Шэдэўры трох калекцый

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

«Сус­трэ­ча з Бры­та­ні­яй» у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі
Вы­ста­ва прад­стаў­ляе тво­ры вы­яўлен­ча­га і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва са збо­ру Дзяр­жаў­най мас­тац­кай ка­лек­цыі Злу­ча­на­га Ка­ра­леў­ства Вя­лі­каб­ры­та­ніі і Па­ўноч­най Ірлан­дыі і з двух на­шых га­лоў­ных му­зе­яў — мас­тац­ка­га і гіс­та­рыч­на­га. Экс­па­на­ва­ныя пра­цы бры­тан­скіх май­строў XVIII—XIX ста­год­дзяў ад­но­сяц­ца да ча­су фар­ма­ван­ня і най­вы­шэй­ша­га рос­кві­ту англій­ска­га мас­тац­тва.

 

За­сна­ва­ль­ні­кам на­цы­яна­ль­най шко­лы жы­ва­пі­су і най­буй­ней­шай фі­гу­рай бры­тан­ска­га мас­тац­тва пер­шай па­ло­вы і ся­рэ­дзі­ны XVIII ста­год­дзя з’яўля­ецца Уі­ль­ям Хо­гарт, яго сме­лы рэ­алізм па­ўплы­ваў на шмат­лі­кія сты­ліс­тыч­ныя з’явы на­ступ­на­га ча­су. У асно­ве эстэ­тыч­най сіс­тэ­мы Хо­гар­та ля­жыць ідэя зва­ро­ту да пры­ро­ды, ён лі­чыў, што твор­цу не­абход­на ву­чыц­ца да­вя­раць па­чуц­цям і ўва­саб­ляць падзеі па­ўся­дзён­на­га жыц­ця. Хо­гарт пер­шым з англій­скіх мас­та­коў звяр­нуў­ся да тэ­мы тэ­атра, які з ча­соў Шэк­спі­ра за­ймаў асаб­лі­вае мес­ца ў жыц­ці бры­тан­цаў. Май­стар сяб­ра­ваў з вы­дат­ным акцё­рам сва­ёй эпо­хі Дэ­ві­дам Га­ры­кам. На вы­ста­ве прад­стаў­ле­на гра­вю­ра, якая ад­люс­троў­вае адзін з ва­ры­янтаў кар­ці­ны Хо­гар­та, пры­све­ча­най фі­наль­­най сцэ­не п’есы Джо­на Гея «Опе­ра жаб­ра­ка», прэм’ера якой ад­бы­ла­ся ў Лон­да­не ў сту­дзе­ні 1728 го­да. Гэ­ты ад­бі­так з ка­лек­цыі На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь вы­ка­на­ны вя­до­мым англій­скім мас­та­ком і па­этам Уі­ль­ямам Блэй­кам.

У мас­тац­тве Ту­ман­на­га Аль­бі­ёну XVIII ста­год­дзя пер­шын­ство на­ле­жыць парт­рэ­ту, які ў шэ­ра­гу іншых еўра­пей­скіх кра­ін сас­ту­пае гіс­та­рыч­на­му і мі­фа­ла­гіч­на­му жы­ва­пі­су. Асаб­лі­вая знач­насць парт­рэт­на­га жан­ру ў Бры­та­ніі аб­умоў­ле­на пэў­ны­мі пры­чы­на­мі, ся­род іх і ўяў­лен­не пра каш­тоў­насць ча­ла­ве­чай асо­бы, і най­ба­га­цей­шая спад­чы­на тра­ды­цый за­меж­ных май­строў, што пра­ца­ва­лі ў Англіі, та­кіх як Ганс Го­ль­бейн і Анто­ніс Ван Дэйк. Жанр парт­рэ­та за­ймае ад­но з га­лоў­ных мес­цаў і ў сце­нах Ка­ра­леў­скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў, ад­кры­тай у 1768 го­дзе ў Лон­да­не, пер­шым прэ­зі­дэн­там яе быў аб­ра­ны Джо­шуа Рэ­йна­льдс — адзін з са­мых яскра­вых прад­стаў­ні­коў англій­ска­га парт­рэт­на­га жы­ва­пі­су XVIII ста­год­дзя.

