Фес­ты­валь элек­трон­най му­зы­кі «Mental Force»

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

А мо рэ­ва­лю­цыя за­ўтра?
Мін­скі фес­ты­валь элек­трон­най му­зы­кі і ліч­ба­ва­га мас­тац­тва «Mental Force» па­чаў­ся з дых­тоў­ных элек­тра­акус­тыч­ных імпра­ві­за­цый Але­ся Цур­ко і ака­дэ­міч­на­га кам­па­зі­та­ра Кан­стан­ці­на Ясь­ко­ва, які вы­сту­піў у ро­лі пі­яніс­та; раз­ам яны ўтва­ра­юць пра­ект «Па­ўці­шы­ні». Ад­нак не­ўза­ба­ве імпрэ­за эва­лю­цы­яна­ва­ла ў да­во­лі «пра­су­ну­ты» тэх­на-рэйв. Без­умоў­на, гэ­тым сты­лем не вы­чэр­п­ва­юцца ўсе экс­пе­ры­мен­та­ль­ныя пра­к­ты­кі на су­меж­жы гу­ку і вы­явы. За­тое фэст у чар­го­вы раз за­свед­чыў, што лег­ка­важ­кае і па­блаж­лі­вае стаў­лен­не да тэх­на па­тра­буе пэў­най ка­рэк­ці­роў­кі: гэ­ты стыль, які мно­гія ўспры­ма­юць вы­ключ­на як уты­лі­тар­ны дыс­кап­ра­дукт, да­ўно ўжо прэ­тэн­дуе на ста­тус па­ўна­вар­тас­най ку­ль­тур­най з’явы.

Па­га­тоў, ста­ран­ня­мі арга­ні­за­та­раў фэс­ту з лэй­блаў «Foundamental Network» і «Force Carriers» ды пры пад­трым­цы Інсты­ту­та імя Гё­тэ ў Мінск пры­быў адзін з ка­ры­фе­яў сты­лю — Ро­берт Хэн­ке. По­стаць раз­на­пла­на­вая: вя­до­мы ён і дзя­ку­ючы свай­му пра­екту «Monolake» (Мінск апы­нуў­ся ў яго кан­цэр­тным гра­фі­ку не­дзе па­між Та­рон­та і Оса­кай), і ў якас­ці рас­пра­цоў­шчы­ка іна­ва­цый­ных пра­грам і пры­ла­даў, якія да­зва­ля­юць элек­трон­ным му­зы­кан­там граць на сцэ­не «жыў­цом», змеш­ва­ючы гу­кі не­пас­рэд­на ў рэ­аль­ным ча­се, і ў ро­лі вы­клад­чы­ка Бер­лін­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та мас­тац­тваў.

Зрэш­ты, пры ўсіх сва­іх рэ­га­лі­ях, Хэн­ке зу­сім не вы­гля­даў на «гу­ру» — ён уваж­лі­ва слу­хаў іншых удзе­ль­ні­каў фэс­ту і ахвот­на ка­му­ні­ка­ваў з пуб­лі­кай. Як мож­на зра­зу­мець з на­шай раз­мо­вы, гэ­та не про­ста стыль па­во­дзі­наў, але па­праў­дзе жыц­цё­вая фі­ла­со­фія ня­мец­ка­га му­зы­кан­та.

Перш-на­перш — ко­ль­кі сло­ваў пра ва­шу сён­няш­нюю пра­гра­му. Аз­­на­ёміў­шы­ся з дыс­каг­ра­фі­яй «Monolake», я зра­зу­меў: ча­каць ад вас мож­на ўся­го, што за­ўгод­на...

— Гэ­тым раз­ам я вы­ра­шыў спа­лу­чыць тое кла­січ­нае тэх­на, якое граў на са­мым па­чат­ку, з атры­ма­ным ця­гам пра­мі­ну­лых га­доў дос­ве­дам. Ад­па­вед­на, сён­ня я па­спра­бую вы­явіць но­вае ба­чан­не ста­ро­га доб­ра­га сты­лю.

