Се­ман­тыч­ны трох­кут­нік

№ 3 (385) 01.03.2015 - 31.03.2015 г

Аляк­сей Кі­ся­лёў і Аляк­сандр Му­зы­кан­таў з пра­гра­май «Cello Sonatas»
У Вя­лі­кай за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі ад­бы­ла­ся доў­га­ча­ка­ная сус­трэ­ча з ві­ялан­чэ­ліс­там Аляк­се­ем Кі­ся­лё­вым і пі­яніс­там Аляк­сан­драм Му­зы­кан­та­вым. Ты­ту­ла­ва­ныя вы­ка­наў­цы, вы­пус­кні­кі айчын­най шко­лы, за­пат­ра­ба­ва­ныя са­ліс­ты. Гэ­ты ду­эт апош­ні раз вы­сту­паў у Бе­ла­ру­сі не­ка­ль­кі га­доў та­му.

Мяр­куй­це са­мі. Пра­ко­ф'еў, Бры­тэн, Шас­та­ко­віч — бліс­ку­чае трыа. А да­клад­ней — се­ман­тыч­ны трох­кут­нік пе­ра­ся­чэн­няў-скры­жа­ван­няў лё­саў, твор­чых сты­ляў, мас­тац­кіх по­шу­каў. Тры ві­ялан­чэ­ль­ныя са­на­ты — мі­ні-анта­ло­гія ідэй, экс­пе­ры­мен­таў і на­ва­тар­ства не­спа­кой­на-тры­вож­на­га ХХ ста­год­дзя. Уся пра­гра­ма ве­ча­ра бы­ла аб'­ядна­ная тэ­май ду­эта-ды­яло­гу. Па­між му­зыч­ны­мі ку­ль­ту­ра­мі пер­шай па­ло­вы мі­ну­ла­га ве­ку (рас­ійскай і бры­тан­скай), кам­па­зі­та­ра­мі і вы­ка­наў­ца­мі (Шас­та­ко­віч і Бры­тэн, Пра­ко­ф'еў — Рас­тра­по­віч, Бры­тэн — Рас­тра­по­віч), інстру­мен­та­мі (ві­ялан­чэль і фар­тэ­пі­яна).

Імё­ны Аляк­сея Кі­ся­лё­ва і Аляк­сан­дра Му­зы­кан­та­ва ўжо да­ўно ата­ясам­лі­ва­юцца з вы­со­кім пра­фе­сій­ным уз­роў­нем і ўспры­ма­юцца як сап­раў­дны брэнд на­ша­га ака­дэ­міч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­ка­га мас­тац­тва. Му­зы­кан­ты атры­ма­лі вы­дат­ную ад­ука­цыю ў Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джы, да­лей пра­цяг­ну­лі на­ву­чан­не ў Ка­ра­леў­скім ка­ле­джы му­зы­кі ў Лон­да­не. Сён­ня Кі­ся­лёў — кан­цэр­тмай­стар Ка­ра­леў­ска­га на­цы­яна­ль­на­га аркес­тра, пра­фе­сар Ка­ра­леў­скай кан­сер­ва­то­рыі ў Шат­лан­дыі. Му­зы­кан­таў — са­ліст Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, вы­клад­чык Ака­дэ­міі му­зы­кі. Яны ўпер­шы­ню сыг­ра­лі раз­ам яшчэ пад­час ву­чо­бы ў гім­на­зіі бо­льш за 12 га­доў та­му ды пра­цяг­ва­юць су­мес­на му­зі­цы­ра­ваць і рэ­алі­зоў­ваць твор­чыя пра­екты на са­мых роз­ных пля­цоў­ках еўра­пей­скіх кра­ін.

Гэ­та­му ду­эту мож­на сап­раў­ды спя­ваць оду! Іх вы­ка­на­ль­ніц­кую ма­не­ру вы­лу­чае тон­кае раз­умен­не сты­лю кож­на­га кам­па­зі­та­ра, вы­со­кая ку­ль­ту­ра інта­на­ван­ня. У інтэр­прэ­та­цыі трох ві­ялан­чэ­ль­ных опу­саў пры­ваб­лі­ва­лі ад­то­ча­насць фак­ту­ры, ідэ­аль­ная ансам­бле­вая сін­хрон­насць, ад­чу­ван­не парт­ыту­ры і парт­нё­ра, якое лі­та­ра­ль­на сці­рае межы па­між ві­ялан­чэл­лю і фар­тэ­пі­яна, ства­ра­ючы не­йкі но­вы, «акту­аль­ны» інстру­мент. Па­сля вы­сту­пу му­зы­кан­ты рас­па­вя­лі, як з'я­ві­ла­ся ідэя аб'­яднаць у ад­ным кан­цэр­це та­кіх роз­ных і ад­на­ча­со­ва бліз­кіх кам­па­зі­та­раў.

