се­сіі», у якой мы за­ўсё­ды пры­ма­лі ўдзел, а сту­дэн­там, асаб­лі­ва пер­шым кур­сам, бы­ло што па­ка­заць. Та­му мы вы­ра­шы­лі зла­дзіць вы­ста­ву ма­ла­дой экс­пе­ры­мен­та­ль­най твор­час­ці пад на­звай «Мас­тац­тва і пра­сто­ра». Ма­ем на­мер зра­біць яе што­га­до­вай і па­шы­раць ко­ла аўта­раў.

Мы ўба­чы­лі тво­ры сту­дэн­таў, уз­ро­вень якіх доб­ра ве­да­лі. Ра­бо­ты з экс­па­зі­цыі не з’яўля­юцца вы­ні­кам пра­цы ў рам­ках ба­за­вых дыс­цып­лін — ма­люн­ка, жы­ва­пі­су, кам­па­зі­цыі, пра­екта­ван­ня. І ў мя­не ўзнік­ла ад­мет­нае ад­чу­ван­не: мы лю­бім інтэр­прэ­та­ваць працы, зы­хо­дзя­чы з на­ша­га ака­дэ­міч­на­га рэ­сур­су, эру­ды­цыі і раз­умен­ня су­час­на­га мас­тац­тва, але на­стае мо­мант, ка­лі хо­чац­ца ўба­чыць тво­ры, для якіх ня­ма звык­лых сло­ваў і га­то­вых вы­зна­чэн­няў. Мы ўсе кры­ху ста­мі­лі­ся ад та­го, што на­зы­ва­ецца су­час­ным мас­тац­твам, мно­гія яго фор­мы па­сту­по­ва ад­апту­юцца да са­ло­на. Як не­ка­лі ў 1960-я ці ў па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя, сён­ня ў мно­гіх ёсць імкнен­не ўба­чыць мас­тац­тва па-за ры­та­рыч­най ку­ль­ту­рай, ві­зу­аль­нас­цю і плас­ты­кай як та­кіх, мас­тац­тва per ce, для яко­га цяж­ка знай­сці ла­гіч­ныя і кан­цэп­ту­аль­на вы­бу­да­ва­ныя вы­зна­чэн­ні. Маё аса­біс­тае прад­чу­ван­не з на­го­ды вы­ста­вы шмат у чым па­цвер­дзі­ла­ся.

Во­ль­га Ба­жэ­на­ва: Мае спро­бы ад­шу­каць па­трэб­ныя вы­зна­чэн­ні для асэн­са­ван­ня сту­дэн­цкіх прац ака­за­лі­ся мар­ны­мі. Мы вы­ка­рыс­тоў­ва­лі сло­ва «ме­та­фа­ра», яно на гэ­тай вы­ста­ве да­рэч­нае ў раз­умен­ні та­го, што мо­гуць і што імкнуц­ца па­ве­да­міць ма­ла­дыя лю­дзі. Ці­ка­вае на­зі­ран­не: ка­лі адзін сту­дэнт спы­таў мя­не, што най­бо­льш пад­аба­ецца ў экс­па­зі­цыі, я па­ка­за­ла на са­мы вя­лі­кі твор — з вы­раз­най фор­май і чы­тэ­ль­най тэ­май. Потым пад­ума­ла: а на­сам­рэч жа там ёсць аб’екты, якія хва­лю­юць мя­не бо­льш, але я іх не ма­гу па­куль апі­саць. Раз­гля­да­ючы зям­ны шар, вы­бу­да­ва­ны з мік­рас­хем Да­р’яй Па­се­ка і Іры­най Най­дзян­ко­вай, раз­меш­ча­ны на чор­ным фо­не на не­ка­ль­кіх плос­кас­цях, я пе­ра­жы­ва­ла сі­ту­ацыю з Дэт­рой­там. Аўтар­кі ства­ры­лі ма­гут­ную аса­цы­яцыю ха­осу га­ра­доў, «па­са­дзі­лі» зям­ны шар на кроп­ку — час­тку мік­рас­хе­мы. Фор­ма па­чы­нае ста­на­віц­ца бо­ль­шай за змест. Па­сля афі­цый­на­га аб­вяш­чэн­ня кан­цэп­ту­аль­на­га мас­тац­тва ме­на­ві­та змест быў бо­ль­шым за фор­му.