Улас­на, тэх­на аса­цы­юец­ца ў мно­гіх з не­йкай чыс­та дыс­ка­тэч­най му­зы­кай. А чым яно з’яўля­ецца для вас?

— Ад­каз ве­ль­мі про­сты: гэ­та рытм і гук. Уво­гу­ле элек­трон­ная му­зы­ка — леп­шы па­срэд­нік, каб вы­явіць пры­ро­ду гу­ку. Я не вы­ка­рыс­тоў­ваю ні ме­ло­дый, ні гар­мо­ній, мне па­трэб­ны то­ль­кі скла­да­ны біт. Важ­ную ро­лю для мя­не гра­юць так­са­ма тэмбр і рэ­пе­та­тыў­насць.

А ці мае та­кая му­зы­ка не­йкую су­аднос­насць з рэ­ча­існас­цю, аль­бо гэ­та «рэч у са­бе», во­ль­ная ад эмо­цый і пра­блем на­ша­га све­ту?

— Я не вы­ка­рыс­тоў­ваю тэк­сты, не імкну­ся да­нес­ці свае дум­кі на­ўпрост праз сло­вы. За­тое му­зы­ка да­зва­ляе тран­сля­ваць эмо­цыі — без «мэ­сэ­джу» або ўво­гу­ле сэн­са­ва­га на­паў­нен­ня. Ад­ста­ро­не­ная ад па­чуц­цяў му­зы­ка бу­дзе па­прос­ту не­ці­ка­вай. Аль­бо і ўво­гу­ле... не бу­дзе му­зы­кай. Ка­лі за­ду­мац­ца, ме­на­ві­та эмо­цыя пе­ра­ўтва­рае гук у му­зы­ку. Вы не­шта чу­еце — і вы­зна­ча­еце, ці пад­аба­ецца вам па­чу­тае, і ўжо на гэ­тай гле­бе ад­асаб­ля­еце му­зы­ку ад не­пры­емна­га шу­му. А «пад­аба­ецца» — аку­рат са сфе­ры ад­чу­ван­няў!

Пры­гад­ва­ецца вы­па­дак, ка­лі ра­ды­ка­ль­на­га япон­ска­га экс­пе­ры­мен­та­та­ра Ма­са­мі Акі­ту спы­та­лі, чым ён лі­чыць сваю твор­часць: му­зы­кай аль­бо шу­мам? І той ад­ка­заў: «Ка­лі шум — гэ­та не­шта не­пры­емнае для ву­ха, то ў да­дзе­ную ка­тэ­го­рыю я най­перш бы за­лу­чыў поп-му­зы­ку...»

— (Смя­ецца.) Згод­ны! На­сам­рэч ад­роз­нен­ні па­між шу­мам і му­зы­кай до­сыць ня­прос­та вы­зна­чыць — яны па­ля­га­юць у струк­ту­ры гу­ку, але пе­рад­усім у яго­ным успры­няц­ці. Ка­лі я за­пі­шу мер­ны гру­кат цяг­ні­ка мет­ро і ўклю­чу ў га­ле­рэі, слу­ха­чы бу­дуць успры­маць яго зу­сім іна­чай, ніж у по­бы­це, — бо зме­ніц­ца кан­тэкст. Ад­па­вед­на, звы­чай­ны шум ста­но­віц­ца му­зы­кай.

То­ль­кі дзя­ку­ючы кан­тэк­сту?

— Так. Я мяр­кую, што ме­на­ві­та кан­тэкст, кам­па­зі­цыя і, вя­до­ма ж, мас­тац­кая інтэн­цыя — аку­рат тыя рэ­чы, якія, у сва­ім спа­лу­чэн­ні, і пе­ра­ўтва­ра­юць гу­кі ў му­зы­ку. Ду­маю, лю­быя гу­кі ў тых ці іншых ва­рун­ках мо­гуць стаць му­зы­кай, пры­чым вар­тай ува­гі.

