Год моладзі

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

Зма­гац­ца з улас­ным це­лам
Ба­лет — мас­тац­тва ма­ла­дых. І та­му, што вір­ту­озны, тэх­ніч­на скла­да­ны та­нец не­ад’ем­ны ад вя­лі­ка­га фі­зіч­на­га на­пру­жан­ня. І та­му, што артыс­ты ба­ле­та па­чы­на­юць ка­р’е­ру ра­на — у 18 га­доў, ка­лі акцё­ры і бу­ду­чыя спе­ва­кі то­ль­кі ава­лод­ва­юць пра­фе­сі­яй. За апош­нія пяць-сем се­зо­наў ха­рэ­агра­фіч­ная тру­па бе­ла­рус­ка­га Вя­лі­ка­га тэ­атра істот­на ама­ла­дзі­ла­ся. Ся­род артыс­таў, якія ўсё больш упэў­не­на вы­хо­дзяць да гле­да­ча ў вя­ду­чых парт­ыях, — Ягор Азар­ке­віч і Ігар Анош­ка, Кан­стан­цін Ге­ро­нік і Надзея Фі­лі­па­ва, Аляк­сан­дра Чы­жык і Та­ка­то­шы Ма­чы­яма, Іван Са­вен­каў і Яна Штан­гей. У гэ­тым ну­ма­ры «Мас­тац­тва» пра­па­нуе раз­мо­ву з Люд­мі­лай Хіт­ро­вай, ад­ной з са­мых яркіх са­ліс­так на­цы­яна­ль­на­га ба­ле­та.

Гэ­тую артыс­тку мож­на сме­ла на­зваць улю­бён­кай фар­ту­ны. Люд­мі­ла на­ра­дзі­ла­ся ў Ка­зах­ста­не, вы­рас­ла ў Ніж­нім Ноў­га­ра­дзе, там па­ча­ла за­ймац­ца ха­рэ­агра­фі­яй, пер­шыя вы­пра­ба­ван­ні пра­фе­сі­яй пра­йшла ў Крас­на­ярскім тэ­атры. У Мінск пры­еха­ла ў 2008-м го­дзе, і за шэсць се­зо­наў па­спе­ла за­ва­яваць бе­ла­рус­кую сцэ­ну. У рэ­пер­ту­ары са­ліс­ткі — вя­ду­чыя парт­ыі ў ба­лет­ных хі­тах тэ­атра: «Ра­мэа і Джуль­­ета», «Ле­бя­дзі­нае воз­ера», «Кар­мі­на-Бу­ра­на», «Ства­рэн­не све­ту», «Аню­та», «Ві­таўт», «Па­пя­луш­ка», «Спя­чая кра­су­ня», «Лаў­рэн­сія», «Шчаў­ку­нок, або Яшчэ ад­на ка­ляд­ная гіс­то­рыя». Кры­ты­кі адзна­ча­юць яе тэх­ніч­насць, «вір­ту­озную тэх­ні­ку ног, лёг­кі ска­чок, цар­скі верх і па­ва­рот га­ла­вы», гле­да­чы — пра­мя­ніс­тую ўсмеш­ку, энер­гію, да­лі­кат­насць і ча­роў­насць.

Ле­тась на IV Між­на­род­ным кон­кур­се артыс­таў ба­ле­та ў Стам­бу­ле, ад­ным з са­мых прэс­тыж­ных кон­кур­саў ха­рэа­гра­фіч­на­га мас­тац­тва ў све­це, Люд­мі­ла Хіт­ро­ва за­ва­ява­ла Гран-пры. Во­сен­ню 2014 го­да, пад­час пра­вя­дзен­ня На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі, бы­ла адзна­ча­на як «Леп­шая вы­ка­наў­ца жа­но­чай ро­лі» ў ха­рэ­агра­фіч­ным спек­так­лі — за парт­ыю Ган­ны ў ба­ле­це «Ві­таўт».

Ці ёсць сак­рэ­ты по­спе­ху, вя­до­мыя то­ль­кі вам?

— Па-пер­шае — пад­трым­ка. Мае ба­ць­кі ця­пер зна­хо­дзяц­ца да­лё­ка, але мы штод­ня кан­так­ту­ем, і яны за­ўсё­ды зна­хо­дзяць для мя­не не­йкія на­тхняль­ныя сло­вы, а я атрым­лі­ваю ве­лі­зар­ны за­рад энер­гіі. Ве­ль­мі да­па­ма­га­юць бліз­кія сяб­ры; яны ча­сам ве­раць у мя­не бо­льш, чым я са­ма. Па-дру­гое — по­спех па­тра­буе што­дзён­най пра­цы над са­бой ды на­ўпрост за­ле­жыць ад аса­біс­тых якас­цей, пе­рад­усім ад упар­тас­ці: не­ль­га спы­няц­ца ў са­ма­ўдас­ка­на­лен­ні. На­прык­лад, ёсць спек­так­лі, якія ты тан­ца­ваў з дзя­ся­так раз­оў, і кож­ны рух, зда­ва­ла­ся б, ад­то­ча­ны, але ўсё роў­на трэ­ба ісці ў за­лу, на рэ­пе­ты­цыю. До­ма імкну­ся гля­дзець за­пі­сы па­ста­но­вак, ву­чыц­ца ў іншых артыс­таў.

