Пра­сто­ра для гу­ль­ні з Шэк­спі­рам

№ 8 (389) 01.08.2015 - 31.08.2015 г

«Сон у Іва­на­ву ноч» у Дзяр­жаў­ным ма­ла­дзёж­ным тэ­атры
Пад на­звай «Сон у Іва­на­ву ноч» Дзяр­жаў­ны ма­ла­дзёж­ны тэ­атр прад­ста­віў ад­мет­на не­тра­ды­цый­нае пра­чы­тан­не Шэк­спі­ра­вай дра­мы. Жанр сва­ёй сцэ­ніч­най ра­бо­ты рас­ійскі рэ­жы­сёр Іскан­дэр Са­ка­еў вы­зна­чыў як «не­бяс­печ­ная ка­ме­дыя на дзве ва­енныя дзеі». Гэ­тая по­стма­дэр­ніс­цкая па­ста­ноў­ка зра­бі­ла­ся для рэ­жы­сё­ра трэ­цяй па лі­ку пра­цай у Ма­ла­дзёж­ным тэ­атры.

«Сон у Іва­на­ву ноч» з роз­ных ба­коў вы­яўляе бяс­спрэч­ны та­лент Іскан­дэ­ра Са­ка­ева — як рэ­жы­сё­ра-па­ста­ноў­шчы­ка, сцэ­ног­ра­фа, аўта­ра му­зыч­на­га афар­млен­ня і плас­тыч­най парт­ыту­ры. Цы­ту­ючы іншыя п’есы і са­не­ты Шэк­спі­ра, Са­ка­еў пра­па­нуе і сваю лі­та­ра­тур­ную рэ­дак­цыю ка­ме­дыі, да­стат­ко­ва ўмоў­ную, тэ­зіс­ную і ад­да­ле­ную ад кла­січ­на­га тэк­сту.

Увер­цю­ра вы­ра­ша­на пан­та­мі­май, дзе рэ­жы­сёр уво­дзіць у спек­такль воб­раз са­мо­га Шэк­спі­ра — Аўта­ра-жан­чы­ны ў вы­ка­нан­ні Тац­ця­ны Но­вік. Та­кім чы­нам гля­дзе­ль­ні на­гад­ва­юць пра па­пу­ляр­ны гіс­та­рыч­ны міф, па­вод­ле яко­га аўтар­ства Шэк­спі­ра­вых тво­раў на­ле­жыць ка­ра­ле­ве Англіі Лі­за­ве­це І.

За спі­най Аўта­ра ўзні­ка­юць па­ста­вы яго­ных пер­са­на­жаў. Ма­соў­кі ня­ма, але шмат хто з артыс­таў грае не­ка­ль­кі ро­ляў: ме­на­ві­та на акцё­раў і іхняе май­стэр­ства ро­біць га­лоў­ную стаў­ку Іскан­дэр Са­ка­еў. Мі­ні­ма­ліс­тыч­ная сцэ­наг­ра­фія ў спа­лу­чэн­ні са свет­ла­вым афар­млен­нем Іль­ша­та Са­яха­ва ўтва­рае для іх гу­ль­нё­вы фон; актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца аван­сцэ­на — дзея­нне час­ця­ком ідзе як ма­га блі­жэй да гле­да­ча.

Пад­ста­ва кан­флік­ту спек­так­ля — жор­сткае зма­ган­не муж­чын­ска­га і жа­но­ча­га. Мі­лі­та­ры­за­ва­ныя сцэ­ніч­ныя строі, ство­ра­ныя мас­тач­кай Вік­то­ры­яй Ця-Сен, вы­гля­да­юць да­ні­най су­час­нас­ці ў кан­тэк­сце вай­ско­вых дзея­нняў на Бліз­кім Усхо­дзе і ва Укра­іне. Вы­чвар­ны грым, дэ­ка­ра­тыў­ныя дэ­та­лі адзе­жы, за­хоп­ле­насць плас­тыч­най мо­вай як срод­кам мас­тац­кай вы­раз­нас­ці ўспры­ма­юцца ўсвя­дом­ле­ным цы­та­ван­нем япон­ска­га тэ­атра Ка­бу­кі.

