Ста­ры га­тэль,

№ 5 (387) 01.05.2015 - 31.05.2015 г

аль­бо Гіс­то­рый­ка пра ме­ма­ры­яль­ную шы­ль­ду, якой па­куль ня­ма
На сце­нах мно­гіх бу­дын­каў у Мін­ску ві­сяць дзя­сят­кі ме­ма­ры­яль­ных шы­ль­даў — гіс­та­рыч­ных, ге­ра­ічных, ка­му­ніс­тыч­ных... Іх яднае тое, што яны пры­све­ча­ны лю­дзям аль­бо падзе­ям, якія, лі­чыц­ца, ма­юць важ­нае зна­чэн­не для го­ра­да. Гэ­та так­са­ма «мін­скія гіс­то­рый­кі», што маг­лі б рас­па­вес­ці, як звы­чай­ных лю­дзей (доб­ра, ка­лі не зло­дзе­яў) пе­ра­тва­ра­лі ў ге­ро­яў, а з ша­ра­го­вых падзей ра­бі­лі падзеі экс­тра­арды­нар­ныя. Але ж ка­лі па-сап­раў­дна­му кап­нуць гіс­то­рыю, дык мно­гія з шы­ль­даў вар­та бы­ло б ху­це­нь­ка зняць. Ад­нак ёсць і та­кія, што ча­ка­юць свай­го ча­су, каб на га­рад­скіх сце­нах за­няць на­леж­ныя ім мес­цы. Гэ­та гіс­то­рый­ка пра шы­ль­ду, якой ня­ма. Але якая аб­авяз­ко­ва ка­лі-не­будзь з’я­віц­ца...

Увесь гэ­ты джаз

Да 7 ліс­та­па­да 1938 го­да на ра­гу ву­ліц Ва­ла­дар­ска­га і Кі­ра­ва ад­кры­ла­ся леп­шая ў да­ва­енным Мін­ску гас­ці­ні­ца «Бело­русь» (ме­на­ві­та так пі­са­ла­ся на­зва). Па­пя­рэд­нія ме­ся­цы бу­даў­ніц­тва ішло, як та­ды ка­за­лі, удар­ны­мі тэм­па­мі. Спя­ша­лі­ся ўсе: і архі­тэк­тар Вой­наў, і інжы­нер Злат­кіш, і со­тні ра­бо­чых, якія ў тры зме­ны за­ві­ха­лі­ся на аб’­екце. У па­вет­ры ад­чу­ва­ла­ся на­блі­жэн­не вай­ны — па­куль яшчэ не Вя­лі­кай Айчын­най, а Дру­гой сус­вет­най. І вай­на не пры­му­сі­ла ся­бе ча­каць: 1 ве­рас­ня 1939 го­да ня­мец­кія вой­скі ўвар­ва­лі­ся ў Поль­шчу.

У ну­ма­рах но­вай гас­ці­ні­цы па­ся­лі­лі­ся поль­скія му­зы­кі-яўрэі, што ўцяк­лі ад пад­рых­та­ва­най ім фа­шыс­та­мі Трэб­лін­кі. З лі­ку ўце­ка­чоў быў ство­ра­ны Дзяр­жаў­ны джаз-аркестр БССР. Яго­ны кі­раў­нік — кам­па­зі­тар Ежы Пе­цяр­сбур­скі. На мо­мант з’яў­лен­ня ў Мін­ску ён па­спеў зра­біц­ца вя­до­мым дзя­ку­ючы двум тан­га: «О, дон­на Кла­ра» і «Утом­лён­ное солнце»

Кра­са­віц­кім ве­ча­рам 1940 го­да ў сва­ім га­тэ­ль­ным ну­ма­ры кам­па­зі­тар са­чы­ніў ме­ло­дыю, якой бы­ло на­ка­на­ва­на зра­біц­ца ад­ной з са­мых па­пу­ляр­ных пе­сень свай­го ча­су. Праз два ме­ся­цы Пе­цяр­сбур­скі па­ка­заў яе пад­час кан­цэр­та «Бла­кіт­на­га джа­за» ў мас­коў­скім са­дзе «Эрмі­таж», і па­эт Якаў Га­ліц­кі імгнен­на, «на ка­лен­цы», пры­ду­маў для яе сло­вы:

Си­не­нь­кий скром­ный пла­то­чек

Пад­ал с опу­щен­ных плеч.

Ты го­во­ри­ла, что не за­бу­дешь

Лас­ко­вых ра­дос­тных встреч.

