Ню і што?

№ 3 (385) 01.03.2015 - 31.03.2015 г

Вы­ста­ва «Аван­ту­ра» ў Цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
Бо­льш за со­тню кар­цін у жан­ры ню аўтар­ства ка­ля пя­ці­дзе­ся­ці бе­ла­рус­кіх твор­цаў лу­чыць імя Андрэя Пля­са­на­ва, які за­мо­віў іх для сва­ёй ка­лек­цыі.

У не­йкай сту­пе­ні звяр­тац­ца да жан­ру ню цяпер — сап­раў­ды аван­ту­ра. Яго гіс­то­рыя па­чы­на­ецца там жа, дзе і гіс­то­рыя ча­ла­вец­тва, і за гэ­ты час пра­ктыч­на ўсё, што мож­на бы­ло ска­заць пра аго­ле­нае це­ла, ужо вы­ка­за­на. Кож­ны гіс­та­рыч­ны пе­ры­яд мае свае асаб­лі­вас­ці ў інтэр­прэ­та­цыі аго­ле­нас­ці, і най­ноў­шае мас­тац­тва не вы­клю­чэн­не. Але на пер­шы план вы­хо­дзіць не пра­га ця­лес­най пры­га­жос­ці, а, хут­чэй, акту­алі­за­цыя пра­бле­мы ўспры­няц­ця це­ла як та­ко­га — свай­го, чу­жо­га, рэ­клам­на­га, ма­дэ­ль­на­га, на­ту­ра­ль­на­га. Мас­та­кі ста­вяць экс­пе­ры­мен­ты над сва­ім це­лам (Сід­ні Шэр­ман, Ма­ры­на Аб­ра­ма­віч) аль­бо ўвасабляюць сап­раў­дную, не аб­ця­жа­ра­ную ча­кан­ня­мі і са­цы­яль­ны­мі ўмоў­нас­ця­мі на­ту­ру (Лю­сь­ен Фрэйд, Джэ­ні Са­віль).

Афі­ша «Аван­ту­ры» за­пэў­ні­ва­ла: гля­дач уба­чыць на па­лот­нах аван­гард + аго­ле­насць. Гэ­тае ма­тэ­ма­тыч­нае спа­лу­чэн­не кі­рун­ку і жан­ру кры­ху на­сця­ро­жы­ла, але аб­ме­жа­ван­ні гас­па­да­ра ка­лек­цыі бы­лі не то­ль­кі ў да­клад­ным па­ме­ры прац. Спро­ба зра­біць зрэз арт-аван­гар­да ў меж­ах ад­на­го жан­ру — па­каз­нік та­го, з якой гру­пай мас­та­коў пра­ца­ваў Андрэй Пля­са­наў. Экс­па­зі­цыя вы­ста­вы скла­да­ла­ся з ра­бот, пад­пі­са­ных вя­до­мы­мі імё­на­мі, а так­са­ма з тво­раў, чые аўта­ры зрэд­ку з’яў­ля­юцца на пуб­ліч­ным га­ры­зон­це бе­ла­рус­ка­га арту. Сі­ту­ацыя, дзе ўсе знаходзяцца ў роў­ных умо­вах — па­мер, тэ­ма, на­ват тэх­ні­ка, ад­но­ль­ка­вы пад­ыход у экс­па­на­ван­ні тво­ра, — так ці інакш вы­му­шае гле­да­ча па­ра­ўноў­ваць, ацэнь­­ваць. І Пля­са­наў, маг­чы­ма, меў са­мыя доб­рыя на­ме­ры, ад­нак зра­біў мас­та­коў за­клад­ні­ка­мі гле­да­ча. Ку­ра­тар «Аван­ту­ры», ён апры­ёры па­зба­віў маж­лі­вас­ці інтэр­прэ­та­ваць ка­лек­цыю як жы­вую суб­стан­цыю, дзе ро­лі раз­мяр­коў­ва­юцца ў за­леж­нас­ці ад пля­цоў­кі і аўды­то­рыі. Пры ідэн­тыч­ных умо­вах на­ват сла­бое звя­но лан­цу­га за­ста­ецца звя­ном, якое не­ль­га сха­ваць.