Ця­гам мно­гіх ста­год­дзяў му­зы­кан­ты бы­лі «кас­тай да­лу­ча­ных» — ужо ха­ця б та­му, што для ава­лод­ван­ня май­стэр­ствам ім да­во­дзі­ла­ся доў­га ву­чыц­ца. Ця­пер жа да­стат­ко­ва на­быць камп’ютар з ад­па­вед­ным со­ф­там аль­бо па­ру пры­ла­даў...

— Ве­да­еце, не­шта спя­ваць аль­бо дрынь­­каць на гі­та­ры так­са­ма мож­на без шмат­лі­кіх на­вы­каў... Ды, па­га­дзі­це­ся, гэ­та­га ўсё ж за­ма­ла, каб ства­рыць не­йкі вар­тас­ны мас­тац­кі прад­укт. Пры­чым «вар­тас­ны» зу­сім не аб­авяз­ко­ва азна­чае «скла­да­ны». Пры­га­дай­ма зна­ка­мі­та­га кам­па­зі­та­ра па­чат­ку ХХ ста­год­дзя Эры­ка Са­ці. Ён пі­саў надзвы­чай про­стую му­зы­ку, якую мо­жа вы­ка­наць лі­та­ра­ль­на кож­ны, хто ву­чыў­ся граць на пі­яні­на ха­ця б год. Але ж гэ­та па­праў­дзе цу­доў­ныя тво­ры. І тут ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га, бо жыц­цё — так­са­ма ве­ль­мі про­стая рэч!

Зра­біць не­шта ве­ль­мі про­стае на­сам­рэч скла­да­на. Асаб­лі­ва ка­лі ты імкнеш­ся зра­біць ме­на­ві­та не­шта сваё... Ка­му­сь­ці для гэ­та­га і сап­раў­ды да­стат­ко­ва за­сво­іць не­ка­ль­кі пра­грам аль­бо на­ву­чыц­ца тро­хі граць на пі­яні­на, бо важ­ныя не тэх­ніч­ныя на­вы­кі, але твая аўтар­ская інтэн­цыя. Ха­ця... доб­рых му­зы­кан­таў за­ўсё­ды вы­лу­ча­ла імкнен­не са­ма­ўдас­ка­на­ль­вац­ца.

Ці трэ­ба не­дзе ву­чыц­ца ра­біць элек­трон­ную му­зы­ку, аль­бо леп­шы шлях — гэ­та са­ма­аду­ка­цыя?

— Па ма­ім глы­бо­кім пе­ра­ка­нан­ні, адзі­ная рэч, якая па­трэб­на, каб па­спя­хо­ва ства­раць элек­трон­ную му­зы­ку, — гэ­та здо­ль­насць да са­ма­кры­ты­кі. Ты му­сіш быць здат­ны вы­зна­чаць, што доб­ра, а што не зу­сім. Але, ка­неш­не, чым бо­лей ты ве­да­еш, тым бо­лей ма­еш маг­чы­мас­цей цвя­ро­за ся­бе аца­ніць, маў­ляў, гэ­та я ўжо не­дзе чуў, а вось гэ­та па­спе­ла аб­рас­ці пэў­ным ку­ль­тур­ным кан­тэк­стам... З інша­га бо­ку, ча­сам за­ста­вац­ца ў ня­ве­дан­ні на­ват ле­пей — іна­чай ёсць ры­зы­ка смя­рот­на спу­жац­ца ды не ра­біць на­огул ні­чо­га, бо ўсё, вя­до­ма ж, ужо ад­бы­ло­ся да ця­бе...

А ня­ўжо не так — зва­жа­ючы на ве­лі­зар­ны ма­сіў ма­тэ­ры­ялу, які быў на­за­па­ша­ны ў элек­трон­най му­зы­цы?