Улас­ці­вая эпо­се Асве­ты тэн­дэн­цыя ша­на­ваць у ча­ла­ве­ку не па­хо­джан­не, а аса­біс­тыя якас­ці, бліс­ку­чая жы­ва­піс­ная тэх­ні­ка, во­ль­ная ма­не­ра пісь­­ма і на­сы­ча­ны ка­ла­рыт ха­рак­тэр­ныя для бо­ль­шас­ці ра­бот англій­скіх парт­рэ­тыс­таў дру­гой па­ло­вы XVIII ста­год­дзя. Бліз­касць да асвет­ніц­кіх ідэ­алаў вы­яўляе ў сва­ёй твор­час­ці са­пер­нік Рэ­йна­льд­са Джордж Ром­ні; ад­но з клю­ча­вых мес­цаў за­ймае так­са­ма спад­чы­на То­ма­са Гей­нсба­ра. У па­чат­ку XIX ста­год­дзя тра­ды­цыі шко­лы Рэй­на­льд­са за­вяр­шае То­мас Лоў­рэнс — пер­шы англій­скі парт­рэ­тыст, яко­га з за­хап­лен­нем пры­ня­лі на кан­ты­нен­це. З бры­тан­скім парт­рэ­там у экс­па­зі­цыі зна­ёмяць пе­ра­важ­на гра­вю­ры англій­скіх май­строў з ка­лек­цыі На­цы­яналь­­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь — вы­явы лэ­дзі Пем­брук пэн­дзля Гео­рга-Зіг­мун­да Фа­цы­уса па ары­гі­на­ле То­ма­са Лоў­рэн­са, Аляк­сан­дра Льво­ві­ча На­рыш­кі­на Джо­зэ­фа Саў­ндэр­са і Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі Уі­ль­яма Шар­па.

У XIX ста­год­дзі парт­рэт сас­ту­пае па­н­ую­чае мес­ца кра­яві­ду, апош­ні да­ся­гае не­бы­ва­ла­га рос­кві­ту. Але яшчэ ў XVIII ста­год­дзі ў англій­скім мас­тац­тве шы­ро­ка рас­паў­сю­джва­ецца «та­паг­ра­фіч­ны» пей­заж — ува­саб­лен­не мясц­о­вых сла­ву­тас­цей. Яркі­мі пры­кла­да­мі гэ­та­га ві­ду з’яўля­юцца гра­вю­ры Лю­ка Са­лі­ва­на з ка­лек­цыі на­ша­га На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея, бра­тоў Са­му­эля і На­та­ні­эля Ба­каў, Ры­чар­да Бер­нар­да Год­фры. Так­са­ма дэ­ман­стру­юць пра­цяг і раз­віц­цё гэ­тай тра­ды­цыі ў XIX ста­год­дзі жы­ва­піс­ныя па­лот­ны Джор­джа Фрэ­дэ­ры­ка Б’юке­не­на з Дзяр­жаў­най мас­тац­кай ка­лек­цыі Злу­ча­на­га Ка­ра­леў­ства Вя­лі­каб­ры­та­ніі і Па­ўноч­най Ірлан­дыі.

Англій­ска­му пей­за­жу дру­гой па­ло­вы XVIII — па­чат­ку XIX ста­год­дзя ўлас­ці­ва эма­цый­насць. Адзін з вя­до­мых мас­та­коў, у да­лей­шым — за­сна­ва­ль­нік аўстра­лій­скай пей­заж­най шко­лы Джон Гло­вер раз­ві­вае тра­ды­цыі «кла­січ­на­га» кра­яві­ду ў ду­ху Кло­да Ла­рэ­на. З яго твор­час­цю ў экс­па­зі­цыі зна­ёміць па­лат­но «Алсу­отэр і Гол­дрыл­скі мост» з мас­тац­кай ка­лек­цыі Злу­ча­на­га Ка­ра­леў­ства з вы­явай Азёр­на­га краю. Ры­сы кла­сі­цыс­тыч­на­га пей­за­жу зна­хо­дзяць сваё ад­люс­тра­ван­не і ў та­кіх тво­рах Чар­ль­за Таў­на, як прад­стаў­ле­ны на вы­ста­ве «Ва­дас­пад Ту­мель у Пер­тшы­ры» з бры­тан­ска­га збо­ру.

