Арт і гендар

№ 3 (385) 01.03.2015 - 31.03.2015 г

Усё, што вы ха­це­лі ве­даць пра фе­мі­нізм, але ба­ялі­ся спы­таць
Якім чы­нам вы­яўля­юцца сён­ня фе­мі­ніс­цкае мас­тац­тва і звя­за­нае з ім кры­тыч­нае вы­каз­ван­не? Удзе­ль­ні­цы і арга­ні­за­та­ры вы­ста­вы «Фе­мі­ніс­цкая (art) кры­ты­ка», што пра­хо­дзі­ла ў Мін­ску ў бы­лой вы­ста­вач­най пра­сто­ры «ЦЭХ», спра­ба­ва­лі ад­шу­каць ад­каз на гэ­тае пы­тан­не.

Сям­нац­цаць пра­ектаў мас­та­чак з адзі­нац­ца­ці кра­ін ства­ры­лі ка­лек­тыў­нае вы­каз­ван­не, якое за­кра­на­ла хва­лю­ючыя творцаў пра­блем­ныя зо­ны.

Для арга­ні­за­та­раў га­лоў­ным стаў аб­мен во­пы­там па­між аўтаркамі роз­ных па­ка­лен­няў і са­цы­яль­ных кан­тэк­стаў, аб'­ядна­ных дос­ве­дам тран­сфар­ма­цый, што ад­бы­лі­ся ў пост­­савец­кіх кра­інах. Ку­ра­та­ры імкну­лі­ся ства­рыць бяс­печ­ную пра­сто­ру, у якой мас­тач­кі, не асце­ра­га­ючы­ся аб­ясцэ­нь­ван­ня сва­ёй дзей­нас­ці, змаг­лі б сус­трэц­ца, па­зна­ёміц­ца, падзя­ліц­ца ідэ­ямі і прад­эман­стра­ваць улас­ныя ра­бо­ты.

За­ду­ма на­ра­дзі­ла­ся па­сля та­го, як у кас­трыч­ні­ку 2014 го­да мя­не за­пра­сі­лі па­ўдзе­ль­ні­чаць у ме­рап­ры­емствах, звя­за­ных з вы­ста­вай жа­но­чай са­цы­яль­най гра­фі­кі «Фе­мі­ніс­цкі ало­вак — II» у Мас­кве. Гэ­та быў па­ра­ле­ль­ны пра­ект V Мас­коў­ска­га бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва. Ме­рап­ры­емства мя­не ўра­зі­ла, а тое, што ад­бы­ва­ла­ся ва­кол яго, збян­тэ­жы­ла пе­рад­узя­тым стаў­лен­нем да жа­но­чай твор­час­ці. Я зра­зу­ме­ла: тэ­му трэ­ба пра­цяг­ваць. У Між­на­род­ны дзень ба­ра­ць­бы за лік­ві­да­цыю гвал­ту ў стаў­лен­ні да жан­чын мы пад­ха­пі­лі эста­фе­ту.

Ча­му пра­ект на­зва­лі ме­на­ві­та «Фе­мі­ніс­цкая (арт) кры­ты­ка»? Фе­мі­нізм — гэ­та пункт гле­джан­ня, у тым лі­ку і на мас­тац­тва, які да­зва­ляе рас­паз­на­ваць ме­ха­ніз­мы ўла­ды, вы­клю­чэн­ня, мар­гі­на­лі­за­цыі і вы­кры­ваць за­ган­ныя прын­цы­пы на­шай ку­ль­ту­ры і мыс­лен­ня, якія ўяў­ля­юцца не­па­руш­ны­мі, не­па­хіс­ны­мі.

На вер­ні­са­жы вы­сту­пі­лі арт-гру­па «Coolturistes» (Ві­ль­нюс) і жа­но­чы ансамбль шу­ма­вой му­зы­кі «PRIPOY/ ПРИ­ПОЙ» (Мас­ква).

«Coolturistes» па­ўста­ла ў 2005 го­дзе ў Ві­ль­ню­се як ана­нім­ная гру­па мас­та­чак, што ства­ра­юць пра­ва­ка­цый­ны арт, пе­ра­пра­цоў­ва­ючы ідэі, уз­ятыя з псі­ха­ана­лі­зу, не­амар­ксіз­му і по­стма­дэр­ніс­цка­га фе­мі­ніз­му. На­зва ад­сы­лае да пан­яццяў «ку­ль­ту­ра», «ту­рызм» і «жа­но­чы бо­дзі­біл­дзінг». На на­шым ме­рап­ры­емстве гру­па па­ка­за­ла пер­фор­манс «Crime Scene» («Мес­ца зла­чын­ства»), здзей­сніў­шы інтэр­вен­цыю ў вы­ста­вач­ную пра­сто­ру. Ад­на з удзе­ль­ніц па­ве­да­мі­ла, што ў за­ле ад­бы­ло­ся зла­чын­ства і гле­да­чы па­він­ны за­ста­вац­ца на сва­іх мес­цах у якас­ці свед­каў. Іншыя акцёр­кі ў зя­лё­ных кам­бі­не­зо­нах і мас­ках ста­лі ага­ро­джваць зо­ны зла­чын­ства ад­мыс­ло­вай стуж­кай і аб­во­дзіць крэй­дай. Не­ка­то­рым гле­да­чам, якія па­тра­пі­лі ў «за­кры­тыя» мес­цы, уру­чы­лі чыр­во­ныя гваз­дзі­кі, з іх да­па­мо­гай мож­на бы­ло вы­зва­ліц­ца. Та­кі не­ча­ка­ны «ва­ені­за­ва­ны за­хоп» на­гад­ваў дзея­нні, што ма­юць сі­лу за­ко­на без ідэн­тыч­нас­ці, без вы­раз­на сфар­му­ля­ва­най мэ­ты.

