Пункт пе­ра­ся­чэн­ня

№ 5 (387) 01.05.2015 - 31.05.2015 г

«Вер­ты­ка­ль­ныя вуг­лы» ў Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва
Ба­ць­ка і сын. Аб­одва ў мас­тац­тве, і на пер­шы по­гляд па­між імі — ні­якай пе­ра­емнас­ці. Вы­ста­ва Гу­ба­ра­вых аб’ядна­ла твор­цаў на­сто­ль­кі роз­ных, што дзіў­на, як яны на­ле­жаць ад­ной ку­ль­тур­най пра­сто­ры, а не то­ль­кі ад­ной сям’і. Роз­ныя па бі­ягра­фі­ях: Ва­лян­цін на­ра­дзіў­ся ў Ніж­нім Ноў­га­ра­дзе ў 1948 го­дзе, за­кон­чыў гра­фіч­ны фа­ку­ль­тэт Мас­коў­ска­га па­ліг­ра­фіч­на­га інсты­ту­та; Аляк­сей на­ра­дзіў­ся ў Мін­ску ў 1981-м, вы­ву­чаў за­меж­ныя мо­вы ў Мін­ску, вы­пус­кнік фа­ку­ль­тэ­та мас­тац­тва і ды­зай­ну Пльзеньскага ўні­вер­сі­тэ­та ў Чэ­хіі (2012). Што ду­ма­юць ба­ць­ка і сын пра пра­цы адзін ад­на­го? Мы вы­ра­шы­лі пра­па­на­ваць ім ста­рон­кі ча­со­пі­са, каб да­ве­дац­ца аб гэтым...

Ва­лян­цін Гу­ба­раў пра сы­на:

Як пра­ві­ла, дзе­ці мас­та­коў вы­зна­юць у мас­тац­тве тыя ж ідэі, што і ба­ць­кі, пад іх на­гля­дам спее іх май­стэр­ства. У на­шым вы­пад­ку та­кой ві­да­воч­най пе­ра­емнас­ці ня­ма. Па сут­нас­ці, ма­ючы агуль­­ную вяр­шы­ню, кож­ны з гэ­тых двух вер­ты­ка­ль­ных вуг­лоў існуе ў сваёй сіс­тэ­ме эстэ­тыч­ных каш­тоў­нас­цей. Але я пад­крэс­лі­ваю: яны аб­са­лют­на раў­на­п­раў­ныя, і мне б ха­це­ла­ся, каб гля­дач вы­ста­вы гэ­та ўсвя­до­міў. Хоць цал­кам раз­умею, што не­спракты­­ка­ва­на­га ама­та­ра вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва жы­ва­піс Аляк­сея мо­жа нават збян­тэ­жыць.

Але для мя­не яго твор­часць ці­ка­вая і каш­тоў­ная ўжо та­му, што яна не спан­тан­ная і не па­вяр­хоў­ная, а мае пад са­бой прад­ума­ную ідэ­ало­гію. Яна бу­ду­ецца на пад­мур­ку ўлас­на­га дос­ве­ду і па­вод­ле вы­раз­най эстэ­тыч­най кан­струк­цыі. Цал­кам ві­да­воч­на: пра­сла­ву­ты кры­тэр «пры­го­жа» для яго не з’яў­ля­ецца вы­зна­ча­ль­ным і па­трап­ляць «доб­рым гус­там» ён не збі­ра­ецца. Час­та гэ­та на­ват су­праць плы­ні. На­прык­лад, ка­лі жан­чы­на пры­мя­рае ка­пя­лю­шык ці су­кен­ку, ёй ка­жуць: «О, вам па­суе!» Дык вось Аляк­сей наў­мыс­на ства­рае рэч, якая «не па­суе». На­ўмыс­на, і за гэ­та я яму ўдзяч­ны. Яму ма­ла трак­та­ваць сю­жэт (які сам па са­бе ра­ды­ка­ль­на ла­пі­дар­ны) у вы­ключ­на антыг­ла­мур­най фор­ме, ён яшчэ і вы­зва­ляе ся­бе ад по­шу­ку ка­ля­ро­вай гар­мо­ніі ды, крый бо­жа, вы­тан­ча­на­га ка­ла­ры­ту. Мя­не пры­во­дзіць у не­ве­ра­год­нае за­хап­лен­не яго на­пі­са­ны паль­­ца­мі жы­ва­піс, дзе, рас­тап­таў­шы ўсе пра­па­на­ва­ныя да вы­ка­рыс­тан­ня ка­ля­ро­выя спек­тры, Аляк­сей размяшчае ка­рыч­не­вае на чыр­во­ным, зя­лё­нае на бар­во­вым, а срэб­ра на жоў­тым. Гэ­та свед­чыць пра на­яўнасць вя­лі­кай во­лі: ад­мо­віц­ца ад пры­емных во­ку ка­ля­ро­вых спа­лу­чэн­няў, вы­тан­ча­ных лі­ній і вы­ве­ра­ных пра­пор­цый.