Аляк­сей Кі­ся­лёў: Аб­ра­ныя са­на­ты — ад­на з вы­ка­на­ль­ніц­кіх вяр­шынь у ві­ялан­чэ­ль­ным рэ­пер­ту­ары ХХ ста­год­дзя. А ў вы­зна­чэн­ні кан­цэп­цыі для нас бы­ла важ­ная дра­ма­тур­гія.

Аляк­сандр Му­зы­кан­таў: Нам да­ўно ха­це­ла­ся па­зна­ёміць бе­ла­рус­ка­га слу­ха­ча з кан­цэп­ту­аль­най і не­ка­мер­цый­най пра­гра­май. Пра­ко­ф'еў і Шас­та­ко­віч жы­лі ў адзін час, але прад­стаў­ля­юць два роз­ныя век­та­ры ў рус­кай му­зы­цы мінулага ста­год­дзя. Бры­тэн быў не­абы­яка­вы да рус­кай ку­ль­ту­ры. Ён сяб­ра­ваў з Шас­та­ко­ві­чам, Рас­тра­по­ві­чам, Рых­тэ­рам. Та­му са­на­та Бры­тэ­на апы­ну­ла­ся ў цэн­тры «Cello Sonatas».

На­тал­ля Га­нул: Ві­ялан­чэ­ль­ная са­на­та Пра­ко­ф'е­ва ства­ра­ла­ся ў 1949-м, у той час, ка­лі дзя­сят­кі са­вец­кіх кам­па­зі­та­раў зна­хо­дзі­лі­ся пад уз­дзе­яннем раз­бу­ра­ль­най парт­ыйнай па­ста­но­вы 1948 го­да.

Аляк­сей Кі­ся­лёў: Так, але му­зы­ка опу­са пра­сяк­ну­та ме­ла­дыч­ны­мі аб­аро­та­мі, ха­рак­тэр­ны­мі для воб­ра­заў дзя­цін­ства, ка­зак, яркіх ба­лет­ных пер­са­на­жаў Пра­ко­ф'е­ва.

Аляк­сандр Му­зы­кан­таў: Са­на­та па­ка­за­ль­ная для по­зня­га пра­ко­ф'еў­ска­га сты­лю. У ёй на­пор, энер­ге­ты­ка і га­рэз­лі­васць, уз­нёс­лая кан­ты­ле­на і эпіч­ны раз­мах.

На­тал­ля Га­нул: І зна­ка­мі­ты пра­ко­ф'еў­скі До-ма­жор. Со­неч­ны, ка­ла­рыт­ны і зу­сім іншы ў па­ра­ўнан­ні з ра­фі­на­ва­ным, вы­тан­ча­ным До-ма­жо­рам, у якім на­пі­са­на са­на­та Бры­тэ­на. У та­кім роз­ным эма­цый­ным успры­ман­ні ад­ной та­на­ль­нас­ці вы­свеч­ва­юцца му­зыч­на-сты­ля­выя парт­рэ­ты кам­па­зі­та­раў.

Аляк­сей Кі­ся­лёў: У пра­цэ­се па­глыб­лен­ня ў парт­ыту­ру для мя­не за­ўсё­ды важ­ным з'яў­ля­ецца яе па­пя­рэд­ні ана­ліз, гіс­то­рыя ства­рэн­ня. Імкну­ся бо­льш пад­ра­бяз­на да­ве­дац­ца пра кан­тэкст, у якім на­ра­джа­ла­ся са­чы­нен­не, чы­таю дзён­ні­кі, ліс­ты і ўспа­мі­ны кам­па­зі­та­раў, вы­ка­наў­цаў. На­прык­лад, мя­не ве­ль­мі ўра­зіў факт, што бо­ль­шую час­тку сва­іх ві­ялан­чэ­ль­ных тво­раў Бры­тэн са­чы­ніў ме­на­ві­та для Рас­тра­по­ві­ча, на­тхнё­ны яго май­стэр­ствам і та­лен­там. Да­рэ­чы, Но­вы, 1965 год англій­скі кам­па­зі­тар сус­тра­каў на да­чы ў Шас­та­ко­ві­ча ў кам­па­ніі з Віш­неў­скай і Рас­тра­по­ві­чам. Бры­тэн скла­да­ны для ўспры­ман­ня. Я сам «вы­нош­ваў» гэ­тую са­на­ту бо­льш за тры га­ды.

