За­па­вет­нае ма­ця­рын­ства...

№ 3 (385) 01.03.2015 - 31.03.2015 г

«Mater Dei. Іка­наг­ра­фія ад­ной лю­бо­ві» ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі
Экс­па­зі­цыя «Mater Dei...» саб­ра­ла­ся з італьянскіх ка­лек­цый Ака­дэ­міі мас­тац­тваў імя П'ет­ра Ва­ну­чы, На­цы­яна­ль­най га­ле­рэі Умбрыі, Ашчад­на­га бан­ка Пе­ру­джы і На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. На ўсіх тво­рах — воб­раз Ма­дон­ны з не­маў­лём. Ад­нак гэ­тыя пад­обныя сцэ­ны вы­лу­ча­юцца вя­лі­кай раз­на­стай­нас­цю. Ба­га­тая іка­наг­ра­фія вы­явы Пан­ны Ма­рыі (Ма­дон­ны, Бо­жай Ма­ці) то­ль­кі ў ня­знач­най ме­ры аб­авя­за­на Еван­гел­лям. На пра­ця­гу ста­год­дзяў, з уз­ба­га­чэн­нем мас­тац­тва но­вым змес­там, іко­наг­ра­фіч­ныя схе­мы не­адна­ра­зо­ва мя­ня­лі­ся.

Экс­па­зі­цыя «Mater Dei...» саб­ра­ла­ся з італьянскіх ка­лек­цый Ака­дэ­міі мас­тац­тваў імя П'ет­ра Ва­ну­чы, На­цы­яна­ль­най га­ле­рэі Умбрыі, Ашчад­на­га бан­ка Пе­ру­джы і На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. На ўсіх тво­рах — воб­раз Ма­дон­ны з не­маў­лём. Ад­нак гэ­тыя пад­обныя сцэ­ны вы­лу­ча­юцца вя­лі­кай раз­на­стай­нас­цю. Ба­га­тая іка­наг­ра­фія вы­явы Пан­ны Ма­рыі (Ма­дон­ны, Бо­жай Ма­ці) то­ль­кі ў ня­знач­най ме­ры аб­авя­за­на Еван­гел­лям. На пра­ця­гу ста­год­дзяў, з уз­ба­га­чэн­нем мас­тац­тва но­вым змес­там, іко­наг­ра­фіч­ныя схе­мы не­адна­ра­зо­ва мя­ня­лі­ся.

Воб­раз Ма­дон­ны з не­маў­лём на тро­не, за­сна­ва­ны на ві­зан­тый­скіх уз­орах, пачаў рас­паў­сю­джвац­ца ў За­ход­няй Еўро­пе ў VII ста­год­дзі. У XII—XIII ста­год­дзях, пад­час рэ­лі­гій­на­га ўзды­му, вы­клі­ка­на­га кры­жо­вы­мі па­хо­да­мі, ша­на­ван­не Пан­ны Ма­рыі ста­ла надзвы­чай па­пу­ляр­ным: той пе­ры­яд стаў эпо­хай ку­ль­ту Бо­жай Ма­ці.

Хра­на­ла­гіч­ныя рам­кі вы­ста­вы ўклю­ча­юць XV—XIX ста­год­дзі, але асноў­ная час­тка экс­па­на­таў звя­за­на з Ад­ра­джэн­нем. У гэ­ты час ад­бы­ва­ецца ра­ды­ка­ль­нае аб­наў­лен­не мас­тац­кай сіс­тэ­мы, рас­паў­сю­джва­юцца свец­кія ма­ты­вы, раз­ві­ва­ецца парт­рэт, уз­ні­кае ці­ка­васць да ўва­саб­лен­ня пры­ро­ды, па-но­ва­му, ча­сам ледзь не ў жан­ра­вым клю­чы, інтэр­прэ­ту­юцца рэ­лі­гій­ныя сю­жэ­ты.