Да­лей ішоў саўнд-пер­фор­манс ансам­бля «ПРИ­ПОЙ» з вы­ка­рыс­тан­нем улас­на­руч­на спа­яных ге­не­ра­та­раў шу­му. У склад гру­пы ўва­хо­дзяць тры ўдзе­ль­ні­цы — Анас­та­сія Алё­хі­на, Ды­яна Бур­кот, Уль­яна Бы­чан­ко­ва. Яны рас­тлу­ма­чы­лі: на­зва ўяў­ляе з сябе сін­тэз дзея­сло­ваў у за­гад­ным ла­дзе — «при­пом­ни!» і «спой!». Мас­та­чак на­тхняе фе­мі­ніс­цкая, са­цы­яль­на-анга­жа­ва­ная му­зы­ка «RRRIOT GIRL»: рух, які ўзнік у індзі-панк-ро­ку 1990-х, яго склад увесь час змя­няў­ся і спа­ра­джаў іншыя со­ль­ныя і гру­па­выя пра­екты.

У пер­шай, чыр­во­най за­ле «ЦЭ­Ха» наведнікі маг­лі па­гля­дзець фі­льм-інста­ля­цыю Ма­шы Га­да­ван­най (Санкт-Пе­цяр­бург) пад на­звай «Фе­мі­ніс­цкія тэк­сты: “Кінг-Конг тэ­орыя” В. Дэ­пант». Мэ­тай гэ­та­га пра­екта з'яў­ля­ла­ся па­пу­ля­ры­за­цыя работ су­час­най фран­цуз­скай пі­сь­мен­ні­цы Вір­жы­ні Дэ­пант. Мас­тач­ка пе­ра­пра­ца­ва­ла фі­льм «Кінг-Конг» (2005), па­бу­да­ва­ны на тра­ды­цый­най рэ­прэ­зен­та­цыі муж­чын­ска­га і жа­но­ча­га, і злу­чы­ла яго з тэк­стам Дэ­пант. Та­кі сін­тэз тэк­сту з ві­дэ­ашэ­ра­гам да­зво­ліў ага­ліць кла­січ­ныя для кі­но ма­ні­пу­ля­цыі з жа­но­чай вы­явай і даць ім іншае пра­чы­тан­не. Га­да­ван­ная вяр­ну­ла знач­насць жа­но­ча­му пер­са­на­жу з фі­ль­ма «Кінг-Конг», зра­біў­шы гераіню адзі­ным но­сь­бі­там гу­ку ў сва­ім фі­ль­ме.

У гэ­тай жа за­ле экс­па­на­ваў­ся пра­ект «Са­ма­выз­ва­лен­не» Па­лі­ны За­слаў­скай (Санкт-Пе­цяр­бург), які з'яў­ля­ецца пра­ця­гам гра­фіч­на­га пра­екта «На­чын­не. 365 дзён на кух­ні». На плос­кас­ці сця­ны, ушчы­ль­ную, без пра­меж­каў, раз­мяш­ча­лі­ся вы­явы па­бы­то­вых прад­ме­таў, якія ата­ча­юць мас­тач­ку ў па­ўся­дзён­ным жыц­ці: ад дэ­та­лё­ва пра­ма­ля­ва­ных імбрыч­каў і рон­да­ляў да ка­ла­жаў, што скла­да­лі­ся з цы­тат і тэк­стаў. У экс­плі­ка­цыі да пра­екта аўтар­ка тлу­ма­чыць: «Ма­гу ска­заць, што са­ма­выз­ва­лен­не — скла­да­на, ба­лю­ча і раз­бу­ра­ль­на, але, з інша­га бо­ку, ка­лі час пры­хо­дзіць і ты ба­чыш, што жы­веш не ў зго­дзе з са­бой, дык гэ­та зу­сім не­абход­на, як бы страш­на та­бе ні бы­ло».

