Год моладзі

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

Ляг­чэй, пра­сцей, ве­ся­лей
Ка­лі на тэ­атра­ль­най афі­шы су­се­дзяц­ца імпрэ­зы, кан­цэр­ты, пра­гра­мы, спек­так­лі — гэ­та зна­чыць, вы раз­гля­да­еце афі­шу Ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра эстра­ды. Шмат га­доў за яе змест ад­каз­вае за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Вя­час­лаў Пан­ін. З 2014-га — мас­тац­кі кі­раў­нік ка­лек­ты­ву амаль з са­мым ма­ла­дым скла­дам вы­ка­наў­цаў. Ко­ль­кі пы­тан­няў пра іх спа­ра­дзі­лі на­ступ­ны ма­на­лог.

Ба­га­та хто эстра­ду раў­няе з па­псой. Па­пса — гэ­та афі­цый­на пры­зна­ныя, уста­ля­ва­ныя, уз­ако­не­ныя стэ­рэ­аты­пы. А эстра­да — гэ­та што? І спе­вы, і та­нец, і кар­на­вал, і пля­ца­вае свя­та, і дра­ма­тыч­ны спек­такль... Ка­лі (шмат га­доў та­му) я пры­йшоў у Ма­ла­дзёж­ны, дык за­спеў трох спе­ва­коў-са­ліс­таў і трох тан­цо­раў. Якое тут свя­та? Які кар­на­вал? Трэ­ба ад­даць на­леж­нае Ва­сі­лю Ра­інчы­ку, бы­ло­му мас­тац­ка­му кі­раў­ні­ку тэ­атра, — ён не за­мі­наў да іх імкнуц­ца, а по­тым — і ства­раць. Са­мае га­лоў­нае — пры­няць на пра­цу мой акцёр­скі курс! Усіх дзе­ся­цёх! Як я гэ­та­га да­мог­ся? Сам не ўсве­дам­ляю. На кож­нае «ня­мож­на» я пра­шу па­ка­заць мне, дзе тое «ня­мож­на» пра­пі­са­на ў за­ко­не, пра мас­тац­кія за­ко­ны і ка­заць ня­ма ча­го. Як то­ль­кі з’яўля­ецца дог­ма — тэ­атр гі­не.

Ба­ль­шы­ня ма­іх вы­пус­кні­коў жы­ла па-за Мін­скам. Да­вя­ло­ся не адзін раз сха­дзіць у гар­вы­кан­кам і вы­свет­ліць, ад­куль жа па­чы­на­юцца пры­га­ра­ды ста­лі­цы, бо ў та­га­час­най па­ста­но­ве фі­гу­ра­ва­лі гэ­тыя сла­ву­тыя пры­га­ра­ды, якія кож­ны ад­ліч­ваў па-свой­му. Дзіў­ная фар­му­лёў­ка? І яе змя­ні­лі! І, па­вод­ле зме­не­най па­ста­но­вы, пра­ца­ваць у тэ­атры маг­лі ўсе, хто штод­ня па­трап­ляў да­брац­ца сво­еча­со­ва — так про­ста і да­сціп­на.

Ма­іх сту­дэн­таў на­бі­ра­лі ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў як рэ­жы­сё­раў ма­са­вых свя­таў (ця­пер ва ўні­вер­сі­тэ­це ўтво­ра­на ка­фед­ра рэ­жы­сё­раў эстра­ды). Я пры­й­шоў да іх на трэ­ці курс. Іх — двац­цаць пяць ча­ла­век. Вар’яцтва! Хі­ба двац­цаць пяць рэ­жы­сё­раў мож­на на­ву­чыць? Ця­пер шэсць на­бі­ра­ем.

...Я пры­йшоў. Яны ся­дзяць. Пра­шу ка­рот­ка аха­рак­та­ры­за­ваць сіс­тэ­му Ста­ніс­лаў­ска­га (па­вод­ле яго са­мо­га). Па­чы­на­юць рас­каз­ваць пра звыш­за­да­чу і скраз­ное дзея­нне. А вось і не! «Ляг­чэй, пра­сцей, ве­ся­лей!» — на­стой­ваў ка­лі­сь­ці сам Кан­стан­цін Сяр­ге­евіч. Гэ­так, па­вод­ле Ста­ніс­лаў­ска­га, мы і па­ча­лі за­ймац­ца.

