Да­ска­на­ласць, якая не мае меж­аў

№ 8 (389) 01.08.2015 - 31.08.2015 г

«Аnatomіa» ў Цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
Сё­ле­та ку­ра­тар­скі пра­ект Дзі­ны Да­ні­ло­віч і Ган­ны Лак­ці­ёна­вай атры­маў тэ­му «Ідэ­аль­нае це­ла». Асноў­ны па­прок, што гу­чаў ад экс­пер­таў пад­час аб­мер­ка­ван­ня мі­ну­лай «Аnatomіі», быў вы­праў­ле­ны: це­ла, якое ра­ней ме­лі схі­ль­насць вы­яўляць у асноў­ным як эстэ­тыч­ны аб’ект, у но­вай вер­сіі вы­йшла ў роз­ныя кан­тэк­сты. «Аnatomіa. Ідэ­аль­нае це­ла» па­спра­ба­ва­ла знач­на па­шы­рыць межы ўспры­ман­ня це­ла, па-но­ва­му за­га­ва­рыць пра ця­лес­нае, і час­т­ко­ва ёй гэ­та ўда­ло­ся.

Архівы

22 аўта­ры і мас­тац­кія ка­лек­ты­вы з Бе­ла­ру­сi, Поль­шчы, Чэ­хii, Шве­цыi, Лат­вii, Бал­га­рыі i Аўcтрыi — раз­мах ураж­вае. Кла­сік поль­скай фа­таг­ра­фіі Збіг­неў Длу­бак, ула­да­ль­нік «Sony World Photography Awards» Рэ­йніс Хоф­ма­ніс (Лат­вія), рэ­трас­пек­тыў­ная вы­ста­ва га­ле­рэі ві­зу­аль­ных мас­тац­тваў «NOVA» «Це­ла, якое га­во­рыць» — пра­ект злу­чыў роз­ныя во­пы­ты да­сле­да­ван­ня фі­зіч­най аб­алон­кі ча­ла­ве­ка, за­ну­ра­ючы­ся і ў апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі мі­ну­ла­га ста­год­дзя.

Ці­ка­ва па­ра­ўнаць архіў­ную ка­лек­цыю га­ле­рэі «NOVA» і фраг­мен­ты «Жэс­ты­ку­ля­цыі» Збіг­не­ва Длу­ба­ка. Пра­цу­ючы з се­рый­нас­цю вы­явы, поль­скі фо­та­кла­сік па сут­нас­ці пе­ратва­рае це­ла ў пра­сто­ру, пер­ша­асно­ву, аб­са­лют, па­збаў­ля­ючы яго ку­ль­тур­ных ко­даў. Яно ні­бы­та вы­зва­ля­ецца ад свай­го зна­чэн­ня, ад­кры­ва­ючы­ся для іншых трак­то­вак.

Бе­ла­рус­кая арт-фа­таг­ра­фія тых жа 1990-х — іншы дос­вед, яко­му ўлас­ці­ва хут­чэй вы­кры­ван­не пло­ці як пра­вад­ні­ка са­цы­яль­ных пе­ра­ўтва­рэн­няў. Вя­до­ма, агу­лам ка­заць пра каш­тоў­ную ню-ка­лек­цыю га­ле­рэі не­ль­га, фа­таг­ра­фіі ў экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны роз­ныя і роз­ных га­доў. Тым не менш, на­роў­ні з трак­та­ван­нем це­ла як «ідэ­аль­най эра­тыч­най па­вер­хні», у экс­па­зі­цыі звяр­та­юць на ся­бе ўва­гу ра­бо­ты, дзе аго­ле­ная аб­алон­ка ўжо не сто­ль­кі аб’ект ці лан­дшафт; яе дэ­ман­стра­цыя — пра­га вы­йсці з за­го­ну да­зво­ле­ных тэм на тэ­ры­то­рыю аса­біс­тай сва­бо­ды ці пра­ўды. Ча­сам пад­обнае фо­та з’яў­ля­ецца пра­ва­ка­цый­ным жэс­там, а ча­сам — аўтар­скай не­абход­нас­цю ска­заць тое, пра што не пры­ня­та (бы­ло) га­ва­рыць, уво­гу­ле па­зна­чыць це­ла як фор­му экзіс­тэн­цыі. Дзіў­ная рэч, але ў мно­гіх ра­бо­тах яно вы­сту­пае ме­та­фа­рай пра­тэс­ту, вы­клі­ку, не­абход­ным ды на­ват хва­ра­ві­тым пра­цэ­сам са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі.

