Архі­вы і су­час­ны арт

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

Фар­мат для ка­му­ні­ка­цыі

Кан­тэкст — су­час­нае мас­тац­тва

Пра­ект «Архіў свед­кі вай­ны» на­кі­ра­ва­ны на ўза­ема­дзе­янне з іншы­мі лю­дзь­мі. Ні­ка­ля Бу­рыо, фран­цуз­скі ку­ра­тар і арт-кры­тык, ка­жа: «Мас­тац­тва з’яўля­ецца мес­цам, якое ства­рае спе­цы­фіч­ную пра­сто­ру ста­сун­каў», ды пра­па­нуе маг­чы­масць для «згур­та­ван­ня». Клэр Бі­шап у ад­ным са сва­іх тэк­стаў пі­ша, што су­мес­ная пра­ца лю­дзей (не мас­та­коў і не прад­стаў­ні­коў іх ко­ла) па­шы­рае як са­мо поле твор­час­ці, так і па­зна­чэн­не яго ўдзе­ль­ні­каў, якія мо­гуць вы­сту­паць па­срэд­ні­ка­мі, а ў вы­ні­ку — і прад­ме­там арту.

У на­шым пра­екце су­час­нае мас­тац­тва з’яўля­ецца плат­фор­май, што прад­стаў­ляе маг­чы­масць між­дыс­цып­лі­нар­на­га па­ды­хо­ду. Фі­ла­со­фія, са­цы­яло­гія, эка­но­мі­ка, гіс­то­рыя і іншыя на­ву­ко­выя сфе­ры зна­хо­дзяць кроп­ку пе­ра­ся­чэн­ня, вы­бу­доў­ва­юць сіс­тэ­му ка­арды­на­таў, пра­па­ну­юць інстру­мен­та­рый для ана­лі­зу.

У «Архі­ве свед­кі вай­ны» ня­ма мас­та­ка і, ад­па­вед­на, тво­ра ў яго тра­ды­цый­ным раз­умен­ні: кар­ці­ны ў рам­цы ці ску­льп­ту­ры на под­ыу­ме. Тут за­пус­ка­ецца ды­ялог з гле­да­чом, а да­клад­ней — пра­цэс яго ка­му­ні­ка­цыі з архі­вам (з гіс­та­рыч­ным фо­та­ма­тэ­ры­ялам, з экс­пер­тным мер­ка­ван­нем, са свед­чан­ня­мі і сцэ­на­ра­мі/гіс­то­ры­ямі іншых удзе­ль­ні­каў), у якім на­зі­ра­ль­нік вы­яўляе ся­бе аўта­рам або пра­вад­ні­ком не­йкіх ве­даў, сэн­су. Не мас­так, але на­вед­ва­ль­нік ста­но­віц­ца ства­ра­ль­ні­кам пра­сто­ры ў рэ­аль­ным мес­цы ў бя­гу­чым ча­се, спа­лу­ча­ным з вы­зна­ча­ны­мі ідэ­ала­гіч­ным, са­цы­яль­ным і гіс­та­рыч­ным кан­тэк­ста­мі. Удзе­ль­нік пра­екта ад­на­ча­со­ва з’яў­ля­ецца са­аўта­рам, свед­кам ад­да­ле­най у ча­се падзеі, фік­са­та­рам на­яўна­га ста­но­віш­ча рэ­чаў і ства­ра­ль­ні­кам маг­чы­мых сцэ­на­раў раз­віц­ця падзеі ў бу­ду­чы­ні.