На­поў­ні­цу ска­рыс­таў­шы тэх­ніч­ныя маг­чы­мас­ці аб­ноў­ле­ных пад­мос­ткаў Ма­ла­дзёж­на­га, Іскан­дэр Са­ка­еў да­ся­гае эфек­тнай сцэ­ніч­най воб­раз­нас­ці. Да пры­кла­ду, пад­час пе­ра­сле­ду ў за­ча­ра­ва­ным ле­се Лі­зандр (Дзя­ніс Аўха­ран­ка), Дзя­мет­рый (Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі), Гер­мія (Але­на Змі­цер) і Але­на (Анас­та­сія Са­лаў­ёва), ахоп­ле­ныя жар­сцю, трап­ля­юць на па­ва­рот­нае ко­ла і імі­ту­юць бег, ні­бы­та на­ма­га­ючы­ся ўця­чы ад са­міх ся­бе. Пе­ра­ка­наў­чай дых­тоў­нас­цю вы­лу­ча­юцца ро­лі Тэ­зея і Аб­еро­на ў вы­ка­нан­ні Яўге­на Іўко­ві­ча, Іпа­лі­ты і Ты­та­ніі, сыг­ра­ныя Ма­ры­най Блі­но­вай, Фі­лас­тра­та і Пэ­ка (Пу­ка), ува­соб­ле­ныя Лю­боў­ю Пу­кі­та, а так­са­ма Дуд­кі Іва­на Шчыт­ко і Ма­та­ві­лы Аляк­сан­дра Па­ш­ке­ві­ча.

Змяс­ціў­шы дзея­нне спек­так­ля між дзвю­ма вой­на­мі афі­ня­нак і ама­зо­нак, у фі­на­ле рэ­жы­сёр вы­веў пі­ра­вых пе­ра­мож­цаў — Іпа­лі­ту, Гер­мію і Але­ну... з ад­се­ча­ны­мі га­ло­ва­мі жа­ні­хоў, чым ні­бы пе­ра­крэс­ліў увесь па­пя­рэд­ні апо­вед, вы­крыў змо­ву ама­зо­нак ды існыя ма­ты­вы ге­ра­інь. Ка­мен­ту­ючы гэт­кую ві­да­воч­ную не­ка­міч­насць, Іскан­дэр Са­ка­еў адзна­чыў: «Я ха­чу пры­цяг­нуць у Ма­ла­дзёж­ны тэ­атр гле­да­ча, які жа­дае дзіў­на­га — та­ко­га, ча­го ён не па­ба­чыць у іншым мес­цы. Мо гле­да­чу і не спа­да­ба­ецца, але трэ­ба даць яму маг­чы­масць па­спы­таць і та­кі тэ­атр».

Па­ста­ноў­шчык «Сна ў Іва­на­ву ноч» Дзяр­жаў­на­га ма­ла­дзёж­на­га не на­ма­гаў­ся чар­го­вы раз інтэр­прэ­та­ваць Шэк­спі­ра, чыя спад­чы­на для сус­вет­най гіс­то­рыі тэ­атра зна­чыць не менш за антыч­ную дра­му. На­адва­рот, Са­ка­еў зра­біў кла­січ­ны тэкст хіс­ткім, ня­ўстой­лі­вым, склад­ні­кам ілю­зор­нае пра­сто­ры для гу­ль­ні пад­свя­до­мас­ці як вы­ка­наў­цаў, так і гле­да­чоў, дзе ў асоб­ных эле­мен­тах дзея­ння, дра­ма­тур­гіч­ных фраг­мен­тах, аб­рыў­ках рэ­плік скла­да­на ўгле­дзець звык­лы цэ­лас­ны твор. Ад­нак ме­на­ві­та гэ­тая ака­ліч­насць спек­так­ля-экс­пе­ры­мен­та і над­ае на­ша­му су­час­на­му тэ­ат­раль­на­му пра­цэ­су све­жас­ці і пры­ця­га­ль­нас­ці.

Дзмітрый ЕРАМАЛОВІЧ-ДАШЧЫНСКІ