Дра­ма «ў бо­бач­ку»

№ 8 (389) 01.08.2015 - 31.08.2015 г

«Кар­мэн» Жор­жа Бі­зэ ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та
Для трупы гэ­ты твор зна­ка­вы, з яго ў 1933 го­дзе па­чы­на­ла­ся гіс­то­рыя тэ­атра. Га­лоў­ную парт­ыю вы­кон­ва­ла зна­ка­мі­тая Ла­ры­са Алек­сан­дроў­ская. За мно­гія дзе­ся­ці­год­дзі гэтая парт­ыту­ра ўва­саб­ля­ла­ся на бе­ла­рус­кай сцэ­не шмат раз­оў. Апош­няя вер­сія — во­сь­мая па лі­ку. Яе ажыц­цяў­ля­лі ды­ры­жор Андрэй Га­ла­наў, рэ­жы­сёр Га­лі­на Гал­коў­ская, сцэ­ног­раф і мас­так па кас­цю­мах Ган­на Кон­тэк (Фін­лян­дыя), хор­май­стар Ні­на Ла­ма­но­віч, ба­лет­май­стры Юлія Дзят­ко, Кан­стан­цін Куз­ня­цоў, Але­на Аліп­чан­ка (ну­ма­ры фла­мен­ка).

Пра но­вую вер­сію опе­ры гу­та­раць На­тал­ля Га­нул і Але­на Лі­са­ва.

На­тал­ля Га­нул: З ча­су прэ­м’е­ры «Кар­мэн» Бі­зэ мі­ну­ла 140 га­доў. І гэ­ты юбі­лей спра­ва­ка­ваў се­рыю но­вых па­ста­но­вак опе­ры па ўсім све­це — Сід­ней, Алма­ты, Ба­ку, Ка­зань. Ця­пер у лі­ку фа­ва­ры­так сус­вет­най опе­ры — Элі­на Га­ран­ча, якая ства­ры­ла інтым­на-па­чуц­цё­вы, ман­кі воб­раз Кар­мэн у «Мет­ра­по­лі­тэн-опе­ры» (па­ста­ноў­ка Ры­чар­да Эйра).

Але­на Лі­са­ва: Што мне спа­да­ба­ла­ся ў но­вай мін­скай вер­сіі «Кар­мэн»? Спек­такль зроб­ле­ны ў кла­січ­най ма­не­ры. Ча­сам па сва­іх мі­зан­сцэ­нах ён на­ват су­па­дае з па­пя­рэд­няй рэ­жы­су­рай Ізвор­ска-Елі­зар’евай. Бо мэ­та не ў тым, каб эпа­ці­ра­ваць, а ў тым, каб атры­маў­ся моц­ны цэн­тра­ль­ны воб­раз. Шка­да толь­кі сцэ­ну ўцё­каў Кар­мэн: у Ізвор­скай эпі­зод вы­гля­даў бо­льш пе­ра­ка­наў­чым, гэ­та­му спры­яла мноства «па­ма­га­тых», сы­па­лі­ся апе­ль­сі­ны і ве­ры­ла­ся, што гэ­та сап­раў­ды на­род­ная лю­бі­мі­ца, ге­ра­іня про­ста­га лю­ду.

На­тал­ля Га­нул: Так, во­сь­мае ўва­саб­лен­не веч­на­га сю­жэ­ту на сцэ­не бе­ла­рус­ка­га Вя­лі­ка­га тэ­атра бы­ло вы­ра­ша­на до­сыць тра­ды­цый­на. У спек­так­лі пры­кмет­на акты­ві­за­ва­лі­ся эле­мен­ты вя­лі­ка­га па­ста­но­вач­на­га сты­лю — Іспа­нія, ка­ры­да, фла­мен­ка — тры клю­ча­выя сім­ва­лы ўся­го дзей­ства. Артыс­ты хо­ру пра­йшлі скла­да­ны шлях асва­ення рас­ка­ва­ных імпу­ль­сіў­ных іспан­скіх рыт­маў (ну­ма­ры фла­мен­ка), бы­ло ві­даць, што, тан­цу­ючы, яны са­мі атрым­лі­ва­юць ве­лі­зар­нае за­да­ва­ль­нен­не. Ве­ль­мі скла­да­ная ха­ра­вая лі­нія гэ­тай опе­ры па­бу­да­ва­ная ўво­гу­ле вы­раз­на і якас­на. А вось нумар «Хор хлоп­чы­каў» вы­кон­ваў­ся ў яме, ён агуч­ваў гу­ль­ню дзя­цей у ва­енны ка­ра­вул на сцэ­не. Бо не ха­пае ад­па­вед­ных па ўзрос­це і вон­ка­вым вы­гля­дзе юных артыс­таў.

