Сучасны ўкраінскі тэатр

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

Перазагрузка дыялогу
Здань тэ­атра­ль­най рэ­фор­мы блу­кае па Укра­іне ўсю не­за­леж­насць, гэ­та зна­чыць — ці не чвэрць ста­год­дзя. Вя­до­мы ўкра­інскі рэ­жы­сёр Андрэй Жол­дак, які да­ўно пра­цуе вы­ключ­на за мя­жой, не­як на­зваў дзяр­жаў­ныя рэ­пер­ту­арныя тэ­атры «апош­ні­мі кур­ча­мі са­цы­яліз­му». Вя­до­ма, гэ­тая фар­му­лёў­ка хут­чэй эпа­таж­ная, але до­лю пра­ўды мае: тэ­атра­ль­ная сіс­тэ­ма Укра­іны да­гэ­туль за­ста­ецца ў тым са­мым ста­не, які на­бы­ла за са­вец­кім ча­сам.

На мя­жы 1980-90-х на­бег­ла і ад­хлы­ну­ла хва­ля но­вых тэ­атраў, якія, у ду­ху аб­веш­ча­най «пе­ра­бу­до­вы», спра­ба­ва­лі арга­ні­за­ваць сваю дзей­насць па­вод­ле «гас­раз­лі­ку», «са­ма­акуп­нас­ці» і «са­ма­фі­нан­са­ван­ня». З не­ка­ль­кіх со­тняў тэ­атраў-сту­дый да сён­ня да­жы­лі то­ль­кі тыя, што па­тра­пі­лі за­ймець дзяр­жаў­ны (пе­ра­важ­на му­ні­цы­па­ль­ны) ста­тус і ад­па­вед­ныя да­та­цыі — знач­на ска­ро­ча­ныя ў па­ра­ўнан­ні з «глад­кі­мі» са­вец­кі­мі га­да­мі. Зрэш­ты, ко­ліш­няя «глад­касць» вы­ні­ка­ла з дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі: мас­тац­тва раз­гля­да­ла­ся як ідэ­ала­гіч­ная пры­ла­да, якую трэ­ба бы­ло ўтрым­лі­ваць доб­ра «пад­ма­за­най». «Вы пры­йшлі ву­чыц­ца ў ідэ­ала­гіч­ную ВНУ» — ледзь не пер­шая тэ­за, агу­ча­ная ма­ім ад­на­лет­кам, якія па­сту­пі­лі ў Кі­еўскі тэ­атра­ль­ны інсты­тут пры кан­цы «за­стою» ў 1980-я. Са­мую ж alma mater та­га­час­ныя сту­дэн­ты іра­ніч­на зва­лі «драм­гур­тком пры ка­фед­ры марк­сіз­му»...

Над­ышоў іншы час, і дзяр­жаў­ная ідэ­а­ло­гія знік­ла. На­ма­ган­ні ад­на­віць гэ­ты па­ня­так на па­чат­ку 2000-х бы­лі не­па­сля­­доў­ны­мі, але ўрэш­це вы­зна­чы­лі вяр­тан­не да не­йкіх вы­то­каў на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры. Пад­тры­маць акту­аль­нае мас­тац­тва, па­ста­віць яго на су­час­ныя рэ­йкі ізноў не вы­па­ла. Праз ад­сут­насць улас­най ку­ль­тур­най па­лі­ты­кі ад­па­вед­ныя «ла­ку­ны» агрэ­сіў­на за­паў­ня­лі­ся звон­ку (СМІ, тэ­ле- і кі­нап­ра­дук­цыя, тэ­атра­ль­ныя гас­тро­лі і г.д.).

