Пры­свя­чэн­не «Нё­ма­ну»

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

«Шкла­ВА­ТА» ў Мас­кве
Анфі­ла­ды пра­зрыс­тых віт­рын, у якіх ззя­юць бліс­ку­чыя роз­на­ка­ля­ро­вас­ці, і ха­рас­тво шкля­ных тво­раў мас­тац­тва, што ўжо ста­лі кла­сі­кай — гіс­та­рыч­най і су­час­най. Не­ве­ра­год­ная маг­чы­масць на ўлас­ныя во­чы па­ба­чыць кар­цін­кі з аль­бо­маў і пад­руч­ні­каў па ДПМ — і тут асаб­лі­ва вы­дат­ныя імё­ны і прад­ме­ты ча­соў рос­кві­ту са­вец­ка­га шкла­роб­ства 1960—1980-х. По­бач не менш ці­ка­выя, ды, на жаль, ма­ла­вя­до­мыя аўтар­скія тво­ры по­стса­вец­ка­га пе­ры­яду. Гэ­та ўні­ка­ль­ная вы­ста­ва «Ода шклу» ў то­ль­кі ад­рэс­таў­ра­ва­ным бу­дын­ку Вя­лі­кай ка­мен­най аран­жа­рэі Дзяр­жаў­на­га му­зея ке­ра­мі­кі «Ся­дзі­бы Кус­ко­ва XVIII ста­год­дзя» ў Мас­кве, які прад­стаў­ляе леп­шыя ўзо­ры сва­ёй ка­лек­цыі.

Але што гэ­та за вя­ліз­ны жоў­ты і бяс­фор­мен­ны монстр у кан­цы ка­лі­до­ра віт­рын — там, дзе, па­вод­ле кан­цэп­цыі пра­екта, што­ме­сяц змя­ня­ецца экс­па­зі­цыя ра­бот су­час­ных мас­та­коў шкла?

Ве­лі­зар­ны, рас­пу­ша­ны ка­мяк шкла­ва­ты за­паў­няе ўсю пра­сто­ру цэн­тра­ль­най віт­ры­ны, і яму там ві­да­воч­на цес­на. Зда­ецца, каб знік­лі шкля­ныя пе­ра­шко­ды, ват­ная «бі­яма­са» цал­кам за­ня­ла б ма­ле­нь­кае пры­цем­не­нае па­мяш­кан­не, па кра­ях яко­га вы­све­ча­ны не­вя­лі­кія кан­цэп­ту­аль­ныя тво­ры айчын­ных май­строў. Блі­жэй да змроч­най сто­лі — ві­дэ­апра­екцыя, інтэр­в’ю на фо­не шкла: гэ­та ўспа­мі­ны, яны ахут­ва­юць экс­па­зі­цыю га­ла­са­мі доб­рых лю­дзей. Так вы­гля­дае «Шкла­ВА­ТА» — вы­ста­ва су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га шкла, пры­свя­чэн­не зна­ка­мі­та­му шкло­за­во­ду «Нё­ман», ку­ра­та­ра­мі яе з’яўля­лі­ся мы, аўта­ры гэ­та­га арты­ку­ла.

