Дзе­сяць доб­рых га­доў

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

Між­на­род­ны ма­ла­дзёж­ны тэ­атра­ль­ны фо­рум «М.art.кан­такт»
На цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця гу­ча­лі раз­мо­вы пра эка­на­міч­нае ста­но­віш­ча тэ­атра­ль­на­га фо­ру­му «М.art.кан­такт» — па-мой­му, са­ма­га важ­на­га і ці­ка­ва­га ў Бе­ла­ру­сі. Ста­но­віш­ча на­зы­ва­лі цяж­кім, а фо­рум — пля­цоў­кай ня­вы­чар­па­ных маг­чы­мас­цей... на дзя­ся­ты год існа­ван­ня! Ко­ль­кі раз­оў я меў го­нар быць сяб­рам жу­ры, але сё­ле­та ўпер­шы­ню пра­фе­сій­нае жу­ры не збі­ра­ла­ся і, ка­то­ры год за­пар ад­гля­да­ючы спек­так­лі, я сам для ся­бе імкнуў­ся вы­зна­чыць пе­ра­мож­цаў.

Пра­гра­ма дзя­ся­та­га фэс­ту пад­ала­ся ве­ль­мі роў­най: ды­рэк­тар фо­ру­му Андрэй Но­ві­каў па­тра­піў скла­даць яе так, каб за­да­во­ліць са­мыя роз­ныя гус­ты, хоць па­сля спек­так­ля «Шэк­спір» Дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Аляк­сан­дра Вян­гер­кі з Бе­лас­то­ка адзін з гле­дачоў па­тра­ба­ваў вяр­нуць гро­шы, маў­ляў, ана­та­цыя ў пра­грам­цы не ад­па­вя­да­ла та­му, што пуб­лі­ка па­ба­чы­ла на сцэ­не. Як за­ўсё­ды, што­ра­ні­цы ла­дзі­лі­ся аб­мер­ка­ван­ні спек­так­ляў з удзе­лам кры­ты­каў Бе­ла­ру­сі, Укра­іны, Поль­шчы і Рас­іі. Штод­ня вы­хо­дзі­ла фо­рум­ная га­зе­та, дзе ма­ла­дыя пры­хі­ль­ні­кі до­сыць вос­тра вы­каз­ва­лі­ся пра сцэ­ніч­ныя тво­ры.

На Grande Prix «М.art.кан­так­та-2015» маг­лі б прэ­тэн­да­ваць тры па­ста­ноў­кі: «Жа­ні­ць­ба» (Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр), «Ад­ной­чы ўсе мы бу­дзем шчас­лі­выя» (Цэнтр імя Усе­ва­ла­да Ме­ерхо­ль­да, Мас­ква) і «На імя Спа­дар» (Цэнтр экс­пе­ры­мен­та­ль­най рэ­жы­су­ры Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў, Мінск).

Бліс­ку­чая «Фрэ­кен Жу­лі» па­вод­ле Аўгус­та Стрын­дбер­га (па­ста­ноў­ка Саў­лю­са Вар­на­са) вы­лу­чы­ла гас­па­да­роў-ма­гі­лёў­цаў ле­тась. Ад­мет­ны спо­саб пра­цы з артыс­та­мі, здо­ль­насць пі­ль­на ўгле­дзец­ца ў хрэс­та­ма­тый­ны твор, ства­рэн­не ма­гіч­на­га дзей­ства атры­ма­лі ве­ль­мі вы­со­кую ацэн­ку. «Жа­ні­ць­ба» Мі­ка­лая Го­га­ля за­ма­ца­ва­ла доб­рыя ўра­жан­ні — пе­рад­усім ад рэ­жы­су­ры Саў­лю­са Вар­на­са і сцэ­наг­ра­фіі Івар­са Но­вік­са.