Шмат­га­до­выя «ман­тры» пра тое, як трэ­ба па­збыц­ца «рэ­штка­ва­га пры­нцы­пу фі­нан­са­ван­ня ку­ль­ту­ры» і пе­ра­йсці на­рэш­це на «кан­трак­тную сіс­тэ­му», усё яшчэ за­ста­юцца агу­ль­ны­мі сло­ва­мі: кан­цэп­цыя раз­віц­ця ку­ль­ту­ры Укра­іны ў ХХІ ста­год­дзі да­гэ­туль не рас­пра­ца­ва­ная — гу­чаць то­ль­кі дэк­ла­ра­цыі (так, дэк­ла­ра­тыў­ны і не пра­па­нуе пэў­ных ме­ха­ніз­маў рэ­алі­за­цыі «За­кон Укра­іны пра тэ­атры і тэ­атра­ль­ную спра­ву», пры­ня­ты ў 2005-м). Дзі­ва што: за двац­цаць ча­ты­ры га­ды існа­ван­ня Укра­іны як не­за­леж­най дзяр­жа­вы са­ма па­са­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры па­сля­доў­на «па­ба­чы­ла» два­нац­цаць ча­ла­век плюс ад­на­го «вы­ка­наў­цу аб­авяз­каў» у ста­ту­се доў­га­ча­со­ва­га. То-бок зна­хо­джан­не пры спра­ве ад­на­го мі­ніс­тра ў ся­рэд­нім доў­жы­ла­ся тро­хі больш за па­ў­та­ра го­да. Увесь час мя­ня­лі­ся і струк­ту­ра Мі­ніс­тэр­ства, і яго­ная на­зва…

Сён­ня ў пад­на­ча­лен­ні Мі­ніс­тэр­ства зна­хо­дзяц­ца то­ль­кі на­цы­яна­ль­ныя ўста­но­вы ку­ль­ту­ры (тэ­атраў пад­обна­га кштал­ту — дзе­сяць), на рэ­аль­ную жыц­ця­дзей­насць іншых (аб­лас­ных, му­ні­цы­па­ль­ных) яно пра­ктыч­на не ўплы­вае, хі­ба на­гад­вае пра ся­бе на роз­ных юбі­лей­ных імпрэ­зах і дае свой «дах» жа­да­ючым (час­та зу­сім без гра­шо­ва­га пад­ма­ца­ван­ня).

У агу­ль­ных ры­сах сіс­тэ­ма тэ­атраў не­за­леж­най Укра­іны пра­ктыч­ных зме­наў не ўве­да­ла, і во­лі для ка­пі­та­ль­на­га ра­мон­ту, з за­ме­най пе­ра­крыц­цяў, а не кас­ме­тыч­ным пад­наў­лен­нем, па­куль што не зна­хо­дзіц­ца. Па­ка­за­ль­на: у скла­дзе ка­мі­сіі па рэ­фар­ма­ван­ні тэ­атра­ль­най сфе­ры, ство­ра­най ня­даў­на, — шмат­га­до­выя дзей­ныя кі­раў­ні­кі тэ­атраў, якраз і за­ці­каў­ле­ныя за­ха­ваць існу­ючы па­ра­дак, па­ко­ль­кі ме­на­ві­та гэ­ты па­ра­дак шмат у якіх вы­пад­ках за­бяс­пе­чыў ім та­кія «ўеж­ныя» па­са­ды.

Та­кім чы­нам, пе­ра­важ­ная ба­ль­шы­ня тэ­атраў Укра­іны — дзяр­жаў­ныя. Пры­ват­ныя амаль не вы­жы­ва­юць праз ад­сут­насць на­рма­тыў­най ба­зы, бо не пры­ня­ты зме­ны ў за­ка­на­даў­стве, ад­па­вед­ныя Ука­зу Прэ­зі­дэн­та «Пра льго­ты па пад­атка­абкла­дан­ні доб­ра­ахвот­ных ахвя­ра­ван­няў юры­дыч­ных і фі­зіч­ных асо­баў» ад 1995 го­да; у да­чы­нен­ні да тэ­атраў пра­ктыч­на не дзей­ні­чае «За­кон Укра­іны пра асно­ват­вор­ныя пры­нцы­пы не­пры­быт­ко­вас­ці ў сфе­ры ку­ль­ту­ры» ад 2001 го­да.