У XIX ста­год­дзі Англія ста­но­віц­ца ра­дзі­май но­ва­га еўра­пей­ска­га пей­за­жу — ад­экват­на­га ча­ла­ве­ча­му ўспры­ман­ню пры­ро­ды. Над яго ства­рэн­нем пра­цу­юць у пер­шай чвэр­ці ста­год­дзя мас­та­кі і іншых еўра­пей­скіх мас­тац­кіх школ. Англій­скі жы­ва­піс ро­біць гэ­тае ад­крыц­цё на не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў ра­ней за кан­ты­нен­та­ль­ную Еўро­пу з шэ­ра­гу пры­чын: фі­ла­со­фія сен­су­аліз­му з яе ву­чэн­нем аб пры­яры­тэ­це па­чуц­цё­ва­га во­пы­ту, тэ­орыя эфір­ных хваль свят­ла То­ма­са Юнга, пра­цэс тэх­ні­за­цыі Вя­лі­каб­ры­та­ніі ды ўрба­ні­за­цыі яе пры­род­на­га ася­род­дзя, якія пад­штур­хну­лі да ўсве­дам­лен­ня на­ту­ра­ль­на­га кра­яві­ду як вя­лі­кай вар­тас­ці, ку­ль­ты­ва­цыі воб­ра­за «ста­рой доб­рай Англіі». На той жа час пры­па­дае рос­квіт та­ко­га фе­но­ме­на за­ход­не­еўра­пей­ска­га лан­дшаф­тна­га мас­тац­тва, як англій­скі пей­заж­ны парк.

Най­буй­ней­шы­мі асо­ба­мі, якія ака­за­лі ўплыў на раз­віц­цё не то­ль­кі бры­тан­ска­га, але і агу­ль­на­еўра­пей­ска­га жы­ва­пі­су, бы­лі Джо­зэф Уі­ль­ям Цёр­нэр і Джон Кан­стэбл. Ме­на­ві­та пей­заж стаў апош­нім вя­лі­кім да­сяг­нен­нем англій­ска­га мас­тац­тва эпо­хі яго най­вы­шэй­ша­га рос­кві­ту.

Бры­тан­ская жан­ра­вая кар­ці­на не звя­за­на з ма­гіс­тра­ль­най лі­ні­яй англій­ска­га мас­тац­тва. Як і парт­рэт, бы­та­вы жанр рас­па­чы­нае сваё раз­віц­цё і ад­на­ча­со­ва пе­ра­жы­вае най­вы­шэй­шы рос­квіт у пер­шай па­ло­ве XVIII ста­год­дзя ў тво­рах Хо­гар­та. Па­зней бы­та­вая кар­ці­на эва­лю­цы­януе ў сво­еа­саб­лі­вае за­баў­ля­ль­нае мас­тац­тва, у афар­ба­ва­ныя лёг­кім гу­ма­рам або сен­ты­мен­та­ль­ным па­чуц­цём за­ма­лёў­кі па­ўся­дзён­на­га жыц­ця. У 1770—1780-х га­дах у англій­скай лі­та­ра­ту­ры, а за­тым і ў жы­ва­пі­се з’яўля­юцца но­выя тэ­мы. Джордж Мор­ленд ад­ным з пер­шых ся­род бры­тан­скіх мас­та­коў звяр­та­ецца да сель­скай тэ­ма­ты­кі. Май­стар жан­ра­вых сцэн, вы­дат­ны пей­за­жыст і ані­ма­ліст, ён лю­біць пі­саць ма­ляў­ні­чыя ха­ці­ны ды іх на­се­ль­ні­каў, ства­ра­ючы кам­па­зі­цыі, пад­обныя да «Вяр­тан­ня фер­ме­ра з па­ля­ван­ня» з ка­лек­цыі На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі.

