Вы­ву­чыць Аме­ры­ку

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

Май­стар-клас па да­ку­мен­та­ль­ным кі­но
Кі­нак­ры­тык Майкл Ры­наў і рэ­жы­сёр Жан-Мі­шэль Дзі­сар з ЗША на­ве­да­лі­ся ў Бе­ла­русь, каб па­ка­заць да­ку­мен­та­ль­ныя стуж­кі і пра­вес­ці май­стар-кла­сы для сту­дэн­таў, якія ці­ка­вяц­ца кі­не­ма­тог­ра­фам і аме­ры­кан­скай ку­ль­ту­рай. З фі­ль­мам «Я вы­ву­чаю Аме­ры­ку» («I learn America», 2013) яны адзна­чы­лі­ся ў Мін­ску, Ві­цеб­ску і По­ла­цку, за­віт­ва­лі ў кі­наш­ко­лы, біб­лі­ятэ­кі, бы­лі ў Інсты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

Пра­фе­сар, спе­цы­яліст па тэ­орыі да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но Майкл Ры­наў рас­па­вёў, што ў ЗША кі­наш­ко­лы па­ча­лі рас­паў­сю­джвац­ца і квіт­нець з 1960-х — ме­на­ві­та ў гэ­тыя ча­сы спе­цы­яль­ную ад­ука­цыю атрым­лі­ва­лі та­кія твор­цы, як Фрэн­сіс Форд Ко­па­ла, Джордж Лу­кас, Мар­цін Скар­сэ­зэ. Бо­ль­шасць школ скан­цэн­тра­ва­на ў Лос-Анджэ­ле­се і Нью-Ёрку — там раз­мяш­ча­ецца мнос­тва прад­пры­емстваў па кі­на­выт­вор­час­ці. Та­кія шко­лы вы­ка­рыс­тоў­ва­юць да­во­лі стан­дар­тныя пад­ыхо­ды ў на­ву­чан­ні, ства­ра­ючы для сва­іх сту­дэн­таў ад­мыс­ло­вую пра­сто­ру, дзе мож­на ра­біць па­мыл­кі і атрым­лі­ваць па­трэб­ныя пра­фе­сій­ныя на­вы­кі. Ад­роз­нен­не ад бе­ла­рус­кай сіс­тэ­мы ад­ука­цыі ў тым, што аме­ры­кан­скія кі­наш­ко­лы з’яў­ля­юцца час­ткай вя­лі­кіх уні­вер­сі­тэ­таў, та­му сту­дэн­ты ма­юць маг­чы­масць вы­ка­рыс­тоў­ваць рэ­сур­сы іншых фа­ку­ль­тэ­таў. У асноў­ным па пра­фе­сію ў сфе­ры кі­но пры­хо­дзяць 18-га­до­выя пад­лет­кі, якія ма­раць пра сла­ву і хо­чуць быць «як Сці­вен Спіл­берг» ці «як Спайк Лі». Але, ве­ра­год­ней за ўсё, яны зой­муц­ца прадзю­са­ван­нем ці агуч­кай і не бу­дуць ра­біць улас­ныя пра­екты.

Жан-Мі­шэль Дзі­сар, што прэ­зен­та­ваў у Бе­ла­ру­сі сваю пер­шую рэ­жы­сёр­скую пра­цу «Я вы­ву­чаю Аме­ры­ку», эміг­ра­ваў з Фран­цыі ў ЗША ва ўзрос­це 16 год. Ён ву­чыў­ся ў Нью-Ёркскім уні­вер­сі­тэ­це, дзе кі­на­аду­ка­цыя ары­ента­ва­на ме­на­ві­та на пад­рых­тоў­ку рэ­жы­сё­раў і мае сап­раў­дны «дух» не­за­леж­на­га кі­но — у ад­роз­нен­не ад Лос-Анджэ­ле­са, ка­мер­цый­на­га вы­твор­ча­га гі­ган­та.

«Я вы­ву­чаю Аме­ры­ку» — пра год у не­звы­чай­най аме­ры­кан­скай шко­ле для дзя­цей-эміг­ран­таў. Пяць пад­лет­каў пе­ра­адо­ль­ва­юць ку­ль­тур­ныя, псі­ха­ла­гіч­ныя, моў­ныя ба­р’е­ры на шля­ху да ста­наў­лен­ня гра­ма­дзя­на­мі. Жан-Мі­шэль на­т­хнё­на ка­жа, што сён­ня, ка­лі сус­вет стаў мен­шы, мы эміг­ру­ем кож­ны дзень. Лю­бы ча­ла­век мо­жа па­гля­дзець фі­ль­мы з усёй гіс­то­рыі сус­вет­на­га кі­не­ма­тог­ра­фа і не­шта з іх «скрас­ці» (у са­мым леп­шым сэн­се гэ­та­га сло­ва). Але, атры­маў­шы дос­туп да та­кой ко­ль­кас­ці ма­тэ­ры­ялу, ча­ла­век па­ві­нен вы­ра­шыць, што з гэ­тым зра­біць, як уклю­чыць яго ў сваю мас­тац­кую дзей­насць. Майкл Ры­наў па­ра­ўноў­вае стыль Жа­на-Мі­шэ­ля з да­ку­мен­та­ліс­ты­кай «но­вай хва­лі» — твор­час­цю Жа­на Ру­ша. Гэ­ты пад­ыход сам Дзі­сар апіс­вае як «ра­біць фільм з лю­дзь­мі, а не пра лю­дзей». Па­хо­джан­не рэ­жы­сё­ра да­зва­ляе не «крас­ці леп­шае» са скар­бні­цы фран­цуз­ска­га кі­не­ма­то­гра­фа, а ўся­го то­ль­кі «быць фран­цу­зам».

