Рэ­сай­клінг і nature morte

№ 5 (387) 01.05.2015 - 31.05.2015 г

«Ме­ха­ніз­мы: рэ­флек­сіі і ме­та­мар­фо­зы» ў Цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
Ці гля­дзяць на вас аўта­ма­бі­лі, аўто­бу­сы і тра­лей­бу­сы — шкля­ным по­зір­кам шы­ро­ка па­стаў­ле­ных ва­чэй? Ка­лі так, то вам аб­авяз­ко­ва трэ­ба бы­ло за­ві­таць на вы­ста­ву жы­ва­піс­ца Іва­на Се­мі­ле­та­ва і ску­льп­та­ра Вік­та­ра Ко­па­ча, дзе пра­сто­ра пра­сяк­ну­та пра­ніз­лі­вы­мі по­зір­ка­мі пра­д­уктаў пра­мыс­ло­вас­ці.

 Пра­ект прад­стаў­ле­ны аўтар­скай не­ка­мер­цый­най кан­цэп­ту­аль­най га­ле­рэ­яй «Бра­ма» ў асо­бе яе ня­змен­на­га і ня­стом­на­га ды­рэк­та­ра Ла­ры­сы Фін­ке­льш­тэйн.

Ста­рыя, іржа­выя ме­ха­ніз­мы, рэ­прэ­зен­та­ва­ныя тут у якас­ці ге­ро­яў жы­ва­піс­ных па­лот­наў і ма­тэ­ры­ялаў для ску­льп­тур, зна­хо­дзяц­ца па-за меж­амі пра­цоў­на­га рыт­му. Ад­сут­насць ру­ху — экзіс­тэн­цы­яль­ная смерць ма­шын, хоць іх ме­та­ліч­ныя аб­алон­кі зніш­чыць не так про­ста. Ад­сюль па­за­жыц­цё­вы сум, асаб­лі­ва ў жы­ва­пі­се Іва­на Се­мі­ле­та­ва, цыкл тво­раў яко­га мае на­зву «Па­ку­ту­ючыя ме­ха­ніз­мы». Мас­так рас­каз­вае: «Гэ­тую се­рыю я па­чаў у 2002-м ці 2003-м. Ма­люн­кі і аква­рэ­лі ме­ха­ніз­маў стаў ра­біць па­сля пада­рож­жаў на за­кі­ну­тыя за­во­ды. Мя­не ўра­зі­лі ве­лі­зар­ныя за­бы­тыя стан­кі, іржа­выя, змер­злыя і на­па­ло­ву зруй­на­ва­ныя, яны бы­лі пад­обныя да па­ку­ту­ючых жы­вёл, вя­лі­кіх і без­да­па­мож­ных. Я за­ха­цеў на­пі­саць цыкл кар­цін на тэ­му гэ­тай па­ку­ты, пра­во­дзя­чы па­ра­ле­лі з ча­ла­ве­чы­мі пе­ра­жы­ван­ня­мі. Саб­ра­лі­ся дзве тоў­стыя тэч­кі алоў­ка­вых ма­люн­каў. Ча­сам я ўскок­ваў ся­род но­чы і кі­даў­ся да ста­ла, каб тэр­мі­но­ва за­ры­са­ваць чар­го­вы воб­раз. Гэ­та маг­лі быць сап­раў­дныя тва­ры, амаль не­ві­доч­ныя ў цем­ры, ці фраг­мен­ты ме­ха­ніз­маў, што на­гад­ва­юць тва­ры. Га­лоў­ная мая за­да­ча за­клю­ча­ла­ся ў тым, каб ад­люс­тра­ваць гэ­тыя ме­ха­ніз­мы ўто­ена-ад­ушаў­лё­ны­мі, ка­лі мож­на так ска­заць. Да пры­кла­ду, ма­лю­ючы вя­лі­кую плос­касць, па­кры­тую ржой, я ад­чу­ваў яе як ску­ру. Ка­лі я ма­ля­ваў чор­ныя кроп­кі шру­баў, то ра­біў гэ­та так, што яны пры­ма­лі іншае зна­чэн­не. На­прык­лад, маг­лі стаць ва­чы­ма аль­бо ноз­дра­мі.