Гэ­та яшчэ эпо­ха фа­таг­ра­фіі, ана­ла­га­вых ру­кат­вор­ных тэх­нік, ка­лі фо­та­адбі­так вы­мя­раў­ся да­клад­нас­цю і вы­раз­нас­цю над­ру­ка­ва­на­га ўва­саб­лен­ня, та­му мно­гія пра­цы ка­лек­цыі мож­на сме­ла на­зваць кла­сі­кай.

Арт-фа­таг­ра­фія

Што ж пра­па­ноў­ва­юць су­час­ныя аўта­ры? У экс­па­зі­цыі пры­сут­ні­ча­юць пра­екты фа­тог­ра­фаў, якім яшчэ ці­ка­ва пра­ца­ваць з фа­таг­ра­фі­яй у кла­січ­ным раз­умен­ні, і тыя, якім ужо блі­жэй яе кан­цэп­ту­аль­ны склад­нік.

Андрэй Ка­ра­чун у сва­ёй се­рыі «Не­ка­то­рыя пра­кты­кі асэн­са­ван­ня це­ла» ад­но­сіц­ца да пер­шай гру­пы: яго хва­лю­юць якас­ці свят­ла, а це­ла як аб’­ект — адзін са спо­са­баў вы­мя­рэн­ня фа­таг­ра­фіч­на­га. Гэ­та ме­на­ві­та пра­кты­кі фа­таг­ра­фіі як свят­ла­пі­су, не бо­льш, не менш.

Пра­цуе з кі­нес­тэ­ты­кай фа­таг­ра­фіі і Ма­ша Свя­та­гор у пра­екце «Жы­вая і мёр­твая ва­да». Спа­лу­ча­ючы аб­ліч­чы жан­чын і пей­за­жы, аўтар­ка спра­буе спра­ва­ка­ваць пэў­ныя аса­цы­яцыі: маг­чы­ма, па­ра­лель па­між жа­но­чым і пры­род­ным тры­ві­яль­ная, але се­рыя пры­кмет­ная сва­ёй інта­на­цы­яй, атмас­фе­рай, ра­бо­тай з ві­зу­аль­ным. Ста­віц­ца да пад­обных тво­раў мож­на па-роз­на­му, але не­ль­га ад­мо­віць аўта­рам у чу­лас­ці да мед­ыу­ма і по­шу­ку ўлас­на­га сты­лю. Пра­ца з чыс­тай ві­зу­аль­нас­цю для бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіч­най пра­сто­ры да­во­лі час­та хва­рэе на «пры­го­жасць», але арт-фа­таг­ра­фія — та­кая ж пра­ва­мер­ная пра­кты­ка, як і іншыя яе ві­ды.

Су­час­ныя пра­екты

Да ра­бот, якія прад­стаў­ля­лі аку­рат су­час­ны пад­ыход да фа­таг­ра­фіі, мож­на да­лу­чыць пра­екты Але­ны Пра­та­се­віч, Сяр­гея Ка­жа­мя­кі­на, Іга­ра Саў­чан­кі, Сяр­гея Жда­но­ві­ча, Тац­ця­ны Лі­соў­скай, Іры­ны Ануф­ры­евай.

Без­умоў­ная ўда­ча Але­ны Пра­та­се­віч — «Perfect body», дзе аўтар­ка вы­сту­пае не фа­тог­ра­фам, а ка­лек­цы­яне­рам. На пра­ця­гу не­ка­ль­кіх ме­ся­цаў Але­на збі­ра­ла архіў фо­та, што вы­стаў­ля­лі­ся на рэ­сур­се Ebay з хэш­тэ­гам «ідэ­аль­нае це­ла». Рэ­прэ­зен­та­тыў­ная вы­бар­ка гэ­тай ка­лек­цыі і бы­ла прад­стаў­ле­на ў экс­па­зі­цыі. Інста­ля­цыя ўяў­ля­ла з ся­бе ма­за­ічную раз­вес­ку здым­каў — ад­сыл­ка да фрэй­ма­вас­ці інтэр­нэт-пра­сто­ры, яе пад­ма­цоў­ваў не­вя­ліч­кі ча­ма­дан­чык з архі­вам. Ма­ра­кі, бо­дзі­біл­дэ­ры, пыш­наг­ру­дыя актры­сы, гнут­кія дзяў­ча­ты — ула­да­ль­ні­кі ідэ­аль­ных це­лаў ака­за­лі­ся пер­са­на­жа­мі да­во­лі зна­ёмы­мі. Пры­чым той са­мы ча­ма­дан­чык хо­ць­кі-ня­хо­ць­кі на­гад­вае пра ба­гаж мед­ыйных вы­яваў, якія мы «ця­га­ем» з са­бой. Вы­хо­дзіць, трэнд апош­ніх ча­соў — це­ла зда­ро­вае, моц­нае, ска­жам так, рэ­пра­дук­тыў­нае, што аб­яцае доў­гае жыц­цё і атры­ман­не ад яго, жыц­ця, за­да­ва­ль­нен­ня.