— Без­умоў­на, не так! Ка­лі ты ду­ма­еш, ні­бы ўсё ўжо ад­бы­ло­ся, рап­там не­хта ці не­шта пры­му­шае жыц­цё змя­ніц­ца — і ад­кры­ва­юцца но­выя да­ляг­ля­ды. Та­кі са­бе агу­ль­ны пры­нцып: ка­лі ты ўпэў­не­ны — са ста­бі­ль­нас­ці, не­спа­дзеў­кі ўтва­ра­ецца ха­ос, ка­лі ты па­груз­нуў у збян­тэ­жа­нас­ці — рап­там над­ыхо­дзіць пра­свят­лен­не. Тое са­мае і ў мас­тац­тве, зразумела.

Дзе­сяць га­доў та­му мно­гія сцвяр­джа­лі, што тэх­на па­мер­ла, бо гэ­тая ні­ва ўжо раз­ара­ная ўздоўж і ўпо­пе­рак. Але рап­там пры­йшла цэ­лая хва­ля мо­ла­дзі, якая ства­рае му­зы­ку, ве­ль­мі пад­обную да та­го, што мы ра­бі­лі двац­цаць га­доў та­му, і яна зда­ецца па­праў­дзе но­вай. Зрэш­ты, я і ця­пер вы­ка­рыс­тоў­ваю тыя са­мыя інстру­мен­ты, як ка­лі­сь­ці да­ўно, — але аб­са­лют­на іншым чы­нам. Тыя са­мыя інстру­мен­ты і гу­кі ўспры­ма­юцца мною зу­сім іна­чай...

Ці маг­чы­ма ўя­віць у наш час не­йкую рэ­ва­лю­цыю ў му­зы­цы — і на­огул у мас­тац­тве?

— Яна за­ўсё­ды маг­чы­мая. Але са­ма пры­ро­да рэ­ва­лю­цыі та­кая, што ты мо­жаш рас­паз­наць яе то­ль­кі та­ды, ка­лі яна ўжо зда­рыц­ца, а ні ў якім разе не за­га­дзя аль­бо на­ват не­пас­рэд­на пад­час. Мо та­кая рэ­ва­лю­цыя ад­бу­дзец­ца за­ўтра, хто ве­дае? Га­лоў­нае — мець све­жае во­ка і све­жае ву­ха!

Вы ад­соч­ва­еце му­зыч­ныя на­він­кі, каб рап­там не ад­стаць ад жыц­ця?

— Ця­пер не слу­хаю шмат му­зы­кі і, па шчы­рас­ці, не над­та і ха­чу ве­даць, што там ро­бяць іншыя. Гэ­та та­кое на­ўмыс­нае па­мкнен­не да са­ма­іза­ля­цыі. Больш на­тхняе мя­не ві­зу­аль­нае мас­тац­тва: кар­ці­ны аль­бо інста­ля­цыі. До­ма, за­мест та­го каб па­ста­віць дыск, я ле­пей па­чы­таю кні­гу. Але ка­лі я ўдзель­­ні­чаю ў фес­ты­ва­лях, як сён­ня, дык з за­да­ва­ль­нен­нем гля­джу вы­сту­пы іншых му­зы­кан­таў.

А ці ёсць роз­ні­ца ва ўспры­няц­ці элек­трон­най му­зы­кі ў за­пі­се і на кан­цэр­це? Тут жа ня­ма лёг­кіх до­ты­каў па­ль­цаў да стру­наў...

— За­тое я ма­гу ба­чыць аб­ліч­чы ства­ра­ль­ні­каў му­зы­кі, і ў мя­не скла­да­юцца пэў­ныя ўяў­лен­ні пра іх асо­бы. Як ён ру­ха­ецца па сцэ­не, як ся­бе па­во­дзіць... Аўтар ні­бы рас­па­вя­дае сваю гіс­то­рыю. І гэ­та зда­ра­ецца на­ват ка­лі вы­сту­поў­ца — інтра­верт, што сха­ваў­ся за сва­імі камп’юта­ра­мі...