Я ні­ко­му не па­каз­ваў гэ­тыя ма­люн­кі, а по­тым на­огул зніш­чыў усё. І не ўба­чыў бы іх ніх­то ні­ко­лі, ка­лі б ад­ной­чы я не знай­шоў дыск, на які за­быў­ся, ка­лі спа­ль­ваў ра­бо­ты. Та­кім чы­нам я вяр­нуў з ня­бы­ту час­тку арку­шаў... І за­раз пра­цяг­ваю пра­ца­ваць над гэ­тай се­ры­яй. Па­сту­по­ва з’яўля­юцца но­выя тво­ры — ужо на па­лот­нах але­ем».

На­ро­джа­ны праз улас­ныя па­ку­ты і сум­не­вы Іва­на, цыкл «Па­ку­ту­ючыя ме­ха­ніз­мы» ства­рае моц­нае ўра­жан­не. Спра­ва не ў без­да­кор­на ню­анса­ва­ных ка­ла­рыт­ных вы­ра­шэн­нях і мі­ні­ма­ліс­тыч­на-вы­тан­ча­на-дэ­ка­ра­ты­ві­за­ва­най сты­ліс­ты­цы, ха­рак­тэр­ных для мас­та­ка. Ён пры­зна­ны май­стар ажыў­лен­ня рэ­чаў, nature morte ў са­мым шы­ро­кім лі­та­ра­ль­ным сэн­се — ад улас­на на­цюр­мор­таў да лан­дшаф­таў. Іван Се­мі­ле­таў — раз­ам з вя­ду­чы­мі жы­ва­піс­ца­мі свай­го па­ка­лен­ня, та­кі­мі як Ка­ця­ры­на Су­ма­ра­ва і Ула­дзі­мір Клі­муш­ка, — на­ле­жыць да хва­лі «но­ва­га бе­ла­рус­ка­га пей­за­жу». Пей­за­жу, ад­роз­на­га ад тра­ды­цый­ных пле­нэр­ных і по­стпле­нэр­ных шту­дый вы­ка­рыс­тан­нем опты­кі аўтар­ска­га све­таў­спры­ман­ня і гэ­тым моц­на інды­ві­ду­алі­за­ва­на­га. Як і ў вя­до­мых гле­да­чу пей­за­жах Іва­на, га­лоў­ная мэ­та «Ме­ха­ніз­маў» — пер­са­ні­фі­ка­цыя і ача­ла­веч­ван­не існу­ючых фраг­мен­таў рэ­ча­існас­ці. Над­анне гэ­тым тэх­на­ген­ным фраг­мен­там тра­гіч­ных антра­па­мор­фных ры­саў. Атрым­лі­ва­ецца пе­ра­ка­наў­ча. Сап­раў­ды, у круг­лых ад­ту­лі­нах ме­ха­ніч­ных «тва­раў» угад­ва­ецца і гу­чыць жа­лоб­ны, амаль мун­каў­скі крык. Тым не менш са­мым вы­раз­ным жы­ва­пі­сам се­рыі пад­аец­ца мі­ні­ма­ліс­тыч­ны парт­рэт «У рос­па­чы» (2014) з пан­ічным по­зір­кам воч­каў-шру­ба­чак, дзе гэ­ты са­мы крык «за­кра­та­ва­ны» ра­шот­кай, на­пэў­на, антык­вар­на­га ды­на­мі­ка.

Ся­род аб’ектаў Вік­та­ра Ко­па­ча так­са­ма сус­тра­ка­юцца надзвы­чай дэп­рэ­сіў­ныя. На­звы іх ка­жуць са­мі за ся­бе: «Тра­гіч­ная гіс­то­рыя», «Без­вы­ход­насць», «Па­га­рэ­ль­цы». Ад­нак па­сыл май­стра бо­льш апты­міс­тыч­ны — ён уклю­чае рэ­шткі сап­са­ва­ных ме­ха­ніз­маў у мас­тац­кі кру­газ­ва­рот, ажыц­цяў­ля­ючы сво­еа­саб­лі­вы арт-рэ­сай­клінг. Ці рэ­інкар­на­цыю?

