Год моладзі

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

Ды­ле­ма па­чат­коў­цаў
Дар’я Бу­не­ева — ня­даў­няя вы­пус­кні­ца ма­ну­мен­та­ль­на­га ад­дзя­лен­ня на­шай Ака­дэ­міі — з’яўля­ецца стар­шы­нёй ма­ла­дзёж­най сек­цыі Са­юза мас­та­коў. Пра­цуе ў му­ні­цы­па­ль­най май­стэр­ні, аран­да­ва­най Са­юзам, вы­кла­дае і спра­буе ад­шу­каць пры­ма­ль­ны ба­ланс па­між не­абход­нас­цю за­раб­ляць гро­шы і па­трэ­бай за­ймац­ца мас­тац­твам.

Твор­часць, за­роб­кі, час

Ад­на з са­мых га­лоў­ных пра­блем, якія ста­яць пе­рад вы­пус­кні­ка­мі Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, на жаль, ма­тэ­ры­яль­ная. Ма­ла­ды твор­ца, без­умоў­на, мае маг­чы­мас­ці ся­бе за­бяс­пе­чыць, але за­раб­ляць да­во­дзіц­ца зу­сім не тым, ча­му нас ву­чы­лі ця­гам доў­га­га ча­су. Час­та тое, чым мы за­йма­емся дзе­ля за­роб­ку, і мас­тац­твам на­зваць цяж­ка. Спа­жы­вец звы­чай­на жа­дае ба­чыць рэ­чы да­во­лі ба­на­ль­ныя, ка­лі не ска­заць кі­ча­выя, пра­па­на­ва­ныя сю­жэ­ты ва­га­юцца ад мі­лых бя­ро­зак да экза­тыч­ных жы­вёл, і ты не за­ўсё­ды да гэ­та­га га­то­вы. Кож­ны з ма­іх ка­лег сам для ся­бе вы­ра­шае: або за­раб­ляць гро­шы і выдаткоўваць на гэ­та шмат ча­су, або пра­ца­ваць твор­ча, але га­лоў­ным чы­нам для ся­бе, для рэ­алі­за­цыі сва­іх мас­та­коў­скіх амбі­цый. Мне ўда­ецца знай­сці кам­пра­міс: я вы­кла­даю (праў­да, та­го за­роб­ку ха­пае то­ль­кі на тое, каб зды­маць час­тку ква­тэ­ры), па­ра­лель­­на ву­чу­ся ў аспі­ран­ту­ры і му­шу вы­кон­ваць не­йкія за­мо­вы, та­му на тое, каб пі­саць у май­стэр­ні, ужо да­во­дзіц­ца ашча­джаць во­ль­ны час. Бо­ль­шасць з нас, ма­ла­дых аўта­раў, мож­на на­зваць мас­та­ка­мі вы­хад­но­га дня.

Для мя­не бы­ло б ідэ­аль­на — вы­кла­даць і атрым­лі­ваць за гэ­та год­ны за­ро­бак. Ці знай­сці га­ле­рыс­та і за­ймац­ца твор­час­цю. Ад­нак я не ве­даю ні­вод­на­га ча­ла­ве­ка, які б жыў вы­ключ­на за кошт мас­тац­тва. Маю на ўва­зе — са­праў­дна­га мас­тац­тва, а не вы­ка­нан­ня парт­рэ­таў і шар­жаў па фа­таг­ра­фі­ях. Да­сяг­нуць кан­сэн­су­су з за­моў­ца­мі да­во­лі цяж­ка, акра­мя та­го — рэ­аль­ны кошт пра­цы ў нас не асаб­лі­ва жа­да­юць уліч­ваць пры раз­лі­ках.

У мя­не не бы­ло ілю­зій і вя­лі­кіх спа­дзя­ван­няў яшчэ на­па­чат­ку, ка­лі са­б­ра­ла­ся па­сту­паць у ка­ледж мас­тац­т­ваў, мае бліз­кія бы­лі не ў за­хап­лен­ні. Але я лі­чу, што, пры­нам­сі па­куль у мя­не ўсё ў па­ра­дку, я б не вы­бра­ла іншы шлях.