Пан­аван­не жы­ва­пі­су — ха­рак­тэр­ная асаб­лі­васць бры­тан­ска­га мас­тац­тва XVIII—XIX ста­год­дзяў. Ста­наў­лен­не англій­скай гра­фіч­най шко­лы так­са­ма звя­за­на з імем Хо­гар­та. Пад яго ўплы­вам ажыў­ля­ецца ці­ка­васць да гра­вю­ры, па­шы­ра­ецца дру­кар­ская спра­ва. З рос­кві­там на­цы­яна­ль­най шко­лы жы­ва­пі­су ў XVIII ста­год­дзі знач­ных по­спе­хаў да­ся­гае і рэ­пра­дук­цый­ная гра­вю­ра. Англій­скія гра­вё­ры ні­бы ро­бяц­ца су­аўта­ра­мі мас­та­коў, твор­ча пе­ра­пра­цоў­ва­юць жы­ва­піс­ныя ары­гі­на­лы, пад­крэс­лі­ва­юць іх вар­тасць, зна­хо­дзяць но­выя ад­цен­ні іх гу­чан­ня. Акра­мя ўжо зга­да­ных, на вы­ста­ве прад­стаў­ле­ны вы­дат­ныя ўзо­ры рэ­пра­дук­цый­най гра­фі­кі: «Спа­ку­са свя­то­га Анто­нія дэ­ма­на­мі» вя­до­ма­га гра­вё­ра, жы­ва­піс­ца і вы­даў­ца Арту­ра По­ўнда і «Па­кла­нен­не па­сту­хоў» Ха­ве­ла Джыл­бэн­ка з ка­лек­цыі на­ша­га На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея.

Спадчына май­строў Бры­та­ніі — каштоўны ўнёсак у раз­віц­цё но­вых гра­ві­ра­ва­ль­ных тэх­нік, што з’яві­лі­ся ў XVIII ста­год­дзі, та­кіх як мец­ца-тын­та, алоў­ка­вая ма­не­ра, пун­кцір, аква­тын­та. З імем Уі­ль­яма Блэй­ка звя­за­на вы­на­ход­ніц­тва ары­гі­на­ль­на­га спо­са­бу дру­ку — вы­пук­ла­га афор­та, а з імем То­ма­са Б’юі­ка — тэх­ніч­ныя і мас­тац­кія ўдас­ка­на­лен­ні ксі­лаг­ра­фіі. Не­вы­пад­ко­ва XVIII ста­год­дзе ня­рэд­ка на­зы­ва­юць «за­ла­тым ве­кам» бры­тан­скай гра­вю­ры.

Раз­ам з жы­ва­пі­сам і гра­вю­рай вы­со­ка­га рос­кві­ту да­ся­гае ў XVIII—XIX ста­год­дзях бры­тан­скае дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва, у пры­ват­нас­ці фар­фор і ке­ра­мі­ка. У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны ўзо­ры англій­скай ке­ра­мі­кі XIX ста­год­дзя са збо­раў бе­ла­рус­кіх му­зе­яў, вы­ка­на­ныя пе­ра­важ­на на прад­пры­емствах граф­ства Ста­фар­д­шыр — ста­рэй­ша­га ке­ра­міч­на­га цэн­тра Англіі.

Ня­гле­дзя­чы на ка­мер­ны фар­мат вы­ста­вы, тво­ры да­юць вы­дат­нае ўяў­лен­не пра са­ма­быт­нас­ць і ары­гі­на­ль­нас­ць англій­скай мас­тац­кай шко­лы XVIII—XIX ста­год­дзяў.

Святлана ПРАКОП'ЕВА