Ідэя кру­газ­ва­ро­ту ба­дай цэн­тра­ль­ная ў су­час­най твор­час­ці ску­льп­та­ра. Яна на­ту­ра­ль­на пры­сут­ні­чае і ў экс­па­зі­цыі — дзвю­ма стан­ко­вы­мі ва­ры­яцы­ямі на тэ­му «Цыр­ку­ля­цыі ў пры­ро­дзе». Пад­обная Вік­та­ра­ва тэ­ма­ты­ка за­пат­ра­ба­ва­ная ў све­це. За апош­нія га­ды мас­так уста­ля­ваў не­ка­ль­кі ма­ну­мен­та­ль­ных «Цыр­ку­ля­цый» у за­меж­ных га­ра­дах. Тут не­паз­беж­на ўзні­кае ве­ль­мі пры­нцы­по­вае пы­тан­не: ча­му Вік­тар Ко­пач не рэ­алі­зу­ецца на ра­дзі­ме? Не стам­лю­ся па­ўта­раць — пры­кра і ня­пра­ві­ль­на, што сус­вет­на вя­до­мы май­стра, які зна­хо­дзіц­ца на ўзлё­це ка­р’е­ры, ста­віць свае вы­дат­ныя тво­ры дзе за­ўгод­на, але то­ль­кі не ў Бе­ла­ру­сі!

Тут на вы­ста­ве Вік­тар Ко­пач ве­ль­мі но­вы і не­ча­ка­ны. Яго буй­на­маш­таб­ныя па­мкнен­ні суб­лі­ма­ва­лі­ся ў ма­лыя фор­мы, але за­ха­ва­лі пры гэ­тым «вя­лі­кія сэн­сы». Ра­ней Вік­тар ішоў ад ма­тэ­ры­ялу, пе­ра­важ­на ка­мен­на­га бло­ка, ма­дэ­лю­ючы-ад­точ­ва­ючы плас­тыч­ныя ме­та­фа­ры. Сён­ня ску­льп­тар не то­ль­кі рэ­інтэр­прэ­туе, але і актыў­на дэ­кан­стру­юе роз­ныя ма­тэ­ры­ялы і сэн­сы. Пер­шай лас­таў­кай но­ва­га пады­хо­ду Вік­та­ра стаў трып­ціх рэ­ль­ефаў на апош­нім бе­ла­рус­кім Бі­ена­ле жы­ва­пі­су гра­фі­кі і ску­льп­ту­ры. Да­рэ­чы, ён за­няў там ад­но з пры­за­вых мес­цаў. І вось на на­шай вы­ста­ве — ужо цэ­лая ка­лек­цыя пад­обных аб’­ектаў, да­та­ва­ных 2015 го­дам. Пры­емна ба­чыць твор­чы пра­рыў аўтар­скай дум­кі, ды яшчэ та­кі плён­ны!

Бру­та­ль­ны ржа­вы кор­пус элек­тра­ма­то­ра і па­лі­ра­ва­ны брон­за­вы ад­лі­вак («Ня­бес­нае»), ста­ры цвік, што пра­цяў ка­ва­лак крэ­ме­ню («Ку­ры­ны бог»)... Ся­род ску­льп­тур­ных экс­па­на­таў ёсць і та­кія, дзе Вік­тар скла­дае не­скла­да­ль­нае — ледзь не сар­ва­ла­ся «ў пра­сто­ры, ім чу­жой», але не — сюр­рэ­аліс­тыч­ны пры­нцып тут не­да­рэч­ны. Бо ася­род­дзе, дзе жы­вуць яго­ныя аб’екты, — нар­ма­лё­выя інтэ­р’е­ры ці вы­ста­вач­ныя за­лы, у якіх тво­ры вы­гля­да­юць звы­чай­ны­мі плас­тыч­ны­мі акцэн­та­мі без дзі­во­таў. Вы­ні­кам ко­па­чаў­скай кам­бі­на­то­ры­кі ста­но­вяц­ца цал­кам уцям­ныя вы­каз­ван­ні, што не ад­па­вя­дае сюр­рэ­аліз­му. По­шу­кі май­стра бліз­кія хут­чэй Ар бру­ту. Але, зноў жа, гэ­та не­йкі не­ты­по­вы — інтэ­лек­ту­аль­ны і па­зі­тыў­ны — Ар брут, да та­го ж ува­соб­ле­ны пра­фе­сій­ным мас­та­ком.