Ка­лі ве­да­еш, ку­ды ісці, аб­авяз­ко­ва пры­йдзеш. Га­лоў­нае сам шлях, са­ма да­ро­га. У свой час Пі­ка­са пра­сіў на­пі­саць на яго над­ма­гі­ль­ным ка­ме­ні: «Я па­мёр, спра­бу­ючы ўзля­цець». Вы­дат­на, што на­ват у та­кім ста­рэ­чым уз­рос­це ён ад­чу­ваў, што яшчэ не да­сяг­нуў мэ­ты.

Атры­маць ака­дэ­міч­ную ад­ука­цыю і ава­ло­даць май­стэр­ствам — не зна­чыць стаць мас­та­ком. Па­куль гэ­та то­ль­кі пра­фе­сія. Не­ка­то­рым гэ­та­га до­сыць, то­ль­кі не Аляк­сею. Ён у па­ста­янным по­шу­ку, і я ў яго ве­ру. Та­му мне важ­ны яго по­гляд і на маю твор­часць. Ад­ной­чы я за­вёў з ім гу­тар­ку: «Ска­жы, Лё­ша, ці не зда­ецца та­бе, што я моц­на ад­стаў ад су­час­на­га мас­тац­тва і ў леп­шым вы­пад­ку еду ў апош­нім ва­го­не? Бо я ма­гу пра­ца­ваць па-інша­му, вы­йсці на вя­лі­кую да­ро­гу, а пля­ту­ся па сва­ёй вуз­кай ка­ля­іне». Ён мне ад­ка­заў: «Пра гэ­та ма­рыць кож­ны мас­так: знай­сці сваю, па-за агу­ль­ным “трэн­дам” да­ро­гу, ства­рыць свой мік­ра­косм, дзе ўсё жы­ве па та­бой пры­ду­ма­ных за­ко­нах, мець экс­клю­зіў­ны по­чырк. У гіс­то­рыі мас­тац­тваў за­па­мі­на­юцца ме­на­ві­та та­кія». Я яму ве­ру, та­му гэ­та мя­не су­па­кой­вае, і я зноў усту­паю на сваю сцеж­ку. Ка­лі ка­заць пра ўза­емаў­плыў адзін на ад­на­го, дык, пэў­на, гэ­та якраз той вы­па­дак.

Агу­ль­нае існуе не то­ль­кі на род­нас­ным уз­роў­ні. Як дзве са­ма­стой­ныя лі­ніі пры скры­жа­ван­ні ўтво­раць агуль­ную кроп­ку, так і тыя да­ро­гі ў мас­тац­тве, па якіх мы ідзем з Аляк­се­ем, ма­юць агу­ль­нае пры­цяг­нен­не. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы вы­яўлен­чую мо­ву на­іўна­га ўспры­ман­ня, я свя­до­ма ігна­рую лі­ней­ную і па­вет­ра­ную пер­спек­ты­вы, маш­таб­ную ад­па­вед­насць і пра­ві­ль­ныя пра­пор­цыі. Час­та ва­лёр­ны ка­ла­рыт сас­ту­пае мес­ца пры­мі­тыў­най, дэ­ка­ра­тыў­най ма­ляў­ні­час­ці.

Гэ­так жа і Аляк­сей, імкну­чы­ся да эма­цый­най яснас­ці і вы­раз­нас­ці, ад­кі­дае ўсё не­пат­рэб­нае, ства­рае свой «кан­цэп­ту­аль­ны пры­мі­ты­візм».

Вось та­кім чы­нам і роз­ны­мі шля­ха­мі ча­сам сы­хо­дзяц­ца дзве лі­ніі.

