Прадметы фатаграфавання

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

Вы­ста­ва Аляксандры Салдатавай «Двайное праламленне» ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі
Но­вы пра­ект Аляк­сан­дры ба­чыц­ца мне арга­ніч­ным пра­ця­гам «Струк­ту­ры пра­сто­ры», па­ка­за­най аўта­рам у 2013 го­дзе. Та­ды гэ­та бы­ла фа­таг­ра­фія, дзе ча­ла­век і лан­дшафт існавалі ў адзі­ным полі, утвараючы раз­ра­джа­ную, але па-свой­му гар­ма­ніч­ную еднасць ва ўлас­най ці­шы­ні і пра­зрыс­тас­ці. Вы­ява бу­да­ва­ла­ся на сва­бод­ным, да­лі­кат­ным ба­лан­се, збо­ль­ша­га ўсё — ві­зу­аль­нае гур­ман­ства; у іншым аспек­це, вя­до­ма, — по­шук. Бо «пра­сто­ра» — пан­яцце з шэ­ра­гу тых, што на­тхня­юць не то­ль­кі фі­ло­са­фаў, але і мас­та­коў усіх жан­раў.

Да­лей Аляк­сан­дра Сал­да­та­ва пра­су­ну­ла­ся ўжо з «пра­лам­лен­нем». Ця­пер пе­рад на­мі рас­ся­кан­не пра­сто­ры або рэ­чы, це­ла ці лю­бо­га воб­ра­за, на­прык­лад, про­мня свят­ла. Апроч інша­га, Аляк­сан­дра шу­кае на гра­нях сва­іх прэ­па­ра­ва­ных аб’­ектаў мя­жу па­між да­ку­мен­та­ль­най і арт-фа­таг­ра­фі­яй. І ка­лі ў гэ­тай пра­бле­ма­ты­цы маг­чы­мы роз­ныя пад­ыхо­ды, то з улас­на вы­явай яна пра­цуе ку­ды бо­льш інды­ві­ду­аль­на — гэ­та бач­на па аса­біс­тым па­глыб­лен­ні ў ві­зу­аль­ны ма­тэ­ры­ял, у якім счыт­ва­юцца лі­та­ра­ль­на не­ка­ль­кі фраг­мен­таў. Край асо­бнай снеж­най пра­та­лі­ны, га­лін­кі, сціс­ну­тай да­ло­ні. Мно­гае пра­соч­ва­ецца на ўзро­вень тэк­сту­ры. Аб­страк­т­ны­мі за­ста­юцца па­вер­хні. Га­лоў­нае ў гэ­тым рас­ся­кан­ні свят­ло — яно вы­лу­чае прад­мет або яго след, вы­хоп­лі­вае не­шта на­кшталт мя­жы, на­прык­лад, яра на якой-не­будзь пус­тцы. І па­ве­дам­ляе гле­да­чу хва­ля­ван­не аўта­ра.

У пэў­ным сэн­се Сал­да­та­ва раз­ві­вае фа­таг­ра­фіч­ную тэ­му Мі­ха­іла Га­ру­са 1980—1990-х, які ма­рыў уба­чыць на ад­біт­ку не­шта за меж­амі фі­зіч­на­га све­ту: ён мак­сі­ма­ль­на бліз­ка ўзі­раў­ся ў прад­мет і па­вет­ра, ад­кры­ваў і гра­фі­ку, і па­та­емнае свят­ло, і пе­ра­хо­ды ко­ле­ру. Але ў не­йкі мо­мант спы­ніў­ся. Па­вод­ле яго слоў, са­ма мэ­та ака­за­ла­ся ілю­зі­яй, а па­сля гэ­тай та­ямні­цы яму як фа­тог­ра­фу ўжо ні­чо­га не бы­ло ці­ка­ва. Во­ль­ная інтэр­прэ­та­цыя на­шай з Мі­ха­ілам ко­ліш­няй гу­тар­кі, ве­ра­год­на, мае па­трэ­бу ва ўдак­лад­нен­ні, але па­сля­доў­насць у кан­цэп­ту­аль­ных пад­ыхо­дах у мно­гіх бе­ла­рус­кіх фа­тог­ра­фаў роз­ных па­ка­лен­няў мя­не аса­біс­та ра­дуе. Гэ­та на­ўрад ці ўсвя­дом­ле­ная пе­ра­емнасць: Аляк­сан­дра, без­умоў­на, ідзе сва­ім шля­хам.

Ёсць яшчэ ад­но пры­нцы­по­вае пы­тан­не з се­рыі «пра што вы­ста­ва». Пра­сто­ра і су­вя­зі ўнут­ры яе — гэ­та зра­зу­ме­ла. Але пра­бле­ма, якая хва­люе лю­бо­га фа­тог­ра­фа, — пра­бле­ма вы­ба­ру, да­клад­ней — ра­шэн­ня, што мо­жа быць прад­ме­там фа­таг­ра­фа­ван­ня. У лю­бым дыс­кур­се, жан­ры і кі­рун­ку — што мо­жа быць но­вым? Што дру­гі раз па­ўта­раць не ці­ка­ва? Што дру­гас­на, але за­ста­нец­ца пер­ма­нен­тным, архе­ты­піч­ным вы­ба­рам? У «Двай­ным пра­лам­лен­ні» Аляк­сан­дра Сал­да­та­ва сцвяр­джае: прад­ме­там мо­жа быць лю­бы аб’­ект. Хоць аб­рэ­за­ны «кон­скі хвос­цік», які ня­се «пры­кме­ты кла­са, ДНК агу­ль­най струк­ту­ры, успа­мін пра яе».

Любоў ГАЎРЫЛЮК