У про­ці­лег­лай час­тцы чыр­во­най за­лы раз­мяш­ча­ла­ся інста­ля­цыя бе­ла­рус­кай мас­тач­кі Анта­ні­ны Сла­бод­чы­ка­вай «Свяш­чэн­ны жах». Чы­гун­ная ста­рая ван­на, на­поў­не­ная ва­дой, на яе па­вер­хні ля­жаць доў­гія па­смы чор­ных ва­ла­соў, ся­род якіх — не­вя­лі­кі экран з тран­сля­цы­яй ві­дэа: дзяў­чын­ка ў ва­дзе нешта ка­жа. У слу­хаў­ках гук ва­ды і мар­мы­тан­не дзяў­чын­кі. На­зву свай­го пра­екта аўтар­ка за­па­зы­чы­ла з вер­ша па­эткі Ве­ры Па­ўла­вай:

Свя­щен­ный ужас, с ко­то­рым в один­над­цать лет

кри­чишь, гло­тая слё­зы: «Ма­ма, ты ду­ра!»,

по­то­му что луч­ше неё ни­ко­го нет,

а её не бу­дет. Всё про­чее — ли­те­ра­ту­ра.

Інста­ля­цыя бы­ла пры­све­ча­на ма­ця­рын­скім пе­ра­жы­ван­ням Анта­ні­ны Сла­бод­чы­ка­вай. Вя­до­мая фран­цуз­ская да­след­чы­ца Юлія Крыс­це­ва лі­чыць: «Пад­ле­так і ма­ці — дзве веч­ныя фі­гу­ры ча­ла­ве­ча­га быц­ця». Спра­ва ў тым, што доб­рая ма­ці па­він­на ўмець са­ма­ўхі­ліц­ца, каб вы­зва­ліць дзі­ця­ці пра­сто­ру для «за­да­ва­ль­нен­ня ду­маць». Гэ­та­га цяж­ка да­сяг­нуць у гра­мад­стве, дзе па­ста­янна раз­ва­жа­юць пра важ­насць ма­ця­рын­ства, а тое, чым ёсць «мат­чы­на па­клі­кан­не», за­ста­ецца кеп­ска асэн­са­ва­ным.

У на­ступ­най, бе­лай за­ле экс­па­зі­цыю ад­кры­ваў пра­ект Акса­ны Бру­ха­вец­кай (Кі­еў), што прад­стаў­ляў яе кні­гу «Мо­зес Гер­цаг пра жон­ку, па­лю­боў­ні­цу, да­чку і іншых жан­чын». Мас­тач­ка кры­тыч­на пра­чы­та­ла ра­ман Но­бе­леў­ска­га лаў­рэ­ата Со­ла Бе­лоў «Гер­цаг», пра­ана­лі­за­ва­ла пэў­ны ча­са­вы зрэз і пэў­нае гра­мад­ства ды су­па­ста­ві­ла яго з на­шай су­час­нас­цю. З кніж­кі мож­на да­ве­дац­ца пра тое, што, не пры­зна­ючы на­ву­ко­вы та­лент сва­ёй жон­кі Ма­дэ­лін, Гер­цаг ма­рыць пра на­ву­ко­вую ка­р'е­ру да­чкі Джун. Шпа­цы­ру­ючы з ёй па Му­зеі на­ву­кі, ён уяў­ляе, «як яна атрым­лі­вае ў спад­чы­ну гэ­ты свет муд­ра­ге­ліс­тых пры­бо­раў, за­ко­наў фі­зі­кі і пры­клад­ной на­ву­кі. Га­ла­ва ў яе ця­міць. П'ян­кі ад га­нар­лі­ва­га па­чуц­ця, ён ужо ба­чыў яшчэ ад­ну ма­дам Кю­ры». Бру­ха­вец­кая ро­біць вы­сно­ву: Гер­цаг гля­дзіць у фе­мі­ніс­цкую бу­ду­чы­ню, дзе яго да­чка бу­дзе мець роў­ныя з муж­чы­на­мі ўмо­вы для рэ­алі­за­цыі сва­іх здо­ль­нас­цей.

 

Арт-фе­мі­нізм ста­но­віц­ца маг­чы­мым та­ды, ка­лі ўзні­кае не­абход­насць вы­каз­ван­ня, за­сна­ва­на­га на са­лі­дар­нас­ці, рэф­лек­сіў­ным дзея­нні, аса­біс­тай аўта­но­міі і эмпа­тыі. Гэ­тыя клю­ча­выя пан­яцці да­зва­ля­юць вы­явіць і арты­ку­ля­ваць па­лі­тыч­ны і інтэ­лек­ту­аль­ны па­тэн­цы­ял фе­мі­ніс­цка­га мас­тац­тва. Бо­льш за тое, яго ства­ра­ль­ні­цы сён­ня як ні­ко­лі ма­юць па­трэ­бу ў вы­пра­цоў­цы ма­дэ­лей інтэ­лек­ту­аль­най упэў­не­нас­ці ў са­бе, іх кан­са­лі­да­цыя мо­жа быць кры­ні­цай на­тхнен­ня, а яны — пры­кла­дам жан­чын, якія раз­ва­жа­юць пра ідэі па­між са­бой у ад­мыс­ло­ва арга­ні­за­ва­най (кам­форт­най для іх) пуб­ліч­най пра­сто­ры, ад­кры­тай і для іншых. І ме­на­ві­та та­кім мес­цам стаў «ЦЭХ» пад­час пра­вя­дзен­ня пра­екта «Фе­мі­ніс­цкая (art) кры­ты­ка».

Ірына САЛАМАЦІНА