То­ль­кі ў Кі­еве знік­лі «Атэ­лье 16» з ад­мет­ным рэ­пер­ту­арам (Бер­та­льт Брэхт, Ву­дзі Ален, Ба­рыс Ві­ян, Жан-Поль Сартр, Кар­ла Го­цы, Сэ­мю­эль Бэ­кет, Оскар Уай­льд і інш.) і мо­ла­дзе­вы «Ад­кры­ты по­гляд», ары­ента­ва­ны на су­час­ную дра­му (аб­одва актыў­на пра­ца­ва­лі ў 2010-х). Антрэп­рыз — ка­лі не лі­чыць па­ўпад­по­ль­ныя з «чо­сам» па ку­рор­тных га­ра­дах — уся­го дзве-тры, яны воз­яць па кра­іне спек­так­лі з укра­інскі­мі «зор­ка­мі» (Ад­ай Ро­гаў­ца­вай, Ана­то­лем Хас­ці­ко­евым, Баг­да­нам Бе­ню­ком, На­тал­ляй Сум­скай). Пра­ўда, апош­нім ча­сам антрэп­рыз­ных спек­так­ляў па­бо­ль­ша­ла (з удзе­лам артыс­таў, вя­до­мых па се­ры­ялах і тэ­ле­пе­ра­да­чах) — час­тко­ва та­му, што шых­ты рас­ійскіх гас­тра­лё­раў моц­на пра­рэ­дзі­лі­ся. Але не­ка­мер­цый­най антрэп­ры­зы пра­ектна­га кштал­ту пра­к­тыч­на ня­ма...

Хра­ніч­ны­мі за­ста­юцца ўсе «хва­ро­бы», улас­ці­выя рэ­пер­ту­арным тэ­атрам: не­зба­лан­са­ва­насць і ша­ноў­ны век труп з пе­ра­ва­гай ба­лас­ту, яко­га ў існу­ючай сіс­тэ­ме (ты­па­выя штат­ныя рас­кла­ды, «ураў­ні­лаў­ка») па­збыц­ца не­маг­чы­ма; па­жыц­цё­васць мас­тац­ка­га кі­раў­ніц­тва, брак су­час­на­га ме­не­джмен­ту. Тое, што не­абход­на ўвес­ці тэр­мі­но­выя, аб­ме­жа­ва­ныя па ча­се кан­трак­ты, на сло­вах пры­зна­ецца ўсі­мі і да­ўно, але на пра­к­ты­цы тар­мо­зіц­ца праз не­маг­чы­масць (ці не­жа­дан­не) рас­пра­ца­ваць сіс­тэ­му са­цы­яль­ных за­сце­ра­га­ль­ні­каў і па­саў бяс­пе­кі. У вы­ні­ку кро­ваз­ва­рот укра­інска­га тэ­атра па­ку­туе на трам­боз, бо кад­ры і ідэі не па­соў­ва­юцца. Пра што мож­на ка­заць, ка­лі ба­ль­шы­ня кі­раў­ні­коў тэ­атраў для дзя­цей і мо­ла­дзі, а так­са­ма тэ­атраў ля­лек ужо да­ўно да­сяг­ну­лі пен­сій­на­га ўзрос­ту і пе­ра­сяг­ну­лі яго? Спро­бам уліць тым жа ля­леч­ні­кам «све­жую кроў» су­пра­цьс­та­іць устой­лі­вы арха­ічны по­быт. Сва­іх тэ­атраў не ма­юць ля­леч­ні­кі Мі­хась Урыц­кі і Мар­га­ры­та На­за­ран­ка, рэ­жы­сё­ры дра­ма­тыч­на­га Аляк­сей Лі­са­вец, Дзміт­рый Ба­га­ма­заў, Юрый Адзі­но­кі, Ві­таль Дзе­ні­сен­ка, Мі­рас­лаў Гры­ні­шын, Мак­сім Га­лен­ка, рэ­жы­сёр­ска-ба­лет­май­стар­скі тан­дэм Ка­ця­ры­ны Сце­пан­ко­вай і Аляк­сея Скля­рэн­кі — то-бок тыя, хто ўвесь час на­ві­да­во­ку ў ад­мыс­лоў­цаў і гле­да­чоў.

Па сён­няш­нім ча­се на­ват твор­чая дзей­насць ка­ры­феяў укра­інскай сцэ­ны, мас­тац­кіх кі­раў­ні­коў і ды­рэк­та­раў, якія адзна­чы­лі па сем­дзе­сят га­доў з дня на­ра­джэн­ня, — ілюс­тра­цыя вя­до­май тэ­зы пра тое, што ста­рыя ге­не­ра­лы за­ўсё­ды рых­ту­юцца да мі­ну­лай вай­ны.