Ужо праз два дні пес­ню вы­ка­наў са­ліст ансам­бля Ста­ніс­лаў Лан­дау. Ён кеп­ска пра­маў­ляў па-рус­ку і спя­ваў са смеш­ным і кра­на­ль­ным акцэн­там. Маг­чы­ма, ме­на­ві­та гэ­ты акцэнт да­да­ваў ня­хіт­рым сло­вам пяш­чо­ты і глы­бі­ні. Блі­жэй да кан­ца го­да кам­па­зі­цыю ўклю­чы­лі ў рэ­пер­ту­ар най­бо­льш яркія зор­кі эстра­ды та­го ча­су: Лі­дзія Рус­ла­на­ва, Мі­ха­іл Гар­ка­ві, Ва­дзім Ко­зін, Іза­бэ­ла Юр’е­ва. А ў 1942 го­дзе яе па­ча­ла вы­кон­ваць сла­ву­тая Клаў­дзія Шу­ль­жэн­ка. Пра­ўда, ужо з «ва­енным» тэк­стам — ня­знач­ныя пра­ўкі лей­тэ­нан­та Мі­ха­іла Мак­сі­ма­ва:

Стро­чит пу­ле­мет­чик

За си­ний пла­то­чек,

Что был на пле­чах до­ро­гих!

«Си­ний пла­то­чек» вар­та бы­ло б за­нес­ці ў Кні­гу рэ­кор­даў Гі­не­са! Та­му што існуе ка­ля со­тні ва­ры­янтаў тэк­стаў да ва­ль­са Ежы Пе­цяр­сбур­ска­га: «ты­ла­вы», «ла­гер­ны», «бес­пры­ту­ль­ны»... Ад­нак най­бо­льш вя­до­мы на­пі­саў кі­еўля­нін Ба­рыс Коў­неў у пер­шыя дні вай­ны:

Двад­цать вто­ро­го ию­ня

Ров­но в че­ты­ре ча­са

Ки­ев бом­би­ли,

Нам объ­яви­ли,

Что на­ча­ла­ся вой­на.

«Си­ний пла­то­чек» — пер­шая і, маг­чы­ма, адзі­ная лі­рыч­ная пес­ня, якая сва­ім ці­хім смут­кам за­глу­шы­ла бра­вур­ныя ва­енныя мар­шы. Ка­жуць, ка­лі яна гу­ча­ла з са­вец­кіх ако­паў, не­мцы спы­ня­лі стра­ля­ні­ну: у іх до­ма так­са­ма за­ста­ва­лі­ся ня­вес­ты і жон­кі.

І тут мож­на бы­ло б і скон­чыць рас­по­вед пра пес­ню, на­пі­са­ную ў мін­скім га­тэ­лі, і пра ме­ма­ры­яль­ную шы­ль­ду, якой на сця­не гэ­та­га га­тэ­ля гэ­так не ха­пае. Ка­лі б не гіс­то­рыя, што ад­бы­ла­ся ў Мас­кве 29 кас­трыч­ні­ка 1975 го­да. Ве­ча­рам та­го дня ў кан­цэр­тнай за­ле «Рас­ія» вы­сту­па­ла англій­ская поп-гру­па «Dooley Family».

Пры­ма­лі му­зы­каў надзвы­чай уз­нёс­ла: ні­ко­му не вя­до­мы на ра­дзі­ме ансамбль быў «пер­шай лас­таў­кай» з За­ха­ду, якая пра­рва­ла «жа­лез­ную за­сло­ну».

І за­спя­ваў... «Си­ний пла­то­чек»!

Стэн­лі Лаў­дэн быў вя­до­мым аван­ту­рыс­там. На­пры­кан­цы 1950-х ён мог стаць прадзю­са­рам «The Beatles», ад­нак па­лі­чыў хлоп­цаў не­дас­тат­ко­ва та­ле­на­ві­ты­мі. Што, ад­нак, не за­шко­дзі­ла яму ў 1964 го­дзе пры­ехаць у Мас­кву з мэ­тай раз­ве­даць маг­чы­масць арга­ні­за­цыі кан­цэр­та «лі­вер­пу­льс­кай чац­вёр­кі». Лаў­дэн пра­ца­ваў на ра­дыё­стан­цыі ВВС, якая лі­чы­ла­ся ва­ро­жай, але пры гэ­тым быў «сва­ім ча­ла­ве­кам» у ды­рэк­цыі Дзяр­жкан­цэр­та СССР.