Зям­ля, рэ­сур­сы і пра­мыс­ло­васць бы­лой Бе­ла­рус­кай Са­вец­кай Са­цы­яліс­тыч­най Рэ­спуб­лі­кі ў скла­дзе СССР, а ця­пер не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі, пра­цяг­ва­юць зна­хо­дзіц­ца ва ўлас­нас­ці дзяр­жа­вы. Ця­пе­раш­няя бе­ла­рус­кая ма­дэль гра­мад­ска­га раз­віц­ця ад­роз­ні­ва­ецца ад ра­ман­тыч­най вер­сіі по­зня­га са­вец­ка­га ма­дэр­ніз­му, з якой стар­та­ва­ла айчын­ная дзяр­жаў­насць. Ты­по­вым пры­кла­дам лі­та­ра­ль­на­га ўва­саб­лен­ня су­час­най — на мя­жы рэ­шткаў са­цы­яліз­му і ры­нач­най эка­но­мі­кі — арга­ні­за­цыі вы­твор­час­ці стаў вя­ду­чы бе­ла­рус­кі шкло­за­вод «Нё­ман». У яго бліс­ку­чым са­вец­кім мі­ну­лым — шы­ра­чэз­ны спектр уні­ка­ль­най прад­укцыі, уз­на­га­ро­ды на між­на­род­ных вы­ста­вах, усе­са­юзнае лі­дар­ства і сус­вет­ная вя­до­масць. Усё гэ­та звя­за­на, перш за ўсё, з імё­на­мі мас­та­коў за­во­да, прад­стаў­ні­коў ле­нін­град­скай, та­лін­скай і праж­скай шкля­ных школ — Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра, Люд­мі­лы Мяг­ко­вай, Ва­лян­ці­ны Дзі­він­скай, Сі­ль­віі Раў­двее, Кер­сці Вакс, Май­ры Пю­ке, Арка­дзя Аніш­чы­ка і з цэ­лым па­ка­лен­нем та­кіх май­строў на­шай шко­лы шкла­роб­ства, як Тац­ця­на Ма­лы­ша­ва, Во­ль­га Са­зы­кі­на, Га­лі­на Сі­да­рэ­віч. Але мі­ну­лі ча­сы, ка­лі твор­чыя по­шу­кі мас­та­коў у ма­са­вай і ўні­ка­ль­най вы­твор­час­ці бы­лі пры­яры­тэт­ны­мі для за­во­да, бо ства­ра­лі яго ўсе­са­юзны аўта­ры­тэт. Бе­ла­рус­кае мас­тац­кае шкло ста­ла тва­рам ве­лі­зар­най кра­іны на су­с­вет­ных вы­ста­вах у Ман­рэ­алі і Лон­да­не, Бер­лі­не і Сід­неі, Лей­пцы­гу і Бу­да­пеш­це. Кра­іны, з рас­па­дам якой буй­ныя прад­пры­емствы ака­за­лі­ся на мя­жы вы­жы­ван­ня, і «Нё­ман» не стаў вы­клю­чэн­нем. Ня­ўклюд­ныя спро­бы рэ­ані­ма­ван­ня прад­пры­емства, на жаль, не­мі­ну­ча вя­дуць да да­лей­ша­га рэ­грэ­су і кра­ху, які быц­цам бы не­паз­беж­ны, але ўвесь час «ад­кла­да­ецца». Ба­лю­ча ба­чыць, як экс­пе­ры­мен­та­ль­на-мас­тац­кая дзей­насць на вы­твор­час­ці пе­ра­тва­ра­ецца, у леп­шым вы­пад­ку, у без­ыні­цы­ятыў­нае аб­слу­гоў­ван­не дзяр­жаў­ных, кар­па­ра­тыў­ных і спа­жы­вец­кіх за­ка­заў. З мэ­та­мі эка­но­міі шкло­за­вод амаль утрая ска­ра­ціў штат су­пра­цоў­ні­каў, яны вы­му­ша­ны бы­лі шу­каць пра­цу ў су­сед­ніх га­ра­дах або па­прос­ту з’яз­джаць з Бя­ро­заў­кі, дзе жы­лі па­ка­лен­ня­мі шкло­вы­дзі­ма­ль­ні­кі і шкля­ных спраў май­стры. Апа­фе­о­зам пра­цэ­саў, што ад­бы­ва­юцца на «Нё­ма­не», з’яў­ля­ецца інвес­ты­цый­ны пра­ект па вы­твор­час­ці шкла­ва­ты. Дзе­ля яго рэ­алі­за­цыі ўжо пе­ра­бу­доў­ва­ецца цэх — з гу­ты для шкла­ва­ты, так. Зда­ро­выя пра­гма­тыч­насць і да­ль­на­бач­насць у па­вы­шэн­ні пры­быт­ко­вас­ці за­гад­ка­вым чы­нам зво­дзяц­ца да арга­ні­за­цыі вы­пус­ку вось та­ко­га не­абход­на­га і ўсі­мі за­пат­ра­ба­ва­на­га бу­даў­ні­ча­га ма­тэ­ры­ялу. Зра­зу­ме­ла, сён­ня ніх­то не жа­дае важ­дац­ца з адзін­ка­вым уні­ка­ль­ным та­ва­рам і яго пра­бле­ма­тыч­ным збы­там. Ця­пер за­вод па­зі­цы­януе ся­бе як «су­час­нае прад­пры­емства з но­вым аб­ста­ля­ван­нем для аўта­ма­тыч­най пра­мыс­ло­вай вы­твор­час­ці іза­ля­цый­на­га шта­пе­ль­на­га шкло­ва­лак­на вы­со­кай якас­ці — NEMAN GLASSWOOL» — гэ­та пра­мая цы­та­та з інтэр­нэт-сай­та шкло­за­во­да «Нё­ман»...

