По­ўны кан­такт

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

ІІІ Мін­скі фо­рум ву­ліч­ных тэ­атраў
Су­час­ны ама­тар­скі тэ­атр да­ўно вы­йшаў за межы ўяў­лен­няў ко­ліш­ніх са­вец­кіх ча­соў: раз­ам з пе­рай­ман­нем (імі­та­ван­нем) сты­лю і ме­то­дык сіс­тэ­мы, якой ка­рыс­та­юцца ў дзяр­жтэ­атрах і якую вы­кла­да­юць на тэ­атра­ль­ных спе­цы­яль­нас­цях у твор­чых ВНУ, ад па­чат­ку 2000-х актыў­на раз­ві­ва­ецца экс­пе­ры­мен­та­ль­ная га­лі­на ама­тар­ска­га тэ­атра, і тыя, ка­го айчын­ная тэ­атра­ль­ная тэр­мі­на­ло­гія вы­зна­чае як не­пра­фе­сі­яна­лаў, па­тра­пі­лі за­сво­іць са­мыя акту­аль­ныя да­сяг­нен­ні еўра­пей­ска­га пер­фар­ма­тыў­на­га мас­тац­тва.

Ама­та­ры дэ­ман­стру­юць гле­да­чу тое, што спаз­на­ецца ў пра­цэ­се на­вед­ван­ня між­на­род­ных вар­шта­таў і фес­ты­ва­ляў, да­ска­на­ліц­ца шля­хам спро­баў і па­мы­лак і за што не вы­да­ецца дып­лом аб вы­шэй­шай ад­ука­цыі: кі­рун­кі плас­тыч­на­га, тан­ца­ва­ль­на­га, ву­ліч­на­га тэ­атра. «Не­пра­фе­сі­яна­лы» скла­да­юць рух, які ў Бе­ла­ру­сі на­бі­рае моц і мае вя­лі­кае ко­ла па­сля­доў­ні­каў. Пры­кла­дам, «SKVO`s dance company», «Karakuli», «ІnZhest» — вя­до­мыя ка­лек­ты­вы, што пра­цу­юць у экс­пе­ры­мен­та­ль­ных сты­лях. Яны ро­бяць тэ­атра­ль­ны прад­укт най­вы­шэй­шай якас­ці і... лі­чац­ца ама­тар­скі­мі.

Апош­нія два га­ды ама­тар­скі тэ­атр Бе­ла­ру­сі звяр­та­ецца да інтэ­рак­тыў­ных фор­маў, ка­лі гля­дач пе­ра­стае быць про­стым на­зі­ра­ль­ні­кам, а ро­біц­ца актыў­ным удзе­ль­ні­кам і на­ват ства­ра­ль­ні­кам сцэ­ніч­ных падзей. «Чац­вёр­тая сця­на» — па­між гля­дзе­ль­няй і спек­так­лем — зніш­ча­ецца аб­са­лют­на, што, бяс­спрэч­на, вы­ма­гае зме­наў у тэх­ні­цы акцёр­ска­га вы­ка­нан­ня. Ад­ра­зу за­зна­чу: інтэ­рак­тыў­ны тэ­атр не ад­маў­ляе сіс­тэ­мы Ста­ніс­лаў­ска­га, але да звык­лай псі­ха­ло­гіі воб­ра­за ў якас­ці над­бу­до­вы да­дае на­ўпрос­тае ўза­ема­дзе­янне з пуб­лі­кай. Та­кім чы­нам, тра­ды­цыя ўзба­га­ча­ецца но­вым эле­мен­там.

Сён­ня інтэ­рак­тыў­ны айчын­ны тэ­атр існуе ў не­ка­ль­кіх ва­ры­янтах: у ад­ным з ты­паў ву­ліч­ных спек­так­ляў, у адзін­ка­вых спек­так­лях за­кры­тай пра­сто­ры і ў вы­гля­дзе фо­рум-тэ­атра — кі­рун­ку, які мы ад­кры­лі ў 2004 го­дзе дзя­ку­ючы іні­цы­яты­ве мо­ла­дзе­ва­га гра­мад­ска­га аб’яднан­ня «Но­выя аб­ліч­чы». Та­ды раз­ам са швед­скім парт­нё­рам «Аркен тэ­атр» рас­па­чаў­ся не­паў­тор­ны для кра­іны пра­ект пад на­звай «Фо­рум-тэ­атр у Бе­ла­ру­сі» і зла­дзі­лі­ся май­стар-кла­сы па не­вя­до­май на той час інтэ­рак­тыў­най ме­то­ды­цы — на мя­жы тэ­атра, пед­аго­гі­кі і псі­ха­ло­гіі. Зла­дзі­лі­ся для роз­ных мэ­та­вых аўды­то­рый, у тым лі­ку і для сту­дэн­таў Уні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў. У вы­ні­ку фо­рум-тэ­атр пры­жыў­ся ў экс­пе­ры­мен­та­ль­ным тэ­атры «EYE» з Мін­ска і на­род­ным ма­ла­дзёж­ным тэ­атры «Ко­ла» з Ві­цеб­ска (кі­раў­ні­кі тэ­атраў так­са­ма ўдзе­ль­ні­ча­лі ў пра­екце). З 2009 го­да гэ­тыя ка­лек­ты­вы па­ка­за­лі бо­льш за шэс­ць­дзя­сят спек­так­ляў па­вод­ле ме­то­ды­кі фо­рум-тэ­атра. «EYE» і «Ко­ла» ка­рыс­та­юцца ёй па-свой­му.