Ма­ла­дзёж­ная сек­цыя

Сяб­ры на­шай сек­цыі актыў­нас­цю не вы­лу­ча­юцца, на­ват кво­рум саб­раць пра­бле­ма. У па­ра­ўнан­ні з іншы­мі ад­дзе­ла­мі ад­чу­ва­ецца аб­ыя­ка­васць да пра­цы твор­ча­га са­юза. Агу­ль­нае ўра­жан­не — ня­ма жа­дан­ня не­шта мя­няць, за­па­лу... І да вы­стаў так­са­ма пад­обнае стаў­лен­не. Мяр­кую, асноў­ная функ­цыя на­шай сек­цыі — арга­ні­за­ваць ма­ла­дзёж­ную экс­па­зі­цыю, якую мы за­пла­на­ва­лі сё­ле­та на ліс­та­пад. Мы рас­пра­ца­ва­лі кан­цэп­цыю, інфар­му­ем аўта­раў, бу­дзем ад­бі­раць ра­бо­ты.

Вы­ра­шы­лі на­зваць пра­ект «Сэл­фі». Сут­насць у тым, што лю­бы твор мож­на лі­чыць аўта­пар­трэ­там мас­та­ка. Так­са­ма да­рэч­ныя тут бу­дуць рэ­флек­сіі на­конт са­ма­прэ­зен­та­цыі, пра тое, як аўтар хо­ча ся­бе па­ка­заць. Ад­нак заў­­ва­жы­ла ад­ну ака­ліч­насць: ка­лі па­ве­дам­ляю тэ­му, мно­гія рас­ча­роў­ва­юцца і шка­ду­юць, што не­ль­га пры­нес­ці лю­бую пра­цу, а трэ­ба вы­кон­ваць ра­бо­ту ад­мыс­ло­ва.

Ча­му так ад­бы­ва­ецца? Ма­ла­ды твор­ца на ўлас­ным дос­ве­дзе ўсвя­до­міў — удзел у вы­ста­ве не дае яму ні­якіх ды­ві­дэн­даў. Не бы­вае та­ко­га, каб про­ста ў экс­па­зі­цыі аўта­ра за­ўва­жы­лі і гэ­та да­ло яму не­йкія но­выя маг­чы­мас­ці: ку­пі­лі кар­ці­ну, пра­па­на­ва­лі су­пра­цоў­ніц­тва. Атрым­лі­ва­ецца так, што ты ў во­ль­ны час ма­лю­еш, сам пры­во­зіш ра­бо­ту (та­му, на­ту­ра­ль­на, лепш, каб яна бы­ла не­вя­лі­кай па па­ме­ры), яна кры­ху па­ві­сіць у сце­нах Па­ла­ца мас­тац­тва — і ўсё, за­бі­рай на­зад.

Ад­ука­цыя

Я скон­чы­ла ма­ну­мен­та­ль­нае ад­дзя­лен­не Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Пра­цэс на­ша­га на­ву­чан­ня быў па­бу­да­ва­ны да­во­лі во­ль­на — хто што ўзяў. Не­ка­га ці­ка­ві­ла ма­за­іка — бо­льш актыў­на за­ймаў­ся ёю, не­ка­га інша­га тэх­ні­кі. Мно­гія яшчэ пад­час сту­дэн­цтва па­чы­на­лі пра­ца­ваць у роз­ных віт­раж­ных ці ма­за­ічных май­стэр­нях. Вы­нік, у рэ­шце рэшт, за­ле­жаў ад сту­дэн­та, бо мы ж ве­да­ем, якія за­роб­кі ў вы­клад­чы­каў, ім да­во­дзіц­ца шу­каць іншыя пад­пра­цоў­кі, та­му по­ўнай са­ма­адда­чы ча­каць не вы­па­да­ла.

За­зна­чу яшчэ агу­ль­нае пан­іжэн­не ўзроў­ню ака­дэ­міч­на­га ма­ля­ван­ня. Мяр­кую, што гэ­та звя­за­на з ад­сут­нас­цю по­пы­ту на су­р’ёз­ныя рэ­аліс­тыч­ныя тво­ры. На­прык­лад, на шмат­фі­гур­ныя кам­па­зі­цыі. Па сут­нас­ці, умець ма­ля­ваць ча­ла­ве­ка з на­ту­ры ця­пер не аб­авяз­ко­вая за­да­ча для вы­пус­кні­ка і мас­та­ка. Та­му ў Ака­дэ­міі бо­льш ува­гі над­аец­ца крэ­атыў­ным пад­ыхо­дам, по­шу­кам не­стан­дар­тных кам­па­зі­цый­ных ха­доў (што са­мо па са­бе, на­пэў­на, доб­ра), сты­ліс­тыч­ным экс­пе­ры­мен­там, чым улас­на пра­цы з фор­май у жы­ва­пі­се. Як вы­нік — мы, зда­ецца, ве­ль­мі крэ­атыў­ныя, але ма­лю­ем знач­на горш, чым са­вец­кія мас­та­кі.