З інша­га бо­ку, бо­ль­шасць шкля­ных за­во­даў іншых савецкіх рэ­спуб­лік да­ўно ад­ышлі ў ня­быт. На іх аб­лом­ках спра­бу­юць рас­ці не­вя­лі­кія пры­ват­ныя прад­пры­емствы. Бе­ла­рус­кі ж «Нё­ман» пра­цяг­вае існа­ваць у тым жа по­стса­вец­кім вы­гля­дзе.

Мы прад­стаў­ля­ем ме­на­ві­та но­вае «по­ста­па­ка­ліп­тыч­нае» па­ка­лен­не айчын­ных аўта­раў. Мы вы­му­ша­ны тва­рыць ва ўмо­вах згор­ну­тых маг­чы­мас­цей — без той са­май зна­ка­мі­тай нё­ман­скай па­літ­ры, дзе­ля пра­цы з якой да нас пры­язджа­лі ка­ле­гі з уся­го СССР — на за­во­дзе сён­ня то­ль­кі «бяс­ко­лер­ка». Не ка­жу­чы ўжо пра во­ль­ных шкля­роў, на­ват штат­ны мас­так за­во­да мае то­ль­кі ўмоў­ны дос­туп да «жы­во­га» шкла. Па­ра­дак­са­ль­на, але гэ­ты факт зму­шае да бо­льш вір­ту­ознай ра­бо­ты з ма­тэ­ры­ялам — у тым лі­ку пад­час за­меж­ных сім­по­зі­умаў і вор­кшо­паў пры­ват­ных сту­дый. Што вы­яўля­ецца бо­льш плён­ным за спро­бы пе­ра­адо­ль­ван­ня ва­лу важ­ных вы­твор­чых за­ка­заў на «Нё­ма­не».

Удзе­ль­ні­кі вы­ста­вы «Шкла­ВА­ТА» — сем бе­ла­рус­кіх мас­та­коў: Але­на Тка­чо­ва, Ган­на Аляк­сей­чык, Ган­на За­ру­бі­на, Дар’я Ці­хая, Усе­ва­лад Уліт­ка, Але­на Атраш­ке­віч-Злат­ка­віч і Па­вел Вай­ніц­кі. У экс­па­зі­цыі — пят­нац­цаць тво­раў са шкла і пра шкло, не­па­доб­ных, вы­ка­на­ных з роз­ным све­та­ра­зу­мен­нем, у роз­ных тэх­ні­ках і ма­не­рах. Шкля­ныя аб’екты — пра­зрыс­тыя і «эфір­ныя», ню­ансныя па ко­ле­рах.