Ва ўсіх пра­цах мя­не ва­бі­ла па­чуц­цё­васць. Я разу­мею мас­тац­кія пра­кты­кі як ва­ры­янт антра­па­ла­гіч­на­га быц­ця, дзе твор­часць — не апі­сан­не, а спо­саб...

Ігар Ду­хан: Не­ка­ль­кі раз­оў пра­гу­ча­ла сло­ва «фор­ма», на­га­даў­шы мне іншае пе­ра­жы­ван­не, звя­за­нае з тым, што ад­бы­ва­ецца ў су­час­ным мас­тац­тве, і з тым, што я ўба­чыў на гэ­тай вы­ста­ве. Аб’екты экс­па­зі­цыі мож­на рас­клас­ці па­вод­ле кі­рун­каў і кан­цэп­таў, але ёсць асаб­лі­вая ма­гія антыч­ных сло­ваў, якія мы ні­ко­лі да кан­ца не змо­жам зра­зу­мець і трак­та­ваць: яны не­паз­беж­на бу­дуць за меж­амі на­ша­га асэн­са­ван­ня і жыц­цё­ва­га га­ры­зон­ту. Фор­ма, пад якой мы за­ўсё­ды ме­лі на ўва­зе не­шта струк­тур­на вы­ра­жа­нае, актыў­нае, пасля ге­ге­леў­скай тэ­орыі воб­ра­за ў нас за­ўсё­ды аса­цы­ява­ла­ся з не­йкім змес­там. На­сам­рэч фор­ма не прад­угле­джвае змес­ту, яе эты­ма­ло­гія ў пла­то­наў­ска-арыс­то­це­леў­скай кан­цэп­цыі, дзе і ўзні­кае гэ­та ка­тэ­го­рыя, мяр­куе цал­кам іншы кан­тэкст — эфект мя­жы, здзей­сне­нас­ці, ад­біт­ка эйда­су. Але на вы­ста­ве бы­ло ад­чу­ван­не, што пе­рад на­мі на­ра­джа­юцца фор­мы. Я б вы­лу­чыў пра­цы, якія дэ­ман­стру­юць пэў­ную спан­тан­насць на­ра­джэн­ня, і тыя, дзе ёсць пра­грам­на-змес­та­вы імпу­льс. Да апош­ніх ад­но­шу дып­лом­ную ра­бо­ту, раз­меш­ча­ную пе­рад ува­хо­дам: Ган­на Ла­ба­нок, Ган­на Арлоў­ская, Андрэй Фур­ма­на­ў і Ва­дзі­м Ярмо­лі­ч — плас­тыч­ныя рэ­кам­бі­на­цыі Пі­та Ман­дры­яна. Гэ­та пра­грам­ная ра­бо­та, раз­ва­жан­не над тым, як Ман­дры­ян мог бы прад­умаць пра­сто­ра­вую ра­шот­ку, ка­лі б яму пра­па­на­ва­лі ад­па­вед­ны кан­тэкст. А ёсць пра­цы па­зап­раг­рам­ныя, на­прык­лад Яўге­нii Ту­мель. Твор вы­яўляў­ся плас­тыч­на, а паз­ней да яго бы­лі пры­ду­ма­ны ідэі. І мне зда­ецца, што пра­цэс на­ра­джэн­ня ра­бо­ты ад па­чат­ку праз фор­му на­зі­раў­ся ў мно­гіх аб’ектах. Ве­ль­мі ці­ка­вая се­рыя Яго­ра Да­ві­до­ві­ча, пры­све­ча­ная па­чуц­цё­вас­ці це­ла. Гэ­та «кла­січ­ная» тэ­ма для су­час­на­га мас­тац­тва, але аўта­рам яна вы­ра­ша­на надзвы­чай інды­ві­ду­аль­на, зы­хо­дзя­чы з плас­тыч­на­га за­пі­су ўлас­ных пе­ра­жы­ван­няў ця­лес­нас­ці. І іра­ніч­на з’ядна­на з пад­крэс­ле­на эле­ган­тны­мі шрыф­та­вы­мі кам­па­зі­цы­ямі.