Сцэ­на — ма­ра дзя­цін­ства? Вы свя­до­ма аб­ра­лі пра­фе­сію ба­ле­ры­ны?

— У мя­не ні­ко­лі не бы­ло ду­мак, маў­ляў, я ха­чу быць артыс­ткай ба­ле­та і бо­льш ні­кім. Ма­ма за­йма­ла­ся ма­ім раз­віц­цём, з ча­ты­рох га­доў па­ча­ла ва­дзіць у роз­ныя гур­ткі: шко­ла мас­тац­тваў, ма­ля­ван­не, англій­ская мо­ва, спе­вы і, вя­до­ма, тан­цы. Мы шмат пе­ра­язджа­лі: з Ка­зах­ста­на пе­ра­бра­лі­ся ў Рас­ію, жы­лі ў мно­гіх га­ра­дах, але асе­лі ў Ніж­нім Ноў­га­ра­дзе, там ме­ла­ся маг­чы­масць пра­фе­сій­на за­свой­ваць ха­рэ­агра­фію. У ву­чы­ліш­чы за­йма­ла­ся тан­ца­мі эстрад­ным і ба­ль­ным. Апош­ні ака­заў­ся зу­сім не ма­ім на­прам­кам, а по­тым я раз­ві­та­ла­ся і з эстрад­ным — спы­ні­ла­ся на ба­ле­це. Ве­ль­мі ўдзяч­ная ма­ме за тое, што яна скі­роў­ва­ла мя­не, пад­трым­лі­ва­ла пры па­ступ­лен­ні. Бы­ло скла­да­на, бо ў Ніж­нім Ноў­га­ра­дзе ву­чэ­ль­ня не та­кая вя­лі­кая, як у Мін­ску, і пры­ма­юць ту­ды раз на два га­ды. Я пры­йшла, ка­лі на­бор скон­чыў­ся, да­вя­ло­ся ча­каць год, па­сля ча­го мя­не ўзя­лі ад­ра­зу ў дру­гі ба­лет­ны клас. На за­нят­кі да­бі­ра­ла­ся ў іншы ка­нец го­ра­да, кож­ны дзень па па­ўта­ры га­дзі­ны на да­ро­гу, а мне споў­ні­ла­ся то­ль­кі дзе­сяць. Ска­за­ла ма­ме, маў­ляў, не ха­чу так да­лё­ка ездзіць, яна, вя­до­ма, па­ча­ла не­рва­вац­ца. Та­ды я вы­ра­шы­ла: па­ха­джу які ты­дзень. І ты­дзень доў­жыц­ца да гэ­та­га ча­су (смя­ецца).

З ча­го па­чы­на­ла­ся ва­ша ка­р’е­ра ў бе­ла­рус­кім тэ­атры?

— У Мінск я пры­еха­ла з Крас­на­ярска, дзе бы­ла са­ліс­ткай у тэ­атры опе­ры і ба­ле­та, вы­кон­ва­ла вя­ду­чыя парт­ыі. Каб па­тра­піць у тру­пу, трэ­ба пра­йсці пра­гляд. Спа­чат­ку тан­ца­ва­ла ў кар­дэ­ба­ле­це, але з пер­спек­ты­вай вы­ка­нан­ня со­ль­ных ну­ма­роў. Па­сту­по­ва на­за­паш­ваў­ся рэ­пер­ту­ар, мя­не пе­ра­вя­лі ў са­ліс­ткі. Зноў-та­кі — на­бі­ра­ла рэ­пер­ту­ар для «вя­ду­чай». І вось да­рас­ла...

Ці да­вя­ло­ся ў Мін­ску ву­чыц­ца не­ча­му но­ва­му? Хто стаў ва­шым на­стаў­ні­кам у бе­ла­рус­кім Вя­лі­кім?

— Істот­ных ад­роз­нен­няў па­між крас­на­ярскім тэ­атрам і бе­ла­рус­кім ня­ма. Адзі­нае, да ча­го да­вя­ло­ся пры­звы­чай­вац­ца, — гэ­та сцэ­на. За­ўсё­ды тан­ца­ва­ла на роў­ных пля­цоў­ках, то­ль­кі не­­каль­­кі раз­оў пад­час гас­тро­ляў пра­ца­ва­ла на сцэ­не з на­хі­лам. Тут, у тэ­атры, до­сыць вя­лі­кі на­хіл сцэ­ны і, вя­до­ма, пэў­ны час це­ла пры­вы­ка­ла да гэ­та­га.