Пра­бле­ма кож­на­га ма­ла­до­га твор­цы — знай­сці ся­бе, фор­му свай­го вы­каз­ван­ня, тое, што ён хо­ча да­нес­ці да іншых. Гэ­та­му не на­ву­чыць ні­вод­ная ака­дэ­мія. На­пэў­на, у СССР бы­ло прас­цей: ты або пра­ца­ваў на сіс­тэ­му, або ру­хаў­ся на­су­пе­рак ёй.

Не на­ву­чыць ака­дэ­мія і су­пра­цоў­ні­чаць з су­час­ным за­моў­цам. Ма­ну­мен­тал­ка сён­ня — са­лон­нае, надзвы­чай са­лон­нае мас­тац­тва. Гус­ты спа­жыў­ца не­раз­ві­тыя, а гра­мад­скіх за­ка­заў пра­ктыч­на ня­ма, тым бо­льш не па­тра­піць ту­ды па­чат­коў­цу. Знач­ная ко­ль­касць вы­пус­кні­коў ка­фед­ры ма­ну­мен­та­ль­на­га жы­ва­пі­су пра­цуе ў На­він­ках, у Свя­та-Елі­са­ве­цін­скім ма­нас­ты­ры: у ма­за­ічнай, віт­раж­най, сце­на­піс­най май­стэр­нях. Мно­гія пад­­пра­цоў­ва­юць там яшчэ пад­час ву­чо­бы: вя­лі­кія гро­шы не за­ро­біш, але за­тое мож­на атры­маць сур’ёзны дос­вед у ра­бо­це з роз­ны­мі ма­ну­мен­та­ль­ны­мі тэх­ні­ка­мі. Цар­коў­нае мас­тац­тва тра­ды­цый­на за­ймае знач­нае мес­ца ў ма­ну­мен­та­ль­ным жы­ва­пі­се. На­прык­лад, мой ад­на­кур­снік Антон Бе­льс­кі рас­пі­саў пла­фон у жа­но­чым ма­нас­ты­ры ў Бар­ка­ла­ба­ва, а па­сля за­кан­чэн­ня Ака­дэ­міі пра­цяг­ваў рос­піс сцен у тым жа ма­нас­ты­ры. Іншыя вы­пус­кні­кі су­пра­цоў­ні­ча­юць з пры­ват­ны­мі віт­раж­ны­мі і ма­за­ічны­мі май­стэр­ня­мі ці шу­ка­юць за­мо­вы са­ма­стой­на. Мно­гія ўво­гу­ле не звяз­ва­юць жыц­цё з ма­ну­мен­та­ль­ным мас­тац­твам: рэ­алі­зу­юцца як жы­ва­піс­цы ці гра­фі­кі.

Пер­спек­ты­вы

Зу­сім не­вя­лі­кі пра­цэнт вы­пус­кні­коў ста­ла за­йма­ецца мас­тац­твам. На мой по­гляд, да­во­лі актыў­ныя прад­стаў­ні­кі ка­фед­ры ску­льп­ту­ры: Алесь Са­ка­лоў, Арцём Мя­дзве­дзеў, Па­лі­на Пі­ра­го­ва. На ко­ль­кі хо­піць іх за­па­лу — па­гля­дзім. Час­та ў вы­пус­кні­ка ўсе амбі­цыі сы­хо­дзяць на дып­лом. Па­сля хо­чац­ца ад­па­чыць і не­як улад­ка­ваць свой быт. На мой по­гляд, са­мае цяж­кае — ра­біць не­шта, ка­лі ня­ма ні­якіх за­да­дзе­ных тэм і праз па­ру ме­ся­цаў ця­бе не ча­кае пра­гляд. І ні­якія вон­ка­выя фак­та­ры не пад­штур­хоў­ва­юць да пра­цы, на­адва­рот: трэ­ба зды­маць жыт­ло, шу­каць май­стэр­ню, за­раб­ляць гро­шы...

Мас­тац­тва — важ­ная час­тка на­ша­га са­цы­яль­на­га жыц­ця, і надзвы­чай істот­на, каб для ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка — на па­чат­ку яго шля­ху — існа­ва­лі раз­на­стай­ныя фор­мы пад­трым­кі. Сён­ня ж вы­бар ёсць: твор­цы мо­гуць за­ймац­ца і тра­ды­цый­ны­мі кі­рун­ка­мі, і акту­аль­ны­мі, а мо­гуць ары­ента­вац­ца на спа­жыў­ца і ра­біць тое, што бу­дзе на­бы­вац­ца…

Дар'я БУНЕЕВА