У та­кой сі­ту­ацыі кож­ны вар­ты зрух айчын­на­га тэ­атра ро­біц­ца вы­ні­кам аса­біс­тай іні­цы­яты­вы та­ле­на­ві­тых лю­дзей. Чар­ні­га­ву па­шэн­ці­ла з Андрэ­ем Ба­кі­ра­вым, Луц­ку — з Пят­ром Лас­ціў­кам, Роў­на — з Ула­дзі­мі­рам Пет­ры­вым, Ма­ры­упа­лю — з Ана­то­лем Леш­чан­кам, Хар­ка­ву — з Акса­най Дзміт­ры­евай, Аляк­сан­драм Каў­шу­ном, Сця­па­нам Па­сеч­ні­кам, Іва­на-Фран­коў­ску — з Рас­ціс­ла­вам Дзяр­жы­пі­льс­кім. Мож­на па­ві­таць ра­шэн­не кі­еўскіх улад да­ру­чыць мас­тац­кае кі­раў­ніц­тва ма­ла­дым рэ­жы­сё­рам Андрэю Сіў­цу (Ма­ла­ды тэ­атр) і Ста­ніс­ла­ву Жыр­ко­ву («За­ла­тыя ва­ро­ты»), так­са­ма мож­на ві­таць, што ме­на­ві­та Ста­ніс­лаў Ма­ісе­еў вар­ты та­го, каб уз­на­ча­ліць пер­шую сцэ­ну кра­іны — Тэ­атр імя Іва­на Фран­ко... Але ж лі­та­ра­ль­на на су­сед­ніх ву­лі­цах пра­цяг­ва­юць існа­ваць за­па­вед­ні­кі, ку­ды све­жае тэ­атра­ль­нае па­вет­ра не трап­ляе. Сум­ны пры­клад — Хар­каў­скі рус­кі драматычны тэ­атр імя Аляк­сан­дра Пуш­кі­на: 36 га­доў яго ачо­ль­ваў Аляк­сандр Бар­ся­гян, па­сля яго­най смер­ці (у 2011 го­дзе) змя­ні­лі­ся два мас­тац­кія кі­раў­ні­кі з акцё­раў пен­сій­на­га ве­ку; на­ма­ган­ні за­пра­сіць рэ­жы­сё­раў збо­ку за­ста­лі­ся без по­спе­ху, а рэ­пер­ту­ар раз­жыў­ся чар­го­вым Рэ­ем Ку­ні, пя­тым па лі­ку...

Хі­ба адзі­ная іні­цы­яты­ва, па­спя­хо­ва ажыц­цёў­ле­ная за меж­амі дзяр­жаў­ных тэ­атраў, звя­за­на з акту­аль­най айчын­най дра­ма­тур­гі­яй: кон­кур­сы п’ес і сцэ­ніч­ныя чы­тан­ні ста­лі ледзь не са­мым мод­ным фар­ма­там для тэ­атра­ль­най мо­ла­дзі і за­ці­каў­ле­ных гле­да­чоў.

З 2010 го­да парт­ал «Тeatre» і цэнтр «Тэкст» ла­дзяць фэст-кон­курс «Ты­дзень акту­аль­най п’е­сы» ў Кі­еве; у Льво­ве пра­хо­дзіць кон­курс п’ес «Дра­ма.UA», яко­му спа­да­рож­ні­чае між­на­род­ны фес­ты­валь. У 2012 го­дзе ад­быў­ся пер­шы Між­на­род­ны тэ­атра­ль­ны фэст «Да­ку­мент», у 2013-м яго­ная ге­агра­фія па­шы­ры­ла­ся да Кі­ева, Льво­ва, Ад­эсы, Хар­ка­ва і Хер­со­на. У аб­лас­ным тэ­атры існуе ста­лая «Чар­кас­кая тэ­атра­ль­ная ла­ба­ра­то­рыя» (кі­раў­нік — Сяр­гей Пра­скур­ня) з мэ­тай твор­ча­га ўз’яднан­ня ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў і дра­ма­тур­гаў. У 2014-м на­быў роз­га­ла­су пра­ект «Тэ­атр су­час­на­га дра­ма­тур­га», ажыц­цёў­ле­ны Львоў­скім тэ­атрам імя Ле­ся Кур­ба­са на ча­ле з Ула­дзі­мі­рам Ку­чын­скім. З «но­вай дра­май» актыў­на пра­цу­юць і розныя не­дзяр­жаў­ныя тэ­атра­ль­ныя ка­лек­ты­вы (з тых, што існу­юць на ба­зе Хар­каў­ска­га до­ма акцё­ра імя Ле­ся Сер­дзю­ка). Ле­тась у Льво­ве ад­кры­та Пер­шая сцэ­на су­час­най дра­ма­тур­гіі «Дра­ма.UA», на якой, да­рэ­чы, ужо па­стаў­ле­ны «Лон­дан» бе­ла­ру­са Мак­сі­ма Да­сь­ко.