З рэ­пе­ты­та­раў са мной шмат пра­цуе Люд­мі­ла Бржа­зоў­ская, з якой я па­зна­ёмі­ла­ся ў пер­шы дзень пры­езду ў Мінск. Ме­на­ві­та яна да­па­ма­га­ла мне з пра­гля­дам, а па­зней рэ­пе­ці­ра­ва­ла са мной вя­ду­чыя парт­ыі. Сва­ім педа­го­гам я лі­чу і Тац­ця­ну Яршо­ву, яна пад­трым­лі­вае мя­не, не да­зва­ляе спы­няц­ца ў раз­віц­ці. Ве­ль­мі ўдзяч­ная Аляк­сан­дру Мар­ты­на­ву, ён рых­та­ваў нас з Кан­стан­ці­нам Ге­ро­ні­кам да кон­кур­су ў Стам­бу­ле.

У вас ёсць ку­мі­ры ў пра­фе­сіі?

— Апош­нім ча­сам надзвы­чай пад­аба­юцца парт­ыі Яўге­ніі Аб­раз­цо­вай. Па-мой­му, яна — ідэ­аль­ная Аўро­ра. Пе­рад сва­ёй прэ­м’е­рай у «Спя­чай кра­су­ні» я гля­дзе­ла за­пі­сы спек­так­ляў з яе ўдзе­лам. Ка­лі асвой­ва­ла ро­лю Джу­ль­еты, то ці­ка­ві­ла­ся ві­дэ­аза­пі­са­мі па­ста­но­вак з роз­ны­мі вы­ка­наў­ца­мі. Ёсць мнос­тва артыс­таў, у якіх мож­на не­шта пе­ра­няць, не­ча­му на­ву­чыц­ца, але не ка­пі­яваць, бо ў на­шай пра­фе­сіі гэ­та не­маг­чы­ма: воб­раз, пры­дат­ны ад­на­му, мо­жа зу­сім не па­са­ваць інша­му.

Вы ба­чы­це ся­бе ад­но ў вы­зна­ча­ным амплуа, то­ль­кі ў пэў­ных парт­ыях?

— Па ха­рак­та­ры мне бо­льш пад­ыхо­дзяць ра­ман­тыч­ныя ге­ра­іні, але ў рэ­пер­ту­ары з’я­ві­лі­ся ро­лі, якія, зда­ва­ла­ся, зу­сім «не маё» — Ад­ылія, Лаў­рэн­сія. У мно­гіх ба­ле­рын ма­ра — тан­ца­ваць Ад­эту-Ад­ылію, а я за­ўсё­ды ма­ры­ла стан­ца­ваць Джу­ль­ету. Мне бы­ло ці­ка­ва ўва­со­біць на сцэ­не сап­раў­дную дра­му, ве­лі­зар­ны ды­япа­зон па­чуц­цяў: ад пад­лет­ка­вай за­ка­ха­нас­ці, страс­ці — да ня­ўцеш­на­га го­ра і смер­ці.

Ве­ль­мі пад­аба­ецца Ева са «Ства­рэн­ня све­ту», гэ­та мая дру­гая прэ­м’е­ра ў мін­скім тэ­атры. Па­мя­таю, па­сля вы­ка­нан­ня парт­ыі анё­ла ў «Ства­рэн­ні…» ча­ка­ла за ку­лі­са­мі вы­ха­ду на па­клон, за­йгра­ла му­зы­ка Евы, гля­джу на сцэ­ну — і ў мя­не льюц­ца слё­зы... У та­кой сту­пе­ні моц­ная му­зы­ка, рух, сто­ль­кі эмо­цый у сцэ­не, про­ста «да му­ра­шак». Пад­ума­ла: вось бы мне гэ­тую ро­лю! І ка­лі праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў мне пра­па­на­ва­лі яе тан­ца­ваць, не ве­ры­ла свай­му шчас­цю. Сён­ня ад­ной з лю­бі­мых парт­ый ма­гу на­зваць Аню­ту, ве­ль­мі зжы­ла­ся з гэ­тай ге­ра­іняй.

Лад жыц­ця тан­цоў­шчы­каў — як лад жыц­ця вай­скоў­цаў, дзе га­лоў­нае рэ­жым і што­дзён­ны рас­па­ра­дак. Што са­мае скла­да­нае ў буд­нях ба­лет­на­га артыс­та?