Ге­надзь Ко­зел: Я не ча­каў, што ад­бу­дзец­ца та­кая твор­чая аку­му­ля­цыя, бо ў ма­тэ­ры­яле бы­лі вы­ра­ша­ны ве­ль­мі не прос­тыя сю­жэ­ты. На­сам­рэч мы гу­ля­лі­ся, усё бы­ло не­су­р’ёз­на. Ад­сут­насць ціс­ку, па­гро­зы ацэ­нь­ван­ня па­спры­яла ўзнік­нен­ню сі­ту­ацыі, ка­лі во­ль­на рас­кры­лі­ся і сту­дэнт, і ча­ла­век, і ма­тэ­ры­ял. Гу­ль­ня на­бы­ла су­р’ёз­ную фор­му, а аўта­ры бы­лі ўра­жа­ны зроб­ле­ным. Ма­ла­дыя лю­дзі не па­ба­ялі­ся ўзяц­ца за не­шта не­маг­чы­мае, за тое, што, зда­ва­ла­ся, яны ня­здо­ль­ны рэ­алі­за­ваць. Ка­лі іх па­мкнен­ні на­бы­лі кан­крэт­ныя ры­сы — атры­маў­ся не­ча­ка­ны вы­нік. Ідэя — на­па­чат­ку сы­рая — усклад­ня­ла­ся, ка­лі мас­та­кі ад­ыхо­дзі­лі ад зной­дзе­ных ра­шэн­няў, і вы­хо­дзі­ла на ўзро­вень, які, мер­ка­ва­ла­ся, не мог быць да­сяг­ну­ты, але ў вы­ні­ку ўсё атрым­лі­ва­ла­ся. Для мя­не са­мо­га гэ­та вя­лі­кі сюр­прыз. Па­між сту­дэн­та­мі быў мо­мант спа­бор­ніц­тва, яны ба­чы­лі, што не­ль­га спы­няц­ца, трэ­ба ру­хац­ца да­лей.

Ігар Ду­хан: Вы­дат­ны рас­ійскі фі­ло­саф Фё­дар Ге­ля­нок ка­жа: гіс­то­рыя — за­ла спар­тыў­ных пра­кты­ка­ван­няў. А фі­ла­со­фія па­чы­на­ецца та­ды, ка­лі ў гэ­тую за­лу за­чы­ня­еш дзве­ры, пра ўсё за­бы­ва­еш. Ад­нак, ка­лі за­чы­ня­еш дзве­ры ў за­лу спар­тыў­ных пра­кты­ка­ван­няў, ця­лес­ны дос­вед за­хоў­ва­ецца. Без­умоў­на, ака­дэ­міч­ная пра­гра­ма — жы­ва­піс, ма­лю­нак, кам­па­зі­цыя, пра­екта­ван­не — ве­ль­мі су­р’ёз­ная спар­тыў­ная за­ла, дзе сту­дэн­ты пе­ра­хо­дзяць ад мі­ні­ма­ль­ных да вя­лі­кіх на­гру­зак. Мо­жа, мае сэнс час ад ча­су за­мы­каць тую за­лу і да­ваць маг­чы­масць во­ль­на гу­ляць. Гэ­та ве­ль­мі скла­да­на, прад­угле­джвае на­яўнасць і дос­ве­ду, і ўмен­ня рэ­кам­бі­на­ваць. Твор­часць — надзвы­чай скла­да­ная сва­бо­да. Да яе трэ­ба ву­чыц­ца да­кра­нац­ца, але гэ­та іншы — мяк­кі, сла­бы тып пра­пе­дэў­ты­кі, дзе ро­ля вы­клад­чы­ка — хут­чэй ва ўлас­ным пры­кла­дзе мас­тац­ка­га жэс­ту, а не ў па­сля­доў­ным пра­цэ­се на­ву­чан­ня.