Мне пра­сцей усё пе­ра­ку­ль­ваць да­га­ры на­га­мі. Я ў Мас­кве ву­чыў­ся, у Дзяр­жаў­ным інсты­ту­це ку­ль­ту­ры. Не­як пад­лі­чыў, што за ча­ты­ры га­ды сыг­раў у ста сям­нац­ца­ці ўрыў­ках! Мы вы­пус­ці­лі тры па­ўна­вар­тас­ныя дып­лом­ныя спек­так­лі! Мас­ква ко­ліш­няя ме­ла вы­ключ­нае твор­чае ася­род­дзе. Я па­сту­піў у 1965-м і сту­дэн­там (што ве­ль­мі важ­на!) апы­наў­ся на ад­ных сцэ­нах, у ад­ных ку­лі­сах, за ад­ным ста­лом з вы­біт­ны­мі лю­дзь­мі: Вы­соц­кі, Шыр­вінт, Яфрэ­маў; За­ха­ва за­пра­шаў да ся­бе ў аспі­ран­ту­ру... За ча­ты­ры шчас­лі­выя га­ды я па­ба­чыў ці не ўвесь вар­ты сус­вет­ны тэ­атр: Але­ну Вай­гель, Мар­сэ­ля Мар­со, Жа­на Ві­ла­ра, Ра­жэ План­шо­на, Лоў­рэн­са Аліў­е... Пе­кін­скую опе­ру і Шан­хай­скую опе­ру, тэ­атр Ка­бу­кі...

«Мас­тац­тва тлу­ма­чэн­ня» — вя­лі­кая кні­га Пят­ра Яршо­ва. Час­тка пер­шая, «Рэ­жы­су­ра як пра­ктыч­ная псі­ха­ло­гія», — як таб­лі­ца па­мна­жэн­ня. Па­вод­ле яе на трэ­цім кур­се я па­чаў ву­чыць сту­дэн­таў про­стым рэ­чам: тры на пяць, сем на во­сем... Асно­вы рэ­жы­су­ры і май­стэр­ства акцё­ра збо­ль­ша­га да­юць уяў­лен­не пра кан­флікт уз­ае­ма­да­чы­нен­няў (як бу­ду­ецца, як раз­ві­ва­ецца), а срод­кі вы­яўлен­ня мы ця­пер вы­кла­да­ем асоб­най дыс­цып­лі­най, «рэ­жы­су­ра эстрад­на­га ві­до­віш­ча». Пер­шы се­местр — ані­ма­цыя на шыр­ме. На­кру­ці на ру­ку ану­чу і ажы­ві яе. По­тым — ані­ма­цыя на план­шэ­це сцэ­ны; пра­сто­ра, уяў­лен­не... Каб яго аб­удзіць, сты­му­ля­ваць, ка­рыс­та­юся эўрыс­тыч­най ме­то­ды­кай акты­ва­цыі твор­ча­га мыс­лен­ня, а яно дае 400 ад­сот­каў вы­ні­ку! Гэ­тую ме­то­ды­ку ад­крыў Ген­рых Альт­шу­лер яшчэ да вай­ны і выклаў у кнізе «Твор­часць як да­клад­ная на­ву­ка». Ме­тад не га­ран­туе, што сту­дэн­ты пры­ду­ма­юць не­шта ве­ліч­нае. Але яны на­ву­чац­ца дзей­ні­чаць сва­бод­на. Пер­шыя пра­ві­лы эўрыс­ты­кі: пад­час твор­ча­га пра­цэ­су ўся­ля­кая кры­ты­ка за­ба­ро­не­на; важ­ная не якасць ідэй, а іхняя ко­ль­касць; лю­бое глуп­ства, якое пры­йшло ў га­ла­ву, трэ­ба агу­чыць. Ня­мож­на кры­ты­ка­ваць на­ват са­мо­га ся­бе.

...Вя­до­ма, з уні­вер­сі­тэ­та вы­пус­ці­лі­ся ўсе двац­цаць пяць ча­ла­век — рэ­жы­сё­раў ма­са­вых свя­таў. Каб спра­ваз­да­чу не па­ру­шаць. Але я пра­ца­ваў з дзе­сяц­цю. Яны ў Ма­ла­дзёж­ны і пры­йшлі (ме­на­ві­та з іх я зра­біў ко­мік-шоу-гурт «Док­тор Ю.М.О.Р.»). А за­ста­лі­ся... Андрэй Ба­ра­вы, Ма­ша Трац­ця­ко­ва, ся­мей­ная па­ра Мі­ка­ла­евых, На­та­ша Ліс­няк. Пра­цу­юць два­нац­цаць га­доў. Ма­ша Трац­ця­ко­ва з артыс­ткі вы­рас­ла ў га­лоў­на­га рэ­жы­сё­ра тэ­атра... Ка­лі ча­ла­век не­шта з ся­бе ўяў­ляе, яго не трэ­ба ацэ­нь­ваць. Ён не­паў­тор­ны, а гэ­та вы­шэй за лю­бую ацэн­ку. Мас­тац­тва ўзні­кае то­ль­кі з ад­ной умо­вай: ніх­то ні­ко­му не роў­ны.