Што ты­чыц­ца ві­дэа, дык яно на­ле­жыць бес­ця­лес­на-мі­ну­ла­му, сат­ка­на­му з успа­мі­наў бліс­ку­чых май­строў Во­ль­гі Са­зы­кі­най і Тац­ця­ны Ма­лы­ша­вай. Яны ка­жуць пра «нё­ман­скі» пе­ры­яд свай­го жыц­ця: рэ­алі­за­ва­ныя маг­чы­мас­ці, шчас­це твор­час­ці... Сме­лыя, пры­го­жыя, та­ле­на­ві­тыя, на мя­жы 1980—1990-х яны год­на прад­стаў­ля­лі бе­ла­рус­кае шкло. Пра «Нё­ман» і нё­ман­чан, што ад­ышлі ў гіс­то­рыю, успа­мі­на­юць так­са­ма і ця­пе­раш­нія пра­цаў­ні­кі за­во­да — мас­тач­ка Але­на Тка­чо­ва і шкла­вар Іван Іва­на­віч. Гран­ды­ёзны па сва­ім раз­ма­ху, «за­ла­ты» пе­ры­яд шкло­за­во­да-гі­ган­та лу­нае над экс­па­зі­цы­яй у вы­гля­дзе яркай і ды­на­міч­най, але эфе­мер­най пра­екцыі. Мы дзя­ку­ем «апе­ра­тар­скай гру­пе» ў асо­бе Усе­ва­ла­да Уліт­кі за фік­са­цыю каш­тоў­ных успа­мі­наў, ад­ва­ява­ных у мі­ну­ла­га. І спа­дзя­емся, што яны за­па­чат­ку­юць ства­рэн­не су­час­на­га мас­тац­ка­га архі­ва, дзе бу­дуць вы­ра­та­ва­ныя і за­ха­ва­ныя імклі­ва сы­хо­дзя­чыя фраг­мен­ты на­шай агу­ль­най «шкля­ной» па­мя­ці. Але гэ­та спра­ва асоб­на­га пра­екта.

На­ша вы­ста­ва — свят­лоп­рас­то­ра­вая інста­ля­цыя, якая ўклю­чае се­рыю ві­дэ­аін­тэр­в’ю са ста­рэй­шым па­ка­лен­нем мас­та­коў — бліс­ку­чае мі­ну­лае шкло­за­во­да «Нё­ман»; тво­ры ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх аўта­раў — ця­пе­раш­ні час айчын­на­га шкла і, улас­на, шкла­ва­ту — сум­ніў­ную, але не­паз­беж­ную бу­ду­чы­ню бе­ла­рус­кай шкля­ной вы­твор­час­ці.

Спа­дзя­емся, нам уда­ло­ся, хай і кры­ху фа­та­ліс­тыч­на, су­пра­ць­пас­та­віць «ват­насць», ня­выз­на­ча­насць, не­афор­мле­насць та­го, што не­паз­беж­на ча­кае наш лю­бі­мы «Нё­ман», пра­ні­ка­ль­нас­ці, свят­ла­нос­нас­ці, пра­зрыс­тас­ці і шчы­рас­ці тра­ды­цый­на­га гут­на­га шкла. Мы па­зна­чы­лі агу­ль­ныя для по­стса­вец­кай пра­сто­ры пра­бле­мы — да­рэ­чы, «Шкла­ВА­ТА» вы­клі­ка­ла га­ра­чы рэ­за­нанс рас­ійскіх ка­лег. Па сло­вах Ка­ця­ры­ны Ся­мё­на­вай, слын­най мас­коў­скай мас­тач­кі шкла: «Да­дзе­ная тэ­ма не­пас­рэд­на да­ты­чыц­ца і рас­ійска­га шкла­роб­ства, якое су­тык­ну­ла­ся з ана­ла­гіч­ны­мі пра­бле­ма­мі. Та­кім чы­нам, ста­віц­ца пы­тан­не пра бу­ду­чы­ню шкля­но­га мас­тац­тва на­шых кра­ін, яго раз­віц­цё ў су­час­ных умо­вах». «Шкля­ры ўсіх кра­ін, яднай­це­ся на па­сі­ль­ную ба­ра­ць­бу з ва­тай!» — да яе ло­зун­га да­лу­ча­емся і мы. На­рэш­це, мяр­ку­ючы па вод­гу­ках і прэ­се, пра­ект здо­леў пры­цяг­нуць ува­гу і інтэр­на­цы­яна­ль­на­га гле­да­ча да ўні­ка­ль­ных тра­ды­цый бе­ла­рус­ка­га мас­тац­ка­га шкла­роб­ства і су­час­на­га айчын­на­га арту.

 

 

 

Па­вел Вай­ніц­кі, Але­на Атраш­ке­віч-Злат­ка­віч