Іры­на Ло­бан: На жаль, ча­сам ня­ма што за­чы­няць. Мне за­ўсё­ды не ха­па­ла ад сту­дэн­таў ра­ды­ка­ліз­му, але ка­лі ў нас з’явіў­ся прад­мет «су­час­ныя мас­тац­кія пра­кты­кі» і яго стаў вес­ці Ге­надзь Ко­зел, усё па­йшло іна­чай. У тво­рах з’яві­ла­ся све­жасць, не­ча­ка­насць, ды­на­міч­насць. Але так­са­ма па­трэб­на гу­ль­ня і ў ма­ім прад­ме­це — «ака­дэ­міч­ным жы­ва­пі­су». Ён вы­кла­да­ецца па аўтар­скай пра­гра­ме і ў на­шым інсты­ту­це цес­на звя­за­ны з іншы­мі важ­ны­мі дыс­цып­лі­на­мі: кам­па­зі­цы­яй, пра­екта­ван­нем, кан­стру­яван­нем. Та­му мно­гія мае за­дан­ні ма­юць ды­зай­нер­скі ўхіл. Трэ­ба ста­рац­ца, не губ­ля­ючы ака­дэ­міз­му, гу­ляць там, дзе маг­чы­ма.

На­тал­ля Рач­коў­ская: Без фун­да­мен­та­ль­ных асноў гу­ляць на пер­шым кур­се не­маг­чы­ма — за­ра­на. Ка­лі я вя­ла ў трэ­цім се­мес­тры су­час­ныя пра­кты­кі, то за­ўва­жы­ла: дзя­ку­ючы ім сту­дэн­ты раз­ня­во­лі­лі­ся ды ста­лі пра­ца­ваць інакш і ў ака­дэ­міч­ным жы­ва­пі­се. Су­мяш­чэн­не ад­на­го і дру­го­га — гу­ль­ні і шту­дыі — ве­ль­мі плён­нае. У нас тут саб­ра­ла­ся ка­ман­да экс­пе­ры­мен­та­та­раў, праз не­йкі час змо­жам на­зі­раць ад­па­вед­ныя вы­ні­кі. Ці­ка­ва, што вы­ста­ва ста­ла асаб­лі­вым сты­му­лам для сту­дэн­таў. Яўге­нiя Ту­мель, да­рэ­чы, пе­ра­ра­бі­ла сваю пі­ра­мі­ду ад­мыс­ло­ва для экс­па­зі­цыі.

Ігар Ду­хан: Два га­ды та­му я па­ра­іў Яўге­нii па­чы­таць Мар­се­ля Прус­та, каб яна змаг­ла ад­чуць, як час мо­жа быць па­чуц­цё­вым. Жэ­ня пра­чы­та­ла, за­ці­ка­ві­ла­ся. Па­сля ўзнік­ла яе пі­ра­мі­да, якую аўтар­ка тлу­ма­чы­ла па-роз­на­му. Тэкст да тво­ра — час­тка пра­гра­мы. Для кан­цэп­ту­аліс­таў важ­на, каб рэ­алі­за­цыя бы­ла не ве­ль­мі ма­тэ­ры­яль­най, а ў фор­мах паў­ся­дзён­нас­ці. Яўге­нiя за­йме­ла дос­вед кан­цэп­ту­аль­на­га асам­бля­жу, але яе фор­ма ака­за­ла­ся надзвы­чай пра­чу­лай, па­чуц­цё­вай, ад­асобіла­ся ад кан­цэп­ту, ад па­чат­ко­вай ідэі, ста­ла плас­тыч­на са­ма­стой­най. Мне зда­ецца, што ў су­час­ным мас­тац­тве плас­тыч­ная рэ­алі­за­цыя час­та ад­ры­ва­ецца ад спа­ра­джа­ль­на­га эйда­су і па­чы­нае жыць уласным жыц­цём. Уво­гу­ле экс­па­зі­цыя па-свой­му экзіс­тэн­цый­ная — у мно­гіх пра­цах вы­раз­на вы­яві­лі­ся скла­да­ныя твор­чыя і сэн­са­ва-жыц­цё­выя пе­ра­жы­ван­ні ма­ла­дых аўта­раў. Шмат­лі­кія ра­бо­ты фар­ма­ва­лі­ся на мя­жы жан­раў, па­між мас­тац­твам, ды­зай­нам і тэх­на­ло­гі­ямі. Вы­ста­ва за­свед­чы­ла: да ма­ла­до­га мас­тац­тва трэ­ба ста­віц­ца да­во­лі сур’ёзна, бо яно ня­се но­выя, ча­сам не­вя­до­мыя сэн­сы і фор­мы. «Не­вя­до­мае мас­тац­тва», тое, для апі­сан­ня ча­го яшчэ не зной­дзе­ны сло­вы, тое, якое на­ра­джа­ецца ця­пер, — вось што акту­аль­на сён­ня.