У мя­не на за­нят­ках — свя­та. На рэ­пе­ты­цы­ях — го­ман. Ну і вэр­хал, вя­до­ма. Твор­чы. Эстрад­ны кар­на­вал ад ран­ня да змяр­кан­ня. Пер­шы спек­такль з но­ва­спе­ча­ны­мі артыс­та­мі — учо­раш­ні­мі вы­пус­кні­ка­мі — мы ра­бі­лі пяць (!) дзён: у пят­ні­цу я за­даў тэ­му, аб­вяс­ціў пра па­ча­так — і ад­каз­ныя за квіт­кі па­ча­лі іх прад­аваць на на­ступ­ную суб­оту, а ў пан­ядзе­лак ад­бы­ла­ся пер­шая рэ­пе­ты­цыя. Сцэ­на­ру — ня­ма. Тэк­стаў — ня­ма. Ці трэ­ба ўдак­лад­няць, што твор грун­та­ваў­ся на імпра­ві­за­цыі? На­ту­­раль­­на, не на той, якую па­дра­бяз­на рас­пра­цоў­ва­юць і рых­ту­юць, як пры­ня­та ў на­шых тэ­атрах, а на са­п­раў­днай, па­вод­ле «ба­чу, ад­чу­ваю, ад­каз­ваю». Спек­такль — гэ­та жы­вое. Хо­ча­це ад­па­вед­нас­ці п’есе? Бя­ры­це, чы­тай­це. А не­дас­ка­на­лы ча­ла­век на сцэ­не ня­хай па­мы­ля­ецца! У гэ­тым — са­мы цы­мус жы­во­га тэ­атра.

Ле­тась бра­лі ў ра­бо­ту «Мі­кі­таў ла­паць» Мі­ха­ся Ча­ро­та. Пра­чы­та­лі п’есу. Пы­та­юся, ці ўсё зра­зу­ме­лі. Ад­каз­ва­юць без энту­зі­язму — зра­зу­ме­лі. Ка­жу — па­чы­най­це. Па­чы­на­юць... Са­мае га­лоў­нае — скон­чыць рэ­пе­ты­цыю на пад’ёме, ка­лі ўсё атры­ма­ла­ся. На­ступ­ны раз усе пры­хо­дзяць у гу­мо­ры, руп­лі­ва ня­суць свае за­га­тоў­кі — з імі я ста­ра­юся асаб­лі­вай во­лі не да­ваць, бо ка­лі артыс­ты ад­чу­юць смак ма­тэ­ры­ялу і пан­ясуць сваё, так і ад аўта­ра ні­чо­га не за­ста­нец­ца. Мае артыс­ты не ў ста­не схлу­сіць, не ў ста­не імі­та­ваць. Як то­ль­кі з’яўля­ецца імі­та­ван­не, хлус­ня, яны спы­ня­юць дзея­нне...

Атры­ма­ла­ся ў нас эстрад­нае шоу. На­зва — «Мі­кі­таў ла­паць — ру­ка­мі не ла­паць».

У тэ­атр пры­хо­дзім ра­ні­цай. Ба­ла­бо­нім. Га­мо­нім. Мян­цім. Гэ­та — рэ­пе­ты­цыя. Ка­лі ў іншых тэ­атрах рэ­жы­сёр рэ­пе­ці­руе, у за­лу за­йсці ня­мож­на. У нас мож­на. У нас жа вэр­хал. Усе за­хо­дзяць. Жар­ту­юць. Ра­юць. Раз­уме­юць мя­не на мі­гі. З арга­ні­за­цыі дзяр­жаў­на­га пад­на­ча­лен­ня мы зра­бі­лі род­ны дом.

Я ні­ко­лі не раб­лю кры­тыч­ных за­ў­ваг — ну, дрэн­на, ну і што? Але ж вось тое і тое — доб­ра! Я то­ль­кі ўхва­ляю. А ча­ла­век сам па­ра­ўнае, сам вы­снуе. У нас рэ­пе­ты­цый­ны пра­цэс — жыц­цё. Рэ­пе­ці­ру­ем — жы­вем, не рэ­пе­ці­ру­ем — жы­вем. Тэ­атрам. І ўвесь час адзін ад­на­го пад­нач­ва­ем. Мне 70 га­доў, са мной усе на «ты». Мы не ка­рыс­та­емся ад­но ад­ным, у нас ня­ма зо­рак, у нас ёсць доб­рыя акцё­ры і рэ­жы­сё­ры. Яны — ма­ла­дыя, яны — па­мы­ля­юцца, але ж і вы­праў­ля­юцца хут­ка.

Я — ма­каў­ка айсбер­га. Ка­лі б не бы­ло ма­іх артыс­таў — па­та­нуў бы. А я ўжо ў та­кім уз­рос­це... Хут­ка сус­трэ­ну­ся з усі­мі вя­лі­кі­мі, і яны са­мі мне ўсё пад­ра­бяз­на рас­тлу­ма­чаць. Як ляг­чэй, пра­сцей, ве­ся­лей...

Вячаслаў ПАНІН