Скульптура ў горадзе

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

А мо­жа быць, ка­ро­ва?
На па­чат­ку лю­та­га мас­тац­кая, гра­мад­ская, а най­перш ску­льп­тур­ная су­по­ль­нас­ці кра­іны бы­лі ўзру­ша­ны аб­вяш­чэн­нем кон­кур­су на по­мнік камуб­вы­ду­ма­лі? Пра­ві­ль­на, ка­ро­ве! У ад­роз­нен­не ад іншых кон­кур­саў, аб­вес­ткі пра якія не за­ўжды ста­но­вяц­ца зда­быт­кам пуб­ліч­нас­ці, гэ­ты быў анан­са­ва­ны ў Се­ці­ве. І атры­маў шы­ро­кую рэ­акцыю ме­на­ві­та там, у вір­ту­аль­най пра­сто­ры.

Та­кім чы­нам, яшчэ не ўста­ля­ва­ны і на­ват не ад­абра­ны по­мнік не­сум­нен­на па­ўплы­ваў на ту­тэй­шы ма­ну­мен­та­ль­ны дыс­курс. Маг­чы­ма, і не істот­на, як бу­дзе вы­гля­даць брон­за­вая ка­ро­ва-пе­ра­мож­ца, бо га­лоў­нае ўжо зда­ры­ла­ся — ад­бы­ло­ся га­лос­нае аб­мер­ка­ван­не су­час­най га­рад­ской ску­льп­ту­ры, што вы­дат­на! На­рэш­це мы да­ча­ка­лі­ся ад­кры­тай раз­мо­вы. Ну ко­ль­кі мож­на ўжо бы­ло спа­дзя­вац­ца на за­анга­жа­ва­ных у ма­ну­мен­тал­цы вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных экс­пер­таў і ад­мі­ніс­тра­та­раў, якія ўпар­та аб­ыхо­дзі­лі­ся з га­рад­скі­мі пра­сто­рай і ску­льп­ту­рай вы­ключ­на па­вод­ле свай­го ўлас­на­га раз­умен­ня?

Ня­вар­та падзя­ляць вод­гу­кі на па­зі­тыў­ныя і не­га­тыў­ныя — у аб­одвух вы­пад­ках кон­курс па­шы­рае сваю пры­сут­насць у мед­ыяп­рас­то­ры, за­хоп­лі­ва­ючы ўва­гу ўсё бо­ль­шай ко­ль­кас­ці гра­ма­дзян і пра­ва­ку­ючы іх на ўлас­ныя дум­кі. Так, на­ві­на атры­ма­ла шы­ро­кую прэ­су і, зра­зу­ме­ла, плынь ка­мен­та­роў, у тым лі­ку ў са­цы­яль­ных сет­ках. Са­мы рас­паў­сю­джа­ны з якіх, ка­лі аб­стра­га­вац­ца ад фор­мы (час­ця­ком да­во­лі гру­бай), быў: «На­вош­та?». Ад­каз за­моў­цы — Мін­ска­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та — ла­ка­ніч­на сфар­му­ля­ва­ны ва «Умо­вах кон­кур­су». З іх вы­ні­кае асноў­ная мэ­та: «Уве­ка­ве­чан­не хат­няй жы­вё­лы, якая ад­ыгры­вае важ­ную ро­лю ў за­бес­пя­чэн­ні да­бра­бы­ту бе­ла­ру­саў, шля­хам уста­ноў­кі по­мні­ка ка­ро­ве».

Па­вод­ле да­дзе­ных На­цы­яна­ль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, агу­ль­ная ко­ль­касць бе­ла­рус­кіх ка­роў на 2015 год скла­дае 1 534 000 га­лоў у гас­па­дар­ках усіх ка­тэ­го­рый. Ці за­бяс­печ­ва­юць гэ­тыя па­ўта­ра мі­ль­ёна жы­вёл да­бра­быт бе­ла­ру­саў? Ад­каз над­асць по­мні­ку сэнс. У 1996 ка­роў у кра­іне бы­ло 2 137 000. Ка­лі гэ­тыя ліч­бы пра не­шта свед­чаць, гу­чан­не па­тэн­цый­на­га по­мні­ка мо­жа быць на­ват тра­гіч­ным. З інша­га бо­ку, ко­ль­касць пту­шак з 1996 па бя­гу­чы год уз­рас­ла — з 26.4 да 48.2 мі­ль­ёнаў га­лоў. Ці азна­чае гэ­тае, што нам па­трэб­ны по­мнік кур­ча­ку? Не, ста­тыс­ты­ка тут не да­па­мо­жа...