На жаль, усе гэ­тыя пра­екты як бы за­мы­ка­юцца на са­бе, у сваю чар­гу дзяр­жаў­ны тэ­атр не мае ані­якіх сты­му­лаў для па­ста­но­вак су­час­ных п’ес. Ка­лі не браць пад ува­гу не­шмат­лі­кія вы­клю­чэн­ні (Львоў­скі тэ­атр імя Ле­сі Укра­інкі, пры якім пра­­цуе Пер­шая сцэ­на, Нацыянальны дра­матычны тэ­атр імя Іва­на Фран­ко, Чар­­кас­кі тэ­атр імя Та­ра­са Шаў­чэн­кі, Кі­еўскі Ма­ла­ды тэ­атр, які ад­чы­ніў мік­рас­цэ­ну для ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў, дра­ма­тур­гаў і акцё­раў), су­час­ны ўкра­інскі тэ­атр і су­час­ная ўкра­інская дра­ма­тур­гія да­гэ­туль амаль не за­йме­лі мес­цаў для сус­трэ­чы. Амаль — бо не­дзяр­жаў­ная гра­мад­ская арга­ні­за­цыя «Тэ­атра­ль­ная плат­фор­ма» зла­дзі­ла ўжо тры што­га­до­выя фэс­ты ма­ла­дой укра­інскай рэ­жы­су­ры!

Ме­на­ві­та ва­кол гэ­тых іні­цы­яты­ваў, а так­са­ма між­на­род­ных пра­ектаў (та­кіх як тэ­атра­ль­ная пра­гра­ма Бры­тан­скай Ра­ды і Поль­ска­га Інсты­ту­та) утва­ры­ла­ся ко­ла ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў, ся­род іх — Та­ма­ра Тру­но­ва, Ста­ніс­лаў Жыр­коў, Па­вел Юраў, Андрэй Май, Але­на Ро­ман, Арэст Па­стух, Антон Ра­ма­наў...

...Падзеі апош­ніх па­ўта­ра га­доў ад­су­ну­лі тэ­атра­ль­ныя пра­бле­мы ад гра­мад­скай ува­гі. На бя­гу­чы мо­мант то­ль­кі па­ча­ла­ся пе­ра­рэ­гіс­тра­цыя і на­сы­чэн­не кад­ра­мі Лу­ган­ска­га ўкра­інска­га тэ­атра; ба­ль­шы­ня тэ­атраў, па­кі­ну­тых у Да­нец­кім і Лу­ган­скім рэ­гі­ёнах, па­во­лі вы­жы­ва­юць, пра­цу­ючы зрэд­час і то­ль­кі ўдзень…

Ці­ка­васць да тэ­атра ва Укра­іне «рэ­ва­лю­цый­най» зі­мой 2013-14 га­доў сас­лаб­ла, але ў бя­гу­чым се­зо­не ўзмац­ні­ла­ся. Тэ­атры пра­цу­юць як мае быць — то­ль­кі ў Кі­еве за 2014 год з’яві­ла­ся бо­льш за во­сем­дзе­сят прэ­м’ер; у 300-ты­сяч­ным Ма­ры­упа­лі ўсю ле­таш­нюю во­сень ігра­лі на аншла­гах, ня­гле­дзя­чы на сы­ход дзе­вят­нац­ца­ці (!) артыс­таў вы­пус­ці­лі тры прэ­м’е­ры, на пад­ыхо­дзе яшчэ дзве, у афі­шы трыц­цаць спек­так­ляў на ме­сяц.

