Яна Но­ві­ка­ва

№ 3 (385) 01.03.2015 - 31.03.2015 г

Яна Но­ві­ка­ва на­ра­дзі­ла­ся 8 ліс­та­па­да 1993 го­да ў вёс­цы Жу­ра­ві­чы Ра­га­чоў­ска­га ра­ёна. Праз хва­ро­бу стра­ці­ла слых ва ўзрос­це двух тыд­няў. У 2010-м скон­чы­ла Рэ­чыц­кую дзяр­жаў­ную спе­цы­яль­ную шко­лу-інтэр­нат для на­ву­чэн­цаў з па­ру­шэн­нем слы­ху, ву­чы­ла­ся ў Го­ме­льс­кім ма­шы­на­бу­даў­ні­чым ка­ле­джы.

 У 2014-м вы­ка­на­ла га­лоў­ную ро­лю ў фі­ль­ме «Пле­мя» ўкра­інска­га рэ­жы­сё­ра Мі­рас­ла­ва Сла­баш­піц­ка­га. Кар­ці­на атры­ма­ла «зо­ла­та» і «срэб­ра» на ХХІ Між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад» у Мін­ску, тры пры­зы «Тыд­ня кры­ты­кі» на фес­ты­ва­лі ў Ка­нах у 2014 го­дзе, Гран-пры Nespresso, прэ­мію «Ад­крыц­цё» і грант ад фон­ду Gan, прэ­мію Еўра­пей­скай кі­на­ака­дэ­міі за леп­шы дэ­бют, Гран-пры і пры­зы МКФ у Лон­да­не, Лос-Анджэ­ле­се, Фі­ла­дэ­ль­фіі, Дэн­ве­ры, Мі­ла­не, Ерэ­ва­не — уся­го ка­ля 40 уз­на­га­род. У 2015-м Яна ста­ла сяб­рам Еўра­пей­скай кі­на­ака­дэ­міі. Ця­пе­р дзяў­чы­на зды­ма­ецца ў фі­ль­ме «L’Enigme du Desir: Ма Меre, Ма Меre, Ма Меre» рэ­жы­сё­ра По­ла Амле­на, а так­са­ма пра­цуе над улас­ным пра­ектам «Ка­лы». 

Яна з дзя­цін­ства ма­ры­ла стаць актры­сай. Ма­ці па­ча­ла ву­чыць яе ма­ля­ван­ню, та­му што ве­ль­мі ха­це­ла, каб да­чка прысвяціла сябе твор­час­ці. У 2010-м Яна па­сту­пі­ла ў ка­ледж, дзе за­йма­ла­ся тан­ца­мі, пісала кар­ці­ны, на­вед­ва­ла гур­ток пан­та­мі­мы. У 2013-м дзяў­чы­на да­ве­да­ла­ся пра на­бор акцё­раў у пра­фе­сій­ны тэ­атр для глу­хіх «Вя­сёл­ка» і па­еха­ла ў Кі­еў. Пра­слу­хоў­ван­не не пра­йшла, але Яну за­ўва­жыў Мі­рас­лаў Сла­баш­піц­кі, які шу­каў глу­хіх акцё­раў для фі­ль­ма «Пле­мя», за­пра­сіў на кас­тынг. Ка­лі ёй да­лі га­лоў­ную ро­лю, шчас­цю не бы­ло меж­аў. Дзя­ку­ючы стуж­цы «Жыц­цё Ад­эль» Аб­дэ­ла­ці­фа Ке­шы­ша змя­ні­ла­ся стаў­лен­не Яны Но­ві­ка­вай да ро­лі: дзяў­чы­на пе­ра­ста­ла ба­яцца за­над­та ад­кры­та выяўляць пачуцці.

Пра­ца не­пра­фе­сій­ных акцё­раў з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, але з не­абме­жа­ва­ным та­лен­там ураж­вае. Рэ­жы­сёр здо­леў да­маг­чы­ся не­пад­роб­ных эмо­цый, тэм­пе­ра­мен­ту і ха­рак­тар­най пэў­нас­ці. Упер­шы­ню фі­льм «Пле­мя» быў па­ка­за­ны на «Тыд­ні кры­ты­кі» ў 2014 го­дзе ў Ка­нах і вы­йграў тры пры­зы. Аўды­то­рыя і кі­нак­ры­ты­кі адзна­чы­лі вы­ступ Яны і яе «не­за­быў­ны, вар­ты вы­со­кай хва­лы та­лент».

