«Му­ль­ці­кі» як мо­ва рэ­флек­сіі

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

Ма­ла­дая поль­ская ані­ма­цыя ў Цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
Па­ка­зы ў мін­скім ЦСМ не маг­лі не вы­клі­каць ці­ка­вас­ці — све­жы ве­цер і пе­ра­ме­ны ў мас­тац­тве цэ­няц­ца за­ўсё­ды. Пер­шы дзень быў ад­да­ны пры­зё­рам фес­ты­ва­лю ані­ма­цыі «O!PLA», дру­гі — сту­дэн­цкім пра­цам. Вы­шэй­шая Дзяр­жаў­ная шко­ла кі­не­ма­тог­ра­фа, тэ­ле­ба­чан­ня і тэ­атра імя Ля­во­на Шы­ле­ра ў Ло­дзі ста­ла ад­праў­ной кроп­кай для мно­гіх му­ль­тып­лі­ка­та­раў, але не для ўсіх — ся­род удзель­­ні­каў бы­лі на­ву­чэн­цы з кі­наш­кол у Кра­ка­ве і По­зна­ні, а так­са­ма сту­дыі з роз­ных га­ра­доў кра­іны.

Не­звы­чай­ная гіс­то­рыя са­мо­га фес­ты­ва­лю «O!PLA» — дзе­ціш­ча кі­не­ма­таг­ра­фіс­та Пят­ра Кар­да­са. На мой по­гляд, гэ­та год­ны пры­клад не­за­леж­най твор­чай іні­цы­яты­вы, якая раз­ві­ва­ецца па ўлас­ным сцэ­на­ры. У пэў­ны мо­мант Пётр вы­ра­шыў, што хо­ча па­каз­ваць ма­ла­дую ані­ма­цыю па­ля­кам — улас­на, гэ­та і ёсць кан­цэп­цыя фэс­ту. Ад­абра­ныя фі­ль­мы ён прэ­зен­туе ў га­ра­дах і мяс­тэч­ках, пра­во­дзя­чы па за­кан­чэн­ні пра­гля­даў гля­дац­кае га­ла­са­ван­не. Як вы­яві­ла­ся на пра­кты­цы, звы­чай­ныя лю­дзі, у цэ­лым да­лё­кія ад мас­тац­тва, на­тхня­юцца ўба­ча­ным, а гэ­та, на­га­даю, тво­ры ве­ль­мі «пра­су­ну­тыя», вос­трыя па сэн­се і кі­на­мо­ве. Па­сля гэ­та­га тэс­ту, сво­еа­саб­лі­вай про­бы на раз­умен­не і кан­такт з гле­да­ча­мі, фі­ль­мы вы­хо­дзяць у фі­нал і па­каз­ва­юцца за мя­жой — ужо ў сям­нац­ца­ці кра­інах. У Бе­ла­ру­сі тва­рам фес­ты­ва­лю «O!PLA» стаў Эдвард Кур­чэў­скі, сту­дэнт Ло­дзін­скай шко­лы, ро­дам з Грод­на. Ён пад­тры­маў іні­цы­яты­ву Кар­да­са, да­даў­шы да яе пра­гра­му сту­дэн­цкіх прац.

Акра­мя Эдвар­да (дэ­ман­стра­ва­ла­ся яго стуж­ка «Ге­рард. Апо­весць пра ча­ла­ве­ка»), у мін­скім па­ка­зе ўдзе­ль­ні­ча­ла Соф’я На­бок (Бе­ла­рус­кая ака­дэ­мія мас­тац­тваў) з бай­кай-клі­пам. Тво­ры бе­ла­рус­кіх ані­ма­та­раў вы­лу­ча­лі­ся ў агу­ль­ным шэ­ра­гу гіс­то­рый — сю­жэт­ных, фар­ма­ль­ных, мед­ыта­тыў­ных, по­ка­зак-анек­до­таў і ме­та­фар. Поль­скае гра­мад­ства ўжо пе­ра­адолела пэў­ны ўзро­вень ва ўсве­дам­лен­ні сва­ёй ідэн­тыч­нас­ці, якую бе­ла­рус­кія мас­та­кі па­куль шу­ка­юць і аб­грун­тоў­ва­юць — аба­пі­ра­ючы­ся на тра­ды­цыю і фальк­­лор у тым лі­ку. А стуж­кі поль­скіх удзе­ль­ні­каў па­каз­ва­юць, што ця­пер ім ці­ка­выя іншыя пра­бле­мы со­цы­уму: роз­ныя гра­ні па­во­дзін ча­ла­ве­ка, яго за­мба­ван­не мед­ыя­рэ­сур­са­мі, сквап­насць па­лі­ты­каў, да­лі­кат­насць на­ва­­коль­­на­га ася­род­дзя.