Але не па­кі­дае ад­чу­ван­не, што тэ­атр Укра­іны раз­гу­біў­ся. Спро­бы хут­ка­га рэ­ага­ван­ня на гра­мад­скія падзеі (на­кшталт да­ку­мен­та­ль­ных «Дзён­ні­каў Май­да­ну» на ма­лой сцэ­не Тэ­атра імя Іва­на Фран­ко і мнос­тва п’ес пра Май­дан і Да­нбас, якія бя­руць удзел у дра­ма­тур­гіч­ных кон­кур­сах і чы­тан­нях) па­куль што па-мас­тац­ку не пе­ра­кон­ва­юць. Тэ­атры, што пры кан­цы 1980-х ра­дас­на па­збы­ва­лі­ся ўціс­ку ідэ­ала­гіч­на­га і рэ­пер­ту­арна­га, сён­ня апы­ну­лі­ся па-за дзяр­жаў­най замо­вай і пад вы­мо­га­мі ка­сы, час­ця­ком не здо­ле­лі (ці не сха­це­лі) раз­умец­ца з гле­да­чом не то­ль­кі праз ка­ме­дыі ці ме­лад­ра­мы, але і праз хва­ра­ві­тыя пы­тан­ні рэ­аль­на­га жыц­ця.

По­шук свай­го мес­ца ў змен­лі­вай са­цы­яль­най рэ­аль­нас­ці, «пе­ра­заг­руз­ка» ды­яло­гу з гле­да­чом — ба­дай са­мая надзён­ная за­да­ча для айчын­на­га тэ­атра. Ці маг­чы­ма ажыц­ця­віць яе не то­ль­кі ў пэў­ным спек­так­лі пэў­на­га рэ­жы­сё­ра з асоб­на­га тэ­атра, а цал­кам, не «па­біў­шы» пры гэ­тым кад­ра­выя, юры­дыч­ныя, эка­на­міч­ныя «гар­шкі»?..

P.S. І ўлас­на пра тэ­атр. Ка­лі за­мах­нуц­ца на не­йкі рэ­йтынг спек­так­ляў сім­пта­ма­тыч­ных, пра­грам­ных, у ім апы­нуц­ца «Вій 2.0» На­тал­лі Ва­раж­біт (Bilyts Art Center, Кі­еў, рэ­жы­сёр Мак­сім Га­лен­ка), «…п’е­са Шэк­спі­ра два­нац­ца­тая ноч сыг­ра­ная акцё­ра­мі да­лё­кай ад Англіі кра­іны якія і не ве­да­лі ні­ко­лі слоў Шэк­спі­ра…» КЛІ­Ма (Тэ­атр імя Ле­ся Кур­ба­са, Львоў, рэ­жы­сёр Яўген Ху­дзык), Шэк­спі­ра­ва «Ка­ме­дыя па­мы­лак» (Чар­ні­гаў­скі аб­лас­ны тэ­атр імя Та­ра­са Шаў­чэн­кі, рэ­жы­сёр Андрэй Ба­кі­раў), «Апіс­кін. Фа­ма!» па­вод­ле Фё­да­ра Да­ста­еўска­га ў па­ста­ноў­цы Аляк­сея Лі­саў­ца (Тэ­атр дра­мы і ка­ме­дыі, Кі­еў), «Та не однаково мені…» па­вод­ле Та­ра­са Шаў­чэн­кі (Роў­нен­скі тэ­атр, па­ста­ноў­ка Ула­дзі­мі­ра Пет­ры­ва), «Ві­та­ем, твае пру­са­кі!» па п’е­се Але­га Ба­га­ева (Да­нец­кі аб­лас­ны тэ­атр, Ма­ры­упаль, рэ­жы­сёр Ана­толь Леў­чан­ка) і «Стал­ке­ры» па­вод­ле Па­ўла Ар’е (Ма­ла­ды тэ­атр, Кі­еў, рэ­жы­сёр Ста­ніс­лаў Жыр­коў).

Ганна ЛІПКОЎСКАЯ (Кіеў)