...Пра­сто­ра пад ве­лі­зар­най ме­та­ліч­най кан­струк­цы­яй, уз­не­се­най па-над сцэ­най, па­чы­нае за­паў­няц­ца мнос­твам драў­ля­ных скры­няў — пад­обна, па­са­гам Ага­ф’і Ці­ха­наў­ны. Ска­вы­ча ве­цер, кар­ка­юць ва­ро­ны, спя­ва­юць цы­га­ны... Час-по­час сне­жыць. Рап­тоў­на з су­мё­ту вы­ла­зіць Пад­ка­ле­сін (Змі­цер Дуд­ке­віч) і, пе­ра­йма­ючы дзіў­ныя на­ва­ко­ль­ныя гу­кі, раз­маў­ляе са свац­цяй (Га­лі­на Ла­ба­нок) не­йкім не­ча­ла­ве­чым го­ла­сам. Ко­ль­кі хві­ляў дзея­ння — і гля­дач лёг­ка ўяў­ляе са­бе ве­лі­зар­ныя за­сне­жа­ныя аб­ша­ры, якія за­па­во­ль­ва­юць лю­бы рух, мяр­ку­ючы, што га­вор­ка на сцэ­не бу­дзе пра Рас­ію... Але «Жа­ні­ць­ба» ў па­ста­ноў­цы Вар­на­са рас­па­вя­дае пра ча­ла­ве­ка, пра яго­ныя ком­плек­сы, стра­хі, ня­ўмен­не па­ра­дка­ваць улас­нае жыц­цё. Пра ад­веч­ную па­ку­ту. Дроб­ным і вар­тым шка­да­ван­ня па­ўстае ча­ла­век...

Ага­ф’я Ці­ха­наў­на (Але­на Кры­ва­нос) з’яў­ля­ецца пе­рад жа­ні­ха­мі ў бе­лас­неж­най су­кен­цы. Але яна не хо­дзіць па зям­лі. Яна ўзно­сіц­ца, як ма­ну­мент... аль­бо раз­дзі­ма­ецца, як вет­разь, лу­на­ючы ў пра­сто­ры. З ёй раз­маў­ля­юць, вы­му­ша­на за­драў­шы га­ла­ву: сцэ­на жа­ні­ць­бы вы­ра­ша­на ў кар­на­ва­ль­ным ду­ху, што ад­чу­ва­ецца і ў не­звы­чай­ных жа­ні­хо­вых гар­ні­ту­рах, і ў мас­цы, за якой не­як ха­ва­ецца ня­вес­та... Ад­ны жа­ні­хі дэ­ман­стру­юць сваю гжэч­насць, іншыя ка­ке­ту­юць, сёй-той па­во­дзіць ся­бе экза­ль­та­ва­на і не­рво­ва, але жы­вы, сап­раў­дны ча­ла­век спак­ва­ля пра­чы­на­ецца ў кож­ным. Тра­гіч­най по­стац­цю зда­ецца Жа­ва­кін (Ры­гор Бе­ла­цар­коў­скі), які шчы­ра ка­хае аб­ран­ні­цу і не мо­жа змі­рыц­ца з ад­мо­вай, глы­бо­ка па­ку­туе і про­сіць да­па­мо­гі... у гля­дзе­ль­нае за­лы (хто­сь­ці з гле­да­чоў на­ват ра­іў не­шта!), а по­тым ціш­ком пра­бі­ра­ецца ў дом і ха­ва­ецца ў ад­ну з па­са­га­вых скры­няў. Ад плас­ты­кі акцё­ра, яго­най ма­не­ры вы­бу­доў­ваць ро­лю не­маг­чы­ма ад­арвацца. Ча­сам зда­ецца, што ме­на­ві­та Жа­ва­кін — га­лоў­ны пер­са­наж і дзе­ля яго Вар­нас уз­яўся за твор Мі­ка­лая Го­га­ля.