— Я люб­лю кі­но бо­льш за ўсё на све­це, — пры­зна­ецца Яна. — Ве­ль­мі ха­чу вы­ву­чаць акцёр­скае май­стэр­ства, але ня­ма дзе: у Бе­ла­ру­сі для глу­хіх акцё­раў шко­лы не існуе. Так што па­куль ву­чу­ся са­ма. Вы­ву­чаю англій­скую мо­ву, гля­джу фі­ль­мы, чы­таю кні­гі.

Яна лі­чыць, што пры­знан­не Еўра­пей­скай кі­на­ака­дэ­міі ста­ла для яе вя­лі­кі­мі ад­чы­не­ны­мі дзвя­ры­ма, за які­мі — та­ямні­чы свет мас­тац­тва.

 

9 пы­тан­няў:

Апош­няя кні­га, якую вы пра­чы­та­лі.

— «Кі­но па­між пек­лам і ра­ем» Аляк­сан­дра Мі­ты. Па ёй я ву­чу­ся, як мож­на на­пі­саць сцэ­нар або зды­маць фі­льм.

Пра­цы яко­га мас­та­ка за­ўсё­ды пры­цяг­ва­юць ва­шу ўва­гу?

— Мя­не за­хап­ля­юць та­лент, уні­ка­ль­ная тэх­ні­ка свят­ла­це­ню Ле­анар­да да Він­чы. «Мо­на Лі­за» асаб­лі­вая, та­му што пры­го­жая на­ват без бро­ваў, гэ­та для мя­не дзіў­на. Ура­жа­на па­чуц­ця­мі і глы­бо­кім сэн­сам кар­цін Ван Го­га.

З кім з дзея­чаў мас­тац­тва вам ха­це­ла­ся б шчы­ра па­гу­та­рыць сам-на­сам?

— Мне б ха­це­ла­ся па­га­ва­рыць з на­шы­мі дзея­ча­мі мас­тац­тва пра тое, ча­му ў Бе­ла­ру­сі ня­ма акцёр­скай аль­бо рэ­жы­сёр­скай ад­ука­цыі для глу­хіх. У Па­ры­жы, Кіеве гэ­та ёсць. А вось у Бе­ла­ру­сі, ка­лі ты глу­хі, у ця­бе бу­ду­чы­ні ў мас­тац­тве ня­ма.

Якія падзеі, рэ­чы, асо­бы па­ўплы­ва­лі на ва­шу дзей­насць?

— Маё са­мае вя­лі­кае да­сяг­нен­не — фі­льм «Пле­мя». Ка­лі б не Мі­рас­лаў Сла­баш­піц­кі, я не ста­ла б актры­сай. Ён вы­веў мя­не з це­ню на свят­ло, даў ша­нец не­пра­фе­сій­­­ным глу­хім акцё­рам.

На­за­ві­це тры рэ­чы, якія вы аб­авяз­ко­ва ўзя­лі б з са­бой у пад­арож­жа.

— Кні­га, блак­нот з руч­кай, со­неч­ныя аку­ля­ры.

Ці ёсць у вас не­йкі лю­бі­мы вы­раз, афа­рызм, якія да­па­ма­га­юць вам 
у пра­цы?

— «Ка­лі ты да­мог­ся по­спе­ху, ця­бе бу­дуць акру­жаць ня­шчы­рыя сяб­ры і сап­раў­д­ныя во­ра­гі. Усё роў­на да­ма­гай­ся по­спе­ху».

З якім акцё­рам ці актры­сай вам ха­це­ла­ся б сфа­таг­ра­фа­вац­ца?

— З Ад­эль Экзар­ко­пу­лас, Леа Сей­ду, Кейт Уін­слет, Анджа­лі­най Джа­лі. Так­са­ма з Чжан Гын Со­кам, По­лам Уэс­лі, Іэ­нам Со­мер­хол­дэ­рам.

Які сайт ад­чы­ня­ецца пер­шым, ка­лі вы за­хо­дзі­це ў Інтэр­нэт?

— «Фэй­сбук».

Ка­зач­нае пы­тан­не: на­за­ві­це тры свае жа­дан­ні за­ла­той рыб­цы.

— За­га­да­ла жа­дан­ні... Я ве­ру, што яны здзей­сняц­ца то­ль­кі та­ды, ка­лі я бу­ду маў­чаць.