Бо­ль­шая час­тка фі­ль­маў — ка­рот­кія па­чуц­цё­выя на­ве­лы. Ды што там на­ве­лы — вы­бліс­кі! Усё спрэ­са­ва­на ў лі­ча­ныя хві­лі­ны, пра­ктыч­на без ге­ро­яў дру­го­га пла­ну і па­боч­ных сэн­са­вых акцэн­таў. Плас­ты­ка і гра­фі­ка, тэмп, ко­лер — гля­дач быў вы­му­ша­ны зра­зу­мець мак­сі­ма­ль­на хут­ка, ад­рэ­ага­ваць і пе­ра­клю­чыц­ца. Інакш усё гэ­та не ме­ла сэн­су: двац­цаць фі­ль­маў за адзін ве­чар пра­но­сі­лі­ся як стра­ка­тая стуж­ка.

У «Пла­тах» да­рос­лыя, а сле­дам за імі і дзе­ці ата­ча­юць ся­бе ве­лі­зар­най ко­ль­кас­цю ага­ро­джаў, і вы­бу­да­ва­ная рэ­зер­ва­цыя лі­та­ра­ль­на зга­рае без да­па­мо­гі знеш­ня­га све­ту. У «Стэ­фа­не і жуч­ку» ма­ні­яка­ль­ныя служ­боў­цы Мі­ніс­тэр­ства Чыс­ці­ні стэ­ры­лі­зу­юць го­рад, але ге­рою ўда­ецца за­ха­ваць гру­док бру­ду, у якім ві­руе жыц­цё: цёп­ла, рас­це све­жая тра­ва, аца­леў і ўсіх пе­ра­жы­ве жу­чок... Адзін з фі­ль­маў зроб­ле­ны як аб­страк­тная ві­зу­алі­за­цыя скры­піч­най п’есы: у рытм му­зы­кі ўпі­са­ны пра­цэс ма­ля­ван­ня ў сты­лі гра­фі­ці, пры­чым крэш­чэн­да і фор­тэ да­юць та­кую моц­ную пу­ль­са­цыю ко­ле­ру, што гля­дзець гэ­та ро­біц­ца цяж­ка.

Як зня­тыя два ча­ла­ве­кі, што па­зна­ёмі­лі­ся ў Се­ці­ве, а ў рэ­але апы­ну­лі­ся дра­ця­ны­мі! Мас­кі па­ку­ту­юць, дрот не­паў­на­вар­тас­ны — та­кое жыц­цё...

Вы­дат­ная пра­сто­ра з кар­до­ну — з умоў­най ве­жай са сла­но­вай кос­ткі, дзе мас­тац­тва ства­ра­ецца дзе­ля мас­тац­тва («Ars Moriendi»). Але мас­та­ку пе­ра­шка­джа­юць гу­кі рэ­аль­на­га жыц­ця. Ка­лі ён раз­бі­вае ве­жу, па­чы­на­ецца сэр­ца­біц­цё, якое не­ль­га не чуць, бо­льш за тое — яно раз­бу­ра­ль­нае. (Па­зней я да­ве­да­ла­ся, што аўта­ры ме­лі на ўва­зе не мас­тац­тва, а рэ­лі­гію!)

Усе гэ­тыя — ды мно­гія іншыя — стуж­кі вя­дуць скла­да­ную плас­тыч­ную гу­ль­ню, дзе на вы­ха­дзе — эмо­цыі. І не зра­зу­ме­ла, што ро­біць у фі­ль­ме рэ­жы­сёр, а што — ка­ме­ра, на­сто­ль­кі шчы­ль­на ўсё па­ядна­на ў цэ­ль­ны і ёміс­ты па­сыл.

На бу­ду­чы­ню Эдв­ард Кур­чэў­скі ста­віць пе­рад са­бой за­да­чу на­ла­дзіць су­пра­цоў­ніц­тва з бе­ла­рус­кі­мі інсты­ту­цы­ямі і пра­вес­ці май­стар-кла­сы поль­скіх ані­ма­та­раў для дзя­цей у Мін­ску. Апла­дыс­мен­ты і вод­гук мо­ла­дзе­вай аўды­то­рыі, по­спех дру­го­га па­ка­зу пра­гра­мы ў Грод­на ка­жуць пра тое, што ўсё атрым­лі­ва­ецца.

Любоў ГАЎРЫЛЮК