Ня­мец­кая экс­пе­ры­мен­та­ль­ная сцэ­на мае ба­га­тую гіс­то­рыю. Ці спаз­на­лі вы на са­бе яе ўплыў?

— Ве­да­еце, на мя­не па­ўплы­ва­ла так шмат роз­ных рэ­чаў, што іх на­ват цяж­ка пе­ра­лі­чыць. Ро­дам я з сям’і інжы­не­раў, і та­му ў све­це ма­шын за­ўсё­ды па­чу­ваў­ся кам­фор­тна. З інша­га бо­ку, уплыў кла­січ­най му­зы­кі... Да­лей — кі­но. «Стал­кер» Тар­коў­ска­га — адзін з тых фі­ль­маў, якія рэ­аль­на змя­ні­лі мой свет. Асаб­лі­ва ўра­зіў гук у гэ­тай стуж­цы і яго спа­лу­чэн­не з ві­зу­аль­ны­мі воб­ра­за­мі. «Кас­міч­ная ад­ысея 2001» Куб­ры­ка... Тут мож­на доўга пе­ра­ліч­ваць.

Вы бы­лі ад­ным з рас­пра­цоў­шчы­каў пра­грам­на­га аб­ста­ля­ван­ня «Ableton Live», якое сён­ня вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ты­ся­чы элек­трон­ных му­зы­кан­таў — як зо­рак, гэ­так і па­чат­коў­цаў...

— …хоць мы ра­бі­лі гэ­ты софт пе­рад­усім для ся­бе, каб за­да­во­ліць улас­ныя па­трэ­бы. Хто та­ды мог ве­даць, што на­шу спра­ву ча­кае та­кая бу­ду­чы­ня! За­пат­ра­ба­ва­насць «Лай­ва» вы­клі­ка­ла ў нас шчы­рае здзіў­лен­не. Вось і сён­ня я пры­ехаў сю­ды і ўба­чыў: ці не кож­ны з удзе­ль­ні­каў гэ­та­га фэс­ту мае ў сва­ім ноў­тбу­ку наш прад­укт. І так не раў­ну­ючы па ўсім све­це... Пры­чым мно­гія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць на­шую пра­гра­му ве­ль­мі па-свой­му — пры­нам­сі я б да та­ко­га ні­ко­лі не да­ўмеў­ся... Ад­па­вед­на, на ёй ства­ра­ецца тая му­зы­ка, якую б я сам не ства­рыў ні­ко­лі. На­ват рок-гур­там яна так­са­ма спат­рэ­бі­ла­ся. І мя­не ра­дуе, што ця­пер плён на­шай пра­цы жы­ве сва­ім па­ўна­вар­тас­ным жыц­цём, не­за­леж­ным ад сва­іх «ба­ць­коў».

А ці ня­ма крыў­ды, што ва­ша вы­на­ход­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца для ства­рэн­ня і дрэн­най му­зы­кі? Ска­жам, мэй­нстры­ма­вай ба­на­льш­чы­ны.

— Я ні­ко­лі не падзя­ляў му­зы­ку на мэйн­стрым і не­за­леж­ную. Усе мы прад­аем свае за­пі­сы, дык ці ёсць вя­лі­кая роз­ні­ца, ко­ль­кі раз­ыдзец­ца ко­пій — со­тня аль­бо мі­ль­ён? Як па мне, адзі­ны вы­зна­ча­ль­ны фак­тар у да­дзе­ным вы­пад­ку — па­во­дзі­ны му­зы­кан­та. Ска­жам, на тых жа фэс­тах. Ці лі­чыш ты па­трэб­ным слу­хаць іншых удзе­ль­ні­каў ды ка­му­ні­ка­ваць з пуб­лі­кай, аль­бо пры­хо­дзіш не­пас­рэд­на на свой вы­ступ з вы­со­ка за­дзёр­тым но­сам і ў кам­па­ніі ўлас­ных це­ла­ахоў­ні­каў...