«Жа­ні­ць­ба» мае мнос­тва ве­ль­мі ці­ка­вых і да­клад­ных зна­хо­дак. На­прык­лад, сак­са­фон у ру­ках Га­лі­ны Ла­ба­нок: каб па­тлу­ма­чыць ня­вес­це, чым вы­лу­ча­юцца жа­ні­хі, свац­ця па­прос­ту іграе ме­ло­дыю. Ці ро­лі­ка­выя ка­нь­кі, на якіх гой­сае Кач­ка­роў (Рус­лан Куш­нер): ён усю­ды па­ві­нен па­спець, за­ўсё­ды імкнец­ца быць пер­шым. Ро­лю Ары­ны Пан­це­ляй­мо­наў­ны вы­кон­ва­юць ад­ра­зу тры артыс­ткі: ся­дзяць ля ног ня­вес­ты і шы­юць шлюб­ную су­кен­ку (аль­бо ся­бе да яе пры­шы­ва­юць, каб ні­ко­лі не рас­ста­вац­ца з гас­па­ды­няй?). Ба­­наль­­ная падзея ў вы­ра­шэн­ні Вар­на­са ро­біц­ца міс­тыч­най, ці, як пад­ае пра­грам­ка, — «зу­сім не­ве­ра­год­най».

Спек­такль «Ад­ной­чы ўсе мы бу­дзем шчас­лі­выя» ў па­ста­ноў­цы ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра з Мал­да­віі Вя­час­ла­ва Ча­ба­та­ра ска­рыў не­звы­чай­ным аб­ыхо­джан­нем з тэк­стам. П’е­са Ка­ця­ры­ны Ва­сі­ль­евай, прад­стаў­ні­цы ўра­льс­кай дра­ма­тур­гіч­най шко­лы і ву­ча­ні­цы Мі­ка­лая Ка­ля­ды, уяў­ляе з ся­бе ма­на­лог ге­ра­іні Ма­шы, якая ўсё дзя­цін­ства, ма­ла­лец­тва і дзя­воц­тва пра­жы­ла з крыў­дай на ма­ці. Маў­ляў, тая да­ла ёй дрэн­нае імя, не­дас­тат­ко­ва лю­бі­ла, не пад­рых­та­ва­ла да жыц­цё­вых вы­пра­ба­ван­няў. Па­сля смер­ці ма­ці мі­ну­ла шмат га­доў, але на­спеў мо­мант, ка­лі Ма­ша за­ха­це­ла па­спа­вя­дац­ца і ачыс­ціц­ца. Яна згад­вае сваё жыц­цё, спра­бу­ючы раз­а­брац­ца, хто ж ва ўсім ві­на­ва­ты: ма­ці, яна са­ма, аб­ста­ві­ны?

У вы­ка­нан­ні дзвюх ма­ла­дых артыс­так, Аляк­сан­дры Ку­зен­кі­най і Анас­та­сіі Про­ні­най, не­вя­лі­кая п’е­са (спек­такль доў­жыц­ца 45 хві­лін) на­га­да­ла му­зыч­ную парт­ыту­ру. Ма­на­лог пе­ра­хо­дзіў у ды­ялог (ге­ра­іні з са­мой са­бой, з ма­ці, з сяб­роў­кай, з хлоп­цам-спар­тоў­цам), ча­сам ра­біў­ся шмат­га­лос­сем (хор ста­рых, якія збі­ра­юцца пад вок­на­мі Ма­шы­най ква­тэ­ры; ло­пат і га­лё­кан­не шко­ль­ных сяб­ро­вак). Артыс­ткі пра­га­вор­ва­лі тэкст ва ўні­сон, раз­бі­ва­лі яго на парт­ыі, чы­та­лі па­во­ль­на і па­то­чыс­та, па­ска­ра­лі чы­тан­не і пры­спеш­ва­лі ад­ка­зы. Па­ўта­ра­ючы той са­мы ка­ва­лак тэк­сту, кож­ная мя­ня­ла ка­на­та­цыю і ла­гіч­ныя на­ціс­кі. Ма­на­лог-спо­ведзь на­бы­ваў аб’­ём і на­гад­ваў про­зу, так што згад­ва­лі­ся экс­пе­ры­мен­ты з тэк­стам Ка­мы Гін­ка­са, Вік­та­ра Ры­жа­ко­ва, Іва­на Вы­ры­па­ева.