Па­шы­рэн­не рэ­аліс­тыч­най вы­явы і раз­віц­цё твор­чай інды­ві­ду­аль­нас­ці ў эпо­ху Ад­ра­джэн­ня аб­умо­ві­лі як во­ль­насць тлу­ма­чэн­ня ста­рых іко­наг­ра­фіч­ных схем, так і з'яў­лен­не но­вых, не так стро­га рэ­гла­мен­та­ва­ных. Ся­род апош­ніх — Пан­на Ма­рыя Мі­ла­сэр­насць, што ахі­нае грэш­ні­ка, які ка­ецца, сва­ім плаш­чом ці ста­іць на ка­ле­нах пе­рад Хрыс­том на Страш­ным Су­дзе ў ма­ль­бе пра ду­шы па­мер­лых; Ма­ці, Якая Смут­куе, з ся­мю мя­ча­мі, што пра­ціна­юць яе гру­дзі і сім­ва­лі­зу­юць сем яе жа­лоб, ці вы­яўле­ная з мёр­твым це­лам Хрыс­та; Пан­на Бяз­грэш­на­га За­чац­ця. З кан­ца XVI і на пра­ця­гу ўся­го XVII ста­год­дзя вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­та­лі­ся сю­жэ­ты з'яў­лен­няў Божай Маці не­ка­то­рым свя­тым.

Ува­саб­лен­не Пан­ны Ма­рыі, якая гру­дзь­мі кор­міць не­маў­ля, мае ана­ло­гіі яшчэ ў да­хрыс­ці­янскім мас­тац­тве. Па­ра­фра­зам гэ­тай схе­мы на вы­ста­ве ста­ла кам­па­зі­цыя «Ма­дон­на з не­маў­лём і Іа­анам Хрыс­ці­це­лем» Джа­чын­та Ба­ка­не­ры (1666—1746) з ка­лек­цыі Фон­ду Ака­дэ­міі мас­тац­тваў імя П'ет­ра Ва­ну­чы.

Воб­раз Пан­ны Ма­рыі з не­маў­лём на тро­не пад­крэс­лі­вае асаб­лі­вую ро­лю Бо­жай Ма­ці як зна­ка са­мой Цар­квы, не­вы­пад­ко­ва яна пад­аец­ца як Ца­ры­ца Ня­бес­ная. У іта­ль­янскім жы­ва­пі­се гэ­тая тэ­ма падзя­ля­ецца на тры ві­ды: вы­ява Ма­дон­ны і не­маў­ля анфас, якая пры­йшла з ві­зан­тый­ска­га мас­тац­тва; Ма­дон­на, што па­каз­вае на не­маў­ля; бо­льш інтым­ны (мат­чын) тып, у якім Бо­жая Ма­ці аб­ды­мае сы­на.

У эпо­ху Ад­ра­джэн­ня вы­яўлен­не Пан­ны Ма­рыі ўсё бо­льш і бо­льш афар­боў­ва­ецца ча­ла­ве­чым па­чуц­цём, а рэ­лі­гій­ны сэнс з­мяш­ча­ецца (асаб­лі­ва ў жы­ва­пі­се XV—XVI ста­год­дзяў) у вы­явах роз­ных сім­ва­ліч­ных прад­ме­таў. Яны ўва­саб­ля­юць цэ­лую сіс­тэ­му хрыс­ці­янскай сім­во­лі­кі. Ся­род най­больш рас­паў­сю­джа­ных — яблык, плод Дрэ­ва па­знан­ня, які па­зна­чае не­маў­ля Ісу­са як бу­ду­ча­га вы­ра­та­ва­ль­ні­ка ро­ду ча­ла­ве­ча­га ад пер­ша­род­на­га гра­ху. Ві­наг­рад, па­су­дзі­на для піт­ва ці гар­лач сім­ва­лі­зу­юць еўха­рыс­тыч­нае ві­но; віш­ня, зва­ная рай­скім фрук­там, — Не­ба; гра­нат — Увас­крэ­сен­не. Птуш­ка (час­цей за ўсё шчы­гол) сім­ва­лі­зуе ду­шу ча­ла­ве­ка, якая ад­ля­тае з яго смер­цю.

На вы­ста­ве прад­стаў­ле­на ад­люс­тра­ван­не Бо­жай Ма­ці з по­ста­ця­мі свя­тых і да­на­та­раў. У мас­тац­тве по­зня­га Ся­рэд­ня­веч­ча і ран­ня­га Ад­ра­джэн­ня гэ­ты іко­наг­ра­фіч­ны тып быў ха­рак­тэр­ны для алта­роў, дзе по­ста­ці за­йма­лі асоб­ныя, сі­мет­рыч­на раз­меш­ча­ныя пан­элі ці створ­кі. У XIV—XV ста­год­дзях раз­ві­ла­ся адзі­ная вы­ява, што атры­ма­ла на­зву «Свя­тое Су­моў­е», дзе свя­тыя ста­яць ці згі­на­юць ка­ле­ні ў пры­сут­нас­ці Пан­ны Ма­рыі, якая ся­дзіць на тро­не ці ста­іць на ўзвы­шэн­ні.