Рэ­цэп­ты да­сяг­нен­ня гэ­та­га «інстру­мен­та» шчас­ця — по­бач, у ра­бо­це Сяр­гея Ка­жа­мя­кі­на «У по­шу­ках ideal body». Да­сціп­ны тэкст, які збі­рае тыя са­мыя за­га­лоў­кі-тэ­гі пра ту­зін спо­са­баў стаць са­мым пры­ваб­ным, вы­кры­вае хва­ра­ві­тую апан­та­насць су­час­на­га гра­мад­ства ў па­го­ні за да­ска­на­лым. Фа­тог­раф пра­па­ноў­вае ад­мо­віц­ца ад бач­на­га і па­спра­ба­ваць іншы спо­саб успры­няц­ця рэ­аль­нас­ці. На­прык­лад, так­ты­ль­ны — праз шрыфт Луі Брай­ля, ство­ра­ны для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі зро­ка­вы­мі маг­чы­мас­ця­мі. На мой по­гляд, гэ­тая трап­ная дум­ка, ува­соб­ле­ная ў тэк­сце і ад­мыс­ло­вым аб’екце з на­бра­най шрыф­там Брай­ля фра­зай «ідэ­аль­нае це­ла», на­ват не ме­ла па­трэ­бы ў ві­зу­аль­ным фа­таг­ра­фіч­ным шэ­ра­гу, пра­ва­ку­ючы ме­на­ві­та на той са­мы так­ты­ль­ны во­пыт: «пра­чы­таць» па­ль­ца­мі сло­ва­злу­чэн­не — і ўя­віць свой ідэ­ал.

Мяр­кую, ме­на­ві­та ў гэ­тую за­лу пра­сі­ла­ся і ра­бо­та Тац­ця­ны Лі­соў­скай «Як мы. Dolce i vita», дзе на фа­таг­ра­фі­ях ужо цал­кам па­збаў­ле­ныя пра­блем і фо­бій Бар­бі і Кен атры­моў­ва­юць за­да­ва­ль­нен­не ад са­лод­ка­га жыц­ця. Цыкл за­вер­ша­ны. Вось яны — за­па­вет­ныя кар­цін­кі по­спе­ху і шчас­ця, тыя, што так ахвот­на тран­слю­юць ка­рыс­та­ль­ні­кі са­цы­яль­ных се­так, — то­ль­кі ў ца­цач­най вер­сіі. Ад­нак надзі­ва ня­він­ныя гу­ль­ні ў ля­ль­кі Тац­ця­ны Лі­соў­скай вы­кры­ва­юць усю штуч­насць рас­ты­ра­жа­ва­ных ма­раў. Хто тут Dolce, а хто — vita? Дзе — ты, а дзе — я?

Ад інста­ля­цыі да ві­дэа

На­сам­рэч на вы­ставе было шмат іра­ніч­ных пра­ектаў: Тац­ця­на Ра­дзі­віл­ка дэ­ман­струе ма­тэ­ры­яль­насць мёр­тва­га це­ла, за­гор­тва­ючы яго ў тка­ні­ну са штам­па­мі брэн­даў (інста­ля­цыя «Без на­звы»), Сяр­гей Жда­но­віч вы­яўляе ана­то­мію рэ­чаў (фо­та­пра­ект «Ме­та­мор­фінг»). Ігар Саў­чан­ка ства­рае фа­таг­ра­фію пэў­на­га кан­цэп­ту — у сва­ёй но­вай ра­бо­це «Да­пуш­чэн­не Кшы­жа­ноў­ска­га» ён пра­па­ноў­вае ме­та­фа­ру аптыч­на­га-фа­таг­ра­фіч­на­га ме­та­ду на­блі­жэн­ня да ідэ­аль­на­га це­ла...

Ды на­ват вя­до­мы пра­ект 2008 го­да Юліі Ка­нап­лёў-Лей­дзік «Ідэ­ал», які ўда­ла ўраў­на­важ­вае се­рыя Яўге­на Атцец­ка­га «Гіс­то­рыі», зроб­ле­ны на су­ты­ку іро­ніі і смут­ку.