Ву­ліч­ны інтэ­рак­тыў за­ві­таў да нас са сла­вен­скім тэ­атрам «KUD Ljud» і спек­так­лем «Invasion» у 2009-м на Між­на­род­ны тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь «Бе­лая Ве­жа»: ру­жо­выя інша­­пла­нет­ні­кі апан­та­на ўза­ема­дзей­ні­ча­лі з мі­на­ка­мі, гле­да­ча­мі, ася­род­дзем і на­ват з прад­стаў­ні­ка­мі мі­лі­цыі. Хут­ка ру­жо­выя на­ве­да­лі Мінск — фэст экс­пе­ры­мен­та­ль­ных тэ­атраў «Той са­мы фес­ты­валь» у 2011-м і Ма­гі­лёў — «М@рт-кан­такт» у 2012-м. «KUD Ljud» пра­цуе па­вод­ле ме­то­ды­кі па­бу­до­вы не­пас­рэд­на­га ды­яло­гу: артыс­ты вы­клі­ка­юць рэ­акцыю пуб­лі­кі на свае дзея­нні. У гэ­тым вы­пад­ку (у ад­роз­нен­не ад фо­рум-тэ­атра) па­між гле­да­чом і артыс­там не існуе ні­якай рэ­флек­сій­най пра­сто­ры, што аб­умоў­ле­на са­мой спе­цы­фі­кай ву­ліч­на­га тэ­атра: спек­такль кро­чыць да аўды­то­рыі і ла­дзіць з ёю по­ўны фі­зіч­ны кан­такт. Та­кім чы­нам, інтэ­рак­тыў ву­ліч­на­га тэ­атра — не час­тка агу­ль­най дзеі, а не­пас­рэд­ны ме­тад.

Дзя­ку­ючы вар­шта­там сла­вен­цаў на­ра­дзі­лі­ся два айчын­ныя інтэ­рак­тыў­ныя стрыт-ка­лек­ты­вы — «Moustache» і «42». Ця­пер іх мож­на за­спець на фес­ты­ва­лях ву­ліч­ных тэ­атраў Сла­ве­ніі, Рас­іі, Фран­цыі, Поль­шчы. Ве­ль­мі це­шыць і тое, што «42» утва­рыў ла­ба­ра­то­рыю ву­ліч­на­га інтэ­рак­тыў­на­га тэ­атра, дзе ка­ля шас­ці­дзе­ся­ці доб­ра­ахвот­ні­каў вы­ву­ча­юць азы май­стэр­ства. Сваю на­лаў­чо­насць яны за­свед­чы­лі ІІІ Мін­ска­му фо­ру­му ву­ліч­ных тэ­атраў сё­ле­та на­па­чат­ку траў­ня.

Дру­гі год за­пар Мін­скі фо­рум ву­ліч­ных тэ­атраў ла­дзіў­ся ў Вер­хнім го­ра­дзе — ад­рэс­таў­ра­ва­ным ста­рым квар­та­ле ў са­мым цэн­тры ста­лі­цы. Сё­ле­та фэст вы­йшаў за межы му­ні­цы­па­ль­ных свя­таў і на­рэш­це стаў са­ма­стой­ным не­за­леж­ным дзей­ствам (на­га­даю: Дру­гі фо­рум ра­біў­ся як імі­джа­вае і за­баў­ля­ль­нае ме­рап­ры­емства пад­час Чэм­пі­яна­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску ў 2014-м, а Пер­шы збі­раў­ся для свят­ка­ван­ня Дня го­ра­да ў 2013-м). Па сут­нас­ці — ад­бы­ло­ся афі­цый­нае пры­знан­не ву­ліч­на­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі як са­ма­стой­най мас­тац­кай з’явы. На трох пля­цоў­ках Вер­хня­га го­ра­да саб­ра­лі­ся ву­ліч­ныя тэ­атры з Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, Поль­шчы, Пры­дняс­троў­я. Ад­мет­нас­цю ста­ла­ся не­ча­ка­ная для мно­гіх пры­сут­насць дзяр­жаў­на­га тэ­атра — На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га імя М.Гор­ка­га (Мінск) з па­ста­ноў­кай «Viva Сommedia!». Спек­такль зроб­ле­ны ў жан­ры ка­ме­дыі дэль артэ — тра­ды­цый­на­га на­род­на­га іта­ль­янска­га ву­ліч­на­га дзей­ства з за­ха­ван­нем усіх ад­па­вед­ных эле­мен­таў эстэ­ты­кі. Усіх, акра­мя га­лоў­на­га — ву­лі­цы. 1 траў­ня, у ве­чар ад­крыц­ця фо­ру­му, тру­па тэ­атра сыг­ра­ла твор на плош­чы — там, дзе ён му­сіць існа­ваць па­вод­ле ўсіх ка­но­наў жан­ру. Фан­та­зія тру­пы і па­ста­ноў­шчы­каў пе­ра­нес­ла гле­да­чоў у Ве­не­цыю, дзе спраў­дзі­ла­ся яскра­вая і жыц­цес­цвяр­джа­ль­ная гіс­то­рыя ка­хан­ня, по­ўная сюр­пры­заў, пры­го­даў і та­ямніц.