Але­на Лі­са­ва: Да­вай­це за­кра­нем аркес­тра­вы склад­нік спек­так­ля...

На­тал­ля Га­нул: Аркестр пад кі­раў­ніцт­вам Андрэя Га­ла­на­ва гу­чаў па-іспан­ску тэм­пе­ра­мен­тна, эфек­тна. Ме­­лі­ся ла­ка­ль­ныя раз­ыхо­джан­ні са­ліс­таў і му­зы­кан­таў, пра­ры­ва­лі­ся вал­тор­на­выя «кік­сы», але ў цэ­лым атры­маў­ся ве­ль­мі доб­ры гу­ка­вы ба­ланс.

Але­на Лі­са­ва: Па­га­джу­ся, аркестр вы­дат­на пра­ца­ваў, ды­ры­жор лі­та­ра­ль­на ла­віў кож­ную інта­на­цыю. На­кцюрн пе­рад 3-й дзеяй гу­чаў бо­льш імклі­ва, чым звы­чай­на, і ме­ло­дыя ру­ха­ла­ся па па­вер­хні, а не раз­гор­тва­ла­ся.

На­тал­ля Га­нул: Мне зда­ецца, што пра­па­на­ва­ная па­ста­ноў­шчы­ка­мі вер­сія опе­ры з рас­крыц­цём не­ка­то­рых ку­пюр, звя­за­ных з раз­моў­ны­мі ды­яло­га­мі (а ме­на­ві­та так на­пі­саў Бі­зэ), ака­за­ла­ся до­сыць скла­да­най для вы­ка­наў­цаў, вы­му­ша­ных хут­ка пе­ра­хо­дзіць са спе­ваў на га­вор­ку. Пры ўсёй ве­лі­зар­най пра­цы, якую са­ліс­ты зра­бі­лі з коў­ча­ра­мі, сум­неў­най за­ста­ецца якасць «аго­ле­най», без му­зы­кі, фран­цуз­скай мо­вы. Як ва­ры­янт — спек­такль мог быць двух­моў­ным.

Але­на Лі­са­ва: А што вы ска­жа­це пра сцэ­наг­ра­фію?

На­тал­ля Га­нул: У ві­зу­аль­ным вы­ра­шэн­ні пе­ра­ка­наў­чая пер­шая кар­ці­на, якая ад­кры­вае глы­бін­ную сім­ва­ліч­ную пер­спек­ты­ву — вуз­кая іспан­ская ву­лач­ка вя­дзе да хра­ма. Кры­ху ста­тыч­ная па мі­зан­сцэ­нах і ўнут­ра­ным тэм­па­рыт­ме трэ­цяя кар­ці­на.

Але­на Лі­са­ва: Ма­ла вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца дру­гі па­верх у дэ­ка­ра­цыі...

На­тал­ля Га­нул: Па­га­джу­ся. Пра­ста­ва­та-эклек­тыч­ным у агу­ль­най сты­ліс­ты­цы ба­чыц­ца ра­шэн­не плош­чы пе­рад цыр­кам у чац­вёр­тай кар­ці­не — па­пя­ро­выя гір­лян­ды, ша­ры, пла­кат з Та­рэа­до­рам.

Але­на Лі­са­ва: Знач­нае мес­ца ў но­вым спек­так­лі за­йма­юць тан­ца­ва­ль­ныя эпі­зо­ды. Сцэ­на ў та­вер­не ды­на­міч­ная, ад­нак скла­да­ецца ўра­жан­не, што там у тан­цах — не­йкі «пра­вал». Зда­ецца, у фла­мен­ка ёсць пэў­ная не­да­рэч­насць — яно па­він­на бы­ло пра­йсці скраз­ной тэ­май яшчэ па не­ка­ль­кіх эпі­зо­дах (для яго ж не трэ­ба му­зы­кі). Тан­ца­ва­ль­ная сцэ­на з му­зы­кай атры­ма­ла­ся не­йкая сум­бур­ная, не бы­ло бач­на лі­ній, са­ліс­таў. Ма­быць, так і бы­ло за­ду­ма­на, бо тан­цу­юць про­стыя лю­дзі.