Але му­зы­ка, асаб­лі­ва элек­трон­ная, ста­ла ўты­лі­тар­ным склад­ні­кам індус­трыі за­ба­ваў. Лю­дзі ідуць на рэ­йвы зу­сім не дзе­ля та­го, каб па­поў­ніць улас­ны ку­ль­тур­ны ба­гаж, — ім трэ­ба «ад­рыў»...

— Ка­лі лю­дзей гэ­та ро­біць шчас­лі­вы­мі, дык, улас­на, ча­му не? Вя­до­ма, тое не маё ўяў­лен­не пра шчас­це, але... Не ба­чу ні­чо­га тра­гіч­на­га ў тым, што нех­та вы­ка­рыс­тоў­вае му­зы­ку ўты­лі­тар­на. Урэш­це, му­зы­ка спрад­ве­ку ме­ла мност­ва роз­ных фун­кцый. І ка­лі мая твор­часць да­па­мо­жа ка­му­сь­ці мыць по­суд, я бу­ду з гэ­та­га то­ль­кі за­да­во­ле­ны.

Ві­дэа тут і ця­пер

Раз­ам з пра­ектам «Monolake» ў Мін­ску вы­сту­піў так­са­ма і вя­до­мы ні­дэр­лан­д­скі ві­джэй Та­рык Ба­ры. Я па­пра­сіў яго вы­ка­заць сваё ба­чан­не гэ­тай па­куль яшчэ не над­та звык­лай для нас «твор­чай пра­фе­сіі».

— Імкну­ся, каб му­зы­ка і вы­ява ні­бы ўтва­ра­лі адзі­нае цэ­лае, пры­чым каб гэ­та ад­бы­ва­ла­ся тут і ця­пер, не­пас­рэд­на на сцэ­не. Мне важ­на вы­браць пра­ві­ль­ную кар­цін­ку і да­клад­на ад­люс­тра­ваць па­чуц­цё. Ха­чу да­сяг­нуць той спан­тан­нас­ці, якую ад­чу­ва­еш, ка­лі чу­еш жы­вы гук. Сто­ячы на сцэ­не, я ўяў­ляю, як му­зы­ка тран­слю­ецца праз мой мозг, вы­клі­ка­ючы ві­зу­аль­ныя воб­ра­зы, якія мне важ­на ўва­со­біць у жыц­цё лі­та­ра­ль­на ў тую са­мую се­кун­ду.

Ме­на­ві­та та­му я вы­ка­рыс­тоў­ваю ўлас­на­руч­на вы­най­дзе­нае пра­грам­нае аб­ста­ля­ван­не. Вя­до­ма, яно ве­ль­мі ня­гег­лае і ча­сам па­во­дзіць ся­бе па-іды­ёцку (Ро­берт Хэн­ке, што зна­хо­дзіц­ца по­бач, кі­дае рэ­плі­ку: «Ён хлу­сіць!» —І.С.). Але мне не па­трэб­ныя тыя пры­го­жыя і эфек­тныя кар­цін­кі, які­мі мо­жа ў да­стат­ку за­бяс­пе­чыць стан­дар­тны пра­фе­сій­ны софт. У мя­не зу­сім іншая за­да­ча — ства­раць вы­явы ў по­ўнай ад­па­вед­нас­ці з тым, што я чую, і мець мак­сі­ма­ль­на шы­ро­кія маг­чы­мас­ці для іх тран­сфар­ма­цыі. Ду­маю, аўды­то­рыя так­са­ма ад­чу­вае: я дэ­ман­струю не пад­рых­та­ва­ны за­га­дзя ві­дэ­ашэ­раг — усё ро­біц­ца ме­на­ві­та тут і ця­пер.

Ілля Сін