Воб­раз Ма­дон­ны з не­маў­лём сус­тра­ка­ецца ў сцэ­нах Свя­то­га Ся­мей­ства (тэ­ме, якая з'яў­ля­ецца ў хрыс­ці­янскім мас­тац­тве да­во­лі по­зна, не ра­ней за XV ста­год­дзе), што ў «Ду­хоў­ных гу­тар­ках» свя­то­га Фран­цыс­ка Са­льс­ка­га раз­гля­да­ецца як Зям­ная Тро­іца, ад­люс­тра­ван­не і зям­ны план Тро­іцы Ня­бес­най. Іо­сіф ува­саб­ляе Бо­га Ба­ць­ку, Ісус — Сы­на, па­сла­на­га ў свет, а Пан­на Ма­рыя — Свя­то­га Ду­ха. Раз­ам са Свя­тым Ся­мей­ствам у мас­тац­тве ста­лі па­пу­ляр­ныя вы­явы свя­той Ган­ны, Іа­ана Хрыс­ці­це­ля і Лі­за­ве­ты. З іка­на­гра­фі­яй сю­жэ­та Свя­то­га Ся­мей­ства ў экс­па­зі­цыі зна­ёмяць пра­цы П'ет­ра Та­дэс­кі (пра­ца­ваў у 1678), Джу­зэ­пэ Ка­ра­то­лі (1783—1850), Джа­ві­та Га­ра­ва­лья (1790—1835) з ка­лек­цыі Фон­ду Ака­дэ­міі мас­тац­тваў імя П'ет­ра Ва­ну­чы.

Сцэ­на па­кла­нен­ня па­сту­хоў ува­саб­ля­ла­ся мас­та­ка­мі з са­праў­дным і шчы­рым за­хап­лен­нем — па­чуц­ця­мі, якія пра­чыт­ва­юцца і на па­лат­не не­вя­до­ма­га твор­цы XVII ста­год­дзя, на­пі­са­на­га з гра­вю­ры П'ет­ра Сан­ці Бар­то­лі (1635—1700) па­вод­ле ары­гі­на­лу Ані­ба­ле Ка­ра­чы (1560—1609), і ў гра­вю­ры Га­эта­на Ва­шэ­лі­ні (1745—1805) і Ма­тэа Кар­бо­ні з ка­лек­цыі На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Хра­на­ла­гіч­на ледзь не апош­ні­мі ў мас­тац­тве сцэ­на­мі, звя­за­ны­мі з ма­лен­ствам Ісу­са, з'яў­ля­юцца сю­жэ­ты ўцё­каў Свя­то­га Ся­мей­ства ў Егі­пет і ад­па­чын­ку на шля­ху да яго. Пры­кла­дам гэ­тай іко­наг­ра­фіч­най схе­мы слу­жыць ад­бі­так пра­цы не­вя­до­ма­га гра­вё­ра XVII ста­год­дзя з ка­лек­цыі На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, вы­ка­на­ны па­вод­ле бо­льш ран­няй гра­вю­ры Іа­га­на Са­дзе­ле­­ра I (?) (1550—1600), ці Жа­ка Ка­ло (?) (1592—1635) па­вод­ле ары­гі­на­ла Фе­дэ­ры­ка Ба­ро­чы (1526/1535—1612).

Знач­ную час­тку экс­па­зі­цыі скла­да­лі пра­цы з іта­ль­янскіх збо­раў. За­сна­ва­ная ў 1573 го­дзе Ака­дэ­мія мас­тац­тваў імя П'ет­ра Ва­ну­чы пра­цяг­вае сваю ад­ука­цый­ную дзей­насць, ад­на­ча­со­ва ва­ло­да­ючы ба­га­тай ка­лек­цы­яй тво­раў мас­тац­тва. Ся­род экс­па­на­таў вы­ста­вы — ма­люн­кі бы­лых вуч­няў Ака­дэ­міі, ство­ра­ныя ў пер­шай па­ло­ве XIX ста­год­дзя.

Святлана ПРАКОП'ЕВА