Пах і смак сы­ра­дою, аб­уджэн­не пад за­ва­кон­ныя по­шча­кі пу­гі, мы­чан­не ка­ро­вак і ме­лан­ха­ліч­на-гуч­нае па­сту­хоў­скае «Ку­ды па­йшла?» — та­кія ўту­ль­ныя вяс­ко­выя ўспа­мі­ны з дзя­цін­ства амаль у кож­на­га з нас (то­ль­кі не трэ­ба тут вы­са­ка­ло­ба ка­заць, што ні­ко­лі на вёс­цы не бы­ва­лі, на­ват у ба­бу­лі ці ў ван­дроў­цы). Ні­чо­га дрэн­на­га ў гэ­тым ня­ма: по­мнік ка­ро­ве — цал­кам па­зі­тыў­ны пра­ект. Але не вар­та за­бы­вац­ца, хто іні­цы­юе яго ства­рэн­не, хто мае пра­вы на пе­ра­ўтва­рэн­ні га­рад­ской пра­сто­ры. Так, кі­ру­ючыя су­по­ль­нас­ці пры да­па­мо­зе ма­ну­мен­та­ль­най ску­льп­ту­ры імкнуц­ца ма­ну­мен­та­лі­за­ваць свае сім­ва­ліч­ныя каш­тоў­нас­ці. Хі­ба ка­ро­ва — рэ­ле­ван­тны сім­вал для на­шай элі­ты?

Дзя­кую вір­ту­аль­ным сяб­рам за пры­ўкрас­ны тэр­мін «агра­ма­ну­мен­та­ль­ная пра­па­ган­да». Да­рэ­чы, ён пры­мя­ня­ль­ны не то­ль­кі да на­шае ка­ро­вы...

На­ступ­нае пы­тан­не — мес­ца ўста­ля­ван­ня бу­ду­ча­га ма­ну­мен­та. Дзе­ля гэ­та­га бы­ла аб­ра­на плош­ча пе­рад Ка­ма­роў­скім рын­кам. Ве­ра­год­на, шэ­ра­гі з яла­ві­чы­най у бу­дын­ку на за­днім пла­не бу­дуць не­як ка­рэ­ля­ваць з аб­ліч­чам хат­няй жы­вё­лы, але не­ль­га не адзна­чыць пра­змер­ную шчы­ль­насць ску­льп­ту­ры на квад­рат­ны метр гэ­тай па­ра­ўна­ль­на не­вя­лі­кай пля­цоў­кі. Тут ужо ма­ецца шма­туз­роў­не­вы фан­тан з брон­за­вы­мі гу­ся­мі пра­цы Ула­дзі­мі­ра Жба­на­ва, яго­ныя ж інтэ­рак­тыў­ныя «Конь і ве­ра­бей» (у су­аўтар­стве з Аляк­сан­драм Тух­то), «Да­ма з са­бач­кам» і «Фа­тог­раф», а так­са­ма «Ган­дляр­ка сем­ка­мі» Але­га Куп­ры­яна­ва. Спра­ва на­ват не ў пе­ра­на­сы­чэн­ні мес­ца по­мні­ка­мі, а ў не­йкай ка­ка­фо­ніі ўза­ема­вык­лю­ча­ль­ных сэн­саў і сты­ліс­тык, якія яны ня­суць. І вось усу­нуць сю­ды яшчэ й ка­ро­ві­ну тэ­му? На­пэў­на, гэ­та са­мы леп­шы спо­саб яе зні­ве­ля­ваць — і ўнес­ці, у да­да­так, яшчэ бо­ль­шую су­мят­ню ў і без та­го скла­да­на-эклек­тыч­ны ка­ва­лак Мін­ска.