На­тал­ля Га­нул: Ві­ялан­чэ­ль­ны Бры­тэн — до­сыць рэ­дкая з'я­ва ў на­шых кан­цэр­тных пра­гра­мах. Англі­ча­не, шы­ро­ка­маш­таб­на свят­ку­ючы ня­даў­няе ста­год­дзе з дня на­ра­джэн­ня кам­па­зі­та­ра, за­ка­ха­на на­зы­ва­юць яго «Great Britten». Вы здо­ле­лі ад­чуць ад­мет­насць бры­тэ­наў­скай му­зы­кі, пад­крэс­ліць яе глы­бо­кую па­чуц­цё­васць і пе­рад­аць дух англій­скай ку­ль­ту­ры. Аляксандр, раз­ам з Аляк­се­ем вы на­ву­ча­лі­ся ў Лон­дан­скім ка­ра­леў­скім ка­ле­джы. Як час­та атры­моў­ва­ла­ся ажыц­цяў­ляць су­мес­ныя пра­екты?

Аляк­сандр Му­зы­кан­таў: Вя­лі­кая ро­ля ў ад­ука­цый­ным пра­цэ­се бы­ла ад­ве­дзе­на кан­цэр­тнай пра­кты­цы. Та­му мы па­ста­янна ўдзе­ль­ні­ча­лі ў роз­ных ме­рап­ры­емствах, вы­сту­па­лі ў му­зе­ях і біб­лі­ятэ­ках. Ад­ной­чы нас з Аляк­се­ем за­пра­сі­лі іграць у тэ­атры імя Бры­тэ­на са­чы­нен­ні яго на­стаў­ні­ка, англій­ска­га кла­сі­ка Фрэн­ка Бры­джа. Вы­кон­ваць у са­мым сэр­цы Англіі са­мую англій­скую му­зы­ку — не­ве­ра­год­на ад­каз­на.

На­тал­ля Га­нул: Аляк­сей, ва­ша alter ego — ві­ялан­чэль. Яе гу­чан­не акса­міт­нае, ха­рыз­ма­тыч­нае, фі­ліг­ран­нае, на­поў­не­на ўнут­ра­най сі­лай, тон­кі­мі ад­цен­ня­мі, на­сы­ча­на ба­га­тай па­літ­рай эмо­цый і на­стро­яў.

Аляк­сей Кі­ся­лёў: Ня­даў­на я на­быў у су­час­на­га фран­цуз­ска­га май­стра ўлас­ны інстру­мент — ко­пію Гаф­ры­ле­ра. Мне пад­аба­ецца яе тэмбр, я ўжо іграў на гэ­тай ві­ялан­чэ­лі раз­ам з Ка­ра­леў­скім на­цы­яна­ль­ным аркес­трам Шат­лан­дыі кан­цэрт Эль­га­ра пад кі­раў­ніц­твам ма­эстра Пі­тэ­ра Унджа­на. Тое бы­ло не­вя­лі­кае гас­тро­ль­нае тур­нэ, і па­сля кож­на­га вы­ступ­лен­ня, вяр­та­ючы­ся на ма­шы­не да­до­му, мы актыў­на аб­мяр­коў­ва­лі з ды­ры­жо­рам трак­тоў­ку опу­са. Не­за­быў­ныя дыс­ку­сіі і сап­раў­дныя май­стар-кла­сы з вы­дат­ным му­зы­кантам! На­прык­лад, яго рэ­плі­ка: «Я гэ­ты кан­цэрт ня­даў­на іграў з Ё-Ё Ма (!), дык вось ён той раз­дзел інтэр­прэ­туе на­ступ­ным чы­нам... Але ва­ша трактоўка мя­не так­са­ма ве­ль­мі пе­ра­кон­вае». Зда­ецца, па­сля кож­най та­кой раз­мо­вы вы­ка­нан­не ста­на­ві­ла­ся ўсё леп­шым, што по­тым па­цвер­дзі­ла­ся ў вод­гу­ках слу­ха­чоў і прэ­сы.

