Ча­кае, слу­хае і па­мя­тае

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

«Ко­ла жыц­ця» Ва­лян­ці­ны Ля­хо­віч у Вi­цеб­ску
Ва­лян­ці­на Ля­хо­віч свае аса­цы­ятыў­на-воб­раз­ныя аб­стракцыі ства­рае ў роз­ных тэх­ні­ках, у тым лі­ку аўтар­скіх. Яе аб’­ёмныя рэ­чы — ску­льп­ту­ры, інста­ля­цыі — мож­на ўмоў­на ад­нес­ці да «смец­це­вай ку­ль­ту­ры».

«Ко­ла жыц­ця» скла­да­ла­ся з двух час­так: вы­ста­вы жы­ва­пі­су і аб’­ектаў у Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі і экс­па­зі­цыі ў арт-пра­сто­ры «Тал­сто­га, 7» — фі­лі­яле Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва. Зме­нь­ва­ючы сце­ны, вок­ны, столь за­лы з да­па­мо­гай фар­баў, ка­ла­жа, фо­та­здым­каў, Ва­лян­ці­на ства­ры­ла су­цэ­ль-
ную мас­тац­кую тка­ні­ну, яе кар­ці­ны і аб’­екты з’яў­ля­лі­ся як са­ма­стой­ны­мі дзей­ны­мі асо­ба­мі, так і час­тка­мі гран­ды­ёзна­га па­зла.

Бо­льш тра­ды­цый­на вы­ра­ша­ная экс­па­зі­цыя ў Мас­тац­кім му­зеі не вы­па­дае з аўтар­ска­га ўні­вер­су­му. Бес­прад­мет­ная пра­сто­ра час­та за­паў­ня­ецца фі­гу­ра­тыў­ны­мі фор­ма­мі, ад­нак яе звыш­рэ­аль­ны ха­рак­тар пе­ра­ва­жае. Сак­ра­ль­ныя воб­ра­зы, аб­ліч­чы лю­дзей, іх тва­ры, рух, уз­ае­ма­адно­сі­ны, пры­ро­ды, го­ра­да; тэ­мы, ад­люс­тра­ва­ныя ў кар­ці­нах, — гэ­та і ёсць сап­раў­д-
нае жыц­цё, уба­ча­нае, па­чу­тае, але час­цей за ўсё ад­га­да­нае, скан­стру­ява­нае, яно ўзні­кае ў ла­бі­рын­тах па­мя­ці, бес­пе­ра­пын­на змя­ня­ецца і са­ма­аднаў­ля­ецца.

Скла­да­ныя фак­ту­ры, па­лiм­псес­тны ха­рак­тар прац ста­лі «фір­мо­вым зна­кам» мас­тач­кі. Да­след­чы­ца Люд­мі­ла Ва­кар адзна­ча­ла, што ў гэ­тых тво­рах «як у ста­ра­жыт­ных ко­дэк­сах, на­пі­са­ных на ўжо бы­лым ва ўжыт­ку пер­га­мен­це са сля­да­мі па­пя­рэд­ніх тэк­стаў, змяш­ча­ецца ма­гія шмат­ра­зо­ва­га да іх зва­ро­ту, кар­пат­лі­ва­га бу­да­ван­ня мас­тац­ка­га воб­ра­за, на­паў­нен­ня яго ду­хам твор­ча­га ад­крыц­ця».

Унут­ра­нае і вон­ка­вае, дух і кос­мас, глы­бі­ня і па­вер­хня су­па­да­юць. Воб­раз або след пра­воб­ра­за-архе­ты­па па­тра­буе рас­паз­нан­ня і да­клад­най пра­явы, ён ма­тэ­ры­ялі­зу­ецца рыт­мам жы­ва­пі­су — во­ль­най, жыц­ця­даў­чай сты­хі­яй. Сва­бо­да — гэ­та і фар­ма­ль­ная сва­бо­да, і вы­зва­лен­не ад дык­та­ту ма­на­ло­га (у тым лі­ку аўтар­ска­га); гэ­та маг­чы­масць спан­тан­ных зру­хаў мыс­лен­ня ў пра­цэ­се пе­ра­піс­ван­ня, роз­ных інтэр­прэ­та­цый ад­ной­чы ўва­соб­ле­най тэ­мы. Пра­цу­ючы з фо­та­здым­ка­мі сва­іх тво­раў, Ля­хо­вiч архе­ала­гi­зуе ві­зу­аль­ную тка­ні­ну, спа­лу­ча­ючы ма­ляў­ні­часць, бру­та­ль­ную ру­кат­вор­насць з ка­лаж­ны­мi на­сла­ення­мі і аб’­ектыў­ны­мі свед­чан­ня­мі фо­та. Та­ко­га ро­ду ды­ялог, раз­гор­ну­ты ў экс­па­зі­цыі, ро­біц­ца маг­чы­мым за кошт цы­тат і аўта­цы­тат, якія з’яў­ля­юцца важ­ным срод­кам су­вя­зі ра­бот у адзі­нае цэ­лае.

Тэ­мы ды­яло­гу — ве­ліч­насць све­та­бу­до­вы і кра­на­ль­ныя пад­ра­бяз­нас­ці што­дзён­нас­ці, моц па­знан­ня, раз­на­стай­насць і фор­маў­тва­ра­ль­ная фун­кцыя сім­ва­лаў , акту­аль­ныя пра­бле­мы, па­мяць пра рэ­аль­ных лю­дзей і па­мяць як аб­са­лют­ная ка­тэ­го­рыя. Ня­даў­няе і ве­ль­мі да­ўняе мі­ну­лае злу­ча­юцца на па­за­ча­са­вас­цi па­вер­хні кар­цін і аб’­ектаў энер­гі­яй спрэ­са­ва­най ма­тэ­рыі.

Экс­па­зі­цыя ўяў­ля­ецца не­йкім пей­за­жам, мес­цам існа­ван­ня па­мя­ці і па­чат­кам бу­ду­ча­га, дзе дзей­ні­чае бес­пе­ра­пын­ная жа­ноц­кая ві­та­ль­насць. Твор­час­ці Ва­лян­ці­ны Ля­хо­віч надзі­ва па­су­юць та­кія рад­кі са «Спо­ве­дзі» Аўрэ­лія Аўгус­ці­на: «Яна і ча­кае, і слу­хае, і па­мя­тае: тое, ча­го яна ча­кае, пра­хо­дзіць праз тое, да ча­го яна пры­слу­хоў­ва­ецца, і сы­хо­дзіць ту­ды, пра што яна ўспа­мі­нае» ў ня­стом­ным ко­ле жыц­ця.

Алена ГЕ