— Пе­ра­адо­лен­не ся­бе і жа­лез­ная во­ля. Ка­лі ты, ня­гле­дзя­чы на кеп­скае са­ма­адчу­ван­не, не­да­сып, ля­но­ту, па­ві­нен ра­ні­цай пад­няц­ца і ісці на ўрок. Па­сля яго — на рэ­пе­ты­цыю, а ўве­ча­ры ў ця­бе спек­такль. Гэ­тая ба­ра­ць­ба з са­бой — са­мае скла­да­нае. Мно­гім артыс­там пад­аба­ецца то­ль­кі вы­нік — вы­хад на сцэ­ну. Я не­цяр­плі­ва ча­каю кож­ную па­ста­ноў­ку, але і ад рэ­пе­ты­цый атрым­лі­ваю за­да­ва­ль­нен­не, рэ­дка са мной зда­ра­юцца пры­сту­пы ля­но­ты, ка­лі трэ­ба пры­му­шаць ся­бе ісці ў ба­лет­ны клас.

Дзе ўзяць сі­лы і энер­гію пры та­кіх ва­р’яц­кіх на­груз­ках?

— Для мя­не га­лоў­ная кры­ні­ца фі­зіч­най энер­гіі — зда­ро­вы сон, пе­рад спек­так­лем я аб­авяз­ко­ва ад­па­чы­ваю не­ка­ль­кі га­дзін. Па­чуц­ці гэ­так­са­ма пад­сіл­коў­ва­юць: не люб­лю ма­на­тон­насць, кож­ны дзень па­ві­нен быць яркім і за­па­мі­­наль­­ным, ня­хай на­ват эмо­цыі не за­ўсё­ды ста­ноў­чыя, але якая за­ўгод­на падзея — гэ­та во­пыт.

У твор­чым све­це ха­пае за­йздрас­ці, плё­так, як вы аб­ара­ня­еце ся­бе ад пад­обна­га не­га­ты­ву?

— Імкну­ся не мар­на­ваць час на та­кія рэ­чы, не звяр­таць ува­гі, бо гэ­та ады­мае за­над­та шмат сіл і энер­гіі, якія лепш вы­дат­ка­ваць на спек­такль і рэ­пе­ты­цыю. Зда­ва­ла­ся б, што за­ган­на­га ў тым, каб па­га­ва­рыць пра не­ка­га, аб­мер­ка­ваць? Але гэ­та бруд, які за­ста­ецца з та­бой, і та­му я ста­ра­юся аб­ыхо­дзіць тое дзя­ся­тай да­ро­гай.

Ці мо­жа­це ўя­віць ся­бе ў ка­міч­ным воб­ра­зе, на­прык­лад, у ба­ле­це «Шэсць тан­цаў»?

— Лёг­ка! У мя­не ўсё ў па­ра­дку з са­ма­іро­ні­яй і гу­ма­рам, та­му бы­ло б ці­ка­ва вы­сту­піць у та­кім спек­так­лі.

Як ста­ві­це­ся да кры­ты­кі?

— Без яе — ні­як. У нас та­кая пра­ца: трэ­ба кож­ны дзень не­шта ўдас­ка­наль­­ваць і мя­няць. Існуе вы­раз: «У ба­ле­рын увесь роз­ум сы­шоў у но­гі». Гэ­та ве­ль­мі крыў­дныя сло­вы, на­ша пра­фе­сія — надзвы­чай інтэ­лек­ту­аль­ная, артыс­ты па­він­ны ўвесь час не­ча­му ву­чыц­ца, чытаць, спасцігаць новае. Пра­ктыч­на ўсе мае ка­ле­гі атрым­лі­ва­юць вы­шэй­шую ад­ука­цыю, не­ка­то­рыя — дру­гую, мы не спы­ня­емся на да­сяг­ну­тым.

І апош­няе пы­тан­не. Ці бы­ва­еце вы не­шчас­лі­вая на сцэ­не?

— Ка­лі гэ­та не з’яў­ля­ецца час­ткай ма­ёй ро­лі, дык не, та­ко­га ні­ко­лі не бы­ло. Для мя­не кож­ны вы­хад на сцэ­ну — са­п­раў­ды свя­та. Ні­ко­лі не ду­маю: «Хут­чэй бы стан­ца­ваць і сыс­ці». Зда­ецца, гэ­та страш­на, ка­лі ця­бе на­вед­ва­юць пад­обныя дум­кі. Так, зда­ра­юцца ве­ль­мі скла­да­ныя парт­ыі, якія ма­ра­ль­на і фі­зіч­на зня­сі­ль­ва­юць. Ве­даю, што да­вя­дзец­ца зма­гац­ца з са­бой, з улас­ным це­лам, але вы­хо­джу на сцэ­ну і атрым­лі­ваю ад гэ­та­га за­да­ва­ль­нен­не...