 

Аляк­сей Гу­ба­раў пра ба­ць­ку:

Іні­цы­ята­рам на­шай су­мес­най вы­ста­вы вы­сту­піў мой ба­ць­ка, Ва­лян­цін Гу­ба­раў. Я ўжо доў­гі час жы­ву і пра­цую ў Чэ­хіі, мы рэ­гу­ляр­на кан­так­ту­ем, але пра­па­но­ва пра­гу­ча­ла для мя­не не­ча­ка­на. У гу­тар­цы па «Скай­пе» дзе­сь­ці ў кан­цы зі­мы ён рап­там ска­заў, што ёсць маг­чы­масць зра­біць вы­ста­ву ў па­мяш­кан­ні Му­зея су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва ў Мін­ску. Ну, раз ёсць та­кая маг­чы­масць, ча­му б ёй не ска­рыс­тац­ца, пад­умаў я. Хоць гэ­та па­ты­ха­ла аван­ту­рай: прац у Мін­ску ў мя­не амаль не за­ста­ло­ся, і адзі­ным ва­ры­янтам бы­ло зняць па­лот­ны з пад­рам­ні­каў у Чэ­хіі і пры­вез­ці іх у Бе­ла­русь. Ня­ясна бы­ло, ці трэ­ба не­як афі­цый­на афар­мляць кар­ці­ны, якія я браў з са­бой. Маг­лі паў­стаць пра­бле­мы на мыт­ні. Але ў вы­ні­ку ўсё атры­ма­ла­ся, і я за­да­во­ле­ны.

На мя­жы мя­не рас­смя­шыў мыт­нік: ён ува­со­біў сва­ёй рэ­акцы­яй агу­ль­нае стаў­лен­не да су­час­на­га мас­тац­тва ў на­шай кра­іне. Спы­таў­шы, што вя­зу, і мі­ма­хо­дам зір­нуў­шы на мае пра­цы, ён ня­дбай­на кі­нуў: «А, Ма­ле­віч» — і ні­якіх фар­­ма­ль­­нас­цей ад мя­не не за­пат­ра­ба­ваў. З та­кой жа лёг­кас­цю мож­на бы­ло б пра­вез­ці пра­цы Пі­ка­со ці Кан­дзін­ска­га, вы­даў­шы за свае сту­дэн­цкія по­шу­кі.

Уво­гу­ле гэ­та, вя­до­ма, глуп­ства, але я за­ду­маў­ся. Мыт­нік жар­там зра­біў мне кам­плі­мент, да­па­мог па­зна­чыць ад­но з са­мых га­лоў­ных ад­роз­нен­няў на­шых з та­там твор­чых век­та­раў. У двух сло­вах я сфар­му­ля­ваў гэ­та так: ка­лі яго пра­цы не вы­клі­ка­юць пы­тан­няў, бо для бо­ль­шас­ці яны ад­но­сяц­ца да ка­тэ­го­рыі мас­тац­тва, то ў мя­не іншая сі­ту­ацыя: пы­тан­ні ёсць і іх шмат. І тут важ­на ўсвя­до­міць роз­ні­цу ў пы­тан­нях, якія мы з ім за­да­ем са­бе, за­йма­ючы­ся мас­тац­твам. Пер­шае з іх «што?», і тут мы сы­хо­дзім­ся, бо нам аб­одвум важ­на, што ма­ля­ваць на па­лат­не. Але вось у дру­гім пы­тан­ні мы рэ­зка раз­бя­га­емся ў ба­кі. Бо дру­гім істот­ным пы­тан­нем для Ва­лян­ці­на як мас­та­ка з’яўля­ецца «як?», а для мя­не «на­вош­та?» ці «ча­му?». Атрым­лі­ва­ецца, што ві­да­воч­ная па­ляр­насць на­шай твор­час­ці аб­умоў­ле­на ад­ным раз­ыхо­джан­нем у па­ста­ноў­цы ўнут­ра­на­га пы­тан­ня да мас­тац­тва.

Ве­ль­мі ўда­ла па­са­ва­ла да на­шай кан­цэп­цыі на­зва вы­ста­вы — «Вер­ты­ка­ль­ныя вуг­лы». Як вя­до­ма, у іх вяр­шы­ня агу­ль­ная, а ба­кі ад­на­го вуг­ла скла­да­юць пра­цяг ба­коў інша­га.