З ме­ха­ніз­маў і ўся­ля­кіх ка­вал­каў ка­ля­ме­ха­ніч­на­га смец­ця, якія пра­йшлі праз энтра­пію, ску­льп­тар ства­рае да­во­лі гар­ма­ніч­ную сіс­тэ­му. У ёй ад­чу­ва­ецца шчы­рая ра­дасць па­знан­ня, падоб­ная да той, што бы­вае, на­прык­лад, пад­час дзі­ця­ча­га шпа­цы­ру па ле­се, дзе не­йкія эле­мен­ты на­ва­кол­ля пра­ва­ку­юць фан­та­зію: «Гля­дзі, які корч! Чыс­ты цмок!», то­ль­кі Вік­та­ра­вы фе­ты­шы для на­тхнен­ня з бо­ль­ша­га ме­та­ліч­ныя.

На кан­трас­це з га­ма­ген­ным жы­ва­пі­сам Іва­на (яго кар­ці­ны ні­бы з’яўля­юцца фраг­мен­та­мі ад­на­го вя­ліз­на­га па­лат­на), ску­льп­ту­ра Вік­та­ра дэ­ман­струе не­ка­ль­кі пе­ра­пле­це­ных шля­хоў раз­віц­ця аўтар­скай плас­тыч­най дум­кі. Гэ­тая ака­ліч­насць па­збаў­ляе вы­ста­ву таў­та­ла­гіч­нас­ці, ужо не ска­жаш: «Вось жы­ва­піс­ныя ме­ха­ніз­мы, а вось ску­льп­тур­ныя ме­ха­ніз­мы». Уво­гу­ле ку­ра­тар­ка здо­ле­ла вы­бу­да­ваць ці­ка­вую кан­тра­пун­ктную экс­па­зі­цыю — на­ко­ль­кі гэ­та бы­ло маг­чы­ма ў, шчы­ра ка­жу­чы, не­прыс­та­са­ва­ных умо­вах бы­лых мас­та­коў­скіх май­стэр­няў, якія за­раз за­й­мае ЦСМ.

І на­пры­кан­цы: я ка­тэ­га­рыч­на не згод­ны з прэс-рэ­лі­за­мі, дзе гэ­тыя вы­дат­ныя мас­та­кі ўпар­та на­зы­ва­юцца ма­ла­ды­мі. Аб­одва сё­ле­та ад­свят­ку­юць свае юбі­леі: 35 га­доў — Іван і 45 — Вік­тар. Аб­одва ста­лыя май­стры ў пра­цэ­се раз­віц­ця, і ў іх, вя­до­ма, шмат ці­ка­ва­га на­пе­ра­дзе. Але ўжо на­пра­ца­ва­на­га імі ха­пае, каб да­лу­чыць аўта­раў да не­шмат­лі­кай ка­гор­ты твор­чых бай­цоў фран­ці­ру на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва. У пра­цах Вік­та­ра і Іва­на чу­ваць год­ны го­лас мас­та­коў­скай ге­не­ра­цыі, якая здо­ле­ла ска­заць не­шта сваё, ад­роз­нае ад па­куль што мэй­нстрым­най тра­ды­цыі — уда­ла­га і пра­ца­ві­та­га ка­пі­яван­ня так зва­най рэ­ча­існас­ці. Вы­ста­ва ро­біць бач­ны­мі аль­тэр­на­ты­вы — по­ст­сац­рэ­аліс­тыч­ным ску­льп­ту­рам, якія што­год упар­та гру­вас­цяц­ца на плош­чах і ву­лі­цах на­шых га­ра­доў, і на­ту­ра­ліс­тыч­на­му жы­ва­пі­су, які аку­пуе му­зей­ныя і галерэйныя за­лы.