Но­вы маш­таб да­ку­мен­та­ль­нас­ці ў кі­не­ма­тог­ра­фе, па­вод­ле мер­ка­ван­ня Жа­на-Мі­шэ­ля Дзі­са­ра, ад­кры­лі аме­ры­кан­скія тэ­ле­ві­зій­ныя се­ры­ялы апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя, якія па­каз­ва­юць аме­ры­кан­цам сап­раў­дную Аме­ры­ку. На­прык­лад, се­ры­ял ка­на­ла HBO «Аран­жа­вы — гэ­та но­вы чор­ны» рас­па­вя­дае пра жыц­цё жан­чын-вяз­няў у аме­ры­кан­скіх тур­мах. А ў сцэ­нар «Кла­на Сап­ра­на» ўво­дзі­лі­ся ка­рэк­ты­вы з улі­кам тых падзей, якія ад­бы­ва­лі­ся на­сам­рэч. На­ват фак­тыч­на не з’яў­ля­ючы­ся да­ку­мен­та­ль­ным кі­но, гэ­тыя тво­ры ата­ку­юць рэ­аль­насць.

Гіб­рыд­насць — так­са­ма пры­кме­та су­час­най «да­ку­мен­та­ль­нас­ці», адзна­чае Майкл Ры­наў. У 1960—70-я ў да­ку­мен­­таль­­ным кі­но ЗША бы­ло рас­паў­сю­джа­на чыс­тае су­зі­ран­не, на­зі­ран­не лі­та­ра­ль­на за ўсім: ні­яка­га за­кад­ра­ва­га го­ла­су, ні­якіх інтэр­в’ю — то­ль­кі по­зірк. По­тым пры­йшла мо­да на фі­ль­мы з інтэр­в’ю і «раз­маў­ля­ючы­мі га­ло­ва­мі» — у та­кіх стуж­ках аўта­ры імкну­лі­ся рас­крыць псі­ха­ло­гію ге­ро­яў. Ця­пер цяж­ка знай­сці чыс­тыя пры­кла­ды гэ­тых двух пол­юсаў да­ку­мен­та­ліс­ты­кі. Вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца ўсе маг­чы­мас­ці, каб гіб­ры­ды­за­ваць стуж­ку, зра­біць яе фор­му бо­льш скла­да­най — на­ват вы­ключ­на ані­ма­цый­ныя тво­ры мо­гуць быць да­ку­мен­та­ль­ны­мі. На­прык­лад, «Ва­льс з Ба­шы­рам» пра Лі­ван­скую вай­ну 1982 го­да вы­ка­рыс­тоў­вае ўсе рэ­сур­сы му­ль­тып­лі­ка­цыі, не губ­ля­ючы сва­ёй су­вя­зі з рэ­аль­нас­цю. Час­тка фі­ль­ма «Я вы­ву­чаю Аме­ры­ку» так­са­ма ані­ма­цый­ная — гэ­та ства­рае пад­вой­ную да­ку­мен­та­ль­насць, бо гіс­то­рыю пра ўлас­нае пада­рож­жа ў ЗША праз пус­тэ­ль­ню на­ву­чэ­нец шко­лы для эміг­ран­таў «Ла­фа­ет» Брэн­дан зра­біў сам у тэх­ні­цы стоп-моўшн.

Майкл Ры­наў апош­ні раз пі­саў пра рэ­аль­насць у да­ку­мен­та­ль­ным кі­но ажно двац­цаць га­доў та­му і па­ра­ўноў­ваў «не­рэ­аль­насць» мас­тац­ка­га ўва­саб­лен­ня з «не­на­ту­ра­ль­нас­цю» ча­ла­ве­чай мо­вы. Мы не мо­жам па­збег­нуць ужы­ван­ня «тро­паў» у маў­лен­ні. Ча­ла­век не мае маг­чы­мас­ці раз­маў­ляць толь­кі фак­та­мі, ён вы­ка­рыс­тоў­вае фі­гу­ра­ль­насць. Ка­лі ад­бы­ва­ецца ман­таж ці вы­зна­ча­ецца ву­гал зды­мак, аўтар ро­біць вы­бар. Але кож­ны вы­бар — гэ­та ад­ыход ад улас­на рэ­аль­нас­ці і яе твор­чая апра­цоў­ка.

Ліна МЯДЗВЕДЗЕВА