На­рэш­це, у 1970-х ён па­зна­ёміў­ся і па­сяб­ра­ваў з Га­лі­най Брэж­не­вай, а ў кан­цы 1980-х зра­біў яе ад­ной з ге­ра­інь сва­ёй на­шу­ме­лай кні­гі «Чыр­во­ныя бры­ль­янты для Га­лі­ны». Мно­гія лі­чы­лі, што ён су­пра­цоў­ні­чаў з КДБ, і ма­ла хто ве­даў пра яго­нае мі­ну­лае. За­тое ўсе бы­лі аб­азна­ныя ў тым, якія ён меў здо­ль­нас­ці вы­дум­ляць са­бе жыц­цё.

Ад­нак у той кас­трыч­ніц­кі ве­чар 1975 го­да Стэн­лі Лаў­дэн амаль не хлу­сіў. Ён на­сам­рэч удзе­ль­ні­чаў у ства­рэн­ні «Си­не­го пла­точ­ка». Як мі­ні­мум у якас­ці пер­ша­га вы­ка­наў­цы пес­ні! Тра­піў­шы ў ста­лін­скія ла­ге­ры і ўцёк­шы з іх, Ста­ніс­лаў Лан­дау за­пі­саў­ся доб­ра­ахвот­ні­кам у армію ге­не­ра­ла Андэр­са, пра­йшоў праз мя­са­руб­ку Мон­тэ-Ка­сі­на, тра­піў у Лон­дан і пе­ра­тва­рыў­ся там у Стэн­лі Лаў­дэ­на... Ён так і не здо­леў пры­вез­ці «The Beatles» у Мас­кву. Ад­нак ме­на­ві­та ён быў арга­ні­за­та­рам пер­шых кан­цэр­таў за­ход­ніх поп-зо­рак у СССР.

За­мест за­кан­чэн­ня

Ежы Пе­цяр­сбур­скі вяр­нуў­ся ў Вар­ша­ву то­ль­кі ў 1967 го­дзе. У ча­сы «Са­лі­дар­нас­ці» яго­ную му­зы­ку амаль не вы­кон­ва­лі: пры­чы­най быў той са­мы «Си­ний пла­то­чек». Поль­скім зма­га­рам з Са­ве­та­мі быў не­пат­рэб­ны кам­па­зі­тар, які на­пі­саў пес­ню, што ка­рыс­та­ла­ся та­кой лю­боў­ю ў чыр­во­на­армей­цаў. Ме­на­ві­та та­ды бы­ла пры­ду­ма­на «англій­ская» вер­сія ўзнік­нен­ня «Си­не­го пла­точ­ка». Га­лоў­най дзей­най асо­бай у ёй і зра­біў­ся Стэн­лі Лаў­дэн.

Сён­ня ані­вод­на­га з удзе­ль­ні­каў тых падзей да­ўно ня­ма ў жы­вых. Хі­ба то­ль­кі… мін­скі га­тэль «Бе­ло­русь», які на не­ка­ль­кі ме­ся­цаў даў пры­ту­лак му­зы­кан­там, што збег­лі з ва­еннай Поль­шчы. То­ль­кі ця­пер ён за­вец­ца «Crowne Plaza»...

 

Мі­ха­іл Ва­ло­дзін, пі­сь­мен­нік і жур­на­ліст, у 2014 го­дзе вы­даў кні­гу «Мин­ские ис­то­рий­ки», вы­на­ход­лі­ва ілюс­тра­ва­ную мас­та­ком Сяр­ге­ем Ста­ль­ма­шон­кам, якая скла­да­ецца з арты­ку­лаў, пры­све­ча­ных роз­ным мес­цам бе­ла­рус­кай ста­лі­цы. Пра знач­насць гэ­та­га вы­дан­ня свед­чыць той факт, што аўтар атры­маў 7 ты­сяч вод­гу­каў чы­та­чоў. Да­лё­ка не ўсе гіс­то­рый­кі ўвай­шлі ў то­мік. Мно­гія з іх Мі­ха­іл Ва­ло­дзін змяс­ціў у Інтэр­нэ­це. Ад­ну з гіс­то­ры­ек мы пе­рад­ру­коў­ва­ем са зго­ды аўта­ра, які пла­нуе вы­дан­не дру­гой кні­гі з но­вы­мі апо­ве­да­мі.

Міхаіл ВАЛОДЗІН