Пры­емнай не­спа­дзеў­кай ста­ла ра­бо­та ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра На­тал­лі Ля­ва­на­вай, якую прад­ста­віў Цэнтр экс­пе­ры­мен­та­ль­най рэ­жы­су­ры Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Аб­ра­ны для па­ста­ноў­кі тэкст су­час­на­га ня­мец­ка­га аўта­ра Фі­лі­па Лё­лі «На імя Спа­дар» да­во­лі ня­прос­ты. Па-пер­шае, яго­ную знач­ную час­тку скла­да­юць аўтар­скія рэ­мар­кі. Па-дру­гое, за­кра­ну­тая дра­ма­тур­гам тэ­ма не­пры­ман­ня ма­тэ­ры­яль­на­га све­ту і ад­мо­вы ад спа­жы­вец­тва мо­жа па­прос­ту не за­ці­ка­віць вя­лі­кую час­тку лю­бо­га гра­мад­ства.

На­та­ля Ля­ва­на­ва па­бі­ла рэ­мар­кі на не­вя­лі­кія ка­вал­кі і падзя­лі­ла іх між дву­ма артыс­та­мі так, што ства­ры­ла­ся ўра­жан­не гу­тар­кі ад­на­дум­цаў і, ад­на­ча­со­ва, су­тык­нен­ня, а ча­сам і зма­ган­ня дзвюх жыц­цё­вых фі­ла­со­фій. Гэт­кі пры­ём над­аў па­ста­ноў­цы ды­на­мізм і зра­біў­ся як бы пра­екцы­яй асноў­на­га дзея­ння, у якім Спа­дар (Змі­цер Да­вы­до­віч) кан­флік­туе з бліз­кі­мі лю­дзь­мі. Аб­страк­тную сі­ту­ацыю рэ­жы­сёр­ка пе­ра­тва­ры­ла ў пэў­ную, акрэс­ле­ную і псі­ха­ла­гіч­на на­поў­не­ную. Артыс­ты Але­на Гі­ра­нок, Аляк­сандр Яфрэ­маў і Аляк­сей Яра­вен­ка знай­шлі трап­ныя і за­па­мі­на­ль­ныя дэ­та­лі для сва­іх пер­са­на­жаў: дзяў­чы­ны Спа­да­ра, яго­най ма­ці, сяб­роў і па­лі­цы­янтаў (кож­ны акцёр вы­ка­наў па не­ка­ль­кі ро­ляў)...

Ня­гле­дзя­чы на тое, што спек­такль доў­жыў­ся ка­ля дзвюх га­дзін, успры­маў­ся ён ве­ль­мі лёг­ка, а дзея­нне раз­ві­ва­ла­ся імклі­ва — дзя­ку­ючы ма­не­ры існа­ван­ня акцё­раў (не пра­жы­ван­ня, а прад­стаў­лен­ня), вы­раз­на вы­тры­ма­на­му тэм­па­рыт­му, мі­ні­ма­ліз­му прад­мет­на­га све­ту і да­клад­на­му свет­ла­во­му ра­шэн­ню кож­най сцэ­ны (мас­так — Аляк­сандр Пра­ва­лін­скі), ба­га­та­му ха­рэ­агра­фіч­на­му ма­люн­ку (ха­рэо­граф — Але­на Па­ро­шы­на). У вы­ра­шэн­ні Ля­ва­на­вай га­лоў­ным лей­тма­ты­вам зра­бі­лі­ся ўцё­кі Спа­да­ра ад сяб­роў, сва­якоў і на­ва­ко­ль­на­га све­ту. Ге­рой шу­каў улас­ную пра­ўду ся­род на­вя­за­ных стэ­рэ­аты­паў, здзяй­сняў сваю ма­ле­нь­кую рэ­ва­лю­цыю і свят­ка­ваў пе­ра­мо­гу.