З май­го дзя­цін­ства мы з та­там час­та раз­маў­ля­лі пра мас­тац­тва, спра­ча­лі­ся, у чым­сь­ці зга­джа­лі­ся, у чым­сь­ці не. Але за­ўсё­ды бы­лі па­ра­зу­мен­не, та­ле­ран­тнасць, па­ва­га з яго бо­ку да та­го, што я раб­лю. Ка­лі ён зра­зу­меў, што мя­не рэ­зка па­цяг­ну­ла ку­ды­сь­ці ўбок ад, ска­жам так, звык­лай яму фор­мы твор­чай рэ­алі­за­цыі, то ні­ко­лі не ду­шыў сва­ім аўта­ры­тэ­там, не на­вяз­ваў свой пункт гле­джан­ня. Я да­сюль дзіў­лю­ся, згад­ва­ючы, на­ко­ль­кі муд­ра ён па­ста­віў­ся да май­го ра­шэн­ня не па­сту­паць у на­шу Ака­дэ­мію мас­тац­тваў за ты­дзень да ўступ­ных іспы­таў.

Дзіў­на, але ў нас амаль ні­ко­лі не да­хо­дзі­ла да су­р’ёз­ных кан­флік­таў на гле­бе пра­фе­сій­най дзей­нас­ці. Мне зда­ецца, гэ­та праз тое, што мы раз­уме­ем ад­ну важ­ную рэч: мас­тац­тва мо­жа і па­він­на быць роз­ным. Раз­на­стай­насць — не­ад’емная час­тка пра­цэ­су, які ды­на­міч­на раз­ві­ва­ецца. Ад­кры­тасць да ўся­го но­ва­га, шы­ры­ня по­гля­даў і ўспры­маль­­насць да раз­ма­ітас­ці жыц­ця — ад­ны з са­мых важ­ных якас­цей мас­та­ка. Ва­ло­да­ючы імі, ён мо­жа вы­ка­рыс­тоў­ваць раз­на­стай­насць для асо­бас­на­га і пра­фе­сій­на­га рос­ту, убі­ра­ючы то­ль­кі са­мае ка­рыс­нае для ся­бе.

У нас до­ма бы­лі сто­сы ча­со­пі­саў, мнос­тва кніг пра мас­та­коў і іншых артэ­фак­таў, з які­мі но­вае па­ка­лен­не раз­ву­чы­ла­ся пра­ца­ваць. Гэ­та быў ана­лаг Інтэр­нэ­ту, хатняя «Ві­кі­пе­дыя». Пад­час ву­чо­бы ў мас­тац­кім лі­цэі мя­не не ад­ной­чы вы­ру­ча­ла та­та­ва пад­бор­ка поль­скіх ча­со­пі­саў «Sztuka». Ко­ль­кі па­мя­таю, та­та руп­лі­ва пра­ца­ваў. Ве­ча­ра­мі, се­дзя­чы ля тэ­ле­ві­за­ра, кор­паў­ся ў гэ­тых ча­со­пі­сах, ма­ля­ваў эскі­зы, днём — у май­стэр­ні. І так пра­ктыч­на кож­ны дзень.

Ка­лі мя­не ра­ней пы­та­лі, ці пад­аба­юцца мне кар­ці­ны ба­ць­кі, я не ве­даў, што ад­ка­заць. Ад­чу­ваў — не маё, але і ска­заць бяз­дум­на, што зу­сім не пада­ба­ецца, так­са­ма не мог. Пра­ві­ль­нае стаў­лен­не да та­та­вых па­лот­наў я вы­бу­да­ваў по­тым, ка­лі па­чаў бо­льш-менш усвя­дом­ле­на за­ймац­ца твор­час­цю, вы­зна­чыў­ся з тым, якое мес­ца за­ймае мас­тац­тва ў ма­ім жыц­ці. Па­ва­га — ме­на­ві­та тое пра­ві­ль­нае сло­ва, што ха­рак­та­ры­зуе маё да яго стаў­лен­не. Мо­жа быць, мя­не не зу­сім чап­ляе тая мас­тац­кая мо­ва, на якой ён раз­маў­ляе, не пра­яўля­ецца ўся­рэ­дзі­не на­ста­ль­гія пры раз­гля­дан­ні сю­жэ­таў яго кар­цін, але, як ка­ле­га, я не ма­гу не па­ва­жаць яго за та­лент, уні­ка­ль­насць аб­ра­на­га вы­яўлен­ча­га шля­ху і за­ця­тасць, з якой ён па ім ідзе. Ня­гле­дзя­чы на роз­насць аб­ра­ных на­мі да­рог, для мя­не ён за­ўсё­ды быў і за­ста­ецца сво­еа­саб­лі­вым ма­яком, ары­енці­рам, мас­та­ком з вя­лі­кай лі­та­ры. Бо які­мі б роз­ны­мі ні бы­лі на­шы твор­чыя шля­хі, ру­ха­емся мы ўсё ж да ад­ной мэ­ты.