На­тал­ля Га­нул: Мне зда­ецца, пра­з­мер­ны бляск і ба­гац­це тан­цаў на сцэ­не ад­цяг­ва­лі ўва­гу ад глы­бі­ні дра­мы, якая раз­гор­тва­ла­ся пе­рад на­мі. Вон­ка­ва атры­ма­ла­ся яркая, пры­го­жая, але над­та стэ­ры­ль­ная ві­зу­аль­ная кар­цін­ка. Пра­змер­на ахай­ныя ра­бот­ні­цы ты­ту­нё­вай фаб­ры­кі, вы­гла­джа­ныя сал­да­ты з над­ра­ены­мі ча­ра­ві­ка­мі, кан­тра­бан­дыс­ты, што на­гад­ва­юць «пар­ты­за­наў на пры­ва­ле», ча­ка­ныя чыр­во­ныя су­кен­кі ў бо­бач­ку. Але «Кар­мэн» за­ста­ецца перш за ўсё інтым­на-псі­ха­ла­гіч­най дра­май...

Але­на Лі­са­ва: Сап­раў­ды, вы­ра­шэн­не воб­ра­за га­лоў­най ге­ра­іні — ці не га­лоў­ная твор­чая за­да­ча. На прэс-кан­фе­рэн­цыі Га­лі­на Гал­коў­ская рас­па­вя­ла, што воб­ра­зу Кар­мэн яна імкну­ла­ся да­даць ры­сы год­нас­ці. Пры­чым пад­а­ло­ся: Гал­коў­ская ме­ла на­мер ге­ра­іню апраў­даць — яна ацэ­нь­ва­ла гэ­ты воб­раз як не над­та пры­ваб­ны з пун­кту гле­джан­ня ма­ра­лі. Інакш ка­жу­чы, звы­чай­на рэ­жы­сё­ры акцэн­ту­юць «бес­па­род­насць» цы­ган­кі, а Га­лі­на Гал­коў­ская — яе вы­са­ка­род­насць. Мы не ба­чым свар­кі на фаб­ры­цы, а тое, што вы­не­се­на на сцэ­ну, пе­ра­кон­вае — сяб­роў­ка на­па­дае на Кар­мэн, якая са­бе та­ко­га не да­зво­ліць.

На­тал­ля Га­нул: Кар­мэн — жан­чы­на, што пры­цяг­вае, ад­штур­хоў­вае і пе­ра­ма­гае муж­чын улас­най энер­ге­ты­кай. У гэ­тым клю­чы не да­стат­ко­ва вы­пук­ла пра­чы­та­ла­ся за­яўле­ная рэ­жы­сё­рам ідэя — гіс­то­рыя смер­ці Кар­мэн. Скраз­ная му­зыч­ная тэ­ма фа­та­ль­на­га прад­выз­на­чэн­ня гу­чыць ужо ва ўвер­цю­ры, ад­нак не ві­зу­алі­зу­ецца на сцэ­не.

Але­на Лі­са­ва: У вон­ка­вай інтэр­прэ­та­цыі воб­ра­за Кар­мэн Акса­най Яку­шэ­віч год­насць, пра якую я згад­ва­ла, чы­та­ецца. Ве­ль­мі пры­го­жая, вы­со­кая, яна за­ўжды бач­ная, на­ват у гуш­чы­ні хо­ру ў сцэ­не ля фаб­ры­кі. Ка­лі ра­ней Кар­мэн час­та трак­та­ва­лі як «дзі­кую кот­ку», па­збаў­ле­ную ўся­ля­кіх ма­нер, дык Яку­шэ­віч (з пад­каз­кі рэ­жы­сёр­кі) пад­ава­ла ся­бе амаль арыс­так­ра­тыч­на. Ру­ха­ла­ся па­во­ль­на, гра­цы­ёзна, як жан­чы­на не з про­ста­га сас­лоў­я. Яна не пра­гне муж­чын­скай ува­гі — але дзе яна ні пры­ся­дзе, яны са­мі лі­та­ра­ль­на ліп­нуць да яе. Цу­доў­ная дэ­таль — Кар­мэн пад­ыхо­дзіць да фан­тан­чы­ка і хо­ча асту­дзіць твар, ро­біць тое на­сто­ль­кі вы­тан­ча­на, што ў гэ­тым і вы­яўля­ецца эра­тызм (а не ў тым, каб спад­ні­цу ўзняць).

