The best of Tsesler & Voichenko – выстава аднае ночы

№ 6 (279) 01.06.2006 - 01.01.2005 г

Штогадовая акцыя «Вясна музеяў» з 1999 года аб’ядноўвае больш за дзве тысячы музейных устаноў еўропы. Трэці год запар прымае ў ёй удзел і нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь. Выстава адной ночы (з 20 на 21 мая), музыка, размовы — такі быў варыянт агульнаеўрапейскай культурнай ініцыятывы ў выкананні музея. Сюрпрызам сёлетняй «Вясны музеяў» стала набытая музеем калекцыя лепшых плакатаў творчага дуэта Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі.

/i/content/pi/mast/1/15/st11_1.jpg 

 

Вудстак. 30 гадоў. 1999.
Вудстак. 30 гадоў. 1999.

/i/content/pi/mast/1/15/st11_4.jpg
1939, пачатак вайны ў Польшчы. 1989.

/i/content/pi/mast/1/15/st11_5.jpg
Чарнобыль, 1986–2006. 2006.

Гэтыя плакаты, якія даўно сталі класікай жанру, падобныя на сваіх стваральнікаў — яны разумныя, таленавітыя і смелыя. Часцей — вясёлыя. Часам і вельмі сур’ёзныя, нават трагічныя. Стыль плакатыста — гэта перш за ўсё стыль мыслення. Аўтарскі стыль Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі — удар. Заўсёды нечаканы і заўсёды дакладны. Часам занадта «кручаны» для масавага карыстання. Часам — накіраваны проста ў сэрца мільённай аўдыторыі. Такім стаў адзін з некалі найпапулярнейшых ранніх плакатаў — «40 мірных гадоў» (1985), выдадзены вялізным тыражом на ўвесь тагачасны Саюз да 40-годдзя Перамогі. Плакат “40 мірных гадоў” удзельнічаў у Міжнародным конкурсе ў Маскве, быў ухвалены і дапушчаны да друку, — узгадвае У.Цэслер. — Гэта была першая сур’ёзная работа са зробленых удвух з Войчанкам, якая засталася, — прынамсі ў кагосьці дзесьці. Памятаю, як шукалі гэтыя лісткі за 9 мая ад адрыўных календароў за 40 гадоў — у бібліятэках таксама ж не адразу ўсё знойдзеш. Акрамя папярэдняй пошукавай працы, плакат быў складаным у выкананні. Пра камп’ютэр тады і не думалі. Малявалі, фатаграфавалі, акуналі ў гарбату, «старылі», зноў фатаграфавалі, клеілі, задзімалі аэрографам, «даточвалі» пяром... Ручная работа такая, што і не снілася дызайнерам цяперашняга камп’ютэрнага пакалення!
 
Але галоўнае — шукалі вобраз: сценку са старымі шпалерамі ў клетачку, і як яны прымацаваны, гэтыя асаблівыя лісткі, адзін на цвічок, другі на кнопку... Калі выклалі храналагічны шэраг па гадах, убачылі раптам, што доўгі час гэты дзень не адзначаўся ў календары чырвоным колерам. Ён увогуле як усенароднае свята доўга не адзначаўся. Знойдзены намі вобраз трапіў у яблычак, мы і самі не раз сустракалі яго пасля, і нам расказвалі, што на гэты плакат людзі працягвалі прымацоўваць каляндарныя лісткі за 9 мая ўжо наступных гадоў. Шкада, што не захаваліся ні макет, ні слайд, з якога друкавалі тыраж». & S.Voichenko» ўяўляецца цалкам натуральным.

У цэлым калекцыя цудоўным чынам ілюструе методыку работы аўтарскага тандэма У.Цэслера і С.Войчанкі на ўзроўнях як распрацоўкі ідэі, так і выканання. Сяргей Войчанка сказаў неяк: «Я думаю, вобраз мыслення, сфарміраваны ў працэсе навучання дызайну, дазваляе мне знаходзіць нестандартныя вырашэнні нават у традыцыйна кансерватыўных сферах мастацтва».

Пачынаць ад аб’екта — фірменны жэст Цэслера і Войчанкі, спецыфічная рыса іх манеры працаваць: спачатку прыдумаць і зрабіць ГЭТА (ці простай уладай рукі, ці шматузроўневай вытворчасцю) у рэальных матэрыялах і прасторы ці ўзяць гатовым (гэта радзей), а ўжо пасля некуды змяшчаць, перамяшчаць, сумяшчаць, устанаўліваць, фатаграфаваць, апрацоўваць на  камп’ютэры, друкаваць і г.д. Тут аб’ект — і метад, і працэс, і вынік, часта цалкам самадастатковы.
 