У пры­нцы­пе, мож­на па­спра­ба­ваць кан­цэп­ту­алі­за­ваць і гэ­тае не ве­ль­мі ўда­лае мес­ца. «Ві­кі­пе­дыя» пад­кід­вае шэ­раг ці­ка­вых ка­ма­роў­скіх кан­тэк­стаў: гіс­та­рыч­нае ба­ло­та з ка­ма­ра­мі (ну так, вя­до­ма), па­лі­гон для па­лё­таў аві­ята­ра Утач­кі­на ў 1911-м, тра­ды­цый­ная ста­янка ван­дроў­на­га за­апар­ка ў 1950—1970-х. То­ль­кі ўя­ві­це са­бе ску­льп­ту­ру ка­ро­вы, на­прык­лад, у аэ­рап­ла­не! Але на­ват ка­лі но­вы по­мнік і бу­дзе вы­дат­на кан­тэк­сту­алі­за­ва­ны, гэ­та ўсё роў­на не ад­мя­няе па­пя­рэд­ні тэ­зіс аб не­абгрун­та­ва­ным на­гру­ваш­чан­ні ску­льп­тур­ных мэ­сэ­джаў у ад­ной асоб­на ўзя­тай кроп­цы ста­лі­цы.

Яшчэ пы­тан­не: якім бу­дзе по­мнік па фор­ме? Ня­ма сэн­су пла­дзіць ана­та­міч­на-да­клад­ныя вы­явы ў по­стсац­рэ­аліс­тыч­ным клю­чы — іх пан­алеп­ле­на без­ліч. Наш по­мнік му­сіць быць ары­гі­на­ль­ным, бе­ла­рус­кім, мін­скім.

У су­вя­зі з гэ­тым — пы­тан­неч­ка пра ма­тэ­ры­ялы і тэх­ні­кі вы­ка­нан­ня. Ці не над­ышоў час ад­мо­віц­ца ад тра­ды­цый­ных брон­зы/ліц­ця на ка­рысць якіх-не­будзь но­вых ва­ры­янтаў, ня­хай на­ват хай-тэ­ку?

Мае сэнс звяр­нуц­ца да пра­та­ты­паў, бо ва ўсім све­це існуе мнос­тва мас­тац­кіх ка­роў. Ад­ра­зу пры­гад­ва­юцца тво­ры та­кіх су­час­ных аўта­раў, як Алег Ку­лік, Та­уна Кан­гра і Мі­на Акі­джур­ка, кож­ны з іх зра­біў ад­па­вед­ныя — і вы­дат­ныя — ску­льп­тур­ныя вы­каз­ван­ні. Не­ль­га не пры­га­даць «Па­рад ка­роў», пры­ду­ма­ны ў 1998-м го­дзе Па­ска­лем Кна­пам, май­страм з Цю­ры­ха, дзе падзея зда­ры­ла­ся ўпер­шы­ню. Прын­цып «Па­ра­да» та­кі: арга­ні­за­та­ры вы­да­юць бе­лых і ад­но­ль­ка­вых плас­ты­ка­вых ка­роў вя­ду­чым ла­ка­ль­ным мас­та­кам і тыя іх рас­піс­ва­юць (ці яшчэ не­як артыс­тыч­на апра­цоў­ва­юць) у сва­ёй ма­не­ры. Ка­ро­вы не­йкі час «жы­вуць» на га­рад­скіх ву­лі­цах, а по­тым іх прад­аюць з аўкцы­ёна, што дае срод­кі на да­лей­шыя ван­дра­ван­ні. «Па­ра­ду» бы­ло на­ка­на­ва­на стаць най­буй­ней­шым між­на­род­ным арт-пра­ектам. Нью-Ёрк, Сід­ней, То­кіа, Лон­дан, Стак­го­льм, Бру­сэль, Вар­ша­ва — ко­ль­касць га­ра­доў-удзе­ль­ні­каў сён­ня на­блі­жа­ецца да со­тні. Кож­ная дру­гая на­тхня­ль­ная фот­ка дзіў­ных мас­тац­кіх ка­роў у Інтэр­нэ­це — з гэ­та­га пра­екта.

