Той, хто за­па­ль­ваў зо­ры

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

Мінск Якава Кругера
На зло­ме эпох, па­між ХІХ і ХХ ста­год­дзя­мі, Мінск стаў апі­рыш­чам для мно­гіх та­лен­таў, якія атры­ма­лі мас­тац­кую ад­ука­цыю ў Еўро­пе і Рас­іі. Тут за­па­лі­лі­ся зор­кі Ха­іма Су­ці­на і Мі­ха­іла Кі­ко­іна, а так­са­ма дзя­сят­каў іншых кла­сі­каў бе­ла­рус­кай і еўра­пей­скай культуры. Пе­рад­усім у тым бы­ла за­слу­га іх на­стаў­ні­ка — Яка­ва Кру­ге­ра, які за­па­чат­ка­ваў тут пры­ват­ную мас­тац­кую шко­лу.

Яго ўнё­сак у на­шае мас­тац­тва су­вы­мер­ны ро­лі Юдэ­ля Пэ­на ў Ві­цеб­ску, са шко­лы ма­ля­ван­ня яко­га па­ча­ло­ся фар­ма­ван­не слын­нае Ві­цеб­скае шко­лы. Сён­ня на­ват цяж­ка пе­ра­лі­чыць, хто па­чы­наў сваё твор­чае ста­лен­не пад кры­лом Кру­ге­ра: Азгур і Ахрэм­чык, Ста­ню­та і Ру­цай, Фі­мян­тоў­скі і Фі­лі­по­віч — ледзь не па­ло­ва выбітных майстроў на­ша­га айчын­на­га мас­тац­тва.

Якаў Кру­гер на­ра­дзіў­ся ў Мін­ску ў ра­мес­ніц­кай шмат­дзет­най ся­м’і Мор­ду­ха Кру­ге­ра і яго жон­кі Ро­ды. Га­да­ваў­ся як іншыя яўрэй­скія хлап­чу­кі, за­ймаў­ся ў хе­да­ры, а за­тым у ра­мес­най ву­чэ­ль­ні. Дзя­ку­ючы на­стой­лі­вай рэ­ка­мен­да­цыі шко­ль­на­га на­стаў­ні­ка, па­чаў ву­чыц­ца на мас­та­ка, атры­маў­шы грун­тоў­ную ад­ука­цыю: спа­чат­ку — тры га­ды ў Кі­еве ў ма­ля­ва­ль­най шко­ле Мі­ка­лая Му­раш­кі, якую на­вед­ва­лі і Ві­то­льд Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля, і Аб­рам Ма­не­віч, і Ка­зі­мір Ма­ле­віч, за­тым — у сла­ву­тай пры­ват­най мас­тац­кай шко­ле пра­фе­са­ра Ле­апо­ль­да Го­ра­ві­ца. Сем га­доў пра­жыў у Па­ры­жы, пра­цяг­ва­ючы на­ву­чан­не ў Ака­дэ­міі Ра­до­ль­фа Жу­лі­яна, дзе кштал­та­ва­лі май­стэр­ства Ма­ціс, Му­ха, Ле­жэ, Ко­ль­віц ды яшчэ на­шыя з Кру­ге­рам зем­ля­кі — Леў Бакст ды Жак Ліп­шыц.

Гэ­та быў зор­ны час для Яка­ва Кру­ге­ра, га­да­ван­ца бед­нае яўрэй­скае меш­ча­но­ты. Ён рас­квіт­неў у Па­ры­жы, ба­га­та пра­ца­ваў, пі­саў усё но­выя кар­ці­ны ды шмат па­д­а­рож­ні­чаў па роз­ных ста­лі­цах Еўро­пы. У род­ны край Якаў вяр­нуў­ся ў 1895 го­дзе як ста­лы твор­ца. Дзя­ку­ючы за­ступ­ніц­тву Іллі Рэ­пі­на, яго, яўрэя, пры­ня­лі на ву­чо­бу ў Пе­цяр­бур­гскую ака­дэ­мію мас­тац­тваў, у клас Ула­дзі­мі­ра Ма­коў­ска­га.

Па скан­чэн­ні сва­ёй ад­ысеі, са ста­тусам мас­та­ка, Кру­гер вяр­нуў­ся ў род­ны Мінск, каб за­стац­ца тут на­заўжды.