Знойдзенае рашэнне ці, дакладней, пластычная формула ідэі можа выкарыстоўвацца мастакамі і далей у плакаце ці відэакліпе, можа стаць постэрам, скульптурай, жывапісам, рэкламай, вырабам прамысловага дызайну, часткай фотапастаноўкі, мастацкай акцыі ці інтэр’ера — з неабходнай прывязкай да кантэксту і абставін. Ці без прывязкі — застаючыся самадастатковай думка-формай. Наглядным дапаможнікам па механіцы формаўтварэння асацыяцый, «склейвання» вобразаў, напрыклад, па нейкай агульнай прыкмеце (зубы-шчотка, відэлец-спагеці, Ван-Гог-Хо лі філд і г.д.). Адказы на пытанні «Дызайн — не дызайн? Мастацтва — не мастацтва?» адносна гэтых гібрыдна-мутантавых форм застаюцца ў дадзеным выпадку праблемай тэрміналагічнай.

Выраб, гэта значыць матэрыялізацыя кожнага іх гештальту — важнейшая частка работы. Матэрыялы і тэхналогія стварэння, выразнасць пластычных якасцей матэрыялу, яго колеру і фактуры вызначаюць мастацкую структуру твораў У.Цэслера і С.Войчанкі. Праблемы выканання рашаюцца мастакамі ў супрацоўніцтве са спецыялістамі высокага класа. Так, напрыклад, бронзавая скульптура Муму, прадстаўленая ў гэтай калекцыі ў выглядзе постэра («Помнік ахвярам няшчаснага кахання», устаноўлены ў Анфлеры (Францыя), у рамках кінапраекта Ю.Грымава «Муму»), а таксама некаторыя аб’екты знакамітага «Праекта стагоддзя» ствараліся У.Цэслерам і С.Войчанкам сумесна з Мікалаем Байрачным. Камп’ютэрныя тэхналогіі і магчымасці ўзбагацілі арсенал сродкаў, якія выкарыстоўваюць мастакі, аднак першаснай для іх заўсёды была работа з феноменамі рэальных фізічнай і культурнай прастораў. Па харак тары шматлі кіх аб’ектаў Цэслера і Войчанкі, як па раскіданых дзецьмі цацках, нескла дана здага дацца пра іх любімыя гульні і імёны — гэта карыфеі поп-арта Уорхал, Ольдэнбург, Руша і іншыя... Вобразы спа жывецкай культуры, будзённыя прадметы, усялякае, у тым ліку лінгвістычнае, «смецце», культурныя/некультурныя знакі, увесь гістарычны арсенал мастацтва — гэтымі нівеляванымі па вазе блокамі супер-Lego мастакі не стамляюцца маніпуляваць. У выкарыстанні парадакса льных матэрыялаў, функцый ці ўласцівасцей (аўтары ў ма ла досці яўна не раз прычасціліся са старой добрай філіжанкі Мерэт Опенгейм) імі добра перапрацаваны прыёмы дадаістаў і сюррэалістаў. Харак тэрны для Цэслера і Вой чанкі ма неўр у стварэнні таго, што пасля можа быць названа аб’ектам, — візуалізацыя паэтычнай метафары (яблыня пакрылася белым снегам вясновай квецені — літаратурны «пераклад» аб’екта «Дрэва», які таксама ўвайшоў у калекцыю). Усё гэта наклалася на моцную прафесійную агітпрапаўскую загартоўку і сапраўднае акадэмічнае майстэрства.

Дзеля таго высокага ўзроўню сімвалічнага абагульнення, якога патрабуе сапраўднае мастацтва плаката, трэба шмат ведаць, шмат бачыць, шмат умець і шмат думаць. А такі цяжар не заўсёды карысны для здароўя мастака. Калекцыя Тhe best of Tsesler & Voichenko, прадстаўленая ў «Майскую ноч», — гэта і даніна памяці аднаму з аўтараў. Сяргей Войчанка прысутнічаў на гэтай выставе не толькі як сааўтар паказаных твораў, але і як «аб’ект» унутры аднаго з самых філасофскіх плакатаў калекцыі — «“Вайна і мір”. Опера С.Пракоф’ева» (1988).

І ўсё ж большая частка выставы адпавядала святочнаму, свавольнаму, крыху нават карнавальнаму — ноч усё ж! — настрою акцыі «Вясна музеяў». Свята было для ўсіх: калі для разумення сэнсу (і, адпаведна, гумару) пэўнай часткі прадстаўленай калекцыі і патрабавалася нейкая культурная абазнанасць, то другую (і значную!) яе частку змаглі ацаніць і стары і малы, у тым ліку і тыя,хто да «Майскай ночы» не вельмі ўпэўнена адрозніваў карціну ад скульптуры, інсталяцыю ад аб’екта, а тым больш — плакат ад постэра.

ТАЦЦЯНА БЕМБЕЛЬ