У ад­нос­най апа­зі­цыі да гэ­тых ра­бот — «Ма­дэль» Рэ­йні­са Хоф­ма­ні­са. Ла­тыш­скі аўтар, зра­біў­шы се­рыю парт­рэ­таў на­тур­шчы­каў Лат­вій­скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў у ася­род­дзі май­стэр­ні, спра­буе па­ка­заць ві­та­ль­насць аку­рат гэт­кіх не­ідэ­аль­ных, але на­ту­ра­ль­ных це­лаў не­пра­фе­сій­ных ма­дэ­ляў, якія па­зі­ру­юць мас­та­кам. За спі­на­мі ці по­бач з ма­дэ­ля­мі — фі­гу­ры антыч­ных ску­льп­тур, але фон то­ль­кі пад­крэс­лі­вае зы­ход­ную ча­роў­ную не­дас­ка­на­ласць ча­ла­ве­ка.

Ад­на з са­мых моц­ных ра­бот вы­ста­вы — ві­дэа аўстрый­скай мас­тач­кі Ган­ны Сіх «Mother_Phrenia», дзе су­ты­ка­юцца вы­явы мар­шы­ру­ючых армій і жа­но­чых гру­дзей, з якіх вы­ціс­ка­ецца ма­ла­ко. Тое дзіў­ны кру­газ­ва­рот — інтым­ны во­пыт, што гэ­так­са­ма спа­лу­ча­ецца з ме­ха­ніч­ным, і ма­шы­не­рыя армій, якая з асоб­ных лю­дзей ства­рае вя­лі­кае це­ла. «Фрэ­нія» — су­фікс, што ад­сы­лае да ста­ну розуму; пра­чы­таць па­слан­не мож­на па-роз­на­му, але ў кан­тэк­сце тэ­мы — гэ­та це­ла-зброя, агу­ча­ная яшчэ Стэн­лі Куб­ры­кам «су­цэ­ль­на­ме­та­ліч­ная аб­алон­ка», у якую па не­чым за­га­дзе пе­ра­тва­ра­юцца чы­есь­ці дзе­ці.

***

Што ма­ем у вы­ні­ку? Па­во­лі асэн­соў­ва­ючы за­лы экс­па­зі­цыі, пры­хо­дзіш да вы­сно­вы: зрух «Аnatomіі» здзей­сніў­ся не на по­ўную. Ня­гле­дзя­чы на тэ­ма­тыч­ны кі­ру­нак ды раз­на­стай­насць пра­ектаў, якія ўда­ло­ся саб­раць ку­ра­та­ру, не па­кі­дае ад­чу­ван­не, што сэн­са­выя вуз­лы вы­стаў­кі пля­лі­ся спе­хам. Бо­льш за тое — мне аса­біс­та не ха­пі­ла яшчэ двух-трох моц­ных пра­ектаў, якія зра­бі­лі б сё­лет­нюю вы­ста­ву бо­льш зба­лан­са­ва­най і су­цэ­ль­най. Вя­до­ма, вы­трым­кай і во­ляй Дзі­ны Да­ні­ло­віч мож­на то­ль­кі за­ха­піц­ца, бо пы­тан­не цэн­зу­ры — а яно да гэ­тай па­ры акту­аль­нае ў му­зей­най пра­сто­ры — не дае мас­та­кам і ку­ра­та­рам пра­ца­ваць на­поў­ні­цу (тая ж Дзі­на ў сва­ёй ра­бо­це «Бліз­касць» бы­ла вы­му­ша­на пра­па­на­ваць пу­ры­тан­ска­му гле­да­чу фа­таг­ра­фію ла­год­на­га пей­за­жу на не­бяс­печ­ным ад­рэз­ку вы­явы муж­чын­ска­га це­ла; яе пры­клад, мяр­кую, не адзі­ны). Тым не менш, пры ўсёй па­ва­зе, вы­ста­ва атры­ма­ла­ся з агляд­кай у мі­ну­лае. Ці­ка­ва, што ме­на­ві­та на гэ­тым пра­екце най­бо­льш яскра­ва вы­кры­ва­юцца і пра­бле­мы бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства, арт-ася­род­ку, ад­нак...

Howevere, як лю­бяць ка­заць англі­ча­не, «Аnatomіa» мае істот­ную ды ў бо­ль­шас­ці вы­пад­каў ад­роз­ную ад іншых вы­ста­ваў якасць: гэ­та пра­ект, ад яко­га не ве­да­еш, ча­го ча­каць, і які, ня­гле­дзя­чы на ўсе «але», раз­ві­ва­ецца ды інтры­гуе. Спа­дзя­юся, яго эва­лю­цыя бу­дзе ад­бы­вац­ца і над­алей.

Дар'я АМЯЛЬКОВІЧ