Жак Дэ­ры­да ў сва­ёй «Архіў­най лі­ха­ман­цы» пі­ша пра тое, што архіў не з’яў­ля­ецца пра­бле­маю, якая ад­но­сіц­ца вы­ключ­на да на­ша­га мі­ну­ла­га, гэ­та «цэн­тра­ль­нае пы­тан­не на­шай бу­ду­чы­ні», «пы­тан­не пра ад­каз­насць за бу­ду­чы­ню». Пра­цяг­ва­ючы яго дум­ку, Окві Энве­зар у сва­ім пра­екце 2008 го­да «Архіў­ная лі­ха­ман­ка: Вы­ка­рыс­тан­не да­ку­мен­та ў су­час­ным мас­тац­тве» ка­жа пра архіў як пра актыў­ную, на­рма­тыў­на-дыс­кур­сіў­ную сіс­тэ­му.

У пра­екце «Архіў свед­кі вай­ны» фа­таг­ра­фія сто­га­до­вай да­ўні­ны (архіў­ныя фо­та­да­ку­мен­ты) — і апе­ра­цый­ны да­ку­мент-свед­чан­не, і за­піс; уво­гу­ле пра­ект ня­се на са­бе ад­бі­так пра­сто­ры, у якой уста­лёў­ва­юцца роз­ныя су­адно­сі­ны ча­су і падзеі, вы­явы і на­ра­ты­ву (гіс­то­рыі). Та­кім чы­нам ства­ра­ецца ўні­ка­ль­ны фар­мат уз­ае­ма­дзеяння з архі­вам, у якім цэн­тра­ль­­нае мес­ца за­ймае гля­дач.

Шмат­га­лос­ая вер­сія гіс­то­рыі, сцэ­на­ры агу­ль­най бу­ду­чы­ні

«Архіў свед­кі вай­ны» для мя­не яшчэ важ­ны тым, што дае маг­чы­масць да­нес­ці го­лас бе­ла­ру­саў да сус­вет­нае гра­мад­скас­ці — на­шы ве­ды, дос­вед і інтэр­прэ­та­цыю падзей да­лё­ка­га мі­ну­ла­га, якія ўплы­ва­юць, жа­да­ем мы та­го ці не, на на­шае су­мес­нае ця­пе­раш­няе і бу­ду­чае. Гла­ба­ль­ныя тры­во­гі за­ра­джа­юцца не ў цэн­тры, хут­чэй на пе­ры­фе­рыі: мы пра­па­ну­ем свой унё­сак у рэ­алі­за­цыю сцэ­на­ра «шмат­га­лос­ся» гіс­то­рыі, за­ма­цоў­ва­ем пра­ва і рэ­алі­зу­ем аб­авя­зак у агуч­ван­ні сва­ёй інтэр­прэ­та­цыі гіс­то­рыі. Та­кім чы­нам пра­ект ста­но­віц­ца пра­сто­раю, якая тэс­туе га­тоў­насць ад­экват­на ўспры­маць аль­тэр­на­тыў­ныя вер­сіі гіс­то­рыі, чуць го­лас інша­га, а так­са­ма са­мо­му быць па­чу­тым — пад уплы­вам змен­на­га кан­тэк­сту ча­су, дзе мі­ну­лае ўвай­шло ў су­час­насць, а тры­во­гу бу­ду­чы­ні мож­на раз­гле­дзець ужо сён­ня. Так, ме­ха­нізм вы­бу­доў­ван­ня гіс­то­рыі па па­пя­рэд­ніх сцэ­на­рах бо­льш не пра­цуе. Падзея з мі­ну­ла­га ўвесь час вяр­та­ецца ў су­час­насць, цыкл па­ўта­ра­ецца: та­кое пе­ра­соў­ван­не і шмат­ра­зо­вае вяр­тан­не — сім­птом сён­няш­ня­га дня. Та­му го­лас пра­екта «Архіў свед­кі вай­ны» вы­хо­дзіць за рам­кі па­слан­ня, звер­ну­та­га да мас­тац­ка­га све­ту, ство­ра­ная «іншая пра­сто­ра» скі­ра­ва­на да са­май шы­ро­кай аўды­то­рыі — па-за ге­агра­фі­яй, эка­но­мі­кай, па­лі­ты­кай.


Во­ль­га РЫБЧЫНСКАЯ