У 1900—1910 га­дах Кру­гер ства­рыў ніз­ку тво­раў, што ад­люс­троў­ва­лі яўрэй­скі по­быт: «Хе­дар», «Яўрэй­скі ду­хоў­ны суд», «Пе­ра­піс­чык То­ры», «За ма­літ­вай», «Тал­му­дыст», «Яўрэй, які мо­ліц­ца», «Каў­каз­скі яўрэй», «Яўрэй з куф­лем». На­ту­ра­ль­на, не раз Якаў Кру­гер вы­яўляў сла­ву­тую мін­скую Ха­лод­ную сі­на­го­гу.

У 1904-м ён атрым­лі­вае да­звол гу­бер­на­та­ра ад­крыць у Мін­ску кур­сы ма­ля­ван­ня і жы­ва­пі­су. У 1906-м кур­сы бы­лі пе­ра­тво­ра­ныя ў мас­тац­кую шко­лу. Імпе­ра­тар­скай Ака­дэ­мі­яй мас­тац­тваў у Пе­цяр­бур­зе быў за­цвер­джа­ны ста­тут, скла­дзе­ны са­мім Кру­ге­рам.

Пер­шы­мі вуч­ня­мі ста­лі на­стаў­ні­кі ма­ля­ван­ня і ад­ора­ная мо­ладзь. Пра тое, які ха­рак­тар ме­ла на­ву­чан­не, мож­на мер­ка­ваць па­вод­ле ўспа­мі­наў Су­ці­на, які пі­саў: «Ка­лі трэ­ба бы­ло на­ма­ля­ваць ву­га­лем не­йка­га Апа­ло­на, Ве­не­ру ці Мі­нер­ву, якую я атрым­лі­ваў аса­ло­ду! Я ма­ля­ваў для іх ба­гоў! Але ўсе яны бы­лі пад­обныя да ста­рых з мяс­тэч­ка Смі­ла­ві­чы».

З 1904-га па 1906-ы ў Мін­ску ад­на­час­на існа­ва­ла тры мас­та­коў­скія шко­лы — Кру­ге­ра, Ка­цэн­бо­ге­на і Яро­мен­кі. Пра­ца­ва­лі Зем­скі му­зей, Мас­тац­ка-пра­мыс­ло­вы му­зей, цар­коў­ны Архе­ала­гіч­на-этнаг­ра­фіч­ны му­зей, дзе­ілі поль­скае ку­ль­тур­нае Та­ва­рыс­тва «Ognisko», Та­ва­рыс­тва ама­та­раў пры­го­жых мас­тац­тваў, бы­лі артыс­тыч­на-лі­та­ра­тур­ныя ка­вяр­ні «Аква­ры­ум» на Юр’еўскай і «Се­лест» на За­ха­р’еў­скай, клу­бы, кі­на­тэ­атры.

Шко­ла Яка­ва Кру­ге­ра раз­мяс­ці­ла­ся ў трох па­ко­ях вя­лі­ка­га му­ра­ва­на­га гма­ху кан­ды­та­ра Вен­гржэц­ка­га, на ра­гу ву­ліц За­хар’еўскай і Пет­ра­паў­лаў­скай (ця­пе­раш­нія пра­спект Не­за­леж­нас­ці і ву­лі­ца Энге­ль­са). З арэн­даю па­спры­яла слын­ная мін­ская мас­тач­ка і ме­цэ­нат­ка Па­ль­мі­ра Мрач­коў­ская.

У 1907 го­дзе сям’я Кру­ге­раў так­са­ма па­ся­лі­ла­ся ў будынку Вен­гржэц­ка­га, пры­клад­на ў тым мес­цы, дзе за­раз зна­хо­дзіц­ца дом № 23 з уні­вер­са­мам «Цэн­тра­ль­ны». Вы­клад­чыц­кай пра­цы Кру­гер ад­даў ба­га­та сі­лаў. Ужо ў са­вец­кі час мас­так згад­ваў: «У маю шко­лу пры­хо­дзі­лі — за мно­гія кі­ла­мет­ры, пеш­кі, з мяс­тэ­чак і вё­сак — ба­са­но­гія пад­лет­кі з га­ра­чым жа­дан­нем раз­ві­ваць свае здо­ль­нас­ці». Але вуч­ні бы­лі роз­ныя. Ба­ць­ка Мі­ха­іла Кі­ко­іна — бан­каў­скі служ­бо­вец, меў улас­ную ква­тэ­ру ў но­вым до­ме. А Ха­іму Су­ці­ну пад­час ву­чо­бы ў Мін­ску да­во­дзі­ла­ся хар­ча­вац­ца бул­ка­мі, се­ляд­цом і са­лё­ны­мі агур­ка­мі, якія да­сы­ла­ла са Смі­ла­ві­чаў ма­ці.