Ба­дай што, маё мер­ка­ван­не пра жы­ва­піс­ныя па­лот­ны «Аван­ту­ры» прад­ыкта­ва­на ўлас­ным ба­чан­нем жан­чы­ны. Ці не пра­йшлі ча­сы, ка­лі яна бы­ла то­ль­кі му­зай, аб’­ектам су­зі­ран­ня? Сён­ня пан­енкі не ха­ва­юць сва­ёй схі­ль­нас­ці зна­хо­дзіць пры­га­жосць у муж­чын­скім ню, аб’­ектыў­на ацэ­нь­ва­юць і жа­да­юць уплы­ваць на пра­бле­му ўспры­ман­ня аго­ле­на­га це­ла. І та­му ў пэў­най сту­пе­ні іра­ніч­ны і дэ­ка­ра­тыў­ны (на­ват у сэн­са­вым пла­не) пад­ыход да вы­яўлен­ня аго­ле­нас­ці зму­шае мя­не ра­біць вы­сно­ву: рэ­дкі мас­так па­ста­віў­ся да тэ­мы су­р’ёз­на. Це­ла, не­сум­нен­на жа­но­чае, на­ма­ля­ва­на як аб’­ект па­жа­ды: круг­ля­выя азад­кі, ка­кет­лі­ва пад­крэс­ле­ныя нож­кі і вус­ны — эра­тызм не са­ма­га вы­со­ка­га га­тун­ку.

Жанр ню мае на ўва­зе ма­лю­нак лю­бо­га аго­ле­на­га це­ла — муж­чын­ска­га, жа­но­ча­га, ма­ла­до­га, ста­ро­га. Як бы­ло б ці­ка­ва ўба­чыць це­ла па­жы­ло­га ча­ла­ве­ка, жы­вы лан­дшафт ча­су, ці це­ла муж­чы­ны, які не ха­вае ся­бе, це­ла ча­ла­ве­ка ў агу­ль­ным яго ўспры­няц­ці. Шчы­ры ў вы­каз­ван­ні і трапны ў аб­азна­чэн­ні ро­ляў твор Арту­ра Клі­на­ва. Ён «ага­ліў» тэ­му цал­кам праз дэ­ман­стра­цыю жан­чы­ны-ля­ль­кі ў ру­ках муж­чы­ны-мас­та­ка. Уся­го то­ль­кі ля­ль­ка, аб’­ект для гу­ль­няў у муж­чын­скім све­це, аван­ту­ра ў чыс­тым вы­гля­дзе.

Жа­но­чае ба­чан­не не­сум­нен­на ад­роз­ні­ва­ецца ад муж­чын­ска­га. По­гляд гле­да­ча скі­роў­ва­ецца не то­ль­кі на аба­лон­ку, але чап­ляе бо­льш глы­бо­кія плас­ты, звяз­вае з це­лам асо­бу. Дзі­вос­на да­клад­ныя для та­ко­га ўспры­няц­ця пра­цы Люд­мі­лы Ру­са­вай. Трып­ціх яе аўтар­ства рас­па­вя­дае пра пе­ра­ўтва­рэн­не аго­ле­най жан­чы­ны ў слі­ма­ка. Без­аба­рон­нае жа­но­чае це­ла сціс­ка­ецца пад по­зір­ка­мі пуб­лі­кі, згор­тва­ецца ды, у рэ­шце рэшт, ха­ва­ецца ў ра­ка­ві­ну. І то­ль­кі во­чы гля­дзяць на нас з-пад пан­цы­ра: «Вы яшчэ тут?»

Во­ль­га Са­зы­кі­на ў сва­ёй экс­па­на­ва­най пра­цы так­са­ма пры­кры­вае це­ла вон­ка­вым аб’­ектам — кракадзільчыкам.

Вы­біт­ныя на фо­не эра­тыч­най пад­ачы вы­явы ге­ра­інь на кар­ці­нах Ге­на­дзя Хац­ке­ві­ча, дзе ро­ля ба­гі­ні да­мі­нуе над аго­ле­нас­цю і рас­пра­ну­тасць ро­біц­ца на­ту­ра­ль­най, не вы­клі­кае пы­тан­няў. Ад­ам Гло­бус звяр­нуў­ся да гэ­тай жа тэ­мы з інша­га ра­кур­су: яго ба­гі­ні — су­час­ныя па­ле­алі­тыч­ныя ве­не­ры. Ад­ва­рот­ны бок трак­тоў­кі жа­но­ча­га це­ла — пры­зем­ле­насць, на­ту­ра­ль­насць — пад­крэс­ліў Ві­таль Чар­наб­ры­саў. Ён пры­вя­заў ню да сап­раў­днас­ці, а не да муж­чын­скіх ма­раў пра яго.

 

Апраў­даць ка­лек­цыю ўдзе­лам ге­ні­яў бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва не атры­ма­ла­ся. Аван­ту­ра за­ста­ла­ся аван­ту­рай — сум­неў­най спра­вай з хіс­ткай надзе­яй на по­спех. Але ад­да­мо на­леж­нае: наз­ва вы­ста­вы па­пя­рэ­джвае, што да гэ­та­га ніх­то на­ват не збі­раў­ся ста­віц­ца су­р’ёз­на.

Сафія САДОЎСКАЯ