Бра­ку за­ўваж­ных ра­бот ма­ла­дых акцё­раў і рэ­жы­сё­раў «М.art.кан­такт» не ад­чуў і сё­ле­та. Не­звы­чай­нае вы­ра­шэн­не «Пад­ступ­ства і ка­хан­ня» Фрыд­ры­ха Шы­ле­ра пра­па­на­ваў Ва­сіль Бар­ха­таў (тэ­атр «Пры­ту­лак Ка­ме­ды­янта», Санкт-Пе­цяр­бург) — дзея­нне ад­бы­ва­ецца ў наш час. Ілля Дэль у ро­лі Фер­ды­нан­да мог бы сме­ла прэ­тэн­да­ваць на прыз «леп­шы ма­ла­ды акцёр». Та­ма­ра Ад­ама­ва маг­ла б стаць «леп­шай ма­ла­дой актры­сай»: у па­ста­ноў­цы «Ры­дан­ні» па п’е­се Кшыш­та­фа Бі­зэ (пра­ект «the ТЭ­АТР», Уфа) яна ўва­со­бі­ла ба­бу­лю, ма­ці і да­чку, для кож­най зна­хо­дзя­чы да­клад­ныя, вы­раз­ныя срод­кі (рэ­жы­сёр Алсу Га­лі­на).

...«М.art.кан­такт» рых­ту­ецца да зме­наў. Як па мне, дык вар­та над­аваць бо­льш ува­гі ма­ла­дым дра­ма­тур­гам і рэ­жы­сё­рам, лі­та­ра­ль­на шу­каць і ад­кры­ваць іх, вар­та за­пра­шаць на фо­рум і сту­дэн­цкія пра­цы. А вось ча­го ра­біць не вар­та, дык гэ­та ад­маў­ляц­ца ад кон­кур­су: зма­ган­не за прыз, за мес­ца, за пе­ра­мо­гу ў на­мі­на­цы­ях аздо­бі­лі і вы­зна­чы­лі дзе­сяць доб­рых фо­рум­ных га­доў! Ад доб­ра­га леп­ша­га не шу­ка­юць.

P.S. Спек­так­лі і вы­ка­наў­цы, якіх вы­лу­чы­ла Ма­ла­дзёж­нае жу­ры ў адмысловых намінацыях:

«Леп­шы тэ­атра­ль­ны ко­мікс» — «Шэк­спір», Дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Аляк­сан­дра Вян­гер­кі.

«Шчас­це» — Аляк­сандр Ку­зен­кін і Анас­та­сія Про­ні­на, «Ад­ной­чы ўсе мы бу­дзем шчас­лі­выя», Цэнтр імя Усе­ва­ла­да Ме­ерхо­ль­да.

«Да­лі­кат­ная, чыс­тая і крыш­та­ль­ная рэ­жы­су­ра» — Андрэй Сі­дзе­ль­ні­каў, «Мі­це­ва ка­хан­не», Дзяр­жаў­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр «На Лі­цей­ным».

«Фі­ліг­ран­нае мах­ляр­ства» — «Гу­ль­цы», Рус­кі тэ­атр Эсто­ніі.

«По­шук ад­ка­заў» — «За­вя­дзён­ка/Einleben», Тэ­атр «NiMú».

Гран-пры, Леп­шы спек­такль фо­ру­му — «Ад­ной­чы ўсе мы бу­дзем шчас­лі­выя», Цэнтр імя Усе­ва­ла­да Ме­ерхо­ль­да. 

Андрэй МАСКВІН