На­ступ­ны сюр­прыз фэс­ту — цырк! У Бе­ла­русь пры­еха­лі тры акра­ба­ты з цыр­ку імя Жуля Вер­на з Ам’ена. Да­рэ­чы, для фран­цу­заў ву­ліч­ны цырк — з’ява да­во­лі звык­лая, бо ён га­да­ваў­ся раз­ам з су­час­ным ву­ліч­ным тэ­атрам з ча­су сту­дэн­цкіх хва­ля­ван­няў 1968 го­да і да­ўно на­быў ста­тус пра­фе­сій­на­га. Для пра­сто­ры СНД тое яшчэ но­вы і ма­ла­дас­ле­да­ва­ны фе­но­мен, хоць у Рас­іі на­ма­ган­ня­мі Сла­вы Па­лу­ні­на і Цэн­тра імя Ус. Ме­ерхо­ль­да гэ­ты жанр актыў­на за­свой­ва­ецца.

Спе­цы­яль­ная пра­гра­ма ад Бел­дзяр­жцыр­ку, якой за­вяр­шаў­ся фес­ты­валь, так­са­ма за­зна­ла аншлаг! На імпра­ві­за­ва­най арэ­не вы­сту­пі­лі жан­глё­ры, гім­нас­тка, сі­ла­выя атле­ты і клоў­нскі ду­эт. Па­ўна­вар­тая па­ста­ноў­ка ці не ўпер­шы­ню ад­бы­ла­ся па-за меж­амі арэ­ны.

Што да тэ­атра­ль­най пра­гра­мы, дык яе скла­лі па­ста­ноў­кі бе­ла­рус­кіх ка­лек­ты­ваў у кам­па­ніі тэ­атра «3,5» (Поль­шча), твор­чых аб’яднан­няў «Кар­на­ва­ль­чык» і «Вам­кнам» (Рас­ія) і ву­ліч­на­га тэ­атра «Тук-тук» (Пры­дняс­троў­е). Па ба­ль­шы­ні сва­ёй спек­так­лі і пер­фор­ман­сы спа­ра­дзі­лі тэ­атраз­наў­чы па­ра­докс: Мін­скі фо­рум ву­ліч­ных тэ­атраў не­ль­га на­зваць ні фэс­там пра­фе­сій­ных тэ­атраў, ні ама­тар­скім ме­рап­ры­емствам. По­стса­вец­кія ву­ліч­ныя тру­пы — усе да ад­ной — мож­на сме­ла за­ліч­ваць у ама­тар­скія, бо артыс­ты не ма­юць ад­па­вед­най ад­ука­цыі ды ста­ту­су, а ка­лі ка­заць пра еўра­пей­скіх удзе­ль­ні­каў фес­ты­ва­лю, дык па нор­мах Поль­шчы і Фран­цыі (дзвюх кра­ін з най­мац­ней­шай у Еўро­пе шко­лай ву­ліч­ных пер­фар­ма­тыў­ных мас­тац­тваў) да нас за­ві­та­лі са­мыя сап­раў­дныя пра­фе­сі­яна­лы.

Тым не менш сё­ле­та фо­рум прад­эман­стра­ваў знач­ны рост як у якасці пра­гра­мы, так і ў гля­дац­кім успры­ман­ні: выступоўцы з ра­дас­цю адзна­ча­лі, што гле­да­чы ста­лі бо­льш доб­ра­зыч­лі­вы­мі. А гэ­та зна­чыць, ку­ль­ту­ра ўспры­ман­ня ву­ліч­ных артыс­таў па­кры­се фар­му­ецца... І айчын­ны тэ­атр, які доў­га і не за­ўсё­ды па­спя­хо­ва шу­каў срод­кі на­ўпрос­та­вай ка­му­ні­ка­цыі з пуб­лі­кай, мо­жа іх атры­маць праз на­ма­ган­ні ама­та­раў.

 

Ула­дзі­мір ГАЛАК