На­тал­ля Га­нул: Дру­гая вы­ка­наў­ца парт­ыі Кар­мэн, Крыс­кен­ція Ста­сен­ка, плас­тыч­ная, тэм­пе­ра­мен­тная, артыс­тыч­ная, па­каз­вае вы­со­кі ўзро­вень тан­ца­ва­ль­на­га май­стэр­ства. Мец­ца Ста­сен­ка мо­ман­та­мі пры­ваб­лі­ва-пя­ку­чае, го­лас ма­бі­ль­ны на вір­ту­озных па­са­жах, але ўсё ж па­куль над­та аку­рат­ны для ўва­саб­лен­ня воб­ра­за Кар­мэн. Не ха­па­ла дра­ма­тыч­на­га на­па­лу і та­ямні­час­ці, а ме­на­ві­та яны вы­лу­ча­юць ге­ра­іню з на­тоў­пу.

Але­на Лі­са­ва: Якія ўра­жан­ні ад іншых спе­ва­коў?

На­тал­ля Га­нул: У вы­ка­нан­ні Але­най Бун­дзе­ле­вай парт­ыі Мі­ка­элы ад­чу­ва­ла­ся пе­ре­пра­ца­ва­насць го­ла­су. Ро­ля Ха­зэ ве­ль­мі па­суе Эду­арду Мар­ты­ню­ку. З не­сум­неў­ных плю­саў артыс­та — моц­ныя вяр­хі і гнут­кая фра­зі­роў­ка.

Але­на Лі­са­ва: Мя­не так­са­ма ўра­зіў Ха­зэ. У ва­ка­ль­ным пла­не про­ста шы­коў­най атры­ма­ла­ся арыя з квет­кай. Усё астат­няе — так­са­ма. Па мі­зан­сцэ­нах ро­ля да­во­лі ру­хо­мая, пры гэ­тым ру­хі эка­ном­ныя. Па-рэ­жы­сёр­ску ве­ль­мі ўда­лае мес­ца, ка­лі ра­ні­цай Ха­зэ ста­іць у адзі­но­це і гля­дзіць уда­ле­чы­ню, су­муе па сва­ёй ра­дзі­ме і спа­кой­ным жыц­ці. Ён раз­умее, што стра­ціў усё і хут­ка стра­ціць ка­ха­ную...

На прэм’еры сяб­ро­вак га­лоў­най ге­ра­іні ігра­лі Ган­на Гур’ева і На­тал­ля Акі­ні­на, а кан­тра­бан­дыс­таў — Юрый Ба­ла­ць­ко, Сяр­гей Ла­за­рэ­віч. Спя­ва­лі вы­дат­на, але кры­ху хут­чэй за аркестр.

На­тал­ля Га­нул: Та­рэ­адор Ула­дзі­мі­ра Гро­ма­ва пры­ваб­ны і моц­ны ха­рак­та­рам, спя­вак доб­ра ад­чу­вае фа­не­ты­ку фран­цуз­скай мо­вы. Ка­лі вяр­нуц­ца да інтэр­прэ­та­цыі па­ста­ноў­шчы­цай воб­ра­за га­лоў­най ге­ра­іні... Надзвы­чай трап­ны рэ­жы­сёр­скі ход — шлюб­ная су­кен­ка на Кар­мэн у фі­на­ль­най кар­ці­не. Так уз­ні­кае воб­раз ахвя­ры, ге­ра­іня свя­до­ма ідзе на смерць у імя ка­хан­ня, здат­на­га ачыс­ціць яе. Кар­мэн­сі­та, аб­ыя­ка­вая да ма­лен­ня Ха­зэ, па­збаў­ляе яго на­ват ілю­зіі. І ён, пры­зна­ючы ўлас­нае бяс­сіл­ле, на­но­сіць ёй смя­рот­ны ўдар.

Але­на Лі­са­ва: Кар­мэн ве­ль­мі на­ту­­раль­на вы­гля­да­ла ў фі­на­ле. Яна з па­ва­гай ста­віц­ца да свай­го аб­ран­ні­ка Та­рэ­адо­ра. Ёй шка­да Ха­зэ...

Уво­гу­ле опе­ра Бі­зэ звыш­скла­да­ная для ўва­саб­лен­ня. Амаль па­ўта­ра ста­год­дзя яна за­хоў­вае ў са­бе та­ямні­цы, якія імкнуц­ца раз­га­даць но­выя па­ка­лен­ні рэ­жы­сё­раў; спе­ва­коў. А гле­да­чу, каб мець улас­нае мер­ка­ван­не, ле­пей за ўсё вы­пра­віц­ца на на­ступ­ны па­каз «Кар­мэн». І вы­ра­шыць, чые дум­кі — ва­шы ці мае — яму блі­жэй...