Брон­за­выя ка­ро­вы, што ва­ль­гот­на раз­ляг­лі­ся на траў­цы ў ця­ні хма­ра­чо­саў, — на­па­мін пра ру­ра­ль­нае мі­ну­лае цэн­тра ме­га­по­лі­са — у Та­рон­та (1985, мас­так Джо Фа­фард). Ша­лё­ная, у доб­рым сэн­се, ка­ро­ва ўда­ла тран­сфар­му­ецца ў фан­тан — «Ku(h)riosum» (1987) вя­до­ма­га ску­льп­та­ра з Ня­меч­чы­ны Юрге­на Гер­ца. По­мнік «Ка­ро­ве па­ста­ра» (1979, аўтар Стэ­фан Хорт), ге­ра­іні жар­тоў­най на­род­най пе­се­нь­кі, збі­рае ў Швэ­рын на­тоў­пы ту­рыс­таў... І гэ­та то­ль­кі не­ка­ль­кі пры­кла­даў та­го, як мо­жа «пра­ца­ваць» уда­лы по­мнік ка­ро­ве.

Хо­чац­ца быць апты­міс­там і спа­дзя­вац­ца, што дзя­ку­ючы кон­кур­су Мінск за­ймее пад­обны — ці не пад­обны, але на­сто­ль­кі ж знач­ны — лэнд-марк. То­ль­кі не­шта пад­каз­вае: няўда­лае мес­ца і тра­ды­цый­на за­кры­ты пра­цэс ад­бо­ру дасць нам ба­на­ль­на-пра­ўда­па­доб­нае па­рна­ка­пыт­нае са звык­лай брон­зы — чар­го­вы дэ­ка­ра­тыў­ны эле­мент архі­тэк­тур­на­га ася­род­дзя. Як, улас­на, і вы­гля­дае мін­ская га­рад­ская ску­льп­ту­ра апош­ніх га­доў. Звы­чай­ная спра­ва...

На­пры­кан­цы — пра цал­кам слуш­ныя га­ла­сы ка­тэ­га­рыч­ных пра­ціў­ні­каў гэ­та­га по­мні­ка, маў­ляў, «нам па­трэб­ны по­мнік Бы­ка­ву, а не ка­ро­ве». На маё мер­ка­ван­не, дзіў­на да­ма­гац­ца ад­на­го, пры­ні­жа­ючы ўсё астат­няе. Дой­дзе спра­ва і да на­шых ге­ро­яў. Насамрэч гэ­та роз­ныя рэчы — афі­цый­ны, гіс­та­рыч­на анга­жа­ва­ны ма­ну­мент і атрак­тыў­ная ску­льп­ту­ра. Ка­лі за­раз ёсць срод­кі і за­моў­ца на ка­ро­ву — ня­хай бу­дзе ка­ро­ва.

P.S. Па­куль ну­мар рых­та­ваў­ся да дру­ку, бы­лі аб­веш­ча­ныя вы­ні­кі кон­кур­су. Прэс-служ­ба Мін­гар­вы­кан­ка­ма па­ве­да­мі­ла, што з 27 пад­адзе­ных прац кам­пе­тэн­тнае жу­ры з вя­до­мых (але ча­му­сь­ці не на­зва­ных) бе­ла­рус­кіх ску­льп­та­раў і архі­тэк­та­раў пры­зна­ла леп­шым эскіз­ны пра­ект Мі­ка­лая Бай­рач­на­га.

Не­ча­ка­нас­ці не зда­ры­ла­ся, бо пе­ра­маг­ла брон­за­вая, на­ту­ра­ліс­тыч­ныя, кры­ху дэ­ка­ра­ты­ві­за­ва­ная ка­ро­ва. З не­вя­ліч­кім эле­мен­там інтэ­рак­тыў­нас­ці — брон­за­вым зэд­лі­кам, на які мож­на бу­дзе пры­сес­ці, каб, па­ту­заў­шы ме­та­ліч­нае ка­ро­ві­на вы­мя, ад­чуць ся­бе да­яркай ці да­ярам. Мож­на бу­дзе так і сфа­таг­ра­фа­вац­ца, ска­заў­шы «вы­ыы­ыы­мя»!

Быц­цам фун­кцыя но­ва­га по­мні­ка — сім­ва­ліч­нае «ася­­лянь­ван­не» га­рад­скіх жы­ха­роў і на­гад­ван­не но­ва­пры­бы­лым га­ра­джа­нам пра іх вяс­ко­выя ка­ра­ні...