Якаў Кру­гер вы­кла­даў у роз­ных на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах горада да апош­ніх дзён свайго жыц­ця. Ён імкну­ў­ся пе­рад­аць вуч­ням майстэрства ў валоданні разнастайнымі тэх­ні­камі жы­ва­пі­су. «У асо­бе мас­та­ка Кру­ге­ра шко­ла мае да­свед­ча­на­га і ад­да­на­га спра­ве кі­раў­ні­ка», — та­кую вы­сно­ву зра­бі­ла ка­мі­сія мін­скай Га­рад­ской Ду­мы ў 1911 го­дзе.

Кру­гер быў аўта­рам со­тняў карцін, мно­гія з якіх — на­прык­лад, парт­рэ­ты Яку­ба Ко­ла­са і Янкі Ку­па­лы — ста­лі на­цы­яна­ль­най бе­ла­рус­кай кла­сі­кай. За­стаў­шы­ся ў са­вец­кай Бе­ла­ру­сі, Кру­гер не ў ма­лой сту­пе­ні па­са­дзей­ні­чаў фар­ма­ван­ню са­цы­яліс­тыч­на­га рэ­аліз­му ў 1930-я, ства­ра­ючы ўзор­ныя парт­рэ­ты Ста­лі­на, Ва­ра­шы­ла­ва, Гор­ка­га. За гэ­та ён ва ўзрос­це ся­мі­дзе­ся­ці га­доў атрымаў ганаровае зван­не «За­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў БССР» — за ча­ты­ры ме­ся­цы да сваёй смер­ці.

У чэр­ве­ні 1941-га час­тку кар­цін Кру­ге­ра ад­пра­ві­лі ў Ві­цебск, дзе па­він­на бы­ла ад­быц­ца яго вы­ста­ва, ад­куль па­лот­ны з’еха­лі ў эва­ку­ацыю ў Са­ра­таў. Та­кім чы­нам аца­ле­ла тры ту­зі­ны тво­раў Яка­ва Кру­ге­ра, якія ця­пер за­хоў­ва­юцца ў му­зе­ях Бе­ла­ру­сі.

Ад­нак най­вя­лік­шая час­тка яго­на­га да­роб­ку пра­па­ла ў вай­ну. Але ж маг­ло не за­стац­ца на­огул ні­чо­га! Як не за­ста­ло­ся ба­ць­коў­ска­га до­ма і яго­на­га ўлас­на­га, што мес­ціў­ся ў ра­ёне До­ма ўра­да, не за­ста­ло­ся і шы­коў­на­га до­ма Вен­гржэц­ка­га, дзе бы­ла яго­ная сла­ву­тая шко­ла. На тым мес­цы — пе­рад бу­дын­кам № 23 — сён­ня тра­ту­ары ля пра­спек­та, у са­вец­кі час па вай­не бы­ло пра­ўлен­не Са­юза мас­та­коў БССР і мас­тац­кі са­лон, дзе ця­пер ка­зі­но. Не па­шка­да­ва­лі ў 1970-я і адзін з най­ста­рэй­шых му­ра­ва­ных бу­дын­каў на­шае ста­лі­цы — га­тыч­ную Ха­лод­ную сі­на­го­гу, дзе ма­ліў­ся Кру­гер.

Не­кра­ну­тай за­ста­ла­ся то­ль­кі яго ма­гі­ла на Вай­ско­вых мо­гіл­ках. А так­са­ма — ве­лі­зар­ная сла­ва вуч­няў, чые зо­ры ён за­па­ліў, тых, хто стаў на­стаў­ні­кам ця­пе­раш­ня­му па­ка­лен­ню мас­та­коў у Бе­ла­ру­сі і ў Еўро­пе.

А мо­жа, яму, вы­клад­чы­ку-ча­раў­ні­ку, ка­лі-не­будзь па­ўста­не по­мнік у яго­ным род­ным го­ра­дзе, яко­му ён пры­свя­ціў да рэ­шты ўсё сваё жыц­цё?.. Ці хоць бы ме­ма­ры­яль­ны знак там, дзе бы­ла сла­ву­тая шко­ла Яка­ва Кру­ге­ра...

 

Сяргей Харэўскі (тэкст) / Сяргей Ждановіч (фатаграфіі)