На­тал­ля Га­нул: У вас з Аляк­сан­драм атры­маў­ся раў­на­праў­ны гар­ма­ніч­на-вір­ту­озны ды­ялог, у якім фар­тэ­пі­яна не­адна­ра­зо­ва пры­ма­ла на ся­бе ро­лю лі­да­ра-са­ліс­та, з вы­раз­най плас­ты­кай фра­зі­роў­кі, уз­ру­ша­ль­ны­мі ту­шэ і аркес­тра­вай раз­на­стай­нас­цю гу­чан­ня. Аляк­сандр, якія з ня­даў­ніх ме­рап­ры­емстваў ака­за­лі­ся для вас зна­ка­вы­мі?

Аляк­сандр Му­зы­кан­таў: Мне ве­ль­мі бліз­кае па ду­ху ка­мер­нае му­зі­цы­ра­ван­не. У сва­іх пра­ектах бу­дую ды­яло­гі па­між кам­па­зі­та­ра­мі, мас­тац­ка-сты­ля­выя па­ра­ле­лі, су­праць­­пас­таў­ляю і з'яд­ноў­ваю роз­ныя эпо­хі. Да пры­кла­ду, прад­ста­ўляю ў ад­ным кан­цэр­це му­зыч­ныя раз­ва­жан­ні Ба­ха і Брам­са, Бет­хо­ве­на і Ваг­не­ра. Раз­ам з Мін­скім струн­ным квар­тэ­там вы­кон­ваў Квін­тэт Двор­жа­ка. Фар­тэ­пі­яннае трыа Чай­коў­ска­га інтэр­прэ­та­ва­лі з Арцё­мам Шыш­ко­вым і Юлі­яй Раж­коў­скай. Са сва­імі сяб­ра­мі-ка­ле­га­мі па лон­дан­скім ка­ле­джы, вы­дат­ны­мі му­зы­кан­та­мі Со­ф'яй Гу­ляк і Аляк­се­ем Чар­но­вым, ра­бі­лі вя­лі­кі кла­ві­ра­бэнд. Га­на­ро­вай гос­цяй ме­рап­ры­емства ў ста­ліч­най фі­лар­мо­ніі ста­ла на­шая на­стаў­ні­ца Ва­нэ­са Ла­тарш, вя­ду­чы вы­клад­чык у Вя­лі­каб­ры­та­ніі, пра­фе­сар Ка­ра­леў­ска­га ка­ле­джа му­зы­кі.

На­тал­ля Га­нул: За­вяр­ша­ла пра­гра­му ва­ша­га мін­ска­га кан­цэр­та Са­на­та Шас­та­ко­ві­ча, твор­часць яко­га дае маг­чы­масць ад­чуць жы­вую і «ра­ні­мую» сут­насць му­зы­кан­та.

Аляк­сей Кі­ся­лёў: Гэ­тую са­на­ту Шас­та­ко­віч на­пі­саў 80 га­доў та­му, ка­лі яму бы­ло 28. Па сут­нас­ці, мой ад­на­го­дак. Мне ве­ль­мі ха­це­ла­ся зра­зу­мець му­зыч­ныя дум­кі кам­па­зі­та­ра, асэн­са­ваць яго по­гляд на свет, ад­чуць эма­цый­ную дра­ма­тур­гію опу­са.

Аляк­сандр Му­зы­кан­таў: Рых­ту­ючы кан­цэрт, мы імкну­лі­ся да­сяг­нуць унут­ра­на­га кан­так­ту з парт­ыту­рай, вір­ту­аль­на сус­трэц­ца з твор­ца­мі. Зда­ецца, атры­ма­ла­ся! А зна­чыць, за­да­дзе­ны імпу­льс слу­хач так­са­ма па­ві­нен быў ула­віць.

 

На­тал­ля Га­нул: Гэ­та сап­раў­ды так. Па­цвяр­джэн­не та­му — ка­тар­сіс-су­пе­ра­жы­ван­не, за­хоп­ле­ныя вод­гу­кі і не­цяр­плі­вае ча­